• Газеты, часопісы і г.д.
  • Летнія святы  Алесь Лозка

    Летнія святы

    Алесь Лозка

    Памер: 162с.
    Мінск 2001
    212.33 МБ
    
    ЛЕТНІЯ СВЯТЫ
    
    Бібліятэчка народных святаў і прысвяткаў
    
    
            Укараненне ў практыку адукацыі традыцый народнай педагогікі
    
       Добры Пачайк укаранення ў працэс навучання і выхавання народных педагапчных традыцый быў закладзены ў 20ых гадах XX ст. Гэтаму плённа садзейнічала палітыка нацыянальнадзяржаўнага і нацыянальнакультурнага будаўніцтва адраджаемай Беларусі, што ўвайшла ў гісторыю пад назвай беларусізацыі. У адукацыйнай сферы быў узяты накірунак на развіццё працоўнай школы і роднай мовы навучання. Дзеля падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі новьіх педагагічных кадраў пашыралася сістэма курсаў і гурткоў беларусазнаўства. У Менску і Маскве, напрыклад, яны праводзіліся з 1918 года. Акрамя таго, у 1921 годзе адкрыўся БДУ і ў наступным Інстытут беларускай культуры. Беларусізацыяй было ахоплена амаль усё насельніцтва: працоўныя калектывы, войска, урад...
       Сярод педагогаў ішоў працэс пошуку шляхоў стварэння нацыянальнай школы на аснове ідэй народнай педагогікі, з улікам вопыту Цёткі, К. Каганца, Я. Коласа і іншых. Станоўчым прыкладам выкарыстання прагрэсіўных ідэй народнай педагогікі ў навучальнавыхаваўчым працэсе з’явіліся “Программы советской еднной трудовой школы 1й м 2й ступенм” (Мн., 1919). Так, у планах па вуснай народнай славеснасці ўпершыню ў дакуменце рэкамендавалася вывучаць народную творчасць на роднай мове, самастойна адбіраючы з багатай спадчыны найбольш карыснае і прагрэсіўнае, выкарыстоўваючы рэгіянальны фальклорны матэрыял, вывучаючы прад.мет паводде “працоўнага годакалендара”. Пажрэслівалася, што ў навучальнавыхаваўчы працэс уводзіцца “прынцып этнаграфічны, прынцып жывога бытавання з’яў вуснанароднай славеснасці” (с. 14). У прыватнасці, у гэтых планах значылася: “Знаёмства (заснаванае на асабістым вопыце вучняў) са з’явамі вуснай народнай творчасці. Жыцйёвае бытаванне яе ў рамках народнага календара. Знаёмства з народным календаром...
       Сустрэча вясны, вясенняя абрадавая лірыка (гульнёвая і карагодная) вясеннія святы.
       Абрады пахавання і памінання памёршых. Радуніца. Сямік, пахавальнае галашэнне.
    
    5
    
       Летнія святы, абрады і абрадавая лірыка, звязаная з земляробствам. Назіранні над адлюстраваннем асобы выканаўцы ў творах народнай славеснасці. Некаторыя назіранні над традыцыйны.мі прыёмамі творчасці ў лірыцы, у эпасе...”¹.
       Пры гэтым культурнанацыянальны кампанент таксама ўлічвауся у праграмах іншых прадметаў, напрыклад гісторыі, матэматыкі, геаграфіі, музыкі і спеваў. Вялікая ўвага надавалася народным гульням і гульнёваму элементу ў навучанні і выхаванні. Разглядаемыя Программы (1919 г.) выглядаюць даволі прагрэсіўнымі нават для сучаснай педагагічнай навукі. Даводзіцца цяпер толькі шкадаваць, што курс на беларусізацыю, які станоўча ўплываў на развіццё і выкарыстанне народнай педагогікі і этнапедагогікі, як дэмакратычныя галіны эмпірычных ведаў беларусаў, якія паслядоўна выцякаюць з жыццёвага вопыту народа і здольныя на гарманічнае спалучэнне нацыянальных і міжнацыянальных педагагічных дасягненняў, быў гвалтоўна перарваны антынацыянальнымі рэпрэсіямі 30ых гадоў. Такім чынам, этнапедагогіка,і беларуская педагагічная навука ў цэлым,страціла ў сваім развіцці паўстагоддзя.
        Новы перыяд беларусізацыі ў пачатку 90ых гадоў XX ст. адзначаецца паваротам да спрадвечных педагагічных традыцый нашага народа. Поруч з агульным нацыянальнаадраджэнскім уздымам у розных галінах дзейнасці спакваля развіваецца ідэя стварэння сапраўды нацыянальнай школы. Зноў, як і раней, пачалося з курса беларусазнаўства. Дарэчы, падобныя дысцыпліны былі ўключаны ў школьныя праграмы некаторых рэспублік былога СССР. На Украіне, дзе лепш, чым у беларусаў, захаваліся народныя традыцыі і родная мова, з 1991/92 навучальнага года Народазнаўства” ўводзіцца ва ўсіх класах. Крыху пазней руская мова пераводзіцца ў разрад факультатыўных курсаў.
        3 1990 года ў асобных школах Беларусі пачало эксперыментальна вывучацца “Беларусазнаўства”. Затым былі выпушчаны праграмы і метадычныя распрацоўкі курса ў чатырох зборніках² для 1—11 класаў. Адзін толькі пералік іх раздзелаў красамоўна гаворыць аб насычаным змесце навучальных дапаможнікаў: “Беларускія народныя гульні, карагоды , Фальклор, яго літаратурная апрацоўка ’, “Беларуская лялька , Старажытныя абрады, звычаі, забавы. Беларускі народны каляндар , Легенды і паданні зямлі беларускай”, “Народнае мастацтва , Краязнаўства , Этнаграфія беларусаў”, “Беларуская музыка”, “Народнае дойлідства Беларусі”.
        Шэрагам дапаможнікаў вылучаецца новая серыя “Бібліятэчка народных святаў і прысвяткаў”³ для настаўнікаў і выхавальнікаў, якія знаходзяць у ёй матэрыялы як для падрыхтоўкі традыцыйных святаў, так і для выкарыстання твораў народнай культуры, сродкаў народнай педагогікі на ўроках, у пазакласнай і пазашкольнай рабоце.
        У праграмы навучальнавыхаваўчых устаноў пачаў уводзіцца нацыянальнакультурны кампанент, і ў гэтым накірунку абнаўляўся змест падручнікаў. Стала вядома дзейнасць беларускіх педагогаў, цэлых калекты
    
         ¹ Болыв падрабязна аб “Программах” можна давеаацца з кнігі Г. Арловай “Народная педагогіка ў выхаваўчай рабоце школы” (Мн., 1995. С. 23 31).
    
         ² Беларусазнаўства / Кір. творч. калект. А. Лозка. 36. № 1. Мн., 1992; 36. № 2. Мн., 1993; 36. № 3. Мн„ 1993; 36. № 4. Мн., 1994.
    
         ’Восеньскія святы/Уклад. А.Ю.Лозка. Мн„ 1995; Зімовыя святы / Аўг.укл. А. Аляхновіч, А. Лозка. Мн., 1999; Веснавыя святы / Аўт.укл. А. Аляхновіч, А. Лозка. Мн., 2000.
    
    6
    
    В^’ ЯК“Я нямала Дасягнулі ў нацыянальнапатрыятычным выхаванні, эфектыўным выкарыстанні сродкаў і металаў народнай педагогікі. Такім з яўляецца заслужаны работнік культуры Алесь Белакоз з Мастоўскага раена, які ў сваёй Гудзеевіцкай школе яшчэ ў 1965 годзе заснаваў цэлы комплекс вясковых музеяў. У ім няўрымслівы настаўнік разам з вучнямі аформіў этнаграфічную экспазіцыю ў выглядзе сялянскай хаты, асобныя музеі (будынкі) ільну і народнага ткацтва, народнай медыцыны, літаратурнакраязнаўчы, гісторыі школы. I ўсё гэта плённа працавала на навучанне і выхаванне школьнікаў.
        Такой жа арыгінальнай і пасвойму адметнай установай з’яўляўся Дулебскі дзіцячы домшколасад Бярэзінскага раёна, якім кіраваў выдатнік асветы Мікалай Грудзінскі. Па вызначэнні лідэра ўстановы, галоўнай задачай яе з’яўляецца “выхаванне самасвядомых дзетакбеларусаў, адраджэнне беларускай народнай культуры, вывучэнне гістарычнай нацыянальнай і культурнай спадчыны роднага краю, адраджэнне народных промыслаў, вывучэнне народных гульняў, што азначае выхаванне дзяцей на народных традыцыях, сродкамі народнай педагогікі”¹. Дзеля вырашэння яе школьнікі вывучаюць факулыатыўны курс “Спадчына роднага краю”, які складаецца з шасці раздзелаў: старажытная Беларусь, гістарычная спадчына Бярэзінскага раёна, культу'рная спадчына раёна, экалогія раёна, Бярэзіншчынапартызанка, вёска Дулебы — старажыгная вёска. Ва ўстанове працуе лялечны тэатр, секцыя “Беларускія народныя гульні”, гурткі пляцення,„якімі кіруюць вясковыя ўмельцы, дзейнічае гурт народнай песні “ДУДебйы”, У якім удзельнічаюць дарослыя і дзеці, і танцавальны калектыў “Лявоніха”, працуе школьны завод “Дулебскія ўмельцы”, што выпускае кухонныя наборы, драўляныя лыжкі, хлебніцы і інш. Педагагічны калектыў актыўна прапагандуе сваю дзейнасць, выпускае метадычныя дапаможнікі (“Беларускія народныя гульні”, “Народны лячэбнік” і інш.). Выхаванне нацыянальнай свядомасці і музычнаэстэгычных схільнасцей пачынаецца з дзіцячага садка, што знаходзіцца ў адным комплексе са школай і дзіцячым домам.
       Як яскравы прыклад найыянальнапатрыятычнага выхавання ў пазашкольнай рабоце стала вядома з 1990 года дзейнасць першага беларускамоўнага не піянерскага летніка “Грунвальд”, які арганізаваўся Гарадскім бацькоўскім камітэтам Мінска (існаваў з 1988 г.) у Дзяржынскім раёне².
       На агульным фоне ўсётакі недастатковай працы, на нашудумку, органаў адукацыі па развіцці роднай мовы і ўкараненні традыцый нар’однай педагогікі ў навучальнавыхаваўчы працэс цяпер усё ж маюцца ў кожным абласным цэнтры, сельскіх раёнах і гарадах узорныя дзіцячыя садкі, школы і іншыя ўстановы асветы, што працуюць у згаданым накірунку,'дзейнасць якіх трымаецца на самаахвярным энтузіязме сапраўдных педагогаў.
       Былі спробы аб’яднання аднадумцаў у грамадскую асацыяцыю “Беларуская народная педагогіка”, якая вылучала ў будучай дзейнасці наступныя прынцыпы: падтрыманне гуманістычных і дэмакратычных ідэалаў народа, прызнанне прыярытэту агульначалавечых каштоўнасцей, гарманічнае спалучэнне нацыянальных і міжнацыянальных інтарэсаў, пераемнасць народнай і навуковай педагогікі ў сістэме няспыннага выха
    
       ¹ Грудзінскі М. Як “буслы” вярнуліся ў гняздо: Адкрыўшы дзіцячы сад, школа вырашала праблему сацыяльную//Наст. газета. 1993. ІОлістап.
    
       ² Гл.: Лозка А. Беларускі скаўтынг. Мн., 1997; ёнжа. Скаўтынгулетніку ‘Tdvhвальд”//Роднае слова. 1992. № 3. С. 59—62.
    
    7
    
    вання і адукацыі, дыялектычнае адзінства традыцыйі наватарства ў стварэнні педагогікі будучыні, арыентацыя на падрыхтоуку падрастаючага пакалення да жьшйя і працы з улікам прагрэсіўных нацыянальных педагагічных традыцый і прыродаалпаведнасці выхавання'. Шкада, што добрая ідэя пакуль не ўвасобілася ў актыўнае жыцйё.
       Гэты прабел у сілу сваіх магчымасцей, на нашу думку, запаўняе канкрэтнай справай Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы”, створанае ў 1996 годзе на базе пашырэння Гарадскога бацькоўскага камітэта. ТБШ, у прыватнасці, апякуецца дзейнасцю педагагічных пляйовак “Этнашкола канцэпцыя якіх была распрацавана ў 1991 — 1992 гадах кандыдатам мастацтвазнаўства Іллёй Сучковым. “Этнашколаўцы” маюць на мэце стварэнне магчымасцей для выхавання нацыянальна свядомага школьніка, які акрамя базавай атрымлівае эстэтычную адукацыю, грунтам якой з’яўляецца народная культура. Сродкі яе авалодання — дысцыпліны этнамастацкага йыкла: фальклорньі тэатр, харэаграфічны фальклор, фальклорныя спевы і музыка, традыцыйнае ужытковае мастацтва. Вялікая ўвага надаецца традыныйным каляндарным святам і абрадам, народным гульням, выкарыстанню рэгіянальнага фальклору. Вопыт дзейнасці грунтоўна выкладаецца ў спецыяльнай серыі дапаможнікаў для настаўніка “Беларускі фальклор у школе ², аўтарамі якіх сталі педагогі Сенніцкай СШ імя Я. Купалы Мінскага раёна і СШ № 89 г. Мінска, дзе ўпершыню эксперымент і быў праведзены. Актыўна і паспяхова пачалі дзейнічаць “Этнашколы” ў розных кутках Беларусі. Мінску, Гомелі, Магілёве, Вілейцы, Наваполацку, Дзяржынскім раёне ' інш _ г