Летнія святы
Алесь Лозка
Памер: 162с.
Мінск 2001
У Іспаніі (Кастыліі) захавалася прыкмета: “Каб рэпа была добрая, сей на св. Якава” (КЗ, 1978. С. 39). Больш вялікае свята там з бітвай быкоў, арэлямі, кірмашамі наглядаецца ля мясцовасці Сант’ягадэКампастэла, бо Якаў (паіспанску — Santiago) з’яўляецца іх апекуном. У народаў Бельгіі і Нідэрландаў свае прымаўкі: “Калі ліпа цвіце на св. Яна, то жыта спее на св. Якаба” (с. 59). Першы дзень жніва адзначалі раней урачыста. Там жа ўшаноўваюць св. Хрыстофеля, прызначаючы яго абаронцам ад грому. Дарэчы, у нас таксама ў гэты перыяд існуе некалькі дзён, звязаных з нябеснымі стыхіямі. Цяпер у некаторых краінах Еўропы вобраз Хрыстофеля некалькі мадэрнізаваўся. Ён лічыцца абаронцам аўтамабілістаў, і абраз яго красуецца на сучасных транспартных сродках (с. 61).
Скандынаўскія народы таксама звязваюць дзень Якоба (Yakob vathatt — пашведску, Jakobsok — панарвежску') з дажджом і гавораць, што “прыйшоў Якоб у шляпе” (с. 100). У Фінляндыі вядома, што Яако вызначае надвор’е на жніво і ўсю восень, гэта пачатак заканчэння лета: “У ваду кінуты халодны камень”, “Калі пойдзе дождж — будзеш есці кару”. Фінскі даследчык К. Вілкуна лічыць, што Якаў быў звязаны з паняццем грамаўніка больш таму, што, па Евангеллю, ён і яго брат Іаан насілі імёны “сыноў грому”. 1 з цягам часу вобраз дапоўніўся язычніцкімі рысамі Грамаўніка Укко (с. 113— 114). У Германіі альпійскія зеннеры адзначалі свята са спаборніцтвамі, бо лічылі Якоба абаронцам пастухоў і жывёлы (с. 129).
Зразумела, што ў палякаў традыцыі прысвятка павінны быць вельмі падобнымі да беларускіх. Аб гэтым сведчыць бытаванне амаль даслоўнай прыкметы: “Jaki Jakob do poludnia, taka zima az do Grudnia” (c. 177).
У чэшскіх гарадах быў вядомы абрад “скідвання казла” на Якуба з башні ці высокага дома, які выглядае як язычніцкае ахвяраванне (с. 194).
26/13. Гаўрылей — прысвятак (ад святкавання Сабора архангела Гаўрыіла, звеставальніка нашага паратунку). Змест прысвятка бьгтавы. Баяліся, каб град не пабіў каноплі.
У Югаславіі лічылі, што Гаўрыла здольны на прадухіленне непагадзі, на абарону чалавека і жывёлы (с. 213).
Ганна. Народ прыкмячаў: “Дождж на Якуба — для жалудоў згуба, а як Ганна з дажджом — дык гарэх з чарвяком” (БСК, 1937);
27
“Святая Ганна снапы кладзе” (Паўлюкоўскі, 1934); “Святая Ганна раніцы халодзіць. Калі на Ганну раніца халодная — то зіма будзе ранняя і халодная” (БСК, 1939).
У немцаў святая Ганна з’яўлялася апякункай жанчын, а таксама і абаронцай гарнякоў. Але найбольшую папулярнасць гэтае імя атрымала ў Аўстрыі ў канцы XVI11—XIX ст. Дзень ператварыўся ў грамадскае свята імянінніц з тэатральнымі відовішчамі, балямі і падарункамі(КЗ, 1978. С. 148).
Ганна і Якуб у аўстрыйцаў вызначаюць “сярэдзіну лета” (Mittsommer), з гэтай пары пачынаюць памяншацца надоі. “Святая Анна і Якоб апускаюць палец у малако, Лоранц (10 жн.) — усю руку, а Бартль (24 жн.) выпівае яго амаль цалкам”. Вельмі папулярны ў народаў Швейцарыі Якоб, які таксама лічыўся “сярэдзінай лета” і апекуном пастухоў. Паліліся “агні св. Якоба”, праводзіліся традыцыйныя каровіны бітвы, праслаўляўся гаспадар жывёлы.
Славацкія жанчыны ў дні Якуба і Ганны праводзілі абрады, што садзейнічалі росту капусты: “Учора быў Якуб, сёння — Анны, завівайцеся, мае мілыя галовы.
(Гл. таксама 7 жніўня.)
Серпавіца (Серпавіна, Шыпілінка) — пятніца перад Іллёй. Дзень “зазубрывання” сярпоў, час падрыхтоўкі да жніва ў некаторых мясцінах. “Шыпілінка ў кузню ідзе, у кузню ідзе сярпы зубіць”.
29/16. Афінаген. Прысвятак напамінае аб заканчэнні лета, бо ў гэты час заціхаюць пеўчыя птушкі (Анічэнка, 1992).
У царкоўных календарах — гэта свяшчэннапакутнік Афінаген, епіскап, і 10 яго вучняў (каля 311 г.).
У гэты час ва ўсіх краінах Паўночнай Еўропы шырока ўшаноўвалі святога Олафа, што пачынаў восень і чамусьці не быў заўважаны іншымі славянамі.
ЖНІВЕНЬ
1/19. Макрыны (Макрэня, Макрэні, Макрыдка) — прысвятак, з якім асацыіруецца макрэча, дажджлівае надвор’е, аб чым сведчаць і прыказкі: ‘Тлядзі восень па Макрыне” (Сахараў, 1936); “Як не будзе на Макрыні дажджу, то не будзе бульба гнісці ў зямлі” (Тураўскі сл., 1984); “Як на Макрэню дождж, то будзе ўсю Спасаўку дождж” (Талстая, 1986).
Гэты дзень з дажджлівым надвор’ем звязаны ў народнай метэаралогіі розных краін. Маюцца звесткі не толькі па Расіі і Украіне, але і па Эстоніі, Францыі і інш.
2/20. Ілля (Лля, Галляш) — апякун земляробства і абаронца ад “нячыстай сілы”, які ўвабраў у сябе рысы язычніцкага бога Перуна. Свята дажджоў і навальніц. Успрымаецца як канец лета і пачатак восені. Ілля багаты на прыказкі: “Прыйшоў Пятрок — сарваў лісток, прыйшоў Ілля — сарваў два”, “ГІрыйшоў Ілля — укінуў у воду кусок ільда”, “Ілля нарабіў гнілля”, “На Іллю да абеда лета, а пасля абеда восень”, “Ілля ваюе з чартамі, іх б’е перунамі”, “Ілля жніво пачынае, а лета канчае”, “Калі на Іллю паспелі чарніцы, паспела і
28
жыта”, “Ілля блізка: гніся, баба, нізка, уставай раненька ды жні дапазненька”, “Ілля пытае, ці гатова ралля, а Успленне, ці гатова насенне”, “На святога Галляша з новых круп каша”, “Да Іллі на сене пуд мёду, а на Іллю пуд гною”, “Да Іллі non дажджу не ўмоліць, пасля Ілліна дня баба фартухом нагоніць”.
Пчаляры ведалі, што пасля Іллі ўжо не раяцца пчолы, таму і гаварылі: “Толькі да Іллі паглядай на вуллі” (Пяткевіч, 1938. С. 147— 148).
Заканчвалі касавіцу, хадзілі талакою касіць удовам. У Лельчыцкім раёне гавораць: “Іванове сено — панове, а Петрове ўжэ не такове, a Іллінэ — удовінэ”. Праводзілі зажынкі — свята пачатку жніва.
Святы Ілля — стара жняя. Гаспадынька ідзець у поле, 3 хлебам, соллю зажынаць, Ды з маленькім сыночкам, Ды з сярэбраным сярпочкам...
(Ілукстэнскі пав.; Сахараў, 1940)
Часта ўпамінаецца Ілля ў песнях, якія спяваліся на Каляды:
Ілля па полю хадзіў, Пашаньку радзіў. Што ступлю стапою, Як перайду гоні, Стаяць стогі...
Па бару хадзіў Да пчолкі радзіў. На адной хвоі Па пчолак двоі. Ой, на хвоінцы Да па троінцы...
(Пінскі пав.; Булгакоўскі, 1890)
Ілля — адзін з папулярных вобразаў у фальклоры, нягледзячы на тое што часцей ён малюецца як адмоўны — грозны і несправядлівы (“Ілля наробіць гнілля”). Такім несправядлівым і помслівым ён паўстае злегенды “Ілля і Пятро”, што была запісана А. Сержпутоўскім у Мазырскім павеце. У ёй Ілля загадвае хмарам мачыць людзям сена, a Пятро разганяе іх. “Ухваціць Пятро мятлу, — распавядае далей народная памяць, — і паразганяе хмары па куткох, а неба чысценька падмяце. Та ось, адкуль ні вазьміся, тарахпіць, едзе Ілля, крычыць, як на жывот, аж неба й зя.мля дрыжыць. Хмары таўкуцца як непрытомныя, вылазяць з куткоў, і ўжо лье такі дождж, што не толькі берагі, але і груды паплывуць. Моляцца людзі Богу, што паны дзяруцца, а ў мужыкоў чубы трасуцца, моляцца й просяць, каб Бог даў пагоду. Прызаве Бог Іллю, насварыцца на яго, а той і кажа, што столькі развялося нечысцічарцей, што трэ іх громам пабіць, бо ўвесь свет запаганяць...” (1911. С. 16—17).
29
Жнівеньскія ліўні з бясконцымі маланкамі празвалі “рабінавымі днямі (начамі)”, якія часцей пачыналіся на Іллю. Аб даўнасці гэтага паняцця сведчыць яшчэ Цвярскі летапіс, дзе апісваецца Чарнігаўская бітва 1024 года паміж братамі Яраславам Мудрым і Мсціславам (“Мстнслав же слышав, нзыде протнву нх на сечу к Лнствену, н бяше осень, н ту ся сретогла... М бывше ношн рябмнной, бысть тьма й гром бываше н молнмя м дождь. Н бысть сечн зла н страшна...”).
Існуе павер’е ў народзе аб громе. Грыміць таму, што Ілля (Пярун) грукаціць на калясніцы па хмарах і кідае маланкістрэлы ў нячыстую сілу, якая можа ператварацца ў розных звяроў, каб выратавацца. У прыродзе сапраўды пасля сонцастаяння (Купалы, Пятра) назіраюцца змены надвор’я як перамога Іллі над Пятром. 3 гэтымі міфамі, мусіць, і звязана даўняя завядзёнка паляўнічых пачынаць адстрэл звяроў.
Народнае ўяўленне аб свяце Іллі цесна звязана з біблейскай гісторыяй аб прароку Іллі, што нарадзіўся ў Фесвіі Галаадскай яшчэ за 900 гадоў да хрысціянства. Ілля (у перакладзе з яўрэйскай — “апора Божая”) перад язычніцкімі жрацамі і ізраільскім народам, які перастаў верыць у Адзінага і ад чаго тры гады была засуха, запаліў агнём з неба мокры ахвяравальнік, што не змаглі зрабіць жрацы са сваімі багамі. Гэтым язычнікі былі ўвераваны ў адзінага Бога, жрацы былі забіты, а народ пасля малітвы прарока атрымаўдоўгачаканы і жыццядайны дождж. За гэта і іншыя цуды Ілля па Божай волі ўзляцеў у неба на вогненнай калясніцы.
Адзіны старазапаветны персанаж і яго гісторыя прызнаны хрысціянскім культам побач з іншымі святымі (напрыклад, з Міколам Угоднікам). Язычніцкая традыцыя (Пярун) тут удала спалучылася з хрысціянскай, што трымаецца на такіх вызначальных асновах, як гром, дождж, калясніца.
У сувязі з тым што Ілля быў узяты на неба жывым на калясніцы, то, як мяркуюць даследчыкі, гэта дапамагло вобразу атрымаць адпаведныя рысы язычніцкага Грамаўніка. У Фінляндыі іжоры і водзі спраўляюць гулянні каля старых ахвярных камянёў (КЗ, 1978. С. 113). Венірыкатолікі адзначаюць святога Іллеша, як народы праваслаўнага веравызнання, бо хрысціянства яны прымалі некалі ў праваслаўнай форме.
Больш шырокае святкаванне Іллі вядома ў Югаславіі. Там яго таксама надзяляюць уладай над громам (Грамаўнік), часткова — над дажджом і вятрамі; вобраз падобны Перуну. Вялікім святам лічаць яго мусульмане і праваслаўныя, у меншай меры — католікі. У Македоніі Іллю лічаць сваім апекуном возчыкіславенцы, гарбары і інш. Сербы ў гэты дзень звычайна збіралі мёд. Сярод рытуальных страў: мёд, кукуруза, ягня — у мусульман, стары певень — у праваслаўных.
У Паўднёвай Балгарыі, дзе клімат халаднейшы, Ілля лічыцца сярэдзінай лета (средлето), а на Янаў дзень праводзілі святы ахвяравання (Собор, Курбан). За трапезай падрыхтаванага быка ці барана ў гонар боства дажджоў і маланак язычніцкае свята злівалася з грамадскай урачыстасцю (с. 234).
3 Іллёй (20 ліп.) у румын бытуе нямала легендаў паўцаркоўнага і
30
паўязычніцкага зместаў. Міфалагічны вобраз быў звязаны яшчэ з двума: ІллёйПэлія, якога адзначалі 21 ліпеня, і Фокам (foe — агонь), якога ўшаноўвалі і адзначалі 22 ліпеня.