Ліберальныя прынцыпы
Дарыо Анцісэры
Выдавец: Руно
Памер: 78с.
Мінск 2004
Гаек перакананы, што дзяржаўная паштовая служба абсалютна неэфектыўная; ён прапануе адмяніць валютную дзяржаўную манаполію (“якой карысталіся дзеля падману грамадзян”), ён выступае супраць дзяржаўнай манаполіі на тэлэперадачы і школу. 1 піша ў кнізе “Законы, заканадаўства
49
і свабода”: “Мы далёкія ад таго, каб выступаць за “мінімальную Дзяржаву”, але лічым неабходным, што ў развітым грамадстве ўрад павінен выкарыстоўваць ўласную ўладу, каб збіраць падаткі з мэтай прапановы шэрагу паслугаў якія інак не маглі б быць прадастаўлены альбо не маглі б быць прадастаўлены ў адпаведнай форме рынкам.” Такім чынам, сцвярджае Гаек, многія з выгодаў, якія робяць жыццё ў сучасным горадзе камфортным, ствараюцца грамадскім сектарам: “большасць вулічных знакаў, вызначэнне эталонаў вымярэння і многія іншыя тыпы інфармацыі, якія зарэгістраваныя ў кадастрах, картах і статыстыках, атаксама кантроль за якасцю некаторых тавараў і паслуг”.
Для Гаека сфера дзейнасці ўраду, не абмежаваная законам пра ўрад, вельмі шырокая. Канешне, у дзейнасць Дзяржавы ўваходзяць патрабаванне паважаць закон, абарона ад знешніх ворагаў, замежныя зносіны. Але, безумоўна, яго поле больш шырокае, таму што “мала хто сумняваецца, што толькі гэтая арганізацыя (якая мае ўладу прымусу: Дзяржава) можа даваць рады ў выпадку прыродных катаклізмаў: ураганаў, паводак, землятрусаў, эпідэмій і г.д., і прымаць адэкватныя захады, каб запабегнуць альбо выратаваць ад гэтых няшчасцяў”. Такім чынам, відавочна, “што ўрад мае кантроль над матэр’яльнымі сродкамі і вольны выкарыстоўваць іх паводле свайго меркавання”.
Але,— і тут разважанні становяцца крайне важнымі і пярэчаць шэрагу паспешлівых інтэрпрэтацый, якія не адлюстраваліся ў думках Гаека,— “яшчэ ёсць,— піша Гаек,— зусім іншы род рызыкоўных момантаў, і толькі ў апошні час была прызнана неабходнасць дзяржаўных дзеянняў, каб даць ім рады. I гэтатолькі таму, што з прычыны разрыву сувязяў у лакальнай грамадзе і развіцця адкрытага і дынамічнага
50
грамадства ўсё большая колькасць людзей не мае цеснай сувязі з асобнымі групамі, на якія яны маглі б спадзявацца ў выпадку няшчасця. Йдзецца пра праблему тых, хто па розных прычынах не можа зарабіць сябе на жыццё ва ўмовах рынкавай эканомікі, прахворых, старых, фізічныхі псіхічных інвалідаў, удоваў і сірот значыцца, тых, якія пакутуюць ад неспрыяльных абставінаў, што здольны надарыцца кожнаму і якім не кожны можа даць рады. Але грамадства, якое дасягнула пэўнага ўзроўню дабрабыту. можа дазволіць сябе такую дапамогу”.
Грамадства. якое прыняло “рынкавую логіку”, можа дазволіць сябе гуманітарную дзейнасць, бо яно багатае: можа рабіць гэта па-за рынкам, а не з дапамогай манеўраў, якія б карэюпавап сам рынак. Але менавіта гэта,— на думку Гаека,— ёсць прычынай таго, каб гэтарабіць: “Забяспечыць мінімальны даход усім альбо такі ўзровень. ніжэй за які ніхто не апускаўся б нават у выпадку, калі не можа забяспечыць сябе сам. Гэта не толькі абсалютна законная абарона ад агульных для ўсіх небяспечных момантаў, але таксама неабходная задача Вялікага Грамадства, у якім індывід не можа выкарыстоўваць членаў малой спецыфічнай групы, у якой ён народжаны”. I сапраўды,— працягвае Гаек,— “сістэма, якая дазваляе адносную бяспекутолькі абмежаванай групе, мабыць, выкліча моцнае незадавальненне і гвалтоўныя рэакцыі, калі тыя, хто раней карыстаўся пэўнымі выгодамі, раптам убачыць, што яго без ягонай віны пазбавілі дапамогі па прычыне таго, што ён не можа ўжо зарабіць сябе на жыццё”.
51
11.
НЕДАСЯГАЛЬНАСЦЬ ДАСКАНАЛАГА
“Toil, хто імкнецца стварыць рай на зямлі, на самой справе рыхтуе іншым сапрауднае пекла ”.
Поль Кладэль
Ліберал ведае, што (верагодна) дасканалае грамадства ёсць аОмауленнем адкрытага грамадства. Ліберал ведае, што няма ніводнага рацыянальнага крытэрыя дзеля вызначэння дасканалага грамадства. Ведае, што ў кожным утапісце сядзіць прыгоднік. 1 паўтарае за Полем Кладэлем, што “той, хто імкнецца стварыць рай на зямлі, на самой справе рыхтуе іншым сапраўднае пекла”. Ліберал рашуча не прымае гвалту ўтопіі, ліберал адмаўляе канструктывізм з-пад знаку асветніцтва, прадукт “нерацыянальнага Веку Розуму” —, трэба сказаць, што паводле гэтай канцэпцыі, усе інстытуцыі і усе сацыяльныя з’явы павінны быць вынікам прадуманых планаў,
52
падрабязных рацыянальных і рэалізаваных праектаў. Абаронца сям’і, уважлівы да пасярэдніцкіх і прамежкавьгх элементаў, ліберал прапануе эвалюцыйную тэорыю інстытуцыяў найважнейшыя з якіх (мова, валюта, права і гд ) ён разглядае як нечаканы вынік прадуманых чалавечых дзеянняў у імкненні за іншымі мэтамі. Заклікаючы сацыёлагаў ніколі не адводзіць вочы ад нечаканых вынікаў прадуманых праектаў, ліберал не прымае сацыяльную тэорыю змовы, паводле якой усе непрыемныя з’явы і адмоўныя сацыяльныя падзеі ёсць вынікам праектаў альбо змоваў злосных людзей і адмаўляе гэта менавіта з тае прычыны, што непазбежнае з'яўленне непажаданых вынікаў прадуманых чалавечых дзеянняў наводзіць нас на думку, што могуць існаваць беспрычынная віна і незаслужаны поспех.
Традыцыйна ліберальная думка адмаўляе ўтапічных мысляроў перш за ўсё па палітычных прычынах: утапіст ёсць таталітарыстам. Але за гэтай крытыкай хаваецца пазіцыя гнасеаналагічная па сваёіі прыродзе: утапіст сцвярджае, што ведаеўсё, усё пра грамадства, ведае, што ёсць “Дабро” і што ёсць “Зло”, ведае дасканалага чалавека. Йдзецца пра тры падважальныя гнасеаналагічныя прэтэнзіі, няслушыныя з пункту гледжання тэорыі і разбуральныя для этыка-палітычнай будучыні. Хаця калі ўтапіст цешыцца ілюзіямі праектавання і дзеяння на карысць магчымага новага свету, ён, на самой справе, ідзе ў тыпік, таму што гэты новы свет ператворыцца ў найгоршы з магчымых светаў.
Утапіст прапануе ідэальны горад, новае чалавецтва, дзе не будзе месца беднасці і няшчасцю на самых нават нізах. Утапіст хоча змяніць усё. Хоча пачаць спачатку. Хоча змяніць усё і хоча пачаць спачатку, бо апантаны думкай, што папярэдняя гісторыя, створаная і пражытая людзмі была
53
толькі перадгісторыяй. Утапіст сцвярджае, што ведае дасканалае грамадства. Ведае дакладна, бо верыць, што ведаеўсё, усё пра грамадства, пра дасканалае грамадства. Ён таксама думае, што з’яўляецца звышінжынерам грамадства і гісторыі. I вось тыповае разважанне ўтапіста: “Калі даводзіцца мяняцьусе, і трэба пачынаць спачатку, які сэнс пытаецца ўтапіст вырашаць асобныя праблемы? ”
Дык вось, вырашаць асобныя праблемы адказвае ўтапіст азначае адмаўляць рэвалюцыю, азначае быць “рэфармістамі”, “рэакцыянерамі”, “прыстасаванцамі” і г.д. A трэба змяніць усё. I пакуль я не змяню ўсё, я не вазьмуся за вырашэнне асобных праблемаў нават найбольш тэрміновых. Але тут мы кранаем рукой глыбокую амаральнасць утапіста. 1 таму утопія ёсць найболый вырабленай формай ідэалогіі палітычнага бяздзеяння. А, з другога боку, відавочна амаральная мараль утапіста, які патрабуе ссінраўднай ахвяры ад цэлага пакалення ў імя ілюзорнага шчасця будучых пакаленняў. Кожны чалавек заўсёсіы з’яўляецца мэтай: кожнае пакаленне гэта не сродак, а мэта ”.
Але, акрамя таго, што ўтапіст амаральны, ён таксама вельмі негрунтоўны з пункту гледжання тэорыі. Эфектыўная палітыка ёсць тэхналагічнай навукай, а палітычная практыка ёсць заўсёды пракпіыкай этстнай ірэфармістычнай. Змяніуь усё і назаўсёды немагчы.ма. Акрамя таго, уяўляючы, што змяніць усё магчыма, трэба ж з нечага пачаць. I ясна, што трэба прыкласці рукі да вырашэння асобных праблемаў A вырашэнне адной праблемы стварае іншыя праблемы, часам больш вострыя і небяспечныя. Утапіст жыве ілюзіяй.
I яшчэ: калі мае сэнс усё сказанае намі, то з гэтага вынікае, што немагчыма нават пачаць нешта. Мы -спадчыннікі традыцыі, мы замешаны на традыцыі. Калі мы хочам прыбьшь у нейкі пункг з нейкага порту, нам трэба
54
вырушыць у шлях і выкарыстаць пэўныя сродкі. Мы не можам пачынаць сапрауды спачатку. I калі б гэта было магчыма, дык паводле біялогіі, нам трэба было б зноў спаборнічаць з амёбай, а паводле культуры, не ўзняцца вышэй за ўзровень, на якім памёр Адам, альбо пачынаць максімальна з узроўня неандэртальца. Утапіст гэтарэакцыянер
Утапіст паддаўся спакусе змея (“eritis sicut dei conoscentes homim el malum ”) i сцвярджае, што ведае, што ёсць дабро і зло. На грунце гэтага свайго (мяркуемага) ведання ён хоча пабудаваць мяркуемага дасканалага чалавека (але дасканалага на аснове якіх крытэрыяў?). Яго не цікавяць пакуты гэтых людзей, што пакутуюць і кепска жывуць тут і йяпер. Ягоныя ідэі не служаць людзям; наадварот, людзі павінны служыць гэтым ідэям, ягоным асветніцкім ідэям. Утапіст гэта даглштык.
Утапіст хоча змяніць усё і пакінуць пасля сябе пустое месца, сцерці чалавечую перадгісторыю. I хоча зрабіць гэта, бо перакананы (магчымаздобрымі намерамі), што ведаеўсё. Уталіст прадстаўляецца як ўладар усеагульнай ісціны, апошняй і канчатковай. А на фоне гэтай усеагульнай і абсалютнай ісціны губляюцца нязначныя ісціны эмпірычных навук альбо памылкі. Утапіст прадстаўляецца ўладаром ісціны і выводзіць з гэтага, што ўсе іншыя, усе іншыя памыляюцца, ачмураныя, аслепленыя іхнімі ілюзорнымі інтарэсамі і верай. I як дэманструюць усе таталітарныя авантуры, найкарацейшы шлях атрымання згоды і пераканання іншых перайсці ад зману да ісціны ёсць “інтэлектуальны тэрарызм”, а значыць, катаванне, турма, цэнзура, палітычнае забойства, маральнае запалохванне, псіхушка.
55
12.
РЭФАРМІЗМ
“Падобныя на йас маюнь права на нашу бстамогу; ніводнае пакаленне не можа быць прынесена ў ахвяру ў імя будучых пакаленняў дзеля дасягнення ідэальнага шчасця, якое можа быць немагчымым ”.
Карл Р. Попэр
У навуцы нельга ведаць усё; у палітыцы ніколі нельга змяніць усё, тым больш змяніць усё адразу.
У навуцы ёсць рух наперад, і калі ён ёсць, то мы вырашаем праблемы і найбольш важныя праблемы. Абсалютная ісірна, таксама як і ідэальны горад. — гэта “утопія”. Дык тады што рабіць? На гэтае пытанне Попэр адказвае: “Калі цябе трэба вывесці прастую формулу альбо даць рэцэпт, даводзіцца выбіраць паміж прыймальнымі
56
планамі сацыяльнай рэформы і непрыймальнымі ўтапічнымі праектамі. Я скажу на гэта: Дзейнічай так, каб ліквідаваць канкрэтнае зло, а не рэалізаваць абстракгнае дабро He імкніся тварыць шчасце палітычнымі метадамі Імкніся хутчэй ліквідаваць канкрэтныя недахопы. Альбо, кажучы больш практычна, трэба весці барацьбу за ліквідацыю беднасці прамымі метадамі. Напрыклад, імкнучыся забяспечыць кожнаму мінімальны прыбытак. Альбо весці барацьбу супраць эпідэмій і хваробаў, будуючы шпіталі і медычныя вучэльні. Змагайся супраць непісьменнасці таксама ж, як супраць злачыннасці. Але рабі ўсё гэта прамымі метадамі: вызначай тое, што лічыш найбольшым сацыяльным злом грамадства, у якім жывеш, і імкніся цярпліва пераканаць людзей, што ад яго можна пазбавіцца. Але не трэба імкнуцца дасягнуць гэтых мэтаў непрамым шляхам, фармулюючы і спрабуючы ажыццявіць далёкі ідэал дасканалага грамадства”. Сапраўды, працягвае Попэр, “наколькі б глыбака ты не пачуваўся заангажаваным у натхняльны вобраз такога грамадства, не вер, што ты абавязаны дзейнічаць дзеля яго рэалізацыі альбо, што твая місія заключаецца ў тым, каб раскрыць вочы іншым і паказаць, які прыгожы гэты ідэал. He дазваляй сябе, каб здані дасканалага свету адхілілі цябе ад патрэбаў людзей, што пакутуюць тут і цяпер. Падобныя на нас маюць права на нашу дапамогу; ніводнае пакаленне не можа быць прынесена ў ахвяру ў імя будучых пакаленняў дзеля дасягнення ідэальнага шчасця, якое можа быць немагчымым. Карацей кажучы, я прытрымліваюся думкі, што найбольш актуальнай праблемай рацыянальнай палітыкі ёсць чалавечая беднасць. а пытанне аб шчасці не можа быць на тым жа ўзроўні. Дасягненне шчасця можа быць пакінута на прыватныя намаганні”. I ўсё гэта на аснове ясных прычын: “Факт, хаця і вельмі дзіўны