• Газеты, часопісы і г.д.
  • Летнія святы  Алесь Лозка

    Летнія святы

    Алесь Лозка

    Памер: 162с.
    Мінск 2001
    212.33 МБ
                     А там па Дунаю дзеўкі кудры пралі.
                     Тыя кудры перанялі (2) 1 да матушкі паслалі. Спазнай, маці, чые кудры? — Гэта кудры сына майго раджонага, У салдацікі здаджонага.
    
        Дзяўчаты назіралі за вянкамі. Калі на месцы вянок — у сваю вёску пойдзеш замуж, а калі вянок паплыў убок — то ў тую старану пойдзе дзеўка, а самае жудаснае, калі вянок патануў, — гэта нехта блізкі памрэ. Кідалі вянкі на бярозу.
        A 6 ліпеня дзеўкі кралі ў аднаго з хлопцаў штаны і вечарам тры разы абносілі вакол вёскі, потым прыносілі на вогнішча, якое распальвалі на скрыжаванні дарог, каб прывабіць усіх хлопцаў да сваёй вёскі.
        Вечарам дзяўчаты хадзілі ў жыта долю гукаць. Лажыліся долу і казалі:
                     Долюшкадоля, адгукніся!
                     Доля, гу...
    
        I слухалі, што пачуюць.
        Карагодаў тут не вадзілі, але карагодныя песні спявалі (расказчык не памятае).
        Хлопец, які хацеў, каб дзяўчына пайшла за яго замуж, у дванаццаць гадзін вечара падыходзіў пад яе акно, тры разы стукаў і казаў: “Выхадзі, выхадзі...” Гэта значыцца, выходзь за мяне замуж.
       7 ліпеня Ян, або Іван. У гэты дзень нічога нельга было рабіць. Гатавалі багатую ежу, запрашалі гасцей, хадзілі ў царкву.
    (Лозка, 1996)
    
    
    70
    
    
        [ГУЛЬНЯ КАЛЯ КАСТРА НА КУПАЛЛІ]
    
       Прыйшоўшы да назначанага месца, гэтую кучу падпальваюць і расцягваюць касцёр у даўжыню. У непагодлівую пару робяць загадзя шалашы са свежай зелені, а ў добрую толькі ўтыркаюць некалькі зялёных дрэў у зямлю так, нібы яны тут раслі. Гаспадыні прыносяць закускі, а гаспадары — віно. Усе размяшчаюцца каля кастра. Трохі закусіўшы, алны пачынаюць спяваць і танцаваць, другія п’юць і закусваюць, трэція шукаюць папаратнік або грошы.
       Калі касцёр ярка разгарыцца, тады “ўраднік” (распараджальнік свята. — А.Л.) алдзяляе хлопцаў ад дзяўчат і падводзіць іх на два бакі кастра — хлопцаў на адзін бок агню, дзяўчат — на другі.
       Стаўшы такім чынам адны супраць другіх, пачынаюць скакаць цераз агонь. Спачатку скачуць дзяўчаты. I каторая з іх не пераскочыць, называюць “ведзьмаю”. Пасля дзяўчат пачынаюць скакаць і хлопцы. Пры гэтым пераскокванні дзяўчаты спяваюць прыпеў:
    
                    Цяпер Купала, заўтра Ян, ...кідаў хлопцаў цераз баркан.
    
       А хлопцы спяваюць:
    
                    Цяпер Купала, заўтра Ян, ...кідаў дзевак цераз баркан,
    
       Прыпеў гэты працягваецца ўвесь час, пакуль яны скачуць.
       Тым часам прыходзіць на ігрышча самая старая баба за агнём. Яе сцерагуць, каб яна, узяўшы агонь, не змагла пайсці не злоўленаю. Як толькі яна возьме агонь, яе пачынаюць гнаць і сцёбаць палыном да таго часу, пакуль не збяжыць “ведзьма”.
       Прагнаўшы яе, моладзь зноў пачынае гуляць да позняй ночы.
    
    (Дзмітрыеў, 1869)
    
    
    
        [КУПАЛЛЕ Ў НАРОДНАЙ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ]
    
       У народнай мастацкай творчасці вельмі любімы і пашыраны вобраз Купалінкі, якая ўяўляецца ці маладой вясёлай дзяўчынай, ці жанчынай з дзецьмі. Гэты паэтычны вобраз часта сустракаецца ў народным мастацкім ткацтве і вышыўцы. Так, на ручніку А. Пакроўскай (Старое Сяло Віцебскага рна) Купалінка паказана ў танцы. Тут жа і вянок, якім дзяўчаты гадаюць на вадзе, а таксама папарацькветка — сімвал шчасця. А матыў у выглядзе елкі майстрыха растлумачыла так, што Купалле звычайна святкуюць на паляне ці каля лесу, дзе жыве Лесавік (мал. 8).
       Падобная кампазіцыя і на ручніку С. Мацкевіч (Пярэспа Сенненскага рна). Тут Купалінка паказана з характэрнай паставай ног, як
    
    
    71
    
    Мал. 8. Купальскія матывы
    
    Мал. 9. С. Мацкевіч. Ручнік з матывамі Купалінкі. Пярэспа Сенненскага рна Віцебскай вобл.
    
    у імклівым танцы (мал. 9). Н. Мацко (Беліца Сенненскага рна), у якой давялося бачыць дакладна такі ж ручнік, растлумачыла, што тут паказана Купалінка ў танцы, з вянком на галаве, пад ёю — галінка папараці, ніжэй — месяц у выглядзе падвойнага ромба. Гэта азначае, што Купалле святкуюць у поўнач. Ручнікоў з падобнымі ўзорамі траплялася шмат...
       На ручніках ткачых давялося бачыць усю атрыбутыку Купалля. Гэта купальская трава ў выглядзе галінкі з трыма кветкамі (мал. 10), паколькі яе збіралі для трох канкрэтных мэт: на вянкі, для варажбы і як лекі. Купальскі вянок паказваўся з пад
    
    Мал. 10. Купальская грава       вязанай знізу стужкай, чым ад
                                    розніваўся ад звычайнага.
       Прыгожа выглядае матыў купальскага агню ў выглядзе раслінных парасткаў з кветкамі на канцах і з зоркай у цэнтры (мал. 11). Паводле павер’яў, купальскі агонь меў чароўную сілу. Так, калі на ім дзяўчына спальвала волас каханага, той адказваў ёй узаемнасцю. Купальскі
    
    72
    
    Мал. 11. Купальскі агонь
    
    Мал. 12. Купалле
    
    агонь лічылі больш цудадзейным, чым агонь грамнічнай свечкі. Вугалёк з яго хавалі, лічылася, што ён лечыць, ахоўвае ад сурокаў.
       Цэлую купальскую паэму вышыла на ручніку Н. Вальковіч з Лідскага раёна (мал. 12). Тут мы бачым усе атрыбуты свята, размешчаныя па пяць у радзе: Купалінка ў танцы, купальскі вянок, купальская трава з трыма кветкамі, галінка папараці, агоньжыжа, карагод.
                               (Кацар. С. 86—87)
    
    
    
    ЛЕГЕНДЫ
    
    
    [Папарацькветка]
    
       У Дзісненскім павеце захавалася паданне пра работніка, які выпадкова наступіў на папараць, а цвет яе ўпаў яму ў лапаць. У той жа момант стаў ён усёведным: знайшоў прапаўшых коней, даведаўся, дзе схаваны скарбы, як трэба бараніцца ад чараў ведзьмаў. Прыйшоўшы дадому, гэты ўсёведны разуўся, цвет папараці застаўся ў лапці, і — эх! — кончылася ўсёведанне! Усе, хто былі ў хаце, здзіўленыя гэтым раптоўным пераходам ад усёведання да нічога, здагадаліся, у чым справа, і кінуліся аглядаць лапаць. Нехта Сцяпан ухапіў кветку
    
    
    6. Зак. 1768
    
    
    73
    
    
    і ўцёк. Данеслі пану. Той не збаяўся знахарства Сцяпана, сілком адабраў ад яго чарадзейны цвет, і з таго часу горкае жыццё насгала не толькі яго сялянам, але і чарцям.
    (Кіркор, 1858)
    
        Папарацькветка
    
       Пайшоў на Яна ў лес гаспадар шукаць карову, а за ім паляцелі яго два сабакі. Ішоў гаспадар лесам, учапілася яму ў лапаць кветка папараці, і чуе ён: сабакі гавораць між сабою. Адзін кажа.
       — Ляці дахаты, там злодзей хоча ў хату залезці, а я астануся карову шукаць.
       Згаварыліся і разляцеліся ў розныя бакі.               „   „
       Чуе гаспадар, пра што птушкі і букашкі гавораць, знайшоў ен карову, а каля дому зноў тыя сабакі падбягаюць да яго і гавораць між сабою:
       — Ну як, прагнаў таго злодзея?
       — Прагнаў.
       — А ці пакарміла цябе гаспадыня?
       — Дала таго бліна, што дзеці абцерла.
       Тут гаспадар стаў тупаць ды абшчыпаць свае лапці, кветка вылецела з лапня, і гаворка сабачая перайшла ў лаянку. Больш ён ад іх нічога не пачуў, толькі адно зразумеў: сабак трэба карміць, трэба іх аддзячыць.
                                        (Легенды і паданні. Зап. у 1974 г. у в. Цаюны Валожынскага рна)
    
        Папараць
    
       Жыў сабе ў аднэй вёсцы валасны пісар. Ад самага нараджэння ён не быў трусам і ніколі не верыў у нячыстую сілу. Вось уздумаў ён пад самага Купалу, упоўнач, пайсці на балота ў лес шукаць папараць. Прыйшоў наш харобнік у самую гушчу лесу, схаваўся за кусты і чакае, пакуль запаветны квет зацвіце. Дзесьто начная птушка ўспырхнула, на небе скрозь дрэвы відаць маладзік, усюды ціха. Аж раптам навокал усё заблішчэла. Спужаўся пісар. Глядзіць, каля яго ног на сйібле чырвоны квет увесь ззяе. Толькі ж ён хацеў адшчыпнуць квет, як той абярнуу'ся злюшчым сабакам і пачаў на яго рычаць, ашчэрыўпіы зубы. Уздумаў пісар стракача даць. Але тут яшчэ вялікшы жах яго спаткаў: паміж лапухоў сядзіць зялёная вужака з петушьінай галавой, а ў паветры на рэшаце ляціць ведзьма, махае мятлой, за ёй ляняць крылатыя каты, лягушкі на кароткіх нагах і ўсялякая нечысць. Апамятаваўся наш пісар, што нечага пужацца ўсёй гэтай нечысці, сабраўся з духам і харобра сашчыпнуў агнявую краску, завязаў яе ў ^усцінку і пайшоў дахаты, не азіраючыся назад. Ідзе, травы і збожжа становяцца вадою, але ён ідзе. Вада разыходзіцца, a пісар усё ідзе з аднэю думкай — дайсці дахаты і стаць багатым. Ужо
    
    74
    
    выйшаў з лесу на дарогу, аж бачыць: едзе на сваёй клячы знаёмы яму дзячок.
       — Адкуль ідзеш? — запытвае ў яго дзячок.
       — 3 гюля, — адказвае пісар.
       — А што ў хусцінцы ты нясеш?
       — Падарунакдля сваёй маленькай дачкі.
        „ Ну> дык сядай, я цябе падвязу; паганяй каня, а я падарунак твон патрымаю.
        Наш пісар сеў на карафашку і давай паганяць хутчэй каня Чуець, дзесьто недалёка прапеў певень. Глядзіць — і што ж? Усё згінула: і дзячок, і квет, і конь. А ён сам сядзіць на сваім кію вярхом дый паганяе яго оізуном.
        Так нашага пісара ашукаў нячысцік. А ўж куды разумней за нячысціка быў пісар: на ўсю ваколіцу славіўся сваёй смякалістасцю. Але супраць нячысціка не ўстаяў.
    
    (Сахараў, 1944. Зап. у 1935 г. у Сярэдняй
    Пагулянцы, каля Дзвінска)
    
    
    
        [У ноч на Купалле]
    
        ...Гадоў сто, а можа, і дзвесце назад у ноч на Купалле ведзьмьг і лесуны абралі пад свае скокі самы стары на Лысай Гары ясень. 3пад яго густой кароны разносіліся па наваколлі смех, свіст, нейкая бязладная гаворка. Лысагорцы, пачуўшы вядзьмарскае ўлюлюканне пахаваліся ў сваіх хацінах. Адзін толькі малады каваль, асілак Янка не спалохаўся. Ен шпацыраваў са сваёй дзяўчынай Марыйкай і не звяртау аніякай увап на ўвесь гэты д’ябальскі вэрхал. Але раптам з ніжнян галіны ясеня працягнулася белая як снег рука, і салодкі голас паклікаў:
       — Ідзі, Марыйка, ідзі да нас у карагод!..
       Марыйка падала руку  і як у пастку трапіла. Пацягнула яе невядомая сілаўверх, на ясень. Добра яшчэ, што Янка паспеў ухапіцца за яе. Расставіў ногі, упёрся магутнымі плячамі ў дрэва і не пускае. A зверху рагочуць ды прыгаворваюць:
    „ — Позна, Янка, позна. Марыйка сама згадзілася, не твая яна ужо, а наша. Пусці, пакульдабром просім...
       Раззлаваўся асілаккаваль, мацнейшым у сем разоў зрабіўся Паднатужыўся ды так ірвануў з учэпістых пальцаў сваю каханую што разам з ен сцягнуў з ясеня цэлы тузін звязаных адной вяроўкай ведзьмакоўстрашыдлаў. Адразу сціх рогат, пачалі ведзьмакі плакацьрьідаць, прасіць Янку, каб падсадзіў іх на ясень. Золата, брыльянты абяцалі. Янка загадаў Марыйцы заплюшчыць вочы, а сам ухапіў за чупрыну першага лесуна, пацягнуў увесь іх паганы карагод да гнілой сажалкі, што была каля падножжа Лысай Гары, і спіхнуў у дрыгву. Закіпеў бруд балотны, і ў адно імгненне выпарылася, высахла тая сажалка.