• Газеты, часопісы і г.д.
  • Летнія святы  Алесь Лозка

    Летнія святы

    Алесь Лозка

    Памер: 162с.
    Мінск 2001
    212.33 МБ
    Алесь Лозка
    
    
    
            МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ, СЦЭНАРЫІ I ДАДАТКОВЫ МАТЭРЫЯЛ
    
    
    
                ДЗЕНЬ ІЛЬНУ
    
    
                            Алёна (Алёны, Ульяна) — 3 чэрвеня (21 мая па с. ст.). Іншыя дні, якія звязаны з ільном, указаны ў артыкуле “Адлюстраванне тэмы льну у земляробчым калевдары”.
    
            Адлюстраванне тэмы льну У земляробчым календары
    
       Прадзенне і ткацтва, згодна з даследаваннямі археолагаў, было вядома нашым продкам у эпоху зарубінецкай культуры. Яно прайшло вялікі шлях развіцця, мае багатыя традыцыі і было настолькі распаўсюджаным на Беларусі, што ўбеларускім народным календары займае адно з галоўных месц. Усе працэсы і з’явы, што датычаць узнятай тэмы, разгледзім у храналагічнай паслядоўнасці, традыцыйнай сістэме святаў, прысвяткаў, абрадаў, гульняў і г.д.
       Беларускі народны каляндар асаблівую ўвагу надае сяўбе льну, аптымальнаму выбару тэрміну праз прыкметы і стан надвор’я. Толькі вясна дала знаць аб сабе па малапрыкметных з’явах. як смаленскія беларусы ўжо 15 лютага разважалі: “Як на Стрэчанне рана ўсходзіць сонца, то будзе ранні лён”¹. Там, дзе праводзілі Масленіцу, з гэтым святам звязваліся надзеі на будучы ўраджай. “Валачэнне” моладзі па
    
    
       ¹ Усе даты тут падаюцца па новым стылі. Прыклады і крыніцы ў асноўным узяты з кнігі А. Лозкі “Беларускі народны каляндар”. Мн., 1993.
    
    43
    
    вёсцы здзяўчынай “масленіцай’ — на “валакністы”, “добры лён, нашэнне хустак з доўгімі махрамі — на доўгія сцябліны. Валачэнне ўздоўж вёскі” адбывалася і на Валосся (Крывы чацвер) чацвер на Масленым тыдні. “Каб лён рос”, на Саракі (22 сакавіка) трэба бьыо гушкацца на арэлях. Калі на Феафана (25 сакавіка) дзень пачынаўся з туману, то варта чакаць добрага ўраджаю льну і канапель.
       Найбольш спрыяльнымі днямі для пасеву лічыліся на Палессі пятніца і субота, бо панядзелак — цяжкі дзень, у аўторак будзе дрэнны ўсход, у сераду — злы дзень, валакно будзе жорсткім, у чацвер — будуць нападаць чэрві. “Казаў авёс: кідай мяне у гразь, то буду князь”, а для льну патрэбна было пачакаць, каб трохі высахла глеба, але не занадта, калі яшчэ не зацвіла сліва, найчасцей перад ГІасхай і найлепш у поўню. Арыентацыя на нябёсы (месяц таксама, каб не было шмат воблакаў) — прыкмета старажытнасці, калі чалавек карыстаўся месяцавым календаром.
       Першыя ўпамінанні ў календары аб сеянні льну на поўдні адносяцца да Аляксея Цёплага (30 сакавіка). Перад сном дзяўчаты варажылі пра будучае замуства: “Сьвяты Олэксію, я на тобі лён сію. Дай, Божэ, знаты, з кім буду ў пары стояты’ (Пінскі рн). Падобны абрад праводзіўся і ў канцы красавіка, у Андрыянаву, ці Андрэеву, ноч. У Слуцкім павеце дзяўчаты чаравалі на канапляным семі, якое пабывала ў царкве. Прасілі святога заступніка, каб прысніўся любы. “Святы Андрэю, канапелькі сею...” У залежнасці ад стану надвор’я тэрміны пасеву могуць бьшь значна пазнейшымі, ды яшчэ калі ўлічыць, што ў некаторых раёнах стараліся сабраць два ўраджаі. Вось якія дні фіксуе народны каляндар:
       8 траўня (“Сей лён на Станіслава — вырасце як лава”);
       22 траўня (“Сей лён на Алену, будзе кашуля па калена”);
       31 траўня (“Лён сей позні на шэсць дзеў”, “Канапелька Матруна ў зямлю махнула”);
       3 чэрвеня — дзень ільну. Уладзімір Дабравольскі ў Бельскім павеце занатаваў наступныя звесткі: “Лён хто пасеіць на дзісятай ад Ільлі нядзелі — са льном, а на восьман — у васьму¹, на сёмай із поля вон”.
       Сяўба таксама суправаджалася пэўнымі абрадамі, з ей звязана шмат прыкмет. Так, каб не расло пустазелле, трэба было семя несці ў чыстым і белым абрусе і па дарозе ў поле сустрэць мужчыну, a калі жанчыну, ды яшчэ цяжарную, то лён абавязкова зарасце і яго “абкруціць павітуха” (“бярозка”, “чарэўка”).
       Пасля льну браліся за каноплі. іншы раз іх сеялі яшчэ да Міколы (22 траўня), а іншы — у Зялёную суботу, як у Магілёўскайгуберні (пярэдадзень Сёмухі, 49ы дзень ад Пасхі), на Анапрэя (25 чэрвеня) — “Анапрэй, сей канапель” (Свіслацкі рн).
       Наступны этап звязаны з назіраннем за ростам і доглядам. За гэта “адказвалі” спецыяльныя заступнікі ў чэрвені: “Юстын цягне ўверх каноплі, Харытон — лён” (14), “На Тадора раса — канапель паласа (21), “Росы з Хвёдара  лён урадзіць” (21), “Яны правяць ільны”
    
        ¹ Атрымае восьмую частку.
    
    44
    
    (24), “Святэй Анопры, радзі каноплі” (25); у ліпені: “На Мар’ю росна — лён будзе шэры, неўмалотны” (4), на Гаўрылея засцерагаліся граду, каб не пабіў каноплі (26).
    ...^а ^бша свята (трэцяя нядзеля ад Пасхі, тыдзень Жонак жанчыны ў полі рабілі абрадавы абед і прыгаворвалі: Дан, Ьожа, каб наш лён урадзіўся кужалем”.
       Асаблівы сэнс набывала праполка льну¹, калі адбываліся пэўныя рытуалы, даўнія таямнічыя традыцыі. На Брэстчыне праполатую траву захоўвалі да Івана і спальвалі на купальскім вогнішчы са словамі:
      Чарэўка ў моры, а мой лён угору!” У Лельчыцкім раёне абавязкова на Еусалчыны розыгры (апошні дзень Русальнага тыдня) і Дзевятнік (чацверты надзевятым тыдні ад Пасхі) патрэбна было палоць хаця існавалі забароны на палявыя работы (“У лён не ўлезе русалка, бо грому)¹⁵¹ А ПРОСО не трэба палоць”; на Дзевятнік засцерагаліся ад
       Вырыванне і наступная апрацоўка льну і канапель таксама адлю^ава™ Ў календары, вуснай народнай творчасці. Вось на Макавея w жніуня' Дзяўчаты на ложку варожаць з каноплямі: “Макавею Макавею, я на цябе канапелькі сею. Скажы мне, Макавею дзе мая пара, каб я з ім у гэтую ноч канапельку брала” (Брагінскі рн). У валачобных песнях знаходзім: “Святое Узвіжанне з поля збіраецца бульбу капаець . сцеліць лянок” (27 верасня). На Жалезны тыдзень (з 8 кастрычніка) былі і пэўныя забароны: “Пянькі ні мачы крэпка будзіць” (Смаленская губ.).
       Вуснапаэтычная народная творчасць у розных жанрах, асабліва ў казках і песнях, паказвае этапы апрацоўкі льну. Існуе цэлы цыкл ільняных песень.
                           Пасеялі дзеўкі лён, Эй, люлю, дзеўкі, лён. Пасеяўшы, палолі², Белыя ручкі калолі... Дзеўкі лянок сабралі, Белы кужаль паслалі, А паслаўшы, памялі. Дзеўкі лянок папралі, Плацейка саткалі.
    (в. Баркалабава Быхаўскага рна)
    
       Гэтая ж тэматыка паўтараецца і ў валачобных песнях.
                     ... Сей льну многа, мнагусенька, гэй, лолам! Сей льну многа, мнагусенька, гэй, лолам! Палі чыста, чысцюсенька...³
                     I рві хутка, хуцюсенька, I сцялі роўна, раўнюсенька.
    
    
      ' Каноплі не палолі, яны сваім ростам “забівалі” пустазелле.
      • Апошняе слова кожнага радка паўтараецца са словамі “Эй люлю
       ■К.ОЖНЫ радок паўтараецца два разы са словамі ‘Тэй, лолам!”
    
    45
    
                     1  тры чыста, чыснюсенька, Прадзі ненька, цянюсенька. I снуй многа, мнагусенька.
                      I тчы гладка, гладзюсенька, I бялі бела, бялюсенька. Рэж падаркі даўгусенька...
    (Слонімскі пав.)
    
    
      Тут варта спынійца на адлюстраванні ў календары работ, звязаных з падрыхтоўкай яшчэ адной сыравіны для прадзення  воуны авечак. Звычайна іх стрыглі двойчы на год. Нанбольш з гэтан свопскай жывёлай фігуруюць у календары іх некалькі апекуноу Мікола (22 траўня). Базыль (15 жніўня), Настасей (11 лістапада). Што пра іх гавораць прымаўкі: “Да Міколы не сей грэчкі ды не стрыжы авечю “Да Міколы не сей грэчкі, а да Ушэсця не стрыжы авечкі , Ьазыль авечкам воўнудае”, “Святы Настасейпракрасны, саблюдзі авец нашых”. Другая стрыжка, з якой атрымлівалася найбольш якасная сыравіна, адбывалася да Сымона (14 верасня), “каб ен не украу сабе на рукавіцы”, як гаварылі на Падзвінні, ці да Настасея, як лічылі на Смаленшчыне.
       У восеньскай песні пяецца:
    
    Да бараначка чорненькі, чорненькі, На ім воўна сучыцца, сучыцца — Нам гарэлачкі хочацца, хочацца.
                       Мы бараначку стрыч будзем, стрыч будзем...
    (Дзісенскі пав.)
    
    
       Адзінага дня пачатку попрадак на ўсёй Беларусі не было. Вось некаторыя з іх: Сымон (14 верасня), Пакроў (14 кастрычніка). У Лельчьшкім раёне гавораць: “Од Покровы до Міхамлатры почьшкі навіхайла, а од Міхайла до Роздва толькі два навезла . Засідкі ( Бабы ўзяліся за верацяно”), ці Артошка (12 лістапада), пра яго на Смаленшчыне зафіксавана: “Святы Артошка, напрадзі пачатак з лукошка, а клубок з карабок, а мальчык з пальчык, напрадзі пачатак з ПЛ Надзвычай цікавым і старажытным уяўляецца абрад “Жаніцьба Коміна” (у некаторых раёнах — пасьвета, лучніка), які праводзіуся на Сымона. Гэта пара, калі многія работы, у сувязі з памяншэннем светлавога дня, пераносяцца ў хату. Узнікае неабходнасць у прымяненні штучнага асвятлення  запальвання першы раз лучыны. У такім выпадку старажытны чалавек звяртаўся да агнюбагача, хатняга духапродка які, як меркавалася, жыве на печы ці пад ею, у коміне.
        Абрад найбольш быў вядомы і захаваўся ў памяці пажылых людзей у Цэнтральным Палессі (Пінск—Столін—Тураў). Да агню звярталіся як да продка (“дзеда”), які быў заступнікам сям і, зычліўцам дабрабыту. Па сутнаст, “жанілі Коміна з Працаю. A галоўнай працаю доўгімі зімовымі вечарамі было прадзенне і ткацтва.
    
    
    46
    
                         Сьвеці, нашэ Сьвеціло, Шоб огню нам не тушыло, Шоб добрэ було прасьці, ткаці I сеець¹ цепло у хаці.
    (в. Радзілавічы Лельчыцкага рна)
    
       У пару Бабінагалета (з Калінавікада Цудаў, Багача ці Пакровы) церлі і трапалі лён і каноплі.
       У гадавым цыкле былі адзначаны і дні, на якія не пралі, але рыхтаваліся да прадзення. Вось, напрыклад, 20 лютага пасля заканчэння святкавання Грамніц, Аддання Стрэчання, чысцілі і мылі верацёны, калаўроты, каб лён рос чысты. Выконваўся абрад скакання цераз калодку, пастаўленую сярод хаты. Лічылася, хто вышэй падскочыць, у таго вырасце вышэйшы лён; забаўляліся і частаваліся. Тое ж рабілася і ў першую сераду Вялікага посту.
       Пралі кожны дзень, акрамя пятніцы, нядзелі і святаў (прысвяткаў). Прычым пералік святочных дзён не заўсёды супадаў ва ўсіх рэгіёнах. У некаторых той ці іншы прысвятак ігнараваўся, не прызнаваўся. Вось іх шэраг, напрыклад, у Лельчыцкім раёне (гэта адносіцца і да ткацтва): у кастрычніку — Іван Пакроўны (9), Пакровы (14); у лістападзе — Змітравы Дзяды, Зміцер (8), Параскі (10), КузьмаДзям’ян (14), Міхайла (21), Піліп (27); у снежні — Увядзенне (4), Матрыхваны (6), Юр’е (9), Андросы (13), Варвары (17), Савы (18), Мікола (19), Ганны (22).