• Газеты, часопісы і г.д.
  • Летнія святы  Алесь Лозка

    Летнія святы

    Алесь Лозка

    Памер: 162с.
    Мінск 2001
    212.33 МБ
       Асабліва ў палякаў, дзе святы найбольш папулярны, маюцца падобныя прымаўкі і прыкметы: “Na swi^ty Bartek rzuc zyta polcwiartek” — “Ha святы Бартэк кінь жыта паўчвяртэк”; “Na swietego Barteomiejaoswi^casi^siew i knieja” — “Насвятога Варфаламея napa сеяць i паляваць”; “Swi^ty Bartlomej zwiastuje, jakajesien nastepuje “Святы Варфаламей звястуе, якая восень наступае”.
        Італьянцы лічаць, што ўжо ластаўка адлятае сабе з Богам.
        Англічане таксама ў сваіх прыкметах звязвалі прысвятак з надыходам новай пары: “Святы Барталамей прыносіць халодную расу (КЗ, 1978. С. 80). У Скандынавіі на Барсок (Barsok) рэжуць дробных свойскіх жывёл і лічаць, што русалка ідзе са сваім табуном з пашы (с. 104). Фіны знаходзяць у сваіх традыныях сляды авечага культу (с. 116). Немцы лічаць: “Калі не пажата поле і палегла жыта, то Барталамей прайшоў”, “Барталамей прыносіць спеласць і снег (с. 130). Сваё свята адзначалі рыбаловы, пастухі, леснікі, праводзіліся кірмашы. У народаў Швейцарыі ў Альпах праводзілі абрады першага падзелу сыроў паміж гаспадарамі статкаў.
        Спасаўскія Дзяды — пятніца—субота перад Успленнем, абрадавая памінальная вячэра.
        Чарвівая нядзеля. У некаторых мясцінах Віцебшчыны перад Успленнем пачынаецца так званая Чарвівая нядзеля, на якую не сеялі, бо ўраджай нібы даваў затым “чарвівую муку” са шкоднікамі (Нікіфароўскі, 1897).
    
    38
    
        27/14. Міхей — прысвятак, па якім прагназіравалі надвор’е на верасень. дажджлівы, калі на Міхея бура ці вецер; лічылася таксама што ў гэты дзень выспяваюць брусніцы (Анічэнка, 1992).
        28/15. Прачыстая (Успленне, Багародзіца, Першая Прачыстая, Вялікая Прачыстая, Аспажа, Гаспажа, Спажа, Вялікая Спажа, Зялёная, Зельная) — свята ўраджаю і падрыхтоўкі да сяўбы.
        Асвячалі “бараду” — апошні снапок, зернем якога пасля Прачыстай пачыналі засеўкі, а таксама зёлкі і гародніну. Наладжвалі свята свечкі. пераносілі яе з адной хаты ў другую, гасцявалі. На Палессі упраўляліся з просам і ў гэты дзень варылі з яго кашу. Наглядалі за бусламі, што збіраліся на зжатых палетках і адляталі ў вырай.
        Амаль паўсюдна вядомы прыказкі: “Прыйшла Прачыстая — стала поле чыстае”, “Прачыста  сяўба чыста, а касьба нс чыста”. Менш распаўсюджаны наступныя: ‘Таспажа — хлебадзяжа” (Брэсцкі пав.; Крачкоўскі, 1874); “Прыйшла Прачыстая — перапечка чыстая” (Ігуменскі пав.; Шэйн, 1883); “Прачыстая не глядзіць бяла, а глядзіць као паляніца была (Клічаўскі рн); “Надышло Успленне — цягні бульбу за карэнне” (Столінскі рн).
    
    
                       Прачыста маці ішла зажынаці
                       У чыстае поле з пшонным пірагом.
                       3 пшонным пірагом, з залатым сярпом. У левай руцэ пшонны піражок, У правай руцэ залаты сярпок: Я раз разну — я сноп нажну, Я і два разну — я капу нажну!
                       Сноп ад снапа — на валовішча, Капа ад капы — паўтараста шагоў!
    (Магілёўская губ.; Раманаў, 1912)
    
    
                         Прачыста жытцо сеець, А меншая ў помач стала, Жытцо скора запахала.
    (Міёрскі рн)
    
    
       У некаторых раёнах лічылася, штоад Прачыстай пачынаецца “маладое бабіна лета” і доўжыцца да Галавасека — 11 верасня (Раманаў,
    
       Як вынікае з фальклорных матэрыялаў , засеўкі, што праводзілі звьгчайна пасля Прачыстай, з яўляліся вель.мі важным этапам у земляробчым календары беларускага сялянства. Фалькларыстамі мінулага зафіксавана вялікая колькасць звычаяў, абрадаў і павер’яў, звязаных з гэтым этапам, ад якога ў многім залежаў будучы ўраджай. Тут, як і ў іншых вялікіх святах, добра перапляліся старадаўнія язычніцкія і хрысціянскія традыцыі. Першыя звязаны з такімі магіЧНЬІ“', атрыбутамі, як “поўня”, “яйка”, “сякера”, “ахвяраванне зямлі , сустрэча”, "чысціня", і іншымі, што суправаджаюцца рознымі і шматлікімі павер’ямі, другія — з асвечаным зернем, малітвай.
    
    
    39
    
    Даследчыкі выказваюпь думку, uno 15 жніўня (па ст. ст.) можна лічыйь агульнаславянсюм святам ураджаю (Уласаў, 1993. С. 131). Царква прынцыпова ў гэты дзень наладжвала асвячэнне семяннога зерня, без якога нельга было пачынайь сяўбу. Гэтая акалічнасць вельмі паўплывала на змяненне ў народных традыцыях. Такім чынам хрысціянская царква адзначала Дзень смерці — Успленне Прасвятой Уладаркі нашай Багародзіцы і Прыснадзевы Марыі, душу якой без пакут прыняў у царства нябеснае Госпад Ісус.
       У народаў Італіі, Германіі, Польшчы і інш. існуюць прыкметы, звязаныя з Успленнем, аб прадказанні ўраджаю. Немцы на Krautweihe асвячаюць расліны і зберагаюць іх дзеля аховы дома ад маланкі.
       29/16. Ян. “Ян па лета прыйшоў, а ўжо восень знайшоў”.
       У скандынаўскіх народаў існуе павер’е, што на Іаана нельга рубіць кусты і лес, бо чапавек захварэе (КЗ, 1978. С. 104).
       Трэці Спас (Малы Спас, Хлебны Спас, Арэхавы Спас) — адно са святаў хлеба.
       Шмат дзе спраўлялі дажынкі — свята канца жніва. Упрыгожвалі стужкамі і кветкамі “бараду”. Ахвяравалі хлеб і соль духу нівы, Вяласу, казлападобнай істоце. “Воласаву бародку” жнеі неслі гаспадару і ставілі ў кут. Зерне і каласкі ўжывалі на працягу ўсяго года ў розных магічных абрадах. На Палессі, напрыклад, “вылівалі Волас пры дапамозе каласкоў, вады і замовы: “Волас, Волас, выйдзі на чысты колас...”. Гэтым самы.м перасцерагалі ад зубнога болю. У іншых раёнах “лячылі” “валасень”.
       Канец жніва і змена надвор’я адлюстраваны ў прыказках: Трэці Спас хлеба прыпас”, “Па Трэцім Спасе трымай рукавіцы ў запасе” і інш.
       У некаторых раёнах гэты дзень яшчэ называюйь Арэхавым Спасам, бо раней у царкве асвячалі арэхі, якія нарыхтоўваліся дзецьмі.
       Яшчэ К. Машынскі ў 1914 годзе зафіксаваў, што на Усходнім Палессі “на дажынкі падаюнь чвэрць гарэлкі і пеўня або пеўня, яечню, рыбу і парася; певеньабавязкова павінен быць (1928. С. 223). Згадкі аб рытуальнай страве фіксуюць і сучасныя крыніцы (Тураўскі сл., 1983. С. 27; 1987. С. 412). Жніўныя рытуальныя стравы з пеўнем вядомы народам Еўропы, дзе даследчыкі лічаць іх рэшткамі ахвярапрынашэння (КЗ, 1978).
        Міфалогія жніва найбольшае развіццё і захаванасць атрымала ў беларускіх абрадах і жніўнай паэзіі. У нас існуюць такія вобразы, як Багач, Жьшень, Жытняя Баба, Спарыш, Рай (Раёк). А. Ліс не без падстаў бачыць удажынкавых песнях, што звязаны з жытняй “барадой”, “міфапаэтычнае ўвасабленне ўрадлівасці, якое ў вачахславянязычнікаў мела функныі дабратворнага боства” (1993. С. 129—134; 1998. С. 130). Добрую этнамастацкую падборку фактаў наяўнасці ў ткацтве, вышыўцы названых язычніцкіх вобразаў ураджаю зрабіў М. Кацару кнізе “Беларускі арнамент” (1996. С. 20—35).
        Царква адзначае дзень памяці перанясення з Едэсы ў Канстанцінопаль Нерукатворнага Абраза (Убрус) Госпада Ісуса Хрыста (944 г.).
    
    40
    
        У рускіх барада больш ахрысціянілася. Аб гэтым сведчаць яе назвьі ў розных рэгіёнах: борода йльепророку, йльюшкмна борода, Ннколе на бороду, борода ФроламЛаврам, Хрнсту на бородку (Коваль, 1995. С. 20). На Украіне перад жнівом “завівалі бараду Воласу” (Ярмолаў, 1901. С. 378).
        Падобны абрад завяршэння жніва існаваў, напрыклад, у францыі (Латарынгія, першая пал. XIX ст.). Жнец, які першы зразаў апошнія каласкі, аб яўляўся “каралём букета”, атрымліваў права звязаць апошні сноп і выбраць сабе “каралеўну”. Пара ўсяляк ушаноўвалася. Адметным было тое, што апошнія каласкі поля былі каля ўтыкнутай у зямлю галінкі ( май ’), якая ўпрыгожвалася стужкамі і кветкамі, і на вяршыні знаходзіўся прывязаны жывы певень, што станавіўся пасля рьітуальнай стравай. У Нармандыі апошні сноп называлі “каралевай і вадзілі вакол яго карагод. Сербы і чарнагорцы называлі яго божай барадой (бож)а, богова, богу барада). Югаслаўскія даследчыкі звязваюць апошні сноп з ахвярай язычніцкаму боству Дабогу шдуху зерня, ці нейкаму невядомаму (КЗ, 1978. С. 204). Французскія даследчыкі таксама бачаць у жніўных абрадах адгалоскі язычніцтва, народныя ўяўленні звязваюць з раслінным духам, які захоўваецца ў апошнім снапе (с. 28—31). Народы Бельгіі і Нідэрландаў у апошнюю нядзелю ліпеня святкуюць Нядзелю жняца (Maaierszondag ag maaiei галандск. — касец, жнец). Яшчэ ў некаторых правінцыях можна ўбачыць дамы, упрыгожаныя па даўнім звычаі снапамі жыта і аўса, дзяўчаты ў час жніва носяць шыракаполыя капелюшы, a мужчыныкасары абвешаны кветкамі (с. 61).
       Абрады з апошнім снапом і пеўнем вядомы многім народам, і іх дахрысціянская сутнасць не выклікае сумнення. Так, яшчэ ў XVI ст. у ніжненямецкіх землях апошні сноп сяляне прысвячалі язычніцкаму боству Водану, апекуну ўраджаю (с. 132). Шырокае развіццё атрымалі абрады і гульні з пеўнем, дух якога знаходзіцца ў апошніх каласах жыта. Іх зразаць у некаторых раёнах Германіі даручалі нявесце ці цнатлівай дзяўчыне. Жыту апошняга снапа таксама прыдавалася магічнае значэнне. Важным атрыбутам выступаў і вянок. У Польшчы праводзілася забава “Біць пеўня” (Kokota bic). Хлопцы з закрытымі вачыма стараліся разбіць палкамі гаршчок з пеўнем. Пераможца станавіўся “каралём”. Даследчыкі звязваюць даўні абрад з “рэшткамі старажьітнай крывавай ахвяры” (с. 179). У нашых суседзяў “дажынкі” складаліся таксама з чатырох асноўных частак: абраду з апошніх каласкоў, працэсіі з імі, уручэння снапка гаспадару і частавання. Падобныя жніўныя абрады, звязаныя з “барадой”, апошнім снапом існавалі і ў Грэцыі.
       30/17. Міроны Ветрагоны. Позні летні прысвятак застаецца ў памяці дзякуючы прьімаўцы: “Міроны Ветрагоны пыл па дарозе гоняць, па прыгожым леце стогнуць” (Анічэнка, 1992).
       Праваслаўны каляндар пачынае спіс кананізаваных святых на гэты дзень пакутнікам Міронам прэсвітэрам (250 г.).
       31/18. Флор і Лаўр (Храл і Ягор’е) — “конскае свята”, свята пастухоў. Даглядалі жывёлу. У некаторых раёнах пяклі аладкі, якія
    
    
    1. Зак. 1768
    
    41
    
    называлі “капытамі” (Цэбрыкаў, 1862; Раманаў, 1912). “На Храла і Ягор’я ня ткуць і ня пашуць”, — гаварылі беларусы на Смаленшчыне (Дабравольскі, 1894).
       Хрысціянскі народ не толькі змяніў на свой манер імёны пакутнікаў Флора і Лаўра, якія жылі ў II стагоддзі ў Візантыі, затым у Ілірьіі (Югаславіі), а і лічыць братоўкаменячосаў апекунамі коней.
       Арабінавыя дзень і ноч (Варавіты дзень) — пара, калі бывае “сухая” навальніца або буран цэлую ноч (дзень). У гэты час нічога не рабілі і чакалі з трывогай грому, маланкі і дажджу, засцерагаліся ад няшчасця (Булгакоўскі, 1890). Як ужо згадвалася, “рабінаву ноч” яшчэ звязвалі са Спасаўкай або з нейкім днём ад Барысава да Прачыстай, ці ад Першай да Другой Прачыстай.