Летнія святы
Алесь Лозка
Памер: 162с.
Мінск 2001
Царкоўны каляндар падае звесткі на гэты дзень пра пакутнікаў за хрысціянскую веру Іусціна Філосафа і другога Іусціна і з імі Харытона, Валяр’яна (166 г.) і іншых.
Сёмы тыдзень перад Іллёю. Пасля аўса браліся сеяць ячмень. Дакладны дзень сяўбы вызначалі па прыкметах: “Сей ячмень, як загудзець сляпень”, “Сей ячмень, як каліна ў крузе , „ Сей ячмень з зімы, калі рож ня всыпала і яшчэ ячмень у пучках , Ячмень сей на сядзьмой нядзеле ад святога Іллі, у тэй дзень, када на Усяеднай нядзелі (тыдзень перад Вялікім постам. — /4. Л.} была вея ( сплашніцы”)” (Дабравольскі, 1894).
16/3. Лук’ян. Паўднёвы вецер на Лук’яна — на добры ўраджан яравых, а калі падзьме паўночназаходні — сырое лета прынясе (Ляснічы, 1990). У сувязі з тым што існавала нямала прыкмет, звязаных з ветрам, у Расіі дзень называлі Лук янам Ветранікам.
У ліку кананізаваных пакутнікаў і святых на гэты дзень царкоўны каляндар змяшчае Лукіліяна (270—275 гг.) і Лукіяна (81 96 гг.), якіх народнае асэнсаванне магло перайменаваць у Лук яна.
20 — 21. Дзень астранамічнага сонцастаяння.
21/8. Тодар (Хвёдар). Па надвор’і ў гэты дзень стараліся прадказаць надвор’е і ўраджай на лета: “На Тодара раса — канапель паласа^ (Паўлюкоўскі, 1934); “На Тодара раса — лета сухое і ўраджайнае” (Сахараў, 1937); “Навальніца на Хвёдара — падвядзе надвор’е ў час жніва” “Хвёдар з навальніцай сенакос спартачаць”; “Росы з Хвёдара лён уродзіць” (Ляснічы, 1990). У Расіі Фёдар Летні і Федар Калодзежнік (асабіва ў чувашоў).
22/9. Кірыла. У некаторых мясцінах адзначаўся як дзень летняга сонцастаяння. Лічылі, шго на Кірылу з усяе моцы зямля імкнецца да сонца і пачынаецца лета (Анічэнка, 1992). На Паазер і да таго дня пачыналі касавіцу (Ляснічы, 1990).
У царкоўным календары два Кірылы — гэта свяціцель архіепіскап Александрыйскі (444 г.) і прападобны ігумен Белазерскі (1427 г.).
23/10. Купала “На Купала раса — будуць агуркі”; “У каго Купала пракосы ўбача — таго баба жнівом не заплача’ (БСК, 1937). (Шырэйшае апісанне нацыянальнага свята гл. 6 ліпеня.)
24/11. Ян (Ян Купальны, Янаў дзень) — працяг Купалы ў некаторых каталіцкіх раёнах Беларусі. Добра ахарактарызаваны ў фальклоры. Беларусы ў Латвіі спявалі:
16
Ходзіць Ян па вуліцы, Завець дзяўчат у купаллю: — Пойдзем, дзеўкі, ў купаллю, Пойдзем у зялёну!
(Сахараў, 1940)
Пра свята гаварылі: “Калі выйдзець рой перад Янам, будзець зямец панам”, “Калі не выліняў конь да святога Яна, няхай ідзець да другога пана” (Барысаўскі пав.; Тышкевіч, 1847); “Яны правяць ільны” (Шырма, 1947); “Святы Ян пчолы садзіць”, “Часамі Ян дасць ягад збан”, “На Яна сонца гуляе” (БСК, 1937); “На Яна нажала, на Пятра напякла” (Ашмянскі пав.; Шэйн, 1893). Немцы гавораць: “Vor Johannistag man Gerst und Hafer nicht Loeen mag” — “Да Янава дня не хваліся ячменем і аўсом”.
25/12. Анапрэй (Нупрэй) — прысвятак. Спрыяльны дзень для сяўбы ірэчкі. “Хто на Нупрэя пасее грэч, той будзе бліны печ” (Паўлюкоўскі, 1934). У Магілёўскай губерні яшчэ да абеду сеялі “белае зерне” (авёс), а пасля абеду — “чорнае” (грэчку ). Лічылася, што ўжо паспелі суніцы. “Калі суніца красна, не сей аўса напрасна” (Дамбавецкі, 1882), гэта значыць, што авёс не паспее да маразоў. На Смаленшчыне даўней гаварылі: “Святэй Анопры, радзі каноплі” (Дабравольскі, 1894), а ў Свіслацкім раёне зараз кажуць: “Анопрэй, сей канопель”.
Апроч іншых імён царкоўны каляндар утрымлівае прападобнага Ануфрыя Вялікага (XV — XVI стст.).
*Дзесятнік — чацвер на дзесятым тыдні ад Пасхі, адзін з этапаў даспявання жыта (“Дзесятнік гнаі возіць, Дзесятуха косы точыць”).
26/13. Акуліна (Акуліна Грачышніца, Акуліна Задзярыхвост) — прысвятак. У некаторых раёнах сеялі грэчку, падрыхтаваўшы глебу на Нупрэя. На Смаленшчыне гэты дзень быў вядомы як “Акуліна Задзярыхвост”, ці “Кароўі зык”. Тлумачыліся назвы так: на тую пару з’яўляецца шмат аваднёў і каровы на пашы “зыкуюць” — бегаюць, задраўшы хвост (Дабравольскі, 1914). У харватаў, якія адзначаюць па каталіцкім календары Антона, прысвятак таксама звязаны з жывёлагадоўчай магіяй, што накіравана на дабрабыт свіней (КЗ, 1978. С. 206).
У народзе Акулінай была празвана хрысціянская пакутніца Акіліна з фінікійскага горада Бібле, што была замучана за веру Хрыста ў 293 годзе.
*Дзесятка (Дзесятуха, Дзесятуха Мучаніца) — пятніца на дзесятым тыдні пасля Пасхі; адзін з этапаў даспявання жыта. “Дзесятка — жыту пятка”, “Дзесятуха зярно поўніць”, “Дзесятуха жыта паспявае” (з валачобных песень). Засцерагаліся маланкі і грому, не працавалі.
“Аброчны” дзень абаронцы свойскай жывёлы. “Абракаліся людзі, шоб худоба не гінула”. На Усходнім Палессі праводзілі абрады ля
“святых” крыніц, асвячалі з папом вадуля вадаёмаў з абразом Пара
скевы (Талстая, 1986. С. 115).
БШАІЙТЭКА |
СШ № 219 г. М і н с к
17
Пяценка — час, калі завязваецца зерне (“пятка”) He мае пастаяннага дня ў календары.
Дзесятуха красу давала, А Пяцінка красу здымала, Красу здымала, пятку стаўляла; АДзесятуха ды, вой, наліваейь, А святы Іван і ён пятку спяліць...
28/15. Амос. За прысвяткам замацавалася прыкмета: “Прыйшоў Амос — цягне ўгору авёс” (Паўлюкоўскі, 1934).
Прарок Амос жыў у VIII стагоддзі да Нараджэння Хрыстова.
29/16. Ціхан — прысвятак. На Смаленшчыне гаварылі: “He поле корміць, а ніва” (Цэбрыкаў, 1862). Зямля прыпавольвае свой рух на арбіце, і ў народзе Ціхан наводзіць асацыяцыі на ціхі дзень: “На Ціхана і пеўчыя птушкі заціхаюць”, “На святога Ціхана сонца ледзьве дыхае” (Ляснічы, 1990), “ідзе ніжэй” (Алічэнка, 1992).
Царкоўны каляндар на 16 чэрвеня сабраў некалькі Ціханаў: свяціцеля, епіскапа Амафунтскага (425 г.), прападобнага Калужскага (1492 г.) і Лухаўскога (1503 г.), што быў родам з Літоўскага княства.
ІТятро і Паўла (Пятрок) — земляробчае свята. Характэрныя прыказкі і прыкметы: “Святы Пётра ў косы звоніць, а святы Паўла граблі робіць”, “Калі на Пятра пойдзе дождж — жыта, як хвошч; уродзіць мятліца — хлеба палавіца; зарадзіў званец — жыту канец”, “Калі зязюля будзе кукаваць да Пятра — восень харошая, а калі на Пятра — лета доўгае і харошае. снег ня хутка выпадзе”, “Прыйшоў Пятрок — апаў лісток, прыйдзе Ілля — ападуць і два, а па Усіх Святых — ня будзе іх” (БСК, 1937).
Святкаванне Пятра ў беларусаўкатолікаў мала чым адрозніваецца: праводзяцца такія ж масавыя гульні з танцамі і песнямі, наладжваннем арэляў, як у праваслаўных (гл. 12 ліпеня).
30/17. Данат. Католікібеларусы Латвіі захавалі памяць аб ім у валачобнай песні, яксведчыць запіс 1940 года С. Сахарава з Каплаўскай воласці Ілукстэнскага павета:
Святы Данат коскі точыць,
Сянцо косіць, Бога просіць: “Дай жа, Божа, ды на нашу На работкуды пагодку...”
У аўстрыйцаў атрыбутам святога Даната, якога адзначалі 30 чэрвеня, быў сноп.
ЛШЕНЬ
5/22. За тыдзень да Пятра садзіді рэпу на Смаленшчыне.
6/23. Купала (Купалле) — старажытнае абрадавае свята сонца і агню, божышчаў урадлівасці і росквіту зямлі. Прымяркоўвалася да дня летняга сонцастаяння. “Дня адбаўленне, ночы прыбаўленне”, — кажуць у народзе, і нездарма захаваўся звычай наглядаць за свяці18
лам, як “сонца грае”. “Сёння Купала, заўтра Іван...” — спяваеццаў песнях. Гэтыя і іншыя факты даюць падставу сцвярджаць, што Купала — язычніцкае свята, да якога прыстасавана пазней святкаванне царквою (у другі дзень, 24 чэрвеня) “Рождества честного славного Пророка, Предтечн н Крнстмтеля Господня Ноанна”. Язычніцкае Купала ўпамінаецца ў летапісах 1175 года.
У некаторых раёнах Беларусі гэты дзень звязваюць з Агрыпінай і свята называюць Агрыпінай Купальніцай (каля 253 — 260 гг.). Дзень пачынаўся ў нашых продкаў з наведвання лазні, дзе адным з купальных атрыбутаў быў люцік, празваны купальніцай.
Дзяўчаты збіралі кветкі для вянкоў, лекавыя зёлкі для прыгатавання лекаў і варажбы, якая нагадвала таемную забаву. Дзяўчаты з вянкамі вадзілі карагоды ля вогнішча, затым купаліся на зары і пускалі вянкі на ваду, наглядаючы за іх рухам, у якім імкнуліся разгадаць свой лёс. Дзеля гэтага таксама ўтыкалі краскі і зёлкі ў шчыліны сцен будынкаў.
Асноўнай купальскай кветкай лічыцца папарацькветка, якая, зголна з легендай, зацвітае апоўначы на свята і якую адпраўляюцца шукаць. Хлопцы пад вечар сцягвалі старыя рэчы, галлё для вогнішча. Месца для яго часцей выбіралася на высокім беразе ракі ці возера, на паляне, каля жыта. Праводзілі абрад здабывання жывога агню — церлі асінавыя палкі. “Сягоння ў нас Купала, сам Бог агонь расклаў”, — спявалі ўдзельнікі свята (Тышкевіч, 1847). Палівам для вогнішча таксама служылі дровы з дуба — сімвалічнага дрэва Перуна, што бачна з купальскіх песень: “Пажарам дуб’е гарэла...”, ‘Тарэла дуброва, гарэла...” і інш.
У купальскіх песнях распавядаенна: “He дзеўка агонь клала, Сам Бог агонь раскладаў”, “Святое Пятро ў поле ходзіць, Святы Купала агонь кладзе”, “Ой, месяцу, месяцу, узыдзі раненька і раскладзі купаллейка”. Галавешкай ад вогнішча можнабыло выгнаць ведзьму з жыта і прагнаць іншую пачварную сілу.
Над купальскім вогнішчам высока на жэрдцы ўздымалі запаленае кола. Звычайна яго бралі са старога воза, прасмальвалі або аблівалі дзёгцем, каб ярка гарэла. Згарала адно — ладзілі другое. Вакол купальскага вогнішча вадзілі гульнёвыя карагоды, спявалі песні. Палаючае кола таксама пускалі ўніз з узгорка.
Песнямі суправаджаліся абрады на свяце, карагоды і гульні, завадатарамі якіх з’яўляліся Купалінка і Купаліш. Ля вогнішча ўсе частаваліся абрадавай стравай, моладзь пераскоквала цераз агонь — ён лічыўся ачышчальным ад злых духаў. Спальванне прасмаленых колаў на шчасце ці спусканне іх, палаючых, з гары — адгалоскі пакланення свяцілу (“А на гарэ калясо, гарыць яно харашо...”).
У звароце да агню ў індаеўрапейскіх народаў даследчыкі бачаць абрадавае адлюстраванне салярных (сонечных) матываў, “прадуцыравальны і ачышчальны — ахоўны пачатак” (Ліс А. Земляробчы, 1990. С. 56).
У звычаях скакання цераз вогнішча, а таксама кідання галавешак у жыта (адпуджванне ведзьмаў), спальвання сарочак хворых дзяцей праглядаецца акт, які носіць ахоўнаачышчальны абрадавы сэнс.