• Газеты, часопісы і г.д.
  • Летнія святы  Алесь Лозка

    Летнія святы

    Алесь Лозка

    Памер: 162с.
    Мінск 2001
    212.33 МБ
       На думку многіх даследчыкаў, Ілля захаваў рысы культу Зеўса. Асабліва гэта бачыцца на прыкладзе міфалогіі грэкаў. Магчыма, вобраз бога грому і маланкі, апекуна навальніцы і дажджу зліўся з вобразам Геліаса — бога сонца. 3 распаўсюджваннем хрысціянства Геліаса замяніў Ілля, дзякуючы простаму сугуччу імён: пагрэчаскі сонца — орягоа, як лічаць тыя ж навукоўцы і прыводзяць розныя цікавыя факты (с. 274).
       4/22. Мар’я (Магдалена). Жаночае імя хрысціянскай міраносіцы Марыі Магдалены, якое дало назву прысвятку, асацыіруецца ў народзе з клопатамі жанчын аб ураджаі і прадказаннем надвор’я: “На Мар’ю росна — лён будзе шэры, неўмалотны”, “Цыбуля Магдалена — расці, пер’е, па калена” (Анічэнка, 1992). У гэтую пару ўжодні халодныя, асабліва на поўначы. Прыкмячалі: калі туман халодны, зіма чакаецца ранняя і марозная (Ляснічы, 1990). 3 надвор’ем звязана і наступная прыказка: “Магдалена — вады па калена”.
       Цікава, што ў народаў Францыі, Бельгіі, Нідэрландаў, Германіі існуюць таксама падобныя прымаўкі, звязаныя з дажджом і св. Маргарытай (20 ліпеня), напрыклад, “Калі ідзе дождж на св. Маргарыту, то будзе шэсць сырых тыдняў” (КЗ, 1978. С. 60—61). У некаторых народаў Еўропы перыяд з 24 ліпеня па 24 жніўня лічыцца крытычным у адносінах да надвор’я. Немцы называюць Маргарыту Пагодніцай (“Margareth die Wetterfrau”), з якой прыходзіць лета; аўстрыйцы кажуць: “Маргарыта і Магдаліна рэдка прыгожыя”.
       Фіны пачыналі касіць 13 ліпеня, таму ў старадаўніх драўляных календарах дзень пазначаны граблямі. А з’явіліся яны, згодна з фінскім даследчыкам К. Вілкуна, наступным чынам. Дзень святой Маргарыты (Маркеты) пазней быў перанесены з 13 на 20 ліпеня. Як вядома, хрысціянская святая перамагла дракона сілаю сваёй веры і крыжа. Менавіта крыж напачатку быў адлюстраваны ў календарах, а затым ужо трансфармаваўся ў граблі (с. 112).
       Даследчыкі ў падобных традыцыях ахвярапрынашэнняў (каб мядзведзь не задраў жывёлу) на Магдалену ў Эстоніі і Фінляндыі бачаць праяўленне культа мядзведзя (с. 112). Немцы не пачынаюць на Марыю Магдалену (22 ліпеня) ніякай справы, бо гэты дзень лічыцца нешчаслівым; просяць у апякункі пакаяння. У скандынаўскіх народаў — спавядальны дзень хворых жанчын.
       Марыя Магдалена лічыцца паслядоўніцай Ісуса Хрыста. Яна стаяла разам з іншымі жанчынамі ля распяцця, аплакваючы пакуты Выратавальніка, які першым з’явіўся да яе пасля ўваскрашэння. Марыя Магдалена стала першай евангелісткай, і таму яна роўнаапостальская, бо прыраўнялі яе прапаведніцкае жыццё з жыццём 12 апосталаў. Нездарма гэты вобраз займае ў іканапісе другое месца пасля Багародзіцы. Здаўна Марыя Магдалена з’яўляецца апякункаю дзяўчынаксірот.
       6/24. Барыс (Глеб, Хлеб Барыс, Барысы, Барыс Палікоп) — адзін з апекуноў земляробства. “Святы Барыс снапы возіць”, “На
    
    31
    
    Глеба і Барыса хлеба напарыся і за раллю бярыся”, “Барыс і Глеб — паспеўхлеб” (Паўлюкоўскі, 1934). На Смаленшчыне прызнаваўся “грозным святам хлябоў”, называўся “Хлеб Барыс”. У полі не пранавалі, засцерагаліся вятроў, заканчвалі купацца (Дабравольскі, 1914). “Па Барыса за хлеб не бярыся”, — лічылі ў народзе. Бо Ілля пасылаў свайго суседа Барыса Палікопа забіваць Перуновымі стрэламі палявых д’яблаў, у якіх часта пападаў, і спальваў копы.
       У некаторых раёнах лічылі, што ад Барыса на працягу трох тыдняў павінна адбыцца “рабінавая ноч", якая нібы спрыяла паспяванню рабіны і ў якую без перапынку лье дождж і шугае навальніца.
       Народ вылучыў з невялічкага шэрага кананізаваных імён на гэты дзень князёў Барыса і Глеба, якія былі забіты іх братам Святаполкам у 1015 годзе.
       7/25. Ганны (Ганна) — прысвятак. У каляндарных песнях паказваецца як дбайная жняя:
                     Меншы святочкі носяць снапочкі, Святы Ганны бабкі стаўляюць, Святы Барыс бабкі злічае...
                             (Лепельскі пав.; Шэіін, 1887)
                     Святы Барыс снапы зносіць, Святыя Ганны дамоў возяць...
                     (Барысаўскі пав.: Тышкевіч, 1847)
    
       Прыказкі таксама малююць Ганну гаспадыняйжняёй: “Святая Ганна снапы кладзе” (Паўлюкоўскі, 1934). Хаця лічылася, што на прысвятак можна было працаваць толькі на талацэ.
       Дзеньупамяць канчыны Ганны, маці Прасвятой Багародзіцы.
       Італьянцы і немцы лічаць дождж у гэты дзень з’явай дабрадзейнай. У Італіі кажуць, што дождж на святую Анну ператвараецца ў манну або: дождж — дар святой Анны. He толькі пачатак жніва, але арэхаў, ранняга вінаграду. Акрамя таго, моладзь Польшчы ўпадабала святую, бо кажуць: “Szcz?sliwy, kto na Ann? upatrzy sobie pann?” — “Шчаслівы той, хто на Анну знойдзе сабе панну” (Ярмолаў, 1901. С. 391392).
       9/27. Палікоп (Палікапа, Палікапы) — дзень жніва, у які нібы маланка паліць копы, стагі, хаты. У некаторых раёнах Палікопам называюць дні ад Барыса да гэтага дня. Некалі стараліся ў полі не працаваць. У Столінскім раёне гавораць: “На Палікопу як робіш, выйдэ хмара і ўдарыць гром і спаліць копу хлеба” (Талстая, 1986).
       Палякі Палікопам называлі Пятра (1 жн.), грэкі “падпальшчыцай снапоў” — дзень Богамаці Влахернскай (2 чэрв.).
       Панцеляймон (Панцялей). На Магілёўшчыне лічыўся лекарам ад хвароб галавы (Раманаў, 1912). У народзе казалі: “3 Панцялея капуста пачынае ў качан завівацца. Хто на Панцялея працуе, таму надалей не пашанцуе” (Ляснічы, 1990).
       Палікоп — чыста народная традыцыя, а прысвятак Панцеляймон утварыўся ад імя хрысціянскага вялікапакутніка і лекара, што знайшло адлюстраванне і ў народнай інтэрпрэтацыі гэтага вобраза.
    
    32
    
       Румыны лічаць дзень 27 ліпеня канцом лета (“лета сустракаецца з зімою ), Панцеляймона — малодшым братам Іллі і называюць святога.Спадарожпінам: “Пінціліе Спадарожнік — уходлета” (КЗ, 1978.
    
       10/28. Лаўрын. Прысвятак напамінаў селяніну, што ўжо можна малоць першае жыта на муку: “На Лаўрына спяшай да млына” (БСК,
    
       У народаў Еўропы святы Лаўрын даволі папулярны, з ім звязана нямала прыкмет, асабліва ў палякаў.“Б^іеіу Wawrzyniec wezmie lata wieniec” — “Святы Лаўрынец бярэ ў лета вянец”. У італьянцаў Лаўрэн у адной руцэ трымае агонь, а ў другой — дождж (Ярмолаў 1901. С. 414415).
       Немцы гэты самы спякотны дзень звязвалі з рознымі сельскагаспадарчымі работамі. Святкаваўся ў Германіі дзень Лаўрэна здругой паловы X ст. У сувязі з тым што гэты святы, згодна з паданнем, прыняў пакутніцкую смерць на пракалёнай рашотцы, то ён і стаў абаронцам людзей, якія звязаны з агнём: пажарнікаў, кухараў, прасавальнікаў, вугляпалаў (КЗ, 1978. С. 129).
       У лужычан існуе прыкмета: “Калі ў гэты дзень дождж, то не будзе палявых мышэй” (с. 198). Славенцы і харваты па надвор’і варажылі, якая будзе восень. У Славеніі заканчвалі сенакос на Лаўрэнца і лічылі прысвятак завяршаючым лета (с. 215).
       Народы Бельгіі і Нідэрландаў да Лаўрэна прымяркоўвалі ўборку клубневых культур, пакуль не зачасцілі дажджы. Акрамя таго, святому прьшісваюць здольнасці аберагаць ад апёкаў і пажараў. Вячэрнія знічкі лічаць слязьмі Лаўрэна. У нскаторых рэгіёнах Скандынавіі Ларсок (Larsok) — пачатак восені, па ім вызначалі надвор’е.
       Фіны на Лауры пачыналі сеяць ужо новым зернем, нават калі зямля была сухой, і гаварылі: “Лепш на Лауры ў попел, чым на Перту (Варфаламея) улужу” (с. 115).
       11/29. Калі ў гэты дзень туман — рыхтуй свіран пад авёс і ячмень (Ляснічы, 1990).
       12/30. Сіла (Іван, Іван Воін). У праваслаўным календары гэты дзень прысвечаны апостала.м ад 70ці: Сіле, Сілуану, Крыскенту, Епенету, Андроніку, а таксама пакутніку Іаану Воіну і іншым. Народны каляндар сярод іх вылучыў дваіх. Пра аднаго з іх у народзе кажуць:“Хто на Сілу жыта пасее, у таго на хлеб надзея” (Паўлюкоўскі, 1934). Да гэтага часу ўжо вызвалялася нямала палёў, і неабходна было распачынаць новую сяўбу. Як сведчаць Е. Раманаў і М. Косіч, за Іванам Воінам у народзе замацавалася функцыя абаронцы ад зладзеяў. Прататып яго — пакутнік Іаан (IV ст.) быў воіна.м у імператарскім войску Юліяна Адступніка, што накіроўваў сваіх узброеных падданых забіваць хрысціян. Але Іаан Воін вызваляў іх. за што і быў пасаджаны ў цямніцу. Тут, магчыма, народны вобраз мае частковае супадзенне з хрысціянскім і пабудаваны ва ўсходніх славян на гульні слоў.
       13/31. Спасаўскія запускі — пярэдадзень Спасаўскага посту.
       Праводзілі абрад — гульню вызначэння першага засявальшчыка жыта пры дапамозе яек, якія варылі напярэдадні Першага Спаса
    
    3. Зак. 1768
    
    33
    
    кожнаму мужчыне: у каго яно аказвалася паўнейшым, у таго сейбіта ўраджай будзе “поўным” (Невяровіч, 1859. С. 164).
       14/1. Макавей (Макава, Макаўе, Першы Спас, Спас Мядовік, Медзяны Спас) — свята маку і мёду. Праводзілі абрады з макам, ужывалі ў ежу, рабілі варэнікі з мёдам, а таксама елі тое, у што можна было макайь. Асвячалі ваду, зёлкі, садовыя кветкі, моркву, сланечнік. Елі пірагі з макам і моркваю. Ведалі: на Макавея трэба ўволю наесціся маку. На Тураўшчыне “глухі мак свецілі і осыпалі хлеў, хату от небожчыкаў. I ек на суд ішлі, то кругом себе осыпалі (Тураўскі сл., 1984). Варажылі: “Макавею, Макавею, я на цябе канапелькі сею. Скажы мне, Макавею, дзе мая пара, каб я з ім у гэтую ноч канапельку брала” (Брагінскі рн; Талстая, 1986). Пчалаводы правяралі пчол, “макалі ў мёд нажы’ (Дабравольскі, 1914). Для збору мёду ўсе апраналіся пасвяточнаму. Частаваліся без гарэлкі і закускі з рэзкім пахам. Раней запальвалі дымар жывым агнём , выкарыстоўвалі свянцоную ваду (Сержпутоўскі, 1914). У гэты дзень надавалася вялікая роля і вадзе, праводзілі “вадзяную адправу крыжовае шэсце да вадаёма (Раманаў, 1912).
       Існавалі прыкметы: “Як на Юр’я дождж — будзе рыбы многа, a на Макава — будзе многа грыбоў (Талстая, 1986); Калі на Макаўе не бывае дажджу, то будзе шмат пажараў” (Дамбавецкі, 1882).
       Свята ўсебакова адлюстравана ў народнай творчасці. У валачобных песнях зазначаецца: калі Ілля “жыта зажынаіць залатым сярпом”, то “Святы Макавей з поля сабіраіць”, “Святьі Макавей бульбы накапаў... рабят накарміў”. Прыказкісцвярджаюць:^ Першы Спас провады лета”, “Ад Першага Спаса халодныя росы (БСК, 1937).
       Душыкі. УЛельчыцкім раёне ў першы панядзелак Спасаўкі пяклі пячэнне (“душыкі”) па колькасці душ у сям і, макалі яго ў мёд, затым у попел. Каб пазбегнуць сустрэч са змеямі, трэба было сказаць: “Лучшэй буду душыкі ў попел мочаць, чым на сабе шохлю (змяю. — А.Л.) дзержаць”.                                . ..