Ліберальныя прынцыпы
Дарыо Анцісэры
Выдавец: Руно
Памер: 78с.
Мінск 2004
10
беспадстаўнасць”.
Такім чынам, эпістамалагічная памылковасць гэта значыць усведамленне, што нашы веды могуць быць абвергнуты ёсць фундаментальнай прадпасылкай ліберальнага мыслення Ніхто не можа прэтэндаваць на валоданне рацыянальна і абсалютнай ісціны і на права навязваць яеіншым. У рацыянальнымсэнсемы можамтолькі супрацоўнічаць праз крытыку актуальных тэорый і праз альтэрнатыўныя прапановы дзеля выпрацоўкі ўсё больш эфектыўных тэорый. Адносіны ліберала піша Попэр -заключаюцца ў тым, што ён гатовы прыняць: “Я магу памыляцца, а ты мець рацыю, але агульнымі намаганнямі мы можам наблізіцца да ісціны”. I ўрэшце Луіджы Эйнаўдзі: "Вялікай заслугай свабодных урадаў у адрозненні ад тыранічных ёсць менавіта той факт, што ва ўмовах свабоднага ладу дыскусія і дзеянне праводзяцца метадам спроб і памылак. Trial and error (спроба і памылка) ёсць знакам перавагі метадаў свабоды над метадамі тыраніі. Тыран не мае сумневу і ідзе проста сваім шляхам; але гэты шлях вядзе краіну да катастрофы”. Разумны не той медык, які, каб пацвердзіць дыягназ, забівае пацыента; разумны той медык , які, каб выратаваць пацыента, забівае значыць прызнае несапраўднымі дыягназы адзін за адным пакуль не дасягне калі здолее сапраўднага дыягназу.
Калі я разумею сваю здольнасць памыляцца, і калі ты ўсведамляеш сваю памылковасць, то калі мьт сапраўды ад усяго сэрцажадаем вырашыць праблемы я з нецярплівасцю буду чакаць ад цябе альтэрнатыўных прапановаў і крытыкі; a гы будзеш удзячны за мае альтэрнатыўныя варыянты на твае прапановы і маю крытыку. Адным словам: трэба дыскутаваць А дыскусія гэта душа дэмакратыі.
11
3.
ПОЛІТЭІЗМ КАШТОЎНАСЦЯЎ
“Навука можа прыняць толькі тое, што ёсць, але не тое, што магло б быць, і на-за яе рамкамі застаюцца, безумоўна ацэначныя меркаванні любой асобы ”.
Альбэрт Эйнштэйн
Перш заўсё, некаторыя рэфлексіі натэму немагчымасці лагічнага паходжання абавязкавых сцверджанняў ад сцверджанняў апісальных.
АНРЫ ПУАНКАРЭ. ‘ He можа быць навуковай маралі, але ў той жа час не можа быць амаральнай навукі. I прычына тут простая. Прычына як бы гэта сказаць?—чыста граматычная. Калі абедзве прадпасылкі нейкага сілагізма стаяць ў адвесным ладзе, то і канчатак таксама будзе ў адвесным. Каб канчатак мог стаяць у загадным ладзе, трэба, каб хаця б адна з дзвух прадпасылак стаяла ў загадным. Дык вось, навуковыя прынцыпы, пастулаты геаметрыі стаяць у
12
загадным ладзе і не могуць быць ні ў якім іншым ладзе. Эксперыментальныя ісціны ўсе стаяць у загадным ладзе, і на базе навукі не можа быць інакш. Найбольш выраблены з дыялекгыкаў можа рабіць з гэтымі прынцыпамі любыя, якія захоча, акрабатычныя трукі, камбінуючы іх, ставячы іх адно на адно; але атрымае ён толькі загадны лад He атрымае ніколі прапанову, хто кажа: рабі гэта, не рабі тое, а таксама прапанову, якая б пацвярджала або пярэчыла маралі. Маралісты знаходзяць гэтую цяжкасць з даўніх часоў. Яны імкнуцца прадэмастраваць маральны закон, і трэба выбачыць іх, таму што гэта ёсць іхняе рамяство; яны хочуць абаперці мараль на нешта, нібыта яна можа абапірацца на нешта іншае, а не на саму сябе! (..) Кожнай дагматычнай маралі, кожнай дэманстратыўнай маралі наканавана няўдача. Яна як машына, што мае ўсе механізмы руху, але ёй бракуе энергіі руху Маральным рухавіком, які можа запусціць ўвесь апарат прыводаў і шасцярней, можа быць не што іншае як пачуцце ”
АЛЬБЭРТ ЭЙНШТЭЙН: “Навука (...) можа прыняць толькі тое, што ёсць, а не тое, што магло б быць, і па-за яе полем застаюцца абавязковыя меркаванні любога віду”.
МАКС ВЭБЭР: “Лекар імкнецца ўсімі сродкамі захаваць жыццё паміраючаму, нават калі той просіць вызваліць яго ад жыцця (...). Медычная навука не ставіць перад сабой пытанне, наколькі жыццё вартае быць пражытым. Усе натуральныя навукі даюць адказ на гэтае пытанне: што трэба рабіць, калі мы хочам тэхнічна панаваць над жыццём? Але калі мы хочам і мусім гэхнічна панаваць над ім. і калі гэта ў рэшце рэшт мае значэнне, то гэтыя навукі падзвяргаюць ўсё сумневу альбо падпарадкоўваюць сваім мэтам”.
ГАНС КЕЛЬСЭН “У XVIII главе Евангелля ад Святога Яна апісаны суд над Езусам. Простая гісторыя, так наіўна
13
расказаная, ёсць высокім дасягненнем літаратуры і, не жадаючы таго, становіцца трагічным сімвалам антаганізму паміж абсалютызмам і рэлятывізмам.
“У дні габрейскай Паскі Езуса, абвінавачанага ў тым, што называе сябе Сынам Божым і царом Юдэйскім, прывялі да Пілата, рымскага пракуратара. 1 Пілат іранічна спытаў Езуса, які на погляд рымляніна быў нікім іншым як шалёным бедалагай: “Дык гэта ты ёсць цар Юдэйскі?” Але Езус успрыняў пытанне вельмі сур’ёзна і, увесь ахоплены агнём сваёй Боскай місіі, адказаў: “Ты кажаш, што я цар. Дзеля гэтага я нарадзіўся і дзеля гэтага прыйшоў у свет: каб сведчыць ісціну. Хто ў ісціне, той слухае мой голас”. Тады Пілат спытаўся: “А што ёсць ісціна?” 1 таму што ён, рэлятывісцкі скептык, не ведаў што ёсць ісціна, абсалютная ісціна, у якую верыў той чалавек, ён цалкам даверыўся дэмакратычнай працэдуры, перадаючы права рашэння па гэтаму пытанню народнаму галасаванню. Ён выйшаў да іудэяў, паведамляе Евангелле, і сказаў ім: “Я не знайшоў у ім ніякай віны. Але вы маеце звычаёвае права, ія магу адпусціць аднаго абвінавачанага з нагоды Паскі. Дык вы хочаце, каб я вызваліў цара Юдэйскага” 1 ўсе пачалі крычаць: “He гэтага адпусці, а Вараву”. Дзеля тых, хто верыць у Сына Божага і ў цара Юдэі, які сведчыць абсалютную ісціну, гэты плебісцыт ёсць моцным аргументам супраць дэмакратыі. I гэты аргумент мы, спецыялісты палітычнай навукі, павінны прыняць. Але толькі адна ўмова: каб мы былі настолькі ўпэўненыя ў нашай палітычнай ісціне, каб пры неабходнасці мы заплацілі за яе слязьмі і крывёй. Каб мы былі так жа сама ўпэўненыя ў сваёй рацыі, як быў упэўнены ў сваёй Сын Божы”.
КАРЛ Р ПОПЭР: “Немагчыма дедуцыраваць сцверджанне, якое б вызначала норму, альбо рашэнне ці
14
прапанову дзеля палітыкі з сцверджання, якое сцвярджае факт, гэта значыць. што немагчыма дедуцыраваць з фактаў нормы альбо рашэнні ці адпаведнасці”. “Ясна, што немагчыма прадэманстраваць правільнасць якогакольвечы этычнага прынцыпа альбо нават прыводзіць аргументы ў яго карысць з такой жа дакладнасцю, з якой мы аргументуем у карысць нейкай навуковай з’явы. Этыка не ёсць навука”.
Папярэднія разважанні настолькі ж грунтоўныя, як і ў адпаведнасці з “законам Х’юма”, гэтазначыць, тэзіса, паводле якога сцвярджаецца, што лагічна немагчыма вывесці абавязкавыя сцверджанні з сцверджанняў апісальных. Вось знакаміты фрагмент з трэцяй кнігі Treatise of Human Nature Х’юма: “У кожнай маральнай сістэме, з якой дагэтуль я меў дачыненне, я штораз заўважаў, што аўтар вядзе разважанне, можна сказаць, паводле звычайнай логікі і вызначае існаванне дабра, альбо робіць назіранні за дзеяннямі людзей; і раптам я са здзіўленнем адкрыў, што замест таго, каб знайсці адпаведнасці, прамыя як выразы “ёсць так” альбо “так не ёсць”, я не знаходжу іншых адпаведнасцяў па-за “можа быць” і “можа не быць”. Гэтая змена няўлоўная, але яна мае надзвычайнае значэнне. Таму што гэтыя можа быць і можа не быць дэманструюць новыя адносіны і сцверджанне. Таму неабходна (...), каб быў прыведзены аргумент таго, што здаецца зусім незразумелым, гэта значыць, такім чынам, каб гэтыя новыя адносіны маглі быць дедуцыраваны з іншых, якія абсалютна адрозныя ад іх”.
Сапраўды, гэты аргумент нельга прымаць, таму што з апісальньгх сцверджанняў могуць быць дедуцыраваны лагічна выключна апісальныя сцверджанні: інфармацыя не нараджае імператываў. I, такім чынам, нельга перайсці ад ёсць да
15
павінна быць. Вось, каротка, закон Х’юма, вялікі гтадзел паміж сцверджаннямі абавязковымі і сцверджаннямі ашсальнымі, паміж фактамі і значэннямі. 1 такі закон, калі ён дзейсны, разбівае на этычным полі галоўныя прэтэнзіі “юрыдычных натуралістаў”.
Бэнэдэтто Крочэ расказвае, як, яшчэ будучы студэнтам Рымскага універсітэта, ён атрымаў заданне па аналізу прыроджаных правоў чалавека. 1 ён успамінае: “Пасля працы над заданнем на працягу некалькіх тыдняў я, збянтэжаны і прыніжаны, ўрэшцезвярнуўся да прафесара, кабзаявіць, што робячы даследванне, я вымушаны быў паступова змяншаць і змяншаць гэтыя правы, аж пакуль мне не засталося толькі адно права, ды і тое адзінае і апошняе, не ведаю як, але бясследна знікла”. А вось што прадыктаваў гістарычны досвед Мураторы: “Досвед выяўляецца як натуральная рацыя ў шэрагу відах; і калі вы спытаецеся ў двух адвакатаў, што вядуць снрэчку, альбо у двух суддзяў, якія прь(трымліваюцца розных думак, кожны з із будзе настойваць, што натуральная рацыя на ягоным баку”. Але, ня гледзячы на ўсё гэта, ясна, як сцвярджае гэта Н. Бобія: “нават калі дасягаецца максімальная згода наконт таго, што ёсць натуральнае, гэта не азначае абавязкова, што дасягнута поўная згода наконт таго, што ёсць слушнае а што няслушнае”. 1, калі мы звернем увагу на бясконцую рознасць (якія існавалі ў мінулым і існуюць цяпер) канцэпцый дабра і блага, ды яшчэ захочам зірнуць на гісторыю чалавечых справаў і канфліктаў, то трэба паўтарыць за Паскалем, што “крадзеж, забойства дзяцей і бацькоў, усё знайшло сваё месца сярод дастойных учынкаў”; “дзіўнае правасуддзе, што мае мяжой раку! Ісціна па гэты бок Пірэнеяў, аблуда патой бок”.
Гісторыя чалавечых справаў дае рацыю Максу Вэбэру,
16
калі ён сцвярджае, што “немагчыма пазбегнуць супярэчнасці паміж рознымі каштоўнасцямі, на якіх трымаецца свет” A разам з Мілям Вэбэр дадае, што зноў жа што тычыцца каштоўнасцяў—“зыходзячы з чыстага досведу, мы прыходзім да політэізму”. У рэчаіснасці жыцця існуе політэізм каштоўнасцяў бо з перспекгывы логікі прапануюццаэтычныя каштоўнасці і нормы (“жыццёвыя ідэалы”, ‘‘правільныя” учынкі, “справядлівыя” законы, “легальныя” інстытуцыі і г.д), а не нязменныя прапановы. Этыка не апісвае, этыка загадвае. Этыка не тлумачыць і не прадугледжвае; этыка ацэньвае. На самой справе не існуе этычных тлумачэнняў. Існуюць толькі навуковыя тлумачэнні і этычныя меркаванні. He бывае этычньгх (альбо эстэтычных) прадказанняў. Этыка не ведае. Этыка не ёсць навука. Этыка не валодае ісцінай.
Калі ісціннасць (альбо памылковасць) ёсць выказнікам сказу абвеснага ладу, а ісціна ёсць атрыбутам навуковых доказаў (ды іншых сцверджанняў у абвесным ладзе), то гэта навука уся навука і любая іншая апісальная тэорыя, хай сабе і метафізічная не можа лагічна нарадзіць этыку. I не можа зрабіць гэта з тае прычыны, што з апісальных пасылак немагчыма дедуцыраваць абавязковых сцверджанняў. Такім чынам, з усёй навукі немагчыма выціснуць ані грама маралі. Уся сума ведаў не дае нам каштоўнасцяў і не можа абвергнуць іх. Макс Вэбэр пытаецца: “Хто возьмецца “па-навуковаму абвяргаць” этыку Сэрмонэ дэлла Мантанья, на прыклад, максіму: "не супраціўляйся злу” альбо ягоны вобраз “падаць другую пальчатку”?