• Газеты, часопісы і г.д.
  • Летнія святы  Алесь Лозка

    Летнія святы

    Алесь Лозка

    Памер: 162с.
    Мінск 2001
    212.33 МБ
       Даты прыводзяцца па новым і старым стылях (напр., 1/1У 1 чэрвеня пан.ст., 19 мая пас. ст.; 28/15—28 чэрвеня пан.ст., 15чэрвеня па с ст ) Назвы святаў і прысвяткаў, якія бытавалі ш бьітуюць сярод праваслаўных беларусаў, выдзелены паўтлустым шрыфтам, а сярод католікаўбеларусаў — курсівам. Зорачкай ( ) абазначаны святы і прысвяткі, якія пададзены адвольна, прыблізна, што залежыць ал месца Пасхі ў праваслаўным і каталіцкім рухомых календарах. У дужках прыведзены назвы варыянтаў святаў з розных рэпенау. Насля імя хрысціянскага святога ў лужках падаецца арабскан лічбан год у які ён памёр, рымскай  стагоддзе, у якім жыу. Апісанні святаў і прысвяткаў у асноўным робяцца ў дзень па праваслауным календары. Калі ж маюцца нейкія адрозненні ў этнаграфічных тэкстах то даюцца апісанні варыянтаў каталіцкага і праваслаунага свята ці прысвятка. Прыклады падаюцца з захаваннем дыялектных асаблівасцей рэгіёна.
    
    
    
    12
    
    
    
                ЧЭРВЕНЬ
    
    
    
        1/19. Людзі прыкмячалі: калі ў першы і другі дзень чэрвеня лье дождж — увесь месяц будзе сухі (Санько, 1990)'.
        2/20. Тры Мучанікі. Пра дзень памяці хрысціянскіх пакутнікаў Фалалея, Аляксандра, Асцярыя (каля 284 г.) у нас замацавана прыкмета: “Да Трох Мучанікаў — заледзянелых старцаў — няма лета, але пасля іх не бывае зімы” (БК, 1943).
        У рускіх гэты дзень больш звязаны з агуркамі, таму прысвятак і называюць “Фалалей Огуречннк”, “Фалалей Гепловей" (Усаў, 1997).
        3/21. Алёна (Алёны, Ўльяна) — дзень ільну. Лічылася: як гасеяць лён на Алёну (Ўльяніцу), то добры “удасца” (Пяткевіч, 1938; Дамбавецкі, 1882). У Бельскім павеце Смаленскай губерні зафіксавана: “Лён хто пасеіць на дзісятый ад Іллі нядзелі — са льном; а на восьмый — у васьму (атрымае восьмую частку), на сёмый — із поля вон” (Дабравольскі, 1894).
        Вось як апісвалі фалькларысты ў пачатку XX ст. абрад сяўбы: “Сяўба лічыцца асабліва ўдалай, калі гэты дзень прыпадае на панядзелак. Сейбіт абавязкова павінен апрануць чыстую бялізну — каб лён быў чысты. Акра.мя таго, вараць курыныя яйкі і кладуць іх у кашолку з насеннем. Прыехаўшы на ніву, сейбіт падкідвае яйкі ўгору, каб лён быў высокі і з буйнымі галоўкамі — галавісты'’ (Раманаў, 1912. С. 190). Народная культура ўтрымлівае розныя жанры і творы, звязаныя з ільном, у якіх выяўляўся працэс яго вырошчвання і апрацоўкі, у тым ліку папулярныя карагод “Лянок” і песня “Ох і сеяла Ульяніцалянок”. У Рэчыцкім павеце нездарма гаварылі: “Каля святой Алёны гароды ўжо добра зялёны” (Пяткевіч, 1928), таму што сапраўды агародніна да гэтага часу ўзыходзіла.
        Народныя звычаі і традыцыі добра сумясціліся з імем Алёны, якое даў гэтаму дню царкоўны каляндар. Маці імператара Рымскай імперыі Канстанціна, які ў 323 годзе аб’явіў хрысціянскую веру пануючай ва ўсім уладарстве, прызначана разам з сынам роўнаапостальскай за заслугі, прыраўняныя да дзеянняў Хрыстовых апосталаў. Яна ў 326 годзе знайшла крыж Гасподні, а таксама рэшткі трох вешчуноў, што абвясцілі аб вялікім нараджэнні, і здзейсніла шмат іншых гістарычных хрысціянскіх учынкаў.
       Тыповым вясеннім святам лічыўся дзень Канстанціна і Алёны ^“'.^ у балгараў. Акрамя звычайных гулянняў існаваў у адным з рэгіёнаў звычай “нестн на рство” або гульня “Поогьн” — беганне басанож па гарачых вуголлях (КЗ, 1977. С. 290).
       He толькі ўсходнія славяне звязваюць Алёну з ільном, але і немцы. “Helene — wachst der Flachs garschone” — “Ha Гелену вырасце прыгожылён” (Ярмолаў, 1901. С. 275).
       4/22. Васіліск. “Ад Васіліска і салавей блізка” (Паўлюкоўскі, 1934), — сведчыць народная прыкмета, уводзячы ў свой каляндар памяць аб святы.м пакутніку Васіліску, пляменніку вядомага бага
    
    
    
        Крыніцы падаюцца ў скарочаным варыянце. Поўныя іх назвы гл. на с. 157.
    
    13
    
    слова Ф. Цірона. Два браты Васіліска былі крыжаваны ў час ганенняў Максіміляна, а самому пакутніку пасля адсеклі галаву (каля 308 г.) за ўчыненыя цуды і непахісную веру ў Хрыста.                  „
       Цікава, што нават і ў Сібіры “Васнлнск — соловьнный день (Ярмолаў, 1901. С. 275).
       5/23. Дзень памяці Ефрасінні Полацкай (Прадславы) — князеуны, манашкіасветніцы XII ст. 3 блізкіх і далёкіх ваколіц людзі пешшу хадзілі ў Полацк пакланіцца “сваёй Ефрасінні і абракацца , каб дапамагала ў зямных нягодах (Шумілінскі рн).
       Прападобная Ефрасіння (1173 г.) — унучка полацкага князя Усяслава Чарадзея, заснавальніца першых школ і летапісных майстэрняў, нябесная заступніна беларусаў. Па яе замове выраблены Святы Крыж — нацыянальная рэліквія Беларусі.                        „
       7/25. Ян. “Калі рой выйдзе перад Янам, будзе пчаляр панам (Паўлюкоўскі, 1934). У іншых мясцінах Беларусі гэтую прыкмету адносілі да Яна Купалы.
       У царкоўным календары — Грэцяе адшуканне галавы Прадцечы і Хрысціцеля Гасподня Іаана (каля 850 г.).
       Восьмы тыдзень перад Іллёю. На Смаленшчыне заканчвалі сеяць авёс. Там гаварылі: “Сей авёс, як паявіцца іўсяный камар. Сей авёс, як расйвяцецца казелец. Када суніца красна, ня сей іўса напрасна. Када Фаміна нядзеля будзіць хараша, то і авёс, і ўсякый хлеб будзіць харош. Када на Усяёднай нялзелі ідзець бальшая мяцель. сей авёс раньшы, а мяцелі нет — сей авёс пазней” (Дабравольскі, 1894).
       *Дзевятнік — чацвер на дзевятым тыдні пасля Пасхі. He працавалі ў полі, заснерагаліся грому. Ва Усходнім Палессі прыкмячаюць: Трэ, коб на Дзевятнік було дзеўяць ягодзін на ветцы (Тураўскі сл., 1982). Збіраючы ягады, грыбы і арэхі, спявалі песні. У валачобных песнях з гэтым днём звязваюць рост жыта. Дзевятнік красу здымаець”, “краску кладзець”, “красуець”, “у пукі бярэць”.
       Дзевятнік — народная назва свята. Яна ўзнікла ў канцы XIX стагодцзя ў гонар пераводу беларускіх уніятаў пад лона праваслаўнай царквы. Католікі і уніяты адзначалі яго як свята Цела Божага. Свягар Іван Берман (1873) сведчыў, што “тутэйшая заходнеруская царква праводзіць у гэты дзень хросны ход; ставяць бярозкі для ўпрыгожвання царквы, а прыхаджане прыносяць з сабою на малебен зелле, гэта значыць кветкі, вянкі з траў, якія захоўваюць да Іванавага дню” (Ашмянскі пав.).
        *Божае Цела (Цела Гасподня). У Віленскай губерні быу зафіксаваны звычай сярод беларусаўкатолікаў. "Расстаўленыя ў касцёлах бярозкі ў дзень св. Тройцы, ці на свята Цела Гасподня, старанна збіралі, абломвалі галіны і вадзілі імі па капусце на градах, а потым клалі ў пукі пад снапамі. Верылі, што гэта аберагае капусту ад вусеняў, а хлеб ад мышэй” (Корава, 1861. С. 616). Існуюць народныя паданні.                                      ....
        Восьмы і дзевяты чацвяргі пасля Пасхі ў Румыніі лічыліся цяжкімі і страшнымі. Згодна з павер’ямі, злыя сілы тады вельмі процідзейнічаюць чалавеку. Таму шмат што забаранялася.
    
    14
    
        У Італіі Corpus Domini (“Цела Гасподняе”). Адно з самых позніх каталіцкіх святаў было ўведзена папам Урбанам IV 8 верасня 1264 г., каб адзначаць памяць пра бальсенскі цуд (у царкве г. Бальсена на аблатцы для прычасця выступіла кроў Хрыста).
        Асаблівыя святкаванні наглядаюцца ў Іспаніі, бо там шмат стагоддзяў дзень Корпускрысці (Corpus Christi) быў нацыянальным сімвалам. Даследчыкі не звязваюць яго паходжанне з язычніцкімі традыцыямі, хаця ён стаў вельмі развітым, народным, і некаторыя яго элементы царква стала забараняць (КЗ, 1978. С. 40—41).
        Нямала ўстойлівьіх рыфмаваных прыкмет бытуе ў Польшчы: “Jaki dzien jest w Boze Cialo, takich dni potem nie malo” — “Які дзень на Божае Цела, такіх потым нямала”; “Na Boze Cialo zyto zag^scialo” — “Ha Божае Цела жыта зацвіло” (Ярмолаў, 1901. С. 298).
        *Дзевятуха — пятніца на дзевятым тыдні пасля Пасхі. У Добрушскім раёне лічаць, што Дзевятуха, як і Дзесятуха, — гэта свята ад навальніцы, а ў Лельчыцкім кажуць: “Дзевятуха — то польскае сьвято, а Дзесятуха  нашое” (Талстая, 1986). У валачобных песнях побач з Дзесятнікам яна з’яўляецца адным з этапаў росту жыта:
                     Дзевятушкапамяжаначка
                     Па межах хадзіла, жытцо абзірала, Жытцо абзірала да й раўнавала...
    
        Іншы раз святы не размяжоўваліся.
        13/31. Ерамей. У беларусаў прысвятак вядомы па выслоўі: “Прыйшоў Ерамей  больш не сей” (Цітоў, 1994. С. 163). Рускія яго ведаюць яшчэ як “Еремея Распрягальнмка”.
        У царкоўным календары — Апостал ад 70ці Ерм (I ст )■ пакутнікі Ермая (II ст.), Філосаф (III ст.).
        Антоній. Апякун гандлю, дзяцей, школьнікаў і абаронца ад зладзеяў. Цікавую гісторыю, звязаную са святым, расказаў нам краязнавец Антон Бячко падчас наведвання славутых мірскіх старажытнасцей.
        У цэнтры мястэчка Мір Гродзенскай вобласці знаходзіцца гандлёвая плошча, на супрацьлеглых баках якой — праваслаўная Троіцкая царква XVI ст. і Мікалаеўскі касцёл, пабудаваны ў 1599—1605 гадах міласцю фундатара Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі. Акрамя таго што ў тыя часы ў касцёле пад шклом знаходзіўся бівень маманта, увагу наведвальнікаў прыцягваў яшчэ адмысловы алтар з абразом святога Антонія, які, на жаль, не захаваўся. 3 ім звязаны мясцовыя паданні.
        Раней мястэчка славілася сваімі кірмашамі. Асабліва добра ішоў гандаль коньмі. Пакупнікі прыязджалі з Польшчы, Германіі і нават Францьіі. Ну і, зразумела, там, дзе коні,  там не абыходзілася без цыганоў. Святы Антоній лічыўся апекуном гандлю, яму маліліся і тыя, хто страціў якуюнебудзь рэч. Цыганы прыходзілі да св. Антонія 13 чэрвеня, калі ім удавалася ўкрасці каня і выгадна яго збыць, і прымацоўвалі на раме абраза маленькую ўпрыгожаную выяву коніка дзеля замольвання граху і ахвяравання для храма Божага. Пасля аднаго здарэння такіх ахвяраў значна павялічылася.
    
    15
    
       Аднойчы прыйшоў у касцёл селянін, у якога ўкралі жьівы тавар, стаў на калені перад абразом святога і давай прасіць. Святы Антоній, аддай мае коні”. Атут побач аказаўся той самы злодзейцыган. Шкада яму стала чалавека. Падкраўся ён за алтар і адказвае адтуль селяніну: “Ну то ідзі ўжо, аддам, вунь на вуліцы стаяць .
       Пагалоска пра гэты выпадак хутка разнеслася па наваколлі. Святому Антонію сталі ахвяраваць усе пацярпелыя ад крадзяжоў. Сёння святы лічыцца апекуном дзяцей і школьнікаў, для якіх у касцёлах у дзень Антонія наладжваюцца святы.
       14/1. Усцін (Юстын і Харытон). 3 прысвяткам звязаны прыкметы пра рост збожжавых раслін. “Юсцін цягне ўверх каноплі. Харытон — лён” (Паўлюкоўскі, 1934); “На Усціна лета ўдаецца жытадобрым коласам нальецца” (Ляснічы, 1990).