Летнія святы
Алесь Лозка
Памер: 162с.
Мінск 2001
— Каго я ўкушу, той памрэць.
А Бог тут зазначыў:
He! He той памрэ, каго ты ўкусіш, а сама перастанеш жыць.
I вось цяпер усе пчалу любяць як найлепшую і найкарыснемшую казюльку. А яна, як толькі каго ўкусіць, зараз жа і ўміраець.
(Сахараў, 1944. Зап. у 1926 а. у в. Мурованка
Букмуйжскай воласці, Латвія)
Пра пчолы
Стварыў Бог чмялёў, а чорт пчол. Бачыць Бог, што мала ў яго толку і прыбытку: рой увесь у яго разляйіцца куды ні пападзі, дьш мёду няма. Зайшоў ён да чорта паглядзець, што у яго дзеецца. Тон пакарміў яго мёдам. Спадабаўся Богу мёд, і яму завідна стала.
— Будзем, — кажа ён чорту, — мяняцца.
Чорт, зразумела, не згадзіўся. .
— Ну, дык добра, — кажа Бог. — Бачу, што з табою нічога не зробіш, дык саступі мне хоць адну пчалу.
Падумаў, падумаў чорт дый згадзіўся. Бог узяу ад чорта пчалу, дунуў на яе, і зрабілася яна маткаю. Запела матка, зазвінела і пачала ўздымацца ўверх. Пчолы ўсе ўзняліся за ею дый палянелі. Вось чорт і застаўся ні з чым, а ў Бога — і мёд і воск.
(Шэйн, 1893. Зап. у Невельскім пав.
Віцебскай губ.)
ПРЫКМЕТЫ I ПАВЕР’І
Паданне пра Перуна і бога грому жыве яшчэ і цяпер; гэта відаць з наступнага забабона, звязанага з хрысціянствам: дзеля таго, као вяліся пчолы, трэба з разбітага громам дуба зрабшь крыж і паставшь на пасецы.
Косйч, с. 33
94
Найлепей ставіць калоды пад платамі там, дзе глухая крапіва расце, бо яна ахоўвае пчол як ад звычайных хвароб, так і ад насланых.
Fed., s. 356
Пчолы водзяцца толькі ў добрага чалавека, а ліхога не любяць.
Каб пчолы добра вадзіліся, трэба падкурваць іх тым воскам, які застаўся ад згарэўшае ў цэркві свечкі.
Калі ў пчальнік выліць тую ваду, у каторай мылі змарлага, то ўсе пчолы прападуць...
Ліхія людзі абмазваюць вочка ў вуллі тарпатынам. Ад таго пчолы пакідаюць свой вулей і садзяцца ў другі.
Е такія ліхія людзі, што яны насылаюць на вулей чужых пчол, і тыя забіраюць увесь мёд.
Калі двое чужых людзей вельмі ў ладу жывуць праміж сябе, то добра, калі ў іх будуць заедныя пчолы. Гэтыя пчолы робяць тых людзей сябрамі і самі добра раяцца і шмат носяць мёду ды воску.
Каторы год у каго брацкая свечка, тое лета яго пчолы даюць шмат мёду і воску.
Серж., с. 59
Каб пчолы не аселі ў вуллі ў суседзяў, трэба пашмараваць “вока” ў тых вуллях салам ці іншым непрыемным для пчол рэчывам. He раз можна пачуць меркаванні: “У Н.Н. сяголета ні адны пчолкі не селі, бо, мабыць, хтось салам вока памазаў”.
Moszynski, s. 42
У звычайных выпадках пчала джаліць злога і грэшнага чалавека, з жывёл пчолы страшэнна не любяць і неміласэрна джаляць толькі коней, якіх пагэтаму не трэба падпускаць да вулля.
„ “Гнілец” у пчол заводзіцца праз тое, што ў вулей паклалі гнілое яйка ці сумесь з мёду, солі і дражджэй. Пчаляровы ворагі звычайна карыстаюцца гэтым сродкам, калі хочуць звесці чужых пчол.
Самы далёкі палёт пчалы ад сваёй калоды лічыцца сем міляў. Як толькі пчала пераляціць гэтую мяжу, яна ўжо не можа вярнуцца да свайго вулля.
Нйк., с. 204—205
(Васыевіч, 1996. С. 447—448)
ЗАГАДКІ
Сто сястрыц адну хустку вяжуць. (Пчолы і соты)
Семсот муляроў збудавалі дом без вуглоў. (Пчолы і соты)
У аднымдоме сотні жыхароў, а сям’я адна. (Вулей)
У цёмнай цямніцы панны кросны ткуць. (Пчолы)
Сядзяць дзявіцы ў цёмнай цямніцы, шыюць шырынку ані ў нітку, ані ў іголку. (Пчолы)
95
У цёмнай каморачцы сядзяйь каровачкі і вяжуць вязаначкі ні вузла, ні пятлі. (Пчолы)
У цёмнай цямнушачцы сядзяць гарнушачкі і вяжуць вязаначкі ні вузла, ні пяцелечкі. (Пчолы)
У цёмнай цямніцы тчэ пані спадніцы; ніхто не вытча ўдзень, як яна ўночы. (Пчала)
Ішоў я каля Шумілінага двара, чуць мяне Шуміліны сабакі не ўкусілі. (/7чолы)
Ішоў я каля двору Пільнаўскага, апанавалі мяне сабакі ні адбудзіцца, ні адбараніцца, ні хлеба кусок даць. (Пчолы) У нашай каваліхі сабакі дужа ліхі — ні адбіцца, ні абараніцца, ані хлеба даць. (Пчолы)
Узышоў я на горку, адчыніў каморку, каб не дым, дык бы сабакі з’елі. (Лчолы)
Ходзіць па гароду, вялікага роду, а слядоў не знаці. (Пчолы) Прыйшоў хтось, узяў штось, рад бы дагнаці, ды след не знаці. (Пчолы)
He сякера, а шуміць, не пілот, а ляціць, не змяя, а джаліць. (Пчолы)
Ляцеў птах цераз божы дах, крыллямі махаў, цяжка ўздыхаў: “Ой, Божа ж мой, Божа, тут мая праца гарыць”.
(Пчаіа, царква, свечы)
Без матораў гудунь, без пілотаў лятаюць, без іголак, а балюча колюцца. (Пчолы)
Лезу, лезу па сінім жалезу, адчыню камору — там злыя сабакі.
(Вулей)
Сям’я невялічка, багата, а ўсяго два локні хата. (Вулей) Мядзведзь ляжыць, кішкі равуць. (Вулей)
Каля бруха завіруха, а ўнутры вяселле. (Вулей)
Каля бруха завіруха, каля дзірачкі кірмаш. (Вулей і пчолы) Цёмная цямніца, ткуць панны красніцы. (Пчолы і вулей)
Сядзіць дзявіца ў цёмнай цюрашніцы, не знае ні рубца, ні ніткі.
(Пчолы і вулей)
Зайшоў на горку, адчыніў каморку, калі б не пан Дымінскі, то сабакі з’елі б. (Вулеіі)
Каля вуха завіруха, а на вуліцы кірмаш. (Вулей)
Што ў вадзе сохне, а ў печы мокне? (Воск)
Лезу, лезу, не залезу, дай, кажа, перарэжу. (Мёд)
Белы, як снег, салодкі, як мёд. (Цукар)
(Загадкі, 1972)
ПРЫКАЗКІ
He налавіўшы пчол, не есці мёду.
Рой роем, а ты і сам не спі.
He столькі таго мёду, колькі смуроду.
На капейку мёду, а на рубель смуроду.
Мёд і грэчка — брат і сястра.
Каторы год мёдна, той год не вельмі хлебна.
Дзе кветкі, там і мёд.
Пчала — дармавы батрак.
Пчаляр ды доктар і ў лесе не памрэ.
(Прыказкі і прымаўкі, 1976)
ЛІЧЫЛКА
Ішла курка па таку, Па зялёным табаку, Ела сахар і мядок.
Адчапіся, каралёк.
(Дзіцячы фальклор, 1972)
БЕЛАРУСКАЯ КУХНЯ
Арэхі ў мёдзе
Раструшчаныя свежыя арэхі ачышчаюць ад верхняй тонкай скуркі гютым высушваюць іх у цеплаватай печы, каб зрабіліся амаль што крохкімі. Калі адразу так не атрымаецца, дык два ці тры разы паўтараюць сушку. Пасля кідаюць у адвараны і падрумянены мёд, перамешваючы, столькі арэхаў, каб маса была густая, і яшчэ гатуюць. К.алі ахалоджаны мёд пачне згушчацца — гэта адзнака таго, што час здымаць з агню. Пакуль гарачыя, бяруць арэхі лыжкай і рукамі раскладваюць іх на бляху, спаласнутую вадой. Як застынуць і засохнуць, кладуць у гаршкі, абвязваюць іх і ставяць у сухім месцы.
NB. Паколькі вараныя арэхі ў мёдзе хутка трацяць сваю крохкасць, лепш іх смажыць у невялікай колькасці мёду. Можна мець у запасе ачышчаныя ад скуркі і добра прасушаныя арэхі, якія доўга захоўваюцца ў гаршку ці мяшэчку ў сухім месцы.
Пернікі
Гарнец чыстага мёду вараць, пакуль не падрумяніцца, зрэдку знімаючы з агню, каб сабраць пенку. Тым часам усыпаюць’у квашню жытнюю муку: калі яна тонкая пытляваная, дык адзін з чвэрцю гарнец, калі ж, як некаторыя любяць, грубага памолу, прасеяная толькі праз густое рэшата, дык паўтара гарца; гваздзікі, імбіру і анісу — па аднаму лоту, апельсінавых лупін развараных — чатыры лоты. Усё заліваюць варам з мёду і тут жа дадаюць конаўку спірту і лыжачку з верхам паташу. Пасля моцна б’юць цеста лапаткамі альбо выцягваюць рукамі, пакуль не пачне ад рук ці лапатак адставаць. ¹ ^ы Робяць ³ ЯІ° тонкія валікі, рэжуць іх удоўж на кавалкі даўжыней з палец, укладваюць на бляху, пасыпаную мукой ці намазаную воскам, і ставяць у печ адразу пасля таго, як дасталі адтуль пшанічны
7. Зак. 1768
97
хлеб. Каб пернікі не прыгарэлі, у печы адчыняюць прадушыны. Спечаныя пернікі вымаюць, астуджваюць, а потым яшчэ адзін ці два разы падсушваюць у не вельмі гарачай печы.
NB. Ачышчаць мёд зусім не абавязкова. А каб пернікі былі больш рассыпістымі, трэба браць напалам муку жытнюю і пшанічную. Аднак усялякую заўсёды абавязкова папярэдне добра нагрэць і высушыць.
Нашы продкі ўмелі рыхтаваць многа смачных страў з ужываннем мёду. У кнізе “Літоўская гаспадыня”, першае выданне якой выйшла ў 1848 годзе, акрамя прыведзеных вышэй рэцэптаў таксама падаюцца: “Яблычны мармелад”, “Яблычны сыр”, “Яблычныя кансервы, названыя ўрускіх пасцілой”, “Фаршыраваныя яблыкі ў мёдзе”, “Грушы ў мёдзе”, “Апельсінавыя лупіны ў мёдзе”, “Ружа ў мёдзе”, “Парэчкі, барбарыс і вішні ў мёдзе”, “Рабіны ў мёдзе”, “Малінавьі мармелад у мёдзе”, “Жэле з агрэсту ў мёдзе”, “Жэле з парэчак ці барбарысу ў мёдзе”, “Жэле з касцяніц ці журавін у мёдзе”, “Жэле з брусніц у мёдзе”, “Пярцовыя пернікі”.
ЗАЖЫНКІДАЖЫНКІ
Прачыстая (Успленне, Спажа, Зельная) — свята ўраджаю і падрыхтоўкі да сяўбы — 15 жніўня ў католікаў і 28 жніўня ў праваслаўных.
Хлебны Спас (Трэці Спас) — свята хлеба — 16 жніўня ў католікаў і 29 жніўня ў праваслаўных.
“БАРАДА”
“Барада” — невялікі кусцік, пучок апошніх каласоў жыта, які пакідалі на полі ў магічных мэтах. Людзі верылі, што менавіта ў апошніх каласах хаваецца “дух поля”, ад якога залежыць будучы ўраджай. Менавіта таму пакіданне ў полі “барады” адбывалася ў час дажынак, змест якіх — аддзякаваць полю, зямлі за сабраны ўраджай і забяспечыць добры вынік у будучым годзе. Прадуцыруючая роля “барады" выразна адлюстравана ў адным з вершаў М. Калачынскага:
3 каласоў завязалі
Бараду, як вялося, Каб трубою, казалі, Штогод жыта вілося.
Старая сялянка адной з вёсак Гомелынчыны так апісвае пакіданне “барады” ў полі: “Дажынаем жыта, пакідаем кусочак недажатага, нясом хлеба краюшку, солі і звяжам лентачкай; вяршок звяжам, a прынізу выскубаем травачку і ложым туды хлеб з соллю. Вот і дажалі, вот і рады. Вот гэта і барада”. У некаторых мясцовасцях Беларусі “бараду” зжыналі і неслі ў хату да гаспадара, дзе яе ставілі на покуці і захоўвалі на працягу ўсяго года.
99
“Барада” можа мець розны выгляд. Часцей за ўсё — гэта некалькі нязжатых каласоў, перавязаных чырвонай стужкаю (або без стужкі), радзей — гэта калоссі, скручаныя жгутом; надломаныя калоссі, апушчаныя да зямлі; калоссі, заплеценыя ў касу.