Летнія святы
Алесь Лозка
Памер: 162с.
Мінск 2001
Романов, 8, с. 240
Апранутая ў чыстае адзенне, зажынальніца павінна быць увішная ва ўсіх рухах. Так, яна павінна спяшацца ў час хатніх збораў, павінна ісці да нівы хуткай хадою, трымаючы серп у руцэ і на адлёце, на ніве павінна хутка скінуць з сябе верхняе адзенне і адразу ж пачынаць жаць. Тады ўсе жніўныя работы пойдуць хутка, бесперапынна.
Нйк., с. 111
Калі дажынаюць жыта, у канцы поля, на мяжы, пакідаюць невялікае месца недажатае і кажуць: “Трэба пакінуці звяром, бо калі не было на свеце гэтум жыта, то звяры началі прасіці Бога чаго есці, а Бог ім кінуў жменьку жыта, штоб яны памялі, і адгэтуль распладзіўся хлеб”.
Шейн, I, с. 270
Дажон падганяецца да захаду сонца. Жнеі пакідаюць нязжатымі некалькі сцяблін хлеба, звозяць каласы і перавязваюць іх чырвонаю жычкаю: гэта — “барада”... Гаспадыня ці іншая жанчына, якая замяняе яе, “поліць бараду”, г. зн. вырывае між сцяблін пустазелле і ў сярэдзіну кладзе лустачку хлеба... Тая, што палола “бараду”, адразу падразае яе, па магчымасці, ніжэй і, трымаючы “бараду” ў левай руцэ, праваю кідае серп убок ад жней як мага вышэй, а “бараду” кладзе ў сярэдзіну не звязанага да таго часу апошняга снапа. Вымалачаныя з гэтага снапа зярняты асвячаюцца на Спаса (19 жніўня) і
109
выкарыстоўваюцца для сяўбы. “Барадаты сноп” вязуць з поля на апошнім возе, “станьком”, і да малацьбы ён стаіць на ганаровым месцы на таку.
Калі ў гэты час у доме ёсць жалоба, то “барадаты сноп” пакідаюць на полі, каб мышы і птушкі памянулі нябожчыка.
Нйк., с. 114115
Напрыканцы жніва трэба закапаць на ніве некалькі сцяблін з каласамі — менавіта мышам, каб яны не елі хлеба ў клуні. Часам гэта робіцца наступным чынам: апошняя жменя зжатага хлеба дзеліцца папалам, і ў зямлю закопваецца адна палова, а другая ўторкваецца ў сноп; часам на ніве цалкам пакідаюць апошні зжаты сноп.
У іншых мясцінах робіцца так: аддзеленую палову апошняй зжатай жмені разам з кавалкам хлеба і шчопаццю солі жней<ладуць на тое месца, дзе была зжата гэтая жменя, і гавораць: “Наця вам, мышкі, на полі крышкі (г. зн. троху), тутацька вы спажывайця, а да гумна не бувайця!”
Нйк., с. 114;
Вар.: Серж., с. 70
У большасйі выпадкаў ніва ахвотна аддае гаспадару свае дары, — гэта выяўляецца ва ўласным жніве, сушцы збожжа на полі і інш. Але калі паспелую збажыну прыгнула да зямлі, калі дождж і вецер перашкаджалі жніву, сушцы і перавозу збажыны, калі жнеі рэзалі сярпамі рукі, гэта значыць, што поле разгневалася і яго трэба задобрыць. Адзіным сродкам для гэтага з’яўляецца раскідванне саломы па ржышчы.
Пасля таго як перавязуць збожжа, гаспадар запрагае каня ў воз, кладзе туды некалькі ахапкаў старой саломы, прывязвае і прыціскае “жардзёй” і вядзе каня з такім возам на ніву. Развязаўшы воз, гаспадар становіцца на салому і, раз’язджаючы “станьком” па ржышчы, раскідае ўсю салому, пасля чаго, не злазячы з пустога воза, вяртаецца дадому.
Нйк., с. 116117
Калі хто, жнучы, да забудзе на ніве жменю зжатага жыта, не звязаўшы яго ў сноп, а гэта паказвае, што на другое лета той чалавек не будзе жаць на той ніве: калі то дзеўка, то пойдзе замуж, a калі жанчына ці мужчына, то кудысь адлучыцца.
Серж., с. 70;
Вар.: Нйк., с. 114
Калі часамі, дажынаючы свае постаці, дзве дзеўчыны кладуць свае жмені жыта ў адну кучку, то звязваць сноп павінна тая дзеўка, каторая звівала перавясла, бо як звяжа другая, то іх жаніхі адвяжуцца ды звяжуцца з другімі.
Серж., с. 70 (Васілевіч, 1996. С. 271—284)
110
ПРЫКАЗКІ I ПРЫМАЎКІ
Лепш ралля ранняя, чым позняя: на ранняй — пшаніца на позняй — мятліца.
Калі добра ўзарэш, то і ўраджай збярэш.
He той хлеб, што ў полі, а той, што ў свірне.
He сей пшаніцы, калі людзі ідуць у суніцы.
Дзе арэ сошка, там хлеба нямножка.
Хто не сее, той не вее.
У парачку сей, зерне не жалей, жыта зжынай і зярняткі з каласкамі падбірай.
Калі хочаш смачна есці, трэба толькі раз у дзень прысесці.
Калі зерне ў каласку — не спі ў халадку.
Пакуль вочы — патуль свет, пакуль рукі — патуль хлеб.
He чакай з неба дараванага хлеба.
Хоць ручкі чорныя, ды работа белая.
Як мукі скрыня, то і свіння гаспадыня.
За сваё жыта я стала біта.
Людзям засуха, папу — сноп.
(Мінская вобл.)
ЗАГАДКІ
Загадаю загадку, закіну за градку, пайшла мая загадка на ўвесь год гадаваць. (Жыта)
Сто братоў адным поясам абпярэзаныя. (Сноп)
Дзед гарбаты, маці пляската, а дзеці пакручаны. (Гумно, ток, цапы) Ляцяць гускі, дубовыя наскі і гавораць: “Туктоктак”. (Цапы) Я сяку лес, лес вяне, а на тым месцы гара ўстане. (Сенакос) Бягуць бягунчыкі, а за імі катунчыкі, нясуць рагацінку, колюць махнацшку. Ішлі плотнікібестапорнікі, зрубілі гарніцу без такойніцы. (Касілка, граблі, людзі стог скідаюць) Шчука белавая лес паваляла, лес павяў, горад стаў.
(Каса, сена, стагі)
Тры круты закруты. (Саха)
Бегла ваўкоў дваццаць пяць, ды і цяпер сляды знаць. (Барана) Ьегла шчучка па полі хутка, куды яна гляне, там трава вяне (Каса)
Рагаты, ды не бык, ежу бярэ, а не сыты, людзям падае а сам у куток ідзе. (Вілы)
Крывенькае, сляпенькае ўсё поле аббяжыць, а прыбяжыць — пад лаўкаю ляжыць. (Серп)
(Гомельская вобл.)
111
ПЕСНІ
Пара, мані, жыта жаці, э', Пара сярпы раскладаці.
Нема серпа залатога, э, Нема жанца маладога.
Быў бы сярпок залаценькі, э, Пры нім жанец маладзенькі!
(Мінская вобл.
Зап. у в. Вуглы Капыльскага рна)
Я ў бару жыта жала...
¹ Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
112
Я ў бару жыта жала', Мне, маладой, бяда стала. Стала свякроў на тын глядзець: Ці скора нявестка жыта жнець? Звалілася свякроў з тыну Ў вялікую крапіву.
He жаль мне свякроўкі, А жаль мне крапіўкі. Крапіўка — яда мая, Свякроўка — журба мая.
(Мінская вобл Зап. у в. /жа Вілейскага рна)
Чыя гэта павалока, эй!
¹ Кожны радок паўтараецца.
113
Чыя гэта павалока, эй!
Яна доўга і шырока.
На ей жнейкі жыта жалі, эй! А сярпочкі пагублялі.
Каторая сярпок знойдзя, эй! Тая раней дамой пойдзя.
Каторай жа сярпа нету, эй! Тая будзя до поўсвету.
(Мінская вобл.
Зап. у в. Даўгінава Уздзенскага рна)
“ДЗЕ ПАЧУЮ ТАЛАКУ ТУДЫ НОГІ ВАЛАКУ” (сцэнарый для дзяцей старэйшага школьнага ўзросту)
I сцэна
У хаце гаспадар, гаспадыня і іх дачка рыхтуюцца да свята.
Гаспадыня. Ну, дзякуй Богу, дачакалі.
Гаспадар. Дзякуй Богу.
Гаспадыня. Зара мая, зоранька, узыдзі рана, пастой позна, пакуль я прыбяруся, умяту двор мяцёлачкай, усцялю скацёрачкай.
Гаспадар. Будуць у нас сёння любыя госцейкі.
Гаспадыня. Дай, Божа, пагодачку ды на нашу работачку.
Гаспадар. Мы ж работачку рабіць будзем, а пагодачку хваліць будзем.
Дачка. Перагані, Божа, хмаркі на чужую староначку, дзе пакасілі, дзе снапочкі павязалі.
Гаспадыня (гаспадару). А ты, гаспадарочаксакалочак, пераляці нашы палі, накажы старым бабкам, няхай да нас жанцоў склікаюць. Склікай усіх на талаку!
Гаспадар ідзе.
Дачка. Ах ты, хаціца мяцёная, а чым жа ты ўкрашоная? Ці цудам, ці музыкамі, ці мальцамі без’языкімі, а мо гаспадарамі руплівымі?
Чуецца музыка, прыходзяць хлопцымузыканты, моладзь.
Старшая жняя. Просім гаспадара не хавацца, выйсці з намі павітацца.
Выходзяць гаспадары.
Гаспадар. Ішоў Богдарогаю, з вялікаю талакою.
Гаспадыня. Добры дзень, а чые гэта талачане, што па полі блудзілі?
Гаспадар. Нашы пыталіся Лунінскага сяла Януськавага двара, a знайшлі наш Пацічэльскі двор, просім усіх на падворак.
115
Усе заходзяць на падворак.
1ая жняя. А што ваша поле дрэмле?
2ая жняя. Гэта Тадоркава поле дрэмле.
3яя жняя. Бо там жнейкі ўсе старыя, сярпочкі лубяныя.
Ст. жняя. А чыё поле йграе?
4ая жняя. Пацічэльскае поле йграе!
Гаспадьтя. Бо жнейкі маладыя, сярпочкі залатыя.
Гаспадар пяе жнеям песню “А мае вы мілы бабачкі”'.
Гаспадар. Жнейкі мае, мілыя жнейкі, прынясу вам мядочку чатыры збаночкі, сам пакаштую і вас пачастую.
Гаспадыня. Жнейкі мае, мілыя пташкі, навару вам кашкі, жнейкі мае, мілыя любы, навару вам бульбы.
Ст. жняя. Ці ў цябе, гаспадар, двор на памосце? Ці ў цябе нялюбыя госці? Чым яшчэ частаваць будзеш? Ці віном зялёным, ці мёдам салодкім?
Гаспадар. I віном зялёным, і мёдам салодкім.
Ст. жняя. Ай, знаць наш Іванька багата жывець, яго талака далёка слывець.
Гаспадыня. Кожны край мае свой звычай.
Гаспадар. Аднаму толькі лепей рыбу вудзіць і да дзяўчат заляцацЦа.
Ст. жняя. Сабака кудлаты — яму цепла, гаспадар багаты — яму добра.
Гаспадыня. Калі робіш у купе — не баліць і ў пупе.
Дачка. У маіх бацькоў сёння новая брама, а зпад той брамачкі два ручаёчкі бягуць: першы — зялёнае віно — кідальнічкам, другі — салодкі мядок — важтайчыкам.
Ст. жняя. Ой, патаргуешся ты, суседачка, з намі, паплаціш нам чырвонцамі, мы тваё полечка ўсё разведаем, мы твае нівачкі пазатрасаем, хлявочкі павычышчаем.
Гаспадар. Гутарка, гутарка, але і за працу чаа.
Жнеі ідунь на працу з песняй “Паплаціш, Іванька”, талачанкі застаюцца працаваць на падворку.
II сцэна
1ая талачанка (з сітам). Таўкучы, мелючы — дай замарылася, сеяла мучыцу — апылілася, выйшла на вуліцу — скалыхнулася. Работка мая ўся пыльная, суседзям дай не завідная.
2ая талачанка. Мусіць, наш гаспадар, як мядзведзь, кару дзярэць, а Маруся ваду бярэць.
1ая талачанка. Нашто мядзведзю кара? Нашто Марусі вада?
2ая талачанка Кара — у печы паліць, а вада — талачанкам есці варыць.
Пяюць гаспадару песню “Доля наша”.