Летнія святы
Алесь Лозка
Памер: 162с.
Мінск 2001
19
Моладзь скача цераз агонь з перакананнем, што русалкі не будуць нападаць і прыходзіць даіць кароў, што ачысцяць сябе і засцерагуць ад хвароб, чараў.
Запісы рэдкай купальскай забавы збівання конскага чэрапа на шасце вядомы толькі з Кобрынскага павета мінулага стагоддзя. Даследчык быту і фальклору ўсходніх славян Дз. Зяленін выказваў меркаванне, што яна магла прыйсці з Захаду разам з Русаллямі, дзе конь адлюстроўвае дух расліннасці.
Дзяўчаты на Купалле варажылі аб будучым замужжы. Наогул, гэта свята маладосці і кахання. У далёкім мінулым яго называлі “бясоўскім ігрышчам”, “ігрышчам межу сёламі”, пра якія Несцераў летапіс сведчыў: “Схожахуся на нгрыша, м ту умыкаху (выкрадалі. — А.Л.) жены собе, с нею же кто совешашеся; нмяху же по две м по трн жены”.
Вобразы Купалля добра аддюстраваны ў народным мастацтве. Даследчык беларускага арнаменту М. Кацар, напрыклад, вышыты ручнік Н. Вальковіч з Лідскага раёна называе “купальскай паэмай”. “Тут мы бачым усе атрыбуты свята, размешчаныя па пяць у радзе: Купалінка ў танцы, купальскі вянок, купальская трава з трыма кветкамі, галінка папараці, агоньжыжа, карагод” (Кацар. С. 87—88). Беларускі купальскі абрад і яго паэзія добра ахарактарызаваны даследчыкамі, асабліва Арсенам Лісам (гл.: 1974, 1985, 1992 і інш.).
Якое ж месца займае беларуская купальская традыцыя ва ўсходнеславянскай і еўрапейскай спадчыне? Самую першую ўражліва пахвальную адзнаку даў рускі славяназнавец П.А. Бяссонаў: “Беларусь захавала ў абрадзе купальскай ўрачыстасці і ў песнях, што яе суправаджаюць, адгалоскі самай сівой даўніны, як нідзе ў славян” (1871. С. 28). Гэты тэзіс яскрава пацвердзіла сваімі даследаваннямі на прыкладзе ўсходнеславянскіх народаўдругі рускі навуковец В.К.Сакалова. Яна прыйшла да высновы: “Найбольш архаічны характар свята захаваўся ў беларусаў. Украінцы такса.ма захавалі асноўныя старажытныя элементы, але ў XIX ст., калі Купала стаў вясёлым маладзёжным гуляннем, яны відазмяніліся і пераасэнсаваліся. Рускімі ж асноўныя элементы купальскага рытуалу былі або забыты, або перанесены на іншыя святы...” (1979. С. 230).
Даследчыца справядліва заўважыла, што ўкраінская традыцыя адрозніваецца выкарыстаннем абрадавага дрэва Мараны (Марэны, Мары), вакол якога распальвалася вогнішча, вадзілі карагоды з песнямі: “Ходмлн дівочкй коло Мареночкн” і інш. Можна пагадзіцца з тым, што сімвал расліннасці на свята трансфармаваўся з ранейшых абрадаў, напрыклад сёмушнатраецкіх, як у беларусаў і рускіх. У Беларусі часцей у сярэдзіну вогнішча ўстаўляўся шост з колам, бочкай, саломай, чэрапам жывёлы, што носіць больш архаічны характар.
У рускіх купальская абраднасць аказалася больш беднай. Адсутнічалі такія агульныя элементы рытуалу, як вогнішча, абрадавыя песні, найбольш захаваліся ў XIX—пачатку XX ст. толькі купанне і збор зёлак.
Купальская традыцыя шырока вядома ўсім еўрапейскім народам. Папулярнае і вялікае свята СанДжавані здаўна адзначалі рымляне. У 20
адным з календароў яго называлі Solstitium (сонцастаянне) і Lampas (факел, светач, дзённае свяціла, сонечнае святло, дзень). Італьянскія даследчыкі лічаць, што ў гэты дзень рымляне пакланяліся сонечным і аграрным боствам — Фартуне і Царэры, а затым ужо святому Іаану. Вось характэрныя элементы СанДжавані, што маюць падобнасць з Купаллем: паленне вогнішчаў і дзеянні, звязаныя з вадою, якія носяць адценне ачышчэння і прапіцыяцыі (замілоўвання); павер’і пра ведзьмаў (КЗ, 1978. С. 9—10). У адрозненне ад нашага вясковага свята, у Італіі больш шырока святкавалі ў гарадах, дзе наладжваліся вялікія вогнішчы на плошчах. Таксама выганялі жывёлу на расу і дзяўчаты раніцай бегалі басанож, заключалі саюзы з хлопцамі.
Падобныя традыцыі бытавалі і ў іншых краінах. У Францыі на дзень Іаана Хрысціцеля (Жан Баціст, Jean Baptiste), або, панароднаму, СенЖана (SaintJean), таксама палілі вогнішчы і пераскоквалі цераз lx, спальвалі пудзіла, акурвалі зёлкамі і кветкамі і г.д. Існавалі і свае асаблівасці.
У Югаславіі мыюцца не толькі людзі, але і жывёла. Харваты нават свята назвалі Іван Купальшчык (Ivan Kupavac). Магчыма, назва звязана са старажытнаславянскім боствам Купадла (с. 209).
He ва ўсіх народаў былі абрады, звязаныя з вадою. Напрыклад, фалькларысты не фіксуюць іх у лужычан і іх суседзяў немцаў Ніжняй Лужыцы. Затое там існаваў гульнёвы звычай “Ян”, у якім праглядваліся рысы духу раслін. Напад вяскоўцаў на вершніка Яна, які быў абвешаны кветкамі і з берасцянай маскай (с. 197—198).
У Францыі царква не забараняла вогнішчы, а толькі некаторыя “памылкі”: звычай пераганяць ля кастроў жывёлу, забіраць галавешкі, вуголле і попел, акурванне зёлкамі і інш.
Скаканне праз агонь у чэхаў і славакаў таксама азначала ачышчэнне; скакалі на “доўгі лён” (na dlonhy len) (с. 185).
У Іспаніі на свята СанХуана, або СанЖуана, праводзілі даўні звычай хаджэння басанож па гарачых вуголлях, існавалі іншыя падобныя звычаі, у тым ліку купанне моладзі ў рацэ (с.47). Бельгійскія дзеці яшчэ за некалькі дзён да Яна (st. Jan — галандск.) ходзяць з песнямі па вуліцах, выпрошваючы дровы для вогнішча. У Нідэрландах, як і ў Бельгіі, распаўсюджаны звычай вывешваць на 24 чэрвеня вянок з кветак і зёлак, з якім звязана нямала прыкмет і павер’яў (с. 58—59).
Нямала падобнага ў святкаванні дня святога Джона (Іаана Хрысціцеля) у народаў Брытанскіх астравоў. Даследчыкі (I. Граздова і інш.) лічаць, што “і ў англічан, і ў кельтскіх народаў Брытаніі св. Іаан застаўся ўбаку ад перанесеных на яго дзень народных абрадаў і ніякіх функцый у абраднасці дня летняга сонцастаяння не выконваў” (с. 70). Да царкоўнага свята былі прымеркаваны і перанесены язычніцкія традыцыі культу сонца з 21 чэрвеня. У Германіі пасля першай сусветнай вайны святкаванне пачатку лета на Іаагана Хрысціцеля з 24 было перанесена на 21 чэрвеня — астранамічна больш дакладны дзень летняга сонцастаяння. I запальвалі вогнішча ад агню, атрыманага пры дапамозе трэння.
21
Як і ў нас, у Брытаніі існуюць павер’і аб нячыстай сіле, аб папарацькветцы, раскладваюцца рытуальныя вогнішчы (на вуліцах, плошчах, дарогах), наладжваецца катанне запаленых колаў (у шатландцаў і ўэльсцаў), надаецца ўвага зеляніне (бярозе), кветкам (святаяннік) і інш.
У скандынаўскіх народаў Іванаў дзень самае любімае свята: святы Ханс (st. Hans) — панарвежску, Мідсамар (Midsommar) — пашведску, Іёнсок (Jonsok) — падацку. Існуюаь звычаі, як і ў іншых еўрапейскіх народаў, якія не маюць нічога агульнага з Іаанам Хрысціцелем. У народаў Швейцарыі на дзень сонцастаяння (Sunnawend) існуюць павер’і пра папараць і легенды, у якіх адкрываюцца клады зпад зямлі, запальваюцца “агні Іаганіса”, традыцыя якіх перанесена і на іншыя народныя і дзяржаўныя святы.
У Венгрыі свята называецца днём святога Іаана, а агні — святога Івана. Гэты і іншыя факты даюць падставу даследчыкам (с. 165) сцвярджаць аб перайманні даўніх традыцый ад славян.
У некаторых рэгіёнах Югаславіі (Харватыі, Славеніі, Македоніі) хадзілі рытуальныя працэсіі, па форме і змесце падобныя да зімовых калядак. Дарэчы, адна з назваў рытуальнага купальскага агню — “koleda” (с. 209, 211).
Найбольш поўна захаваўся абрад (Еньовден, Янювден) у паўднёваўсходняй Балгарыі, у іншых раёнах краіны рытуалы свята былі перанесены на Новы год, Юр’е, а на захадзе зусім не лічыцца святам (с. 228). Мала чым адрозніваецца дзень Іаана (Shengjinat), дзень Пламені (Flakadajt) у албанцаў ад агульнаеўрапейскай традыцыі. Адметным было тое, што дзеці з вянкамі хадзілі ад хаты да хаты з песнямізаклічкамі (с. 260). У грэкаў можна вылучыць цікавы абрад варажбы на “нямой вадзе” і інш.
Падобнасць хрысціянскіх абрадаў, асабліва звязаных з сонцастаяннем, у многіх народаў Еўропы тлумачыцца даследчыкамі як падобнымі формамі мыслення, звязанымі з раннім земляробствам (Проп, 1963), так і агульнасцю індаеўрапейскай асновы, у выніку чаго адзін народ мог пераймаць традыцыі другога (Ферле, Філімонава. КЗ, 1978. С. 125).
У сваім грунтоўным даследаванні “Боствы старажытных славян” А. Фамініпын яшчэ ў 1884 годзе вытлумачыў, што беларускі і ўкраінскі Купала — гэта Лада (Ліга, Ладо), Ярыла, Ян, Іван, што сустракаецца ў розных народаў, які замяніў сабою больш старажытнае імя другога якоганебудзь сонечнага бога, мажліва Ярылу (Тура?) (с. 277).
Рускі даследчык У. Проп зусім не лічыў Купалу боствам. Хаця прызнаваў, што пытанне можа стаяць пра Ярылу. Ён пісаў: “Можна сказаць, што істоты, якія прадстаўляюць сабой раслінную сілу, недаразвітыя боствы. Тэорыя запазычання нашых святаў з антычнасці не пацвярджаецца, таму што рускі матэрыял значна архаічней” (Проп, 1963. С. 98).
Даследчык рускага і славянскага календара В. Уласаў на аснове купальскага дрэва (шаста) і іншых фактаў прыходзіць да вываду, што дзень 24 чэрвеня ў славян перыяду палеаліту быў сярэдзінай пэўнага прамежку часу, калі згарала “нябеснае дрэва (Млечны
22
Шлях)”; “абраднасць гэтага свята ладзілася на пакланенні сімвалічнаму дрэвападобнаму аб’екту, які ў выніку спальваўся” (1993. С. 108—110), а таксама лічыць, што многія факты КупаЛля ўказваюць на перыяд дзявочых ініцыяцый (с. 115).
Нават гэты беглы агляд дае падставу сцвярджаць, што Купалле — язычніцкае свята, на якое пазней часткова была накладзена хрысціянская плынь, і часавапрасторавая трансфармацыя развіла купальскую традыцыю са сваімі рэгіянальнанацыянальнымі асаблівасцямі. Да ранейшых высноў даследчыкаў (напр. В.К.Сакаловай) аб большай архаічнасці купальскіх традыцый у беларусаў (напр., паленне вогнішчаў, абрадавая песеннасць, павер’і і г.д.), у параўнанні з украінцамі і рускімі, у нейкай ступені можна далучыць тое ж адносна ўсіх славян і еўрапейскіх народаў у цэлым. Згодна з купальскай спадчынай, беларусы больш еўрапейцы, чым рускія і нават украінцы, больш таго, у разглядаемым аспекце яны еўрапейцы больш некаторых саміх еўрапейскіх народаў з іх асучасненай народнай культурай.
7/24. Іван Купала (Іван Купальны, Іван, Пятроўскі Іван, Іван Летні, Іван Вялікі, Іван Посны, Іван Злосны, Іван Ведзьмін, Ян) — працяг купальскага свята , якое доўжылася ўсю папярэднюю ноч. “Учора была Купала, а сёння Іван...” — спяваецца ў народнай песні. “На Пятроўскага Івана павінны быць гуркі ў мужыка, не толькі ў пана”, — распавядае даўняя прыкмета (Пяткевіч, 1928).