Ліберальныя прынцыпы
Дарыо Анцісэры
Выдавец: Руно
Памер: 78с.
Мінск 2004
57
факт, што не надта цяжка дайсці да згоды ў дыскусіі пра найбольш недапушчальныя недахопы грамадства і найбольш патрэбныя сацыяльныя рэформы. Такую згоду можна дасягнуць лягчэй, чым згоду па асобных ідэальных формах сацыяльнага жыцця. Сапраўды, гэтыя беды перад намі тут і цяпер. Іх можна сустрэць, іх перажываюць штодня многія людзі, што пакутуюць і чый гонар растаптаны галечай, беспрацоўем, пераследам, вайной і хваробамі. Тыя з нас, хто не пакутуе ад гэтых бедаў, штодня сустракаюцьтых, хто можа апісаць ім гэтыя беды. Гэта можа прадэманстраваць нам гэтыя беды ў канкрэтных вобразах, і таму мы можам зрабіць нешта, разважаючы аб гэтым і дасягаючы разумных высноваў. Мы можам спазнаць гэта, выслухоўваючы канкрэтныя патрабаванні, цярпліва імкнучыся ўсвядоміць і ўзважыць магчымасці задавальнення іх, не выклікаючы большагазла”. Што да ідэальнага дабра, то з гэтым інакш: “Мы ведаем, што гэта такое разважае Карл Попэр толькі ў нашых марах, альбо ў марах паэтаў і прарокаў. Дыскутаваць гіра іх немагчыма, іх магчыма толькі публічназаявіць. Яны пасуюць не да рацыянальнага падыходу незацікаўленага суддзі, а да матываванага падыходу імпэтнага прапаведніка”.
Са сказанага зразумела, што “утапічная пазіцыя... супярэчыць пазіцыі рацыянальнай. Утапізм, нават калі ён часта прадстаўляецца ў формах рацыяналізму. не можа быць нічым іншым, акрамя псеўдарацыяналізму... Зачараванне ўтапістаў будучыняй не мае нічога агульнагаз рацыянальным прадбачаннем. Зразумелы такім чынам, гвалт, выкліканы ўтапізмам, вельмі падобны на крывавае шаленства пэўнай эвалюцыянісцкай метафізікі, пэўнай істэрычнай філасофіі, што імкнецца ахвяраваць цяпершчыну ў імя бліскучай будучыні, і не ўсведамляе, што паводле гэтага прынцыпу
58
можна ахвяраваць кожны асобны перыяд у імя наступнага перыяду... Сапраўдны рацыяналіст, наадварот, заўсёды ўсведамляе, як мала ён ведае. I з тае простае прычыны, што ён абавязаны сваімі здольнасцямі ці розумам інтэлектуальным сувязям з іншымі. Такім чынам, ён будзе меркаваць пра людзей, якія з’яўляюцца ў аснове сваёй роўнымі, і бачыць ў чалавечым розуме сувязь, якая іх звязвае. Розум дзеля яго з’яўляецца нечым зусім іншым, чымсьці інструментам улады і гвалту; ён бачыць у розуме сродак падпарадкавання ўлады і гвалту”. Дэмакратыя не ёсць анаграфічным дадзеным.
59
13.
ЗАСЛУГІ, A HE ПРЫВІЛЕІ
“Ці фабрыкант, якому нейкая ліцэнзія, нейкі заказ могуць прынесці сто тысяч лір прыбытку, заусёды ўстрымаегріа ад прапановы на дзесяць, дваццаць ці больш адсоткаў некаму, хто мае ўладу даць або не даць гэтую ліцэнзію? ”
Луіджы Эйнаўдзі
Ліберал ведае, што прадпрыймальнік, які рызыкуе ва ўмовах свабоднай канкурэнцыі, з’яўляецца стваральнікам дабрабыту. Ведае таксама, што капіталістычная сістэма -больш за любую іншую сістэму скараціла сацыяльныя дыстанцыі паміж багатымі і беднымі, што яна ўпершыню ў гісторыі (там, дзе яна сцвердзілася) ліквідавала “абсалютную беднасыдь” і аблегчыла адносную беднасць.
Ліберал высока ацэньвае заслугу таму што
60
індывідуальная заслуга ў цэлым роўназначная справе, зробленай дзеля іншых, як напрыклад, у выпадку з добрым хірургам альбо добрым інжынерам. Ліберал супрацьпастаўляе заслугу і прывілей: прывілей ёсць прыдворным правілам, сімптомам прыслужніцтва.
Луіджы Эйнаўдзі: “Ва ўмовах рэжыму эканамічнай канкурэнцьгі, які існуе ў грамадстве, дзе кіруе прадстаўнічы ўрад, хто лепш працуе, той маецца лепш. He трэба быць магутным, дастаткова быць кемлівым і смелым. Хто здольны прадукаваць абутак, што пасуе кліентам, прадасць больш бацінкаў, хто прадукуе добрае віно, не будзе мець цяжкасцяў са збытам; і, па-за экстраардынарнымі і часовымі выключэннямі, такі вытворца не патрапіць у крызіс, бо заўсёды знойдзе таго, хто будзе згодны купіць ягоны тавар па цане, якая кампенсуе выдаткі. Таму што ён кампетэнтны і вопытны, ягоныя цэны меншыя зацэны менш кампетэнтных і вопытных вытворцаў”. Усё гэта магчыма ў грамадстве, якое прыняло логіку рынку Зусім інакш ідуць справы “ва ўмовах рэжыму, дзе ўсім кіруюць зверху”, дзе ўвесь час трэба атрымліваць дазволы, ліцэнзіі, квоты на сыравіну, паліва, рабочых, на ўдзел у распродажы таго ці іншага тавару. на імпарт і экспарт. Дэвізам становіцца дысцыпліна, гэта значыпь, што ніводзін фермер, ніводзін вытворца, ніводзін гандляр не можа зрабіць кроку, не можа працаваць, купляць і прадаваць без дазволу, без накладной, запоўненай некім, хто піша паперы і ставіць пячаткі ў нейкай урадавай, карпаратыўнай, прафсаюзнай канторы. Алетрэбаяшчэ мець магчымасць дабрацца да гаспадара, які ставіць подпісы і мае права на жыццё і смерць маёмасці і прыбыткаў вытворцаў”. У падобнай сістэме, як зазначае Эйнаўдзі, “існуе фаі альная карупцыя”. Сапраўды, “натуральна, што галоўны начальнік не можа прасачыць за ўсім і павінен дэлегаваць свае
61
паўнамоцтвы некалькім тысячам ніжэйшых начальнікаў і іерархаў. Хто тады можа запабегнуць таму, каб яны не злоўжывалі сваім становішчам? Ці вытворца, якому нейкі дазвол можа каштаваць сотні тысячаў прыбытку, заўсёды ўстрымаецца ад таго, каб прапанаваць дзесяць-дваццаць альбо больш адсоткаў таму, хто мае ўладу даць ці не даць гэты дазвол? У многіх выпадках чыноўнік непадкупны і хутчэй пагаджаецца жыць на дзве-тры тысячы лір ў месяц са сваёй сям’ёй, чымсьці браць хабар за выкананне рэчаў, якія маюць дачыненне да ягоных канторскіх абавязкаў. Але ці так заўсёды? Чуткі, якія даходзяць з сацыялістычных краін, наводзяць на сур’ёзны сумнеў ГІраказа карупцыі, хабарніцтва распаўсюджваецца ў краінах, што мелі раней імунітэт ад яе. Так становіцца характэрным для цывілізаваных краін усходнее паняцце бакшыш. Такім чынам выяўляецца сацыяльнае і палітычнае падзенне краіны”. Дзяржаўніцтва робіць з чалавека нягодніка.
62
14.
HOMO LIBERA LIS
“Як класічная старажытнасць, так і хрысціянства з ’яўляюцца сапраўднымі пстярэдшкамі лібералізма, бо яны з 'яўляюцца папярэднікамі сацыяльнай філасофіі, якая рэгулюе багатыя кантрастамі адносіны ішміж індывідам і дзяржавай, паводле рацыі, шпю жыве ў кожным чалавеку. Гэта -годнасць, яна належыць кожнаму чалавеку як мэта, а не як сродак. 1 такім чынам, магутнасці дзяржавы супрспрпастаўляюцца правы і свабоды асобы. ”
Вільгельм Ропкэ
Ліберал гэта чалавек, які ўсведамляе сваю ўласную і чужую недасканаласць, а таксама сваю і чужую непісьменнасць; homo liberalis, ведаючы, што “улада
63
карумпіруе, а абсалютная ўлада карумпіруе абсалютна”, не ставіць перад сабой пытанне хто павінен кіраваць? Ён хутчэй шукае адказу на пытанне аб тым, якім чынам кантраляваць таго, хто кіруе. У супрацьстаянні з дзяржаўнікамі ліберал выступае як прыхільнік свабодаў: бароніць рынкавую эканоміку, нетолькі таму. што яна стварае большы дабрабыт, а перш за ўсё таму, што без рынкавай эканомікі не можа існаваць прававая Дзяржава сапраўды, “хто валодае ўсімі сродкамі, вызначае ўсе мэты . Ліберал адмаўляе ідэю псеўдасвабоды, паводле якой, над індывіоам павінны быць нейкія іншыя арганізмы як, напрыклад, Дзяржава, партыя, класі г.д. якія з ’яўляюі^а аутаномнымі і незалежнымі ад індывідау. Існуюцьтолькі індывіды. Ліберал ведае, што (мяркуемае) дасканалае грамадства ёсьць адмаўленнем адкрытага грамадства: у кожным утапісцс сядзіць авантурны капітан. Ліберал не кансерватар кансерватар баіцца навізны; а ліберал прымае канкурэнцыю як працэс адкрыцця новага. Ліберал не анархіст, не прыхільнік псеўдасвабоды; ліберал не думае. што няматакіх функцый і заданняў, якія можна было б даверыць ураду. Ліберал, у адрозненні ад канструктывістаў, ведае, што не ўсе інстытуцыі і не ўсе гістарычна-сацыяльныя падзеі ёсць вынікам валявых рашэнняў на самой справе, прадуманыя, валявыя чалавечыя дзеянні непазбежна даюць вынікі, якія не прадугледжваліся. I таму ліберал супраць змоўніцкай сацыяльнай тэорыі, паводле якойўсе негатыўныя сацыяльныя падзеі з’яўляюцца вынікам змоваў ворагаў альбо злосных індывідаў на самой справе, могуць быць прычыны без чыёй-небудзь віны і дасягненні без чыёй-небудзь заслугі. Ліберал абараняе ад дзяржавы, якая паглынае ўсё, арганізмы, што знаходзяцца паміж індывідам і дзяржавай, а таксама дабраахвотныя (недзяржаўныя) інстытуцыі. Ліберал ведае,
64
што рынак так жа сама, як навука ні ў чым не вінаваты. Калі нехта атрымлівае прыбытак, прадаючы зброю альбо распаўсюджвае наркотыкі, то вінаваты не рынак. Вінаватыя тыя асобы, якія прадаюць і купляюць зброю і наркотыкі, негуманная таксама іхняя этыка. Трэба рэфармаваць у гэтым выпадку не рынак, а этыку. Безвыніковай аказалася дзейнасць прарокаў, настаўнікаў і прапаведнікаў. He трэба думаць, што рынак адмаўляе салідарнасць. Вялікае Грамадства, як вучыць нас сярод іншых Ф.А. фон Гаек, не толькі можа быць салідарным, таму што з’яўляецца багатым і можа, такім чынам, дазволіць сабе гэта. Яно павінна быць салідарным, таму што, парушыўшы сувязі, якія трымалі людзей разам у малых групах, яно адмяніла адносную бяспечнасць і абарну, якой карысталіся слабыя. Адсюль абавязак Дзяржавы даваць дапамогу тым, хто ў ёй мае патрэбу. Рынак і салідарнасць сумяшчальныя. А вось несумяшчальнымі з’яўляюцца рынак і марнаванне рэсурсаў рынак і карупцыя. Дзяржаўніцтва робіць з чалавека злодзея і ператварае яго ў выгадніцкую істоту, якая сваёй прафесіяй вызначае выгаднае галасаванне на выбарах. I апошняе ліберал не з’яўляецца антыклерыкалам. Гаек піша: “У адрозненні ад рацыяналізму Французскай рэвалюцыі, сапраўдны лібералізм не мае нічога супраць рэлігіі. Я не магу не глядзець з сумам на ваяўнічы і грунтоўна неліберальны антыклерыкалізм, які натхняў значную частку еўрапейскага лібералізма ў XIX стагоддзі”.
65
Бібліяграфія
J.E. Acton (Lord Acton). Cattolicesimo liberale. Saggi storici., a cura di P. Alatri. Le Monnier, Firenze, 1950.
D. Antiseri. Liberali: quelli veri e quelli falsi. Rubbettino, Soveria Mannelli, 1998.
D. Antiseri. Liberali perche fallibili. Rubbettino, Soveria Mannelli, 1995.
D. Antiseri (a cura di). Cattolici a difesa del mercato. SEI, Torino, 1995.
D. Antiseri, L. Infantino, A. Martino, A.M. Petroni. In difesa della scuola libera. 11 buono-scuola, a cura di L. Infantino. Borla, Roma, 1994.
D. Antiseri, A. Martino, C. Riva. Solidarieta, mercato e scuola libera. Gangemi, Roma, 1995.