• Газеты, часопісы і г.д.
  • Летнія святы  Алесь Лозка

    Летнія святы

    Алесь Лозка

    Памер: 162с.
    Мінск 2001
    212.33 МБ
       У купальскім свяце найбольш удала зліліся дзве традыцыі (язычніцкая і хрысціянская). Другі дзень больш адпавядае царкоўным звычаям, бо адзначаецца нараджэнне Іаана Хрысціцеля.
       Бяздзетнаму святару Захарыю, што жыў у Хеўроне (Іудзейскія горы), аднойчы архангел Гаўрыіл паведаміў, што яго жонка Елісавета народзіць сына, якога неабходна назваць Іаанам і які затым многіх з сыноў Ізраілевых паверне да Госпада Бога. Анямеўшы за сваё сумненне Захарый загаварыў на восьмы тыдзень нараджэння Прадцечы, калі даў імя яму, як і прадказвалася, — Іаан, што азначала “дар Божы”. Іаан Хрысціцель прадказаў прыход Месіі — Ісуса Хрыста і прапаведаваў яго вучэнне. Ён распачаў абрад хрышчэння (мыцця) у вадаёмах і прымяняў яго ў Іардане ў самога Ісуса Хрыста.
       Абрад з вадою супаў з язычніцкім купаннем у pace і вадзе, у якой, як лічылася, само сонца купалася.
       У французаў бытуе прымаўка аб тым, што ў народным календары існуе чатыры Іваны: на аднаго стрыгуць (24 чэрвеня), на другога косяць (6 мая), на трэцяга малоцяць (24 жніўня), на чацвёртага топяць (27 снежня). На гэты конт рускі даследчык А. Ярмолаў (1901. С. 353) трапна заўважаў, што ў Расіі па календары больш шасцідзесяці Іванаў, і на ўсіх яшчэ рускі народ прымавак не склаў, нават на Іаана Хрысціцеля прыкмет менш, чым на святых Пятра і Паўла.
       10/27. Самсон (Сямён, Самсон Сенагной) — прысвятак, звязаны з дажджамі. “На Самсона дождж — сем тыдняў то ж” (БСК, 1937); “На Самсона дождж: да бабінага лета мокра будзе” (Ляснічы, 1990).
       Сем братоў. “Сем братоў варожаць, колькі тыдняў пагоды” (Паўлюкоўскі, 1934).
    
    23
    
       Самсон — прападобны Сампсон Страннапрыімец (памёр каля 530 г.), што нарадзіўся ў Рыме і стаў лекарам ад Бога, які вылечыў нават імператара Юстыніяна.
       12/29. Пятро (Пятроу дзень, ПятроПавел, Пягрок, Паўлюк, Павел, Пятра) — старадаўняе земляробчае свята, па сутнасці, завяршэнне Купалля. Селянін заўважаў: “Святы Пятро — у жыце ядро (Крачкоўскі, 1874); “Пятрок у касу звоніць” (Слупскі, 1892); “Калі высыплейца ячмень, зязюля падавіцца зернем і больш не кукуе . Вядома, што зязюля куе ад Магдалены да Пятра ці Купалы, калі і заканчваюцца гулянні моладзі. На Брэстчыне спяваюць:
                    Да Пятра зязюльцы кукаваці, Да восені дзеваньцы пагуляці. Пятро пройдзе — зязюля ў вырай пойдзе, Восень прыйдзе — дзеванька замуж выйдзе...
    
       Дзяўчаты хадзілі ў лес “развіваць вянкі”, якія былі “завіты імі на Сёмуху, “кумаваліся” (выбіралі сяброўку на год). Палілі кастры, елі абрадавыя стравы, гушкаліся на арэлях, спявалі пятроўскія песні:
                    Пятрова ночка маленька, He выспалася паненка, На новым ганку седзячы, Міламу кашульку шыючы...
    (Смаргонскі рн)
    
       Лічылася, што пасля Пятра лета ідзе на спад. “Прыйшоў Пятрок — апаў лісток” (Берман, 1869); ‘‘Пётр і Павел на гадзіну дзень убавіў, Ілляпрарок два ўвалок” (Анічэнка, 1992). Заканчваўся Пятроў пост.
       Пра Пятра і Паўла таксама хадзіла нямала легендаў і казак, у якіх святыя паказваюцца ў выглядзе простых сялян (“Як Мікола і Пётр лашадзей на Украіне закуплялі”, “Святы Пётра і скупая баба”, “Як кулак зрабіў дзень доўгім” і інш.). Гэта гаворыць аб папулярнасці гіершавярхоўных апосталаў, якія не былі звязаны адзін з адным у жыцці, але былі пакараны ў адзін дзень як самаадданыя праведнікі Хрыста па загадзе імператара Нерона каля 67 года. На хрысціянскіх абразах іх часта паказваюць разам, а ў народным календары яны наогул зліліся ў адзін вобраз (ПятроПавел).
       Цесная сувязь Купалля з пятроўскімі традыцыямі наглядаецца ў многіх краінах. У Францыі гавораць, што “св. Жан кладзе хвораст, a св. Пятро яго падпальвае” або “св. Жан запальвае кастры, а св. Пятро іх тушыць” (КЗ, 1978. С. 21). Асабліва весела раней дзень Пітэра і Паўля (29 чэрвеня) адзначзўся ў Бельгіі: раскладваліся вогнішчы, як і на Яна. Цяпер свята забываецца і нават пераносіцца на бліжэйшую нядзелю. Тады ж яго адзначаюць і бельгійскія рыбаловы, лічачы св. Пітэрасваім апекуном (с. 59—60). Немцы гавораць: “Am Peterstag staht der Bauer mit der Sichel da” — “У дзень Пятра стаіць селянін з сярпом падрыхтаваным” (с. 128).
       Швейцарскія прымаўкі сведчаць, што “ўсе тыдні ад Пятра да Барталамея (24 ліпеня) косяць і прыбіраюць сена”. Зразаючы апошні 24
    
    
    
    пучок травы, гаварылі: “забіць сабаку” або “зарэзаць казу” (с. 157). Гэта павер’е існуе і ў іншых народаў Еўропы, што сведчьшь аб наяўнасці вегетатыўнага духа, які хаваецца ў раслінах.
       Фальклорнаэтнаграфічны матэрыял аўстрыйцаў сведчыць (с. 147) аб наяўнасці ў святых Пятра і Паўла рысаў гаспадароў маланак, якія, асабліва першы, замянілі міфалагічны вобраз боства грому. Гэты вобраз супярэчлівы і нічога не мае агульнага з хрысціянскім апосталам. Пра “гаспадара надвор’я” (Wetterherr) гавораць: “Пятро кідае кеглі”.
       У славакаў дзень Пятра і Паўла — традыцыйнае свята рабочыхгарнякоў. Шырока адзначаўся Пятро ў румын. Святога лічылі абаронцам дзікіх жывёл. Сваё свята адзначалі горныя пастухі, наладжваліся кірмашы, праводзіліся гульні і танцы. У адрозненне ад іншых еўрапейскіх народаў дзень не меў значэння ў аграрным календары грэкаў.
       13/30.Паупятро — дзень талакі.
       Пасля Пятровага дня не дазвалялася працаваць (грэх), можна было толькі дапамагаць іншым, але не за плату, а за частаванне. Нават наймалі музыкаў. Пятроўская талака адлюстравана ў песнях: “А што ў полі шуміць, гудзе? Шуміць, гудзе. Там талака дамоў ідзе...”, “Святы Пётра талаку збіраў копы сена вадзіць, стагі мятаць”.
       Падобныя звычаі знаходзім у балгараў, дзе ў Пятроў дзень забаранялася жаць, складваць снапы ў крыжы, паліць агонь, але можна рабіць “тлаку” (талаку), што не каралася (КЗ, 1978. С. 234).
       Сымон і Юда. Сымон і Іуда — два з дванаццаці апосталаў, якіх вылучыў народ і замацаваў у выслоўі: “Сымана й Юды конь баіцца груды” (Слупскі, 1892).
       14/1. Кузьма і Дзям’ян (Касьма і Даміан, Кузьма Сякач) — свята кавалёў і шаўцоў. “У дзень святога Касьмы і Даміана кузні не куюць і бабы не п’юць”. Песню “Кузьма” спявалі тым, хто вянчаецца першы раз (не выконвалі ўдовам і ўдаўцам):
                           Скуй нам свадзебку, Свадзебку крэпкую, Даўгавечную, На векі неразлушную...
    (Дабравольскі, 1914)
       Кузьма і Дзям’ян вядомы і як апекуны земляробства: “Кузьма сярпы зубіў, ідзя згубіў”, “На Кузьму і Дзям’яна касіць ня рана”, “Святы Пятро жыта спеліць, святы Кузьма сярпы робіць, а святы Дзям’ян сена грабіць” (Паўлюкоўскі, 1934).
       На Палессі гавораць: “У Гарадку богато было сапожнікаў. Сапожнікі сьвяток свой робілі” (Столінскі рн; Талстая, 1986. С. 188).
       Беларусы Чарнігаўскай губерні называлі свята “Кузьма Сякач” і тлумачылі: “Ён, не шкадуючы, пасячэ ўсё градам, калі ў гэты дзень працаваць” (Косіч, 1901).
       У легендзе “КузьмаДзям’ян”, зафіксаванай Е. Раманавым (1891) у Гомельскім павеце, распавядаецца пра галоўных герояў, што зма
    
    25
    
    галіся з ненажэрнай змяёй, як пра кавалёў, так і пра земляробаў. Царкоўная ж гісторыя сведчыць пра пакутнікаўбяссрэбранікаў Касму і Даміана як пра лекараў, што дапамагалі людзям без платы, прапагандуючы ім Хрыста. I былі забіты з зайздрасці ў 248 годзе іх вучнемлекарам.
       Рускія жанчыны праводзілі Летнія Кузьмінкі (жаночыя братчыны), якія лічыліся бабіным, дзявочым і “курыным” святам (Усаў, 1997. С. 139).
       17/4. Андрэй (Андрэй Наліва) — адзін з апекуноў земляробства, пра яго пяецца:
                       Трэці празнік — святы Андрэй, Святы Андрэй, за ўсіх мудрэй, Сахуладзіць, каня гладзіць...
    
       Да Андрэя завяршаўся працэс выспявання жыта. Аб гэтым народная мудрасць сцвярджае: “На Андрэя азімыя наліліся, а таткаавёс да палавіны дарос”, “Авёс у світны, а на грэчцы і кашулі няма”, “Зерне ў каласку, не валяйся ў халадку”.
       Хрысціянскі каляндар адзначае ў гэты дзень адразу трох Андрэяў: свяціцеля Андрэя, архіепіскапа Крытскага (712 —726 гг.), благавернага вялікага князя Андрэя Багалюбскага (1174 г.) і прападобнага Андрэя Рублёва, іканапісца (XV ст.).
       18/5. Свята Месяца, Лампады. У ім, як сцвярджаў А. Кіркор, ёсць рэшткі культу Вялеса — “бога статка, апекуна пастухоў”.
       Як вынікае з іншых крыніц, у гэты дзень вечарам выходзілі людзі глядзець, як “гуляе месяц” (поўня). Па яго змяненнях, колеры прадказвалі будучы ўраджай. У Расіі таксама ведаюць, што “Афанасьев день — месяцев праздннк” (Ярмолаў, 1901. С. 371).
       21/8. Градавы дзень (Казанская). Засцерагаў ад нябесных стыхій, ад хвароб вачэй і галавы. У некаторых раёнах пачыналі касіць, праводзіць зажынкі. Гаварылі: “У дзень Казанскай увесь чарвец збіраецца пад адзін куст” (Ярмолаў, 1901. С. 373). Згодна з павер’ем, у гэты дзень чарвец (насякомае Cocaus), з якога раней рабілі фарбу, заносіцца вятрамі з цёплых краін на нашы палі і звіваецца ў клубок; трапляецца шчасліўцу, якому напісана ў родзе такая рэдкая ўдача. Назву Казанская прысвяткудаў праваслаўны каляндар, які адзначае з’яўленне Казанскай Божай Маці (1579 г.), усталяваны пасля заваявання ў 1522 годзе Іванам IV Казані.
       Пракоп — прысвятак, звязаны з цёплымі ліпеньскімі днямі, бо гавораць у народзе: “Пракоп бок прыпёк”. Царкоўны каляндар, акрамя з’яўлення абраза, прысвячае дзень вялікапакутніку Пракопію (303 г.) і праведніку Пракопію, Хрыста дзеля юродзівага, Усцюжскага (1303 г.).
       У Югаславіі святы Пракоп лічыцца абаронцам чалавека і жывёлы ад змей, грому і ветру. Пчаляры Сербіі прымяркоўвалі да гэтага дня збор мёду.
       У палякаў бытуюць прыкметы і прымаўкі: “Zle na Prokopa, jak zmoknie kopa” — “Бяда на Пракопа, калі змокне копа” (Ярмолаў, 1901. С. 373).
    
    
    26
    
       25/12. Прокл — прысвятак, звязаны з засцярогаю ад вялікіх рос, якія перашкаджалі сушцы сена, яно гніло (Невяровіч, 1859).
       Шэраг імёнаў царкоўнага календара на гэты дзень пачынаецца пакутнікамі Проклам і Іларыем (XI ст.), Фяодарамварагам і сынам яго Іаанам ... “Вараг” быў забіты раз’яраным натоўпам у Кіеве (983 г.) разам з бацькам Фяодарам, які не аддаў народу свайго сына дзеля прынясення яго ў ахвяру язычніцкаму Перуну.
       Якуб. Прысвятак усебакова характарызуюць прыказкі і прымаўкі з Заходняй Беларусі: “На Якуба грэе люба”, “Які Якуб да паўдня, такая да снежня зіма” (Паўлюкоўскі, 1934); “На Якуба хлеба поўна губа” (Смаргонскі рн).