Ліберальныя прынцыпы
Дарыо Анцісэры
Выдавец: Руно
Памер: 78с.
Мінск 2004
25
5.
ПРЫНЦЫП КАНКУРЭНЦЬП
“Яку інтэлектуальнай сферы, так і ў матэрыяльнай канкурэнцыя з ’яўляецца найбольш эфектыўпым метадам адкрыцця найлетаага спосабу дасягнення чалавечых мэтаў ”
Фрыдрых А. Гаек
Навука прагрэсіўна развіваецца дзякуючы вельмі жорсткай канкурэнцыі паміж ідэямі; дэмакратыя ёсць канкурэнцыя паміж палітычнымі прапановамі; свабодная эканоміка ёсць канкурэнцыя тавараў і паслугаў на рынку. Канкурэнцыя дазваляе шукаць разам найлепшае рашэнйе. Канкурэнцыя ёсць механізм для даследвання невядомага; яна ўзбагачае свет ідэямі, каштоўнасцямі, паслугамі і новымі праблемамі; яна з’яўляецца інструментам салідарнасці, таму што ідзе насустрач спажыўцам: спрыяе задавальненню іхніх
26
патрэбаў і прэфэрэнцыяў па самым нізкім кошце. Гаек: “Як у інтэлектуальнай сферы, так і ў матэрыяльнай канкурэнцыя з’яўляецца найбольш эфектыўным метадам адкрыцця найлепшага спосабу дасягнення чалавечых мэтаў. Толькі там, дзе ёсць магчымасць правесці экспэрыменты з вялікай колькасцю спосабаў, будуць атрыманы такі разнастайны досвед, такія розныя веды і індывідуальныя здольнасці, якія дазволяць праз бесперапынную канкурэнцыю паміж найбольш эфекгыўнымі з іх стала дасягаць лепшага выніку”.
Само сабой зразумела, што той, хто адкідвае канкурэнцыю, павінен ясна ўяўляць сябе, што тым самым ён вяртаецца да жыцця дзікіх плямёнаў альбо ў пячору. Сапраўды, канкурэнцыя наганяе страх наўс/х кансерватараў кансерватараў правага кшталту левага і ў цэнтры. Фон Гаек напісаў у “Чаму я не кансерватар”, што “адной з фундаментальных рысаў кансерватыўных поглядаў ёсць страх пераменаў”. Варожа ставячыся да пераменаў, кансерватар інстынктыўна папярэджвае, што новыя ідэі правакуюць змены, і супраціўляецца ім. “У адрозненні ад лібералізму, які характарызуецца фундаментальнай верай у доўгатэрміновыя ідэі, кансэрватызм завязаны на ідэі, што атрыманыя ў спадчыну ў пэўны момант”.
Таму кансерватар на самой справе не верыць у сілу дыскусіі. Ягоны апошні аргумент, на погляд Гаека, у цэлым раскрываецца ў сцверджанні нейкай вышэйшай мудрасці, якую ён прысабечвае. На гэтым неўсё. Недавер кансерватара да новага і невядомага, да ідэй, якія нараджае наша цывілізацыя, і якія не ведаюць ніякіх межаў — менавіта гэта ляжыць ў аснове ягонай варожасці ў дачыненні да інтэрнацыяналізму і ягонай схільнасці да празмернага нацыяналізму. А з другога боку не павінназдавацца дзіўным,
27
што антыінтэрнацыяналізм кансерватара вядзе проста да пагаднення з імперыялізмам: “Калі нехта не любіць новага і думае, што яго метады найлепшыя, ён ўсё больш верыць у сваю місію “цывілізаваць” іншых. але не праз дабраахвотныя і вольныя адносіны, уласцівыя лібералам, а надаючы ім ласку эфектыўнага кіравання”.
3 гэтага ўсяго становяцца зразумелымі прычыны, па якіх ліберал не з’яуляецца кансерватарам. Кансерватар чапляецца за тое, што існуе, і баіцца новага. Ліберал, хаця і не лічыць любое развіццё прагрэсам, бачыць, аднак, у прагрэсе навукі фундаментальную мэту чалавечых намаганняў і чакае ад навукі паступовага вырашэння праблемаў, якія пераследуюць нас. Кансерватар давяраецца пільнасці ўладаў, не абмежаваных строгімі нормамі, якія павінны не дапусціць новага. А ліберал бароніць “канкурэнцыю як спосаб адкрыцця фактаў, якія ніхто не адкрыў бы або не мог бы выкарыстаць без канкурэнцыі”, і ведае, што грамадствы, якія ставяць на канкурэнцыю, дасягнулі свае мэты лепш за іншых. У адрозненні ад кансерватара, што давяраецца людзям, якіх называе вьгшэйшымі, ліберал усведамляе не толькі нашу здольнасць памыляцца, але таксама наша няведанне і ў рэшце ліберал не ідзе шукаць нейкага выбранца, які павінен камандаваць. Ён імкнецца хутчэй вызначыць і сфармуляваць правілы (альбо інстытуцыі), якія дазваляюць кантраляваць таго, хто камандуе. Кансерватар не баіцца аб’яднацца з сацыялістам супраць ліберальных прапановаў. Ліберал не ёсць кансерватар, ён адкідвае канструктывізм сацыялістаў і рацыяналізм асветніцкага паходжання тых “лібералаў”, для якіх генэзіс і ўсе зменыўс/х інстытуцый і цэлых цывілізацый павінны адбывацца паводле плану і ў адпаведнасці з задуманымі праектамі.
28
Кансерватар прымае антыдэмакратычныя пазіцыі; ліберал, наадварот, становіцца на абарону талеранцыі. 1 тут трэба падкрэсліць з асаблівай сілай: талерантнасць не раўняецца дляліберала адсутнасці рэлігійнай веры. Гаек піша: “У адрозненні ад рацыяналізму Французскай рэвалюцыі сапраўдны лібералізм не мае нічога супраць рэлігіі, і я не магу не шкадаваць, што ваяўнічы антыклерыкалізм быў у аснове сваёй неліберальным, але вызначыў значную частку кантынентальнага лібералізму XIX стагоддзя. Чым адрозніваецца ліберал ад кансерватара, дык гэта тым, што якімі б глыбокімі не былі ягоныя перакананні, ён ніколі не стане навязваць іх іншым. Для яго духоўнае і часовае з'яўляюцца асобнымі сфэрамі, якія не могуць злівацца.
29
6.
ПРЫНЦЫП ДАДАТКОВАСЦІ
“Дзяржава робіць тое, што не могуць рабіць грамадзяне ”.
Антоніа Расміні
“Амерыканцы ўсіх узростаў, станаў і тэндэнцый увесь час аб’ядноўваюцца. Яны маюць не толькі гандлёвыя і прамысловыя асацыяцыі, у якіх удзельнічаюць усе, яны маюць таксама асацыяцыі тысяч розных іншых відаў: рэлігійныя, маральныя, вялікія і нікчэмныя, агульныя і адмысловыя, шырокія і абмежаваныя. Амерыканцы аб’ядноўваюцца, каб наладжваць святы, засноўваць семінарыі, будаваць гатэлі і касцёлы, распаўсюджваць кнігі, пасылаць місіянераў да антыподаў; яны ствараюць такім чынам шпіталі, турмы, школы. Паўсюдна, дзе ў Францыі вы ўбачыце на чале чаго-небудзь урад, у Злучаных Штатах на чале будзе асацыяцыя”. Вось так Алексі дэ Таквіль апісвае ў трактаце “Дэмакратыя ў Амерыцы” функцыянаванне ў сацыяльным жыцці прынцыпу, які потым будзе названы “прынцыпам дадатковасці”. Гэты
30
прынцып сапраўдны бастыён свабоды індывідаў і "прамежкавых звенняў”, які абараняе ад ўсёпаглынальных прэтэнзій дзяржаўнасці канчаткова атрымаў амаль класічную фармулёўку ў энцыкліцы “Quadragesimo anno” Пія XI, у якой у параграфе 80-м сказана, што “нельга пазбаўляць індывідаў таго, што яны могуць дасягнуць на ўласныя сілы і ўменне, ды даверыць гэта грамадству. Такім чынам, несправядліва перадаваць большасці грамадства і ягоным вярхам тое, што могуць зрабіць меншасць грамадства і ягоныя нізы. Гэта ўсё ёсць грубае парушэнне правільнага сацыяльнага парадку; таму што натурал ьнай мэтай любога ўмяшальніцтва самога грамадства ёсць спроба дапамагчы ў дадатковай форме часткам сацыяльнага арганізму, а не разбураць альбо паглынаць яго”.
Гэты прынцып дадатковасці, які ўсё часцей згадваецца ў іншых папскіх энцыкліках і афіцыйных дакументах Касцёла дастаткова прыгадаць ‘‘Pacem in terra” (1963) Яна XXIII альбо “Centesimus annus” (1991) папы Вайтылы быў ужо сфармуляваны Расміні ў трактаце “Філасофія палітыкі”, дзе мы чытаем, што “грамадскае кіраўніцтва дзейнічае ў парушэнне свайго мандата, калі яно ўступае ў канкурэнцыю з грамадзянамі альбо з асацыяцыямі, якіятыя ствараюць, каб атрымаць нейкія адмысловыя карысныя вынікі; іяшчэ больш тады, калі забараняючы такую дзейнасць індывідам і іхнім асацыяцыям, кіраўніцтва прыбягае да манаполіі”. I больш каротка: Дзяржава “робіць тое, што не могуць рабіць грамадзяне”. Такім чынам, гэта ёсць прынцып гарызантальнай дадатковасці, адрозны ад іншай фармулёўкі, якая называецца вертыкалыіай дадатковасцю, дзе, напрыклад, заяўляецца, што Рэгіён робіць тое, што не можа рабіць Дзяржава, Правінцыя робіць тое, што не робіць Рэгіён, і Камуны ды гарадскія раёны робяць тое, што не робіць
31
Правінцыя. 1 тут становіцца ясна, што калі прынцып вертыкальнай дадатковасці не будзе шчыльна звязаны з прынцыпам гарызантальнай дастатковасці, то сіс^атрапляе ў небяспечную дзяржаўную форму, якая сфармулявана наступным чынам: што не робіць народ, тое робіць дзяржава. Але менавіта прынцып гарызантальнай дадатковасці абаранялі (і не толькі католікі) супраць любой формы гвалту, скіраванага супраць свабоды, адказнасці, духу ініцыятывы асобаў і вольных асацыяцыяў. “Філасофія палітыкі” Расміні ўбачыла свет у 1838 годзе. Адзінаццаць гадоў пазней, у 1849 г. Дж.С. Міл апублікаваў “OnLiberty”. Ён добра разумеў, што “бяда прыходзіць тады, калі замест таго, каб звярнуцца да энергіі і ініцыятывы індывідаў і асацыяцыяў, урад замяняе іх самім сабой; замест таго, каб інфармаваць іх, раіцца з імі, у пэўныя моманты не пагаджацца з імі, усталёўваць з імі сувязі, урад загадвае ім трымацца на адлегласці і дзейнічае замест іх”.
У гэтым напрамку рухаліся вялікія лібералы нашага стагоддзя: Карл Мэнгер, Людвіг фон Мізэс, Фрыдрых фон Гаек і Карл Попэр ды іншыя. Гаек напісаў: “Абсалютна чужой грунтоўным ідэям вольнага грамадства ідэя, паводле якой усё, у чым мае патрэбу народ, павінна быць задаволена абавязковымі арганізацыямі”. Сапраўдны ліберал, на погляд Гаека, павінен вітаць стварэнне як мага большай колькасці дабраахвотных асацыяцый, тыхарганізацый, “якія фальшывы індывідуалізм Русо і Французскай рэвалюцыі хацелі задушыць”. I ўрэшцеКарл Попэр: “Я сцвярджаю, што адной з характарыстык адкрытага грамадства ёсць захоўванне, акрамя дэмакратычнай формы кіравання, свабоды асацыяцыяў. Неабходна не толькі абараняць, але таксама заахвочваць стварэнне свабодных грамадстваў ніжэйшага ўзроўню, кожная з якіх можа прытрымлівацца розных
32
думак і поглядаў”.
У аснове прынцыпу дадатковасці ляжыць у першую чаргу вера ў свабоду: йдзецца пра этычны грунт. Меў рацыю Такевіль, сцвярджаючы, што тыя, хто ў свабодзе шукаюць нешта, акрамя свабоды, народжаныя прыслугоўваць. Але ёсць таксама дзве асновы эпістамалагічнай прыроды, пра што мы ўжо казалі: метадалагічны індывідуалізм, паводле якога дзейнічаць павінны не Дзяржава, нацыя, клас альбо партыя, а заўсёды і выключна індывіды; а таксама гаекаўская тэорыя рассейвання ведаў, якая кажа, як мы ўжо ведаем, што вырашэнне большай часткі праблем (і, зразумела, задавальненне чалавечых патрэбаў) павінна быць пакінута тым, хто валодае ведамі адмысловых сітуацый часу і месца, рассеяныя сярод мільёнаў і мільёнаў людзей, ведаў, якімі не можа валодаць нават наймагутнейшы ўрад, як і наймудрэйшы і наймагутнейшы тыран. Гаек заўсёды падкрэсліваў “важнасць існавання шматлікіх дабраахвотн ых асацыяцый не толькі ў адмысловых мэтах тых, хто падзяляе агульныя інтарэсы, алетаксамаў палітычных мэтаху сапраўдным сэнсе гэтага слова”. На ягоны погляд, Дзяржава “павінна б мець манаполію напрымус, неабходны дзелятаго, каб абмежаваць сам прымус; што не значыць, што дзяржава павшна мець выключнае права забяспечваць грамадскія інтарэсы. У сапраўды свабодным грамадстве грамадскія справы не абмяжоўваюцца дзяржаўнымі справамі (і найменш за ўсё справамі цэнтральнага кіраўніцтва), а грамадскі дух не павінен вычэрпвацца інтарэсамі Дзяржавы”. 1 зноў сцвярджае Гаек. “Адным са слабых бакоў нашай эпохі ёсць брак веры і цярплівасці, каб ствараць дабраахвотныя арганізацыі дзеля дасягнення мэтаў, блізкіх нашаму сэрцу. Мы адразу звяртаемся да ўраду, каб ён ўжыў прымус (альбо сродкі, сабраныя метадам прымусу), а мы атрымалі б нешта, чаго жадаюць