• Газеты, часопісы і г.д.
  • Летнія святы  Алесь Лозка

    Летнія святы

    Алесь Лозка

    Памер: 162с.
    Мінск 2001
    212.33 МБ
       Кросны (станок, стацівы і інш.). Вядома некалькі тыпаў: кросны “на сохах” (найбольш прымітыўныя і старажытныя), рамныя і варштат (мал. 6). Кросны “на сохах” сустракаліся на поўдні Беларусі. Варштат больш характэрны для заходніх раёнаў. Рамныя кросны былі пашыраны на ўсёй тэрыторыі Беларусі.
       Састаўныя часткі кроснаў класіфікуюцца па трох групах: часткі, якія складалі аснову ткацкага стана (ставы), часткі, якія вызначалі ход ткання (навоі, набілкі з бёрдам, ніты, панажы); неабходнай прыналежнасцю ў працэсе ткання з’яўляліся цэўкі, сукала, чоўнік, пругі.
       Ставы (станіны, ставіціны, стацівы) — два гарызантальна ўмацаваныя брускі даўжынёю прыкладна 1,5—1,7 м, у дыяметры 25—30 см.
       Навой (навойка, вал, калода, вараціла). Вядомы два навоі: пражны, на які накручвалася аснова, і палатняны — для накручвання гатовага палатна.
       Ніты (нічальніцы, нічанькі, цапкі) — прыстасаванне для ўтварэння зева.
       Чапёлкі (кацёлкі, калясцы, пакацелкі) служылі для падвешвання нітоў.
       Панажы (паножкі, падножкі). Пры дапамозе іх паднімаліся і апускаліся ніты.
       Бёрда, набЬікі (набіліцы) служылі для прыбівання ўтка.
       Чоўнік (чаўнок, чаўнык) — прылада для прапускання ўточных нітак, накручаных на цэўку (мал. 7, а, б).
       Цэўка служыла для накручвання пражы для ўтка (мал. 7, в).
       Пругі (распоркі). Служылі для раўнамернага нацягвання палатна ў час ткання.
       Сукала (сукайла) — прылада для накручвання пражы на цэўку (мал. 7, г).
       У залежнасці ад функцыянальнага прызначэння традыцыйныя тканіны падзяляюцца на тканіны паўсядзённага карыстання і дэкаратыўныя.
    
    52
    
    Мал. 7. Чоўнікі (а, б), цэўка (в), сукала (г)
    
    Ма.і. 6. Кросны
    
       Ручнік. У паўсядзённым карыстанні ўжываліся ручнікі, якія не вылучаліся багаццем упрыгожанняў і тэхнікай выканання. Ткалі іх звычайна ў чатыры ніты з узорам “у рады” і “ў ёлачку”. Ручнікі, якія ўжываліся для выцірання твару і рук, мелі назву “ўцірка”, “уцірач”, “уціраннік”, а кухонныя ці пасудныя ручнікі — “трапкач”.
       Дэкаратыўныя ручнікі разнастайныя як па тэхніцы выканання, так і па арнаментьшы. Найбольш распаўсюджанымі з’яўляпры дапамозе бранай тэхнікі. Узор
    
    юцца ручнікі, якія выконваліся
    на іх размяшчаўся ў выглядзе папярочных паскаў. На паўночным усходзе Беларусі затыкаліся толькі канцы ручніка (двуматрыма паскаміў На поўдні і паўднёвым усходзе пашыраны ручнікі, узор якіх займаў 20—60 см і больш. На Палессі вядомы так званыя
    
    53
    
    паўсёмістыя ручнікі. Для іх характэрна размяшчэнне ўзору па ўсім полі ручніка, дзе ўзорныя паскі чаргуюцца з гладказатканымі.
       У цэнтральных раёнах вырабляліся камбінаваныя ручнікі. Канцы затыкаліся пры дапамозе бранай тэхнікі, а сярэдзіна — спосабам шматнітовага ткання. На захадзе Беларусі сустракаюцца ручнікі, у якіх узор размяшчаўся па даўжыні.
       Апрача тканых на ўсёй тэрыторыі Беларусі вядомы ручнікі вышываныя з характэрным для іх раслінным арнаментам. Як тканыя, так і вышываныя ручнікі ўпрыгожваліся карункамі, зрэдку — махрамі.
       Абрус (скацерка, настольнік, сурвэта). Складаўся здзвюх полак, злучаных ажурным швом — прошвай. Святочныя абрусы ткаліся з тонкай кужэльнай пражы. Найбольш пашыраны спосаб вырабу — васьмінітовы. Узор геаметрычны (шашкі, балонкі, лішковыя абрусы). На паўночным захадзе вядомы васьмінітовыя абрусы з “перавяззю”. Для іх характэрна двухколернае вырашэнне — белая аснова і каляровы (блакітны, жоўты і інш.) уток. Ён як бы насцілаўся па аснове, утвараючы чатырохпялёсткавыя разеткі. У XX ст. атрымалі пашырэнне абрусы, вытканыя на вялікай колькасці нітоў (12, 16 і больш).
       Усе абрусы ўпрыгожваліся карункамі або махрамі. Вузкія канцы затыкаліся чырвонымі паскамі.
       Абрусы, якія засцілаліся на стол кожны дзень, ткаліся з больш грубай пражы нескладаным чатырохнітовым спосабам.
       Посцілка (просцілка, коўдра, радзюжка). Служыладля засцілання ложка. Паўсядзённыя посцілкі (радзюжкі) ткаліся з ільняной пражы. Святочныя — паўсуконныя або суконныя. Яны вылучаюцца разнастайнасцю тэхнічных прыёмаў, арнаментыкай, а таксама каляровай гамай. У канцы XIX ст. найбольш пашыранымі былі посцілкі ў клеткі (у шклянкі, у плахі), вытканыя чатырохнітовым спосабам. Клеткі ўтвараліся каляровай асновай. У канцы XIX—пачатку XX ст. шырокае распаўсюджанне мелі чатырохнітовыя посцілкі, у якіх узор (клеткі, кругі) ствараўся паліхромным утком, які насцілаўся паверх асновы. Вялікія клеткі злучаліся маленькімі клетачкамі (драбнічкі, стоўбчыкі). Для іх характэрны такія назвы, як “агурочкі”, “пярэкулы”, “мінёны”. Амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі, асабліва на паўночным захадзе, была пашырана назва “дымка”, “дым”, “самадымка”. У паўночназаходніх раёнах бытавалі чатырохнітовыя посцілкі ў папярочныя паскі, мастацкі эфектдасягаўся паліхромным утком. Ткаліся яны на вузкім стане суцэльнымі (несшыванымі), што абумоўлівалася спосабам накідкі асновы ў ніты і ходам па панажах. У XX ст. такія посцілкі пачалі ткаць на шырокіх кроснах.
       На поўдні Беларусі ткалі так званыя выцяганыя посцілкі. Узор у іх ствараўся каляровым утком, які выцягваўся петлямі пры дапамозе спецыяльнага пруточка. Для іх характэрны як геаметрычны, так і раслінны арнамент.
       Усюды на Беларусі бытавалі перабіраныя посцілкі (наборкі, перабіранкі і інш.) Пры вырабе іх выкарыстоўваўся двайны ўток — фонавы і ўзорны. Узор рэльефны, двухбаковы. На адваротным баку атрымліваўся яго негатыўны малюнак.
    
    54
    
       Багаццем узораў і каляровай гамай характарызуюцца посцілкі, вытканыя пры дапамозе тэхнікі закладання. Ткуцца яны паліхромным утком, які закладваецца не па ўсёй шырыні асновы, а толькі ў месцах узору. Посцілкізакладанкі найбольш пашыраны на поўдні Беларусі.
       Сярод дэкаратыўных тканін вылучаюцца двухасноўныя дываны (дываны суканыя). Для іх характэрна наяўнасць дзвюх рознакаляровых асноў (калі ў адной пары асновы ідзе адна нітка, напрыклад чырвоная, а другая зялёная) і адсутнасць фонавага ўтка. Пашыраны такія дываны на захадзе Беларусі.
       Навалачка (наўлечка). Шылася з простага ці ўзорнага матэрыялу. Вядомы два тыпы навалачак: прамавугольныя, або, як іх прынята называць, доўгія, і квадратныя або круглыя. Доўгія навалачкі, як правіла, не ўпрыгожваліся. Круглыя ж упрыгожваліся тканым або вышываным узорам, а таксама вязанымі карункамі.
       Дзяруга шылася ў выглядзе вялікага мяшка і служыла замест коўдры, таму ткалася шчыльнай, спосабам чатырохнітовага ткання “ў рады”. Сустракалася на ўсходзе Беларусі.
       Полаг развешваўся над палком або ложкам. Шыўся з трохчатырох полак. 3 бакоў прышываліся “крылы”. Падвешваўся полаг за петлі, прымацаваныя зверху.
    (Г. Курыловіч.
    Помнікі этнаграфіі, 1981)
    
    
        ПРЫКМЕТЫ I ПАВЕР I
    
       Калі хто ўбачыў жывёлу на ворыве хвастом да сябе, той можа чакаць добрага ўраджаю льну, калі галавою — лён уродзіць кароткі.
       Наадварот, хто ўбачыць першы раз аратага, які стаіць, той не будзе мець добрага льну.
    Нйк., с. 104
       У якую пару дня на Грамніцы пакажацца зза хмар сонца, пасеяны ў такую пару вясны лён дасць найбольш надзейны ўраджай. Сеюць яго то адразу з надыходам вясны, то пасярод яе ці на самым схіле, у залежнасці ад таго, ці сонца абліло сваімі промнямі зямлю з раніцы, каля палудня ці пад вечар. Пахмурная Грамніца варожыць на поўны неўраджай ільну, і наадварот, калі ўвесь гэты дзень сонечны і марозны, то пасеяны ў хоць якую пару абавязкова ўродзіць.
    Fed., s. 372
    
       Лён сеюць у Віцебскай губерні на Канстанціна і Алёну (3 чэрвеня). Сеючы, качаюцца голымі па зямлі, на якой ён сцяліцца будзе, — каб вырас доўгі і валакністы.
    Шейн, III, с. 230
    
       Лён вясною трэба сеяць у той дзень, калі ўбачыш ястрабамышатніка (Веліжскі пав.).
    Романов, 8, с. 298
    
    55
    
       3 той хвіліны, як насенны лён засыпаны ў мяхі, і да выпраўлення на поле ніхто не павінен садзіцца, бо лён, калі вырасце, асядзе.
                                                            Нйк., с. 109
    
    
       Прызначанае для сяўбы льняное насенне лепш несці, чым везці на ніву, прычым трэба выбраць найдаўжэйшы шлях: тады і лён уродзіць доўгі. Калі ж неабходнасць прымусіць ільняное насенне везці, то мяшок з зернем трэба пакласці не на воз, а на спіну каня.
                                                           Нйк., с. 110
    
       Як і каноплі, лён сеюць з фартуха, але ён павінен бьшь белы і сатканы з добрага льну, тады атрымаюцца белыя валокны.
                                                           Нйк.,с. 110
    (Васілевіч, 1996. С. 300—301)
    
    
    
        ГУЛЬНІ
    
        Лянок, або Лён
    
       Гулялі хлопчыкі і дзяўчынкі 5—9 гадоў. Лік удзельнікаў гульні 10—20 чалавек. Стаўшы ў круг, яны чарцілі на зямлі невялікія кружкі — “гнёзды”, якіх павінна быць на 1—2 менш, чым усіх удзельнікаў. Затым дзеці браліся за рукі, утвараючы карагод, і, пераступаючы то ўправа, то ўлева па крузе, спявалі:
                        Мы зярняткі веялі, веялі, Мы зярняткі сеялі, сеялі... Садзі лянок!
    
       На апошнім слове карагод рассыпаўся і дзеці станавіліся па адным у “гнёздах”. Тыя, каму “гнязда” не хапыа, выбывалі з гульні. 1м вызвалялі чыенебудзь “гнёзды”, у якіх яны павінны былі знаходзіцца да канца гульні. Астатнія ўдзельнікі зноў утваралі карагод, і гульня працягвалася да таго часу, пакуль у карагодзе не заставалася менш за 4 чалавекі.
                                    (Вьіькін, 1970. Зап. на хутары Завоссе Навагрудскага рна)
    
        Лянок
    
       Колькасць гуляючых неабмежаваная, але не меншая чым 8—10 чалавек.
       Перад пачаткам гульні ўдзельнікі выбіраюць вядучага. Затым на зямлі чэрцяць кружкі — “гнёзды”, якіх павінна быць на 2—3 менш, чым гуляючых. Пасля гэтага ўсе становяцца ў агульны круг і бяруцца за рукі. Вядучы ходзіць па крузе і робіць розныя рухі: прысядае,
    
    56
    
    падскоквае і г.д. Гуляючыя, не разнімаючы рук, павінны паўтараць іх. Нечакана вядучы камандуе: “Садзі лянок!” Кожны гулец імкнецца заняць “гняздо”. Той, хто не зойме “гнязда”, лічыцца “пасаджаным , і яго “садзяць” у “гняздо”, дзе ён знаходзіцца да канца гульні. Затым гульня паўтараецца.
       Перамагае той, хто зойме апошняе свабоднае “гняздо”.
    
                                            (Грудзінскі, 1993. Зап. ув. Дулебы Бярэзінскага рна)
    
    
    
    КАРАГОДЫ, ТАНЦЫ