• Газеты, часопісы і г.д.
  • Летнія святы  Алесь Лозка

    Летнія святы

    Алесь Лозка

    Памер: 162с.
    Мінск 2001
    212.33 МБ
       Дома маці пытаецца ў яе:
       — Ну як, дачушка, зрабіла работу?
       — Ды не, — кажа дачка.
    
      132
    
        — Чаму?
        — Бычок вінаваты. Праз яго я верацяно згубіла, а потым яшчэ ён і кудзелю маю ў гразь утаптаў...
        Узлавалася мачыха на бычка. Пайшла да дзеда і кажа'
        — Зарэж, дзед, бычка!
           Hi не здурнела ты, баба? — здзівіўся дзед. — Навошта нам яго рэзаць?
        Tv? баба як затупае нагамі, як накінецца на дзеда з кулакамі:
        — Калі не зарэжаш, дык я цябе выганю разам з тваёю дачкою!
        Нічога не парадзіш — згадзіўся дзед зарэзаць бычка.
        Пачула гэта Галя, пабегла ў хлеў да бычка, абняла яго за шыю і залілася слязьмі.
         Дзеўкадзявіца, русая касіца, чаго ты плачаш? — пытаецца бычок.
        Расказала яму Галя, што надумалася зрабіць злая мачыха.
        — He плач, дзеўча, — кажа бычок. — Лепш паслухай, што я табе параю. Як зарэжуць мяне, вазьмі маю печань, і там знойдзеш залатое зярнятка. Пасадзі тое зярнятка ў садку каля хаты. Вось і ўсё.
        1     аля так і зрабіла, як сказаў бычок.
        Вырасла з зярнятка яблынька з залатымі яблыкамі.
        Хто ні ідзе ці ні едзе каля садка — усе дзівяцца з залатой яблынькі.
        ЬхаУ алнойчы з вайны прыгожы малады гусар. Убачыў яблыньку і спыніўся. Працягнуў руку да яе, каб сарваць залаты яблык. А яблынька — дзын, дзын, дзын! — і паднялася ўгору. Апусціў гусар руку — яблынька зноў стала на сваё месца.
        Убачьіла гэта праз акно Галя і кажа да мачыхі:
        — Пайду я сарву гэтаму прыгожаму гу’сару адзін яблычак.
        А мачыха як затупае на яе. як закрычыць:
        — Я табе галаву сарву!
        Схапіла яна Галю ды пасадзіла пад карыта, а ў садок паслала Юлю: няхай, думае, лепш родная дачка сарве гэтаму гусару яблыкі можа, ен закахаецца ў яе...
        Падышла Юля да яблынькі, а тая — дзын, дзын, дзын! — і паднялася ўгору. Узлавалася Юля, пачала яе лаяць апошнімі словамі
       А тут якраз па двары хадзіў пеўнік. Ускочыў ён на плот і кукарэкас'
       — Кукарэку! Дзедава дачка пад карытам схавана, а бабіна хоча яблыкі яе сарваць ды выйсці замуж за пана...
       Пачуў гэта гусар, злез з каня і' пайшоў у хату. Знайшоў там пад карытам дзедаву дачку. Як зірнуў на яе, дык і вачэй не можа адарваць: так яна яму спадабалася.
       — Дзеўкадзявіца, — пакланіўся ёй гусар, — сарві мне на памяць залаты яблык са сваёй яблынькі.
       Падышла Галя да яблынькі — і ўсе яблыкі ўпалі да яе ног.
       Сабрала яна іх у прыпол, прынесла гусару. Гусар падхапіў яе пасадзіў на каня побач з сабою і павёз да сваіх бацькоў.
       Дома яны згулялі вяселле і сталі жыцьпажываць у згодзе ды ў ладзе. Нарадзіўся ў іх сын, ды такі прыгожы, што бацькі не нацешацца з яго.
    
    10. Зак. 1768
    
    133
    
      Тым часам злая мачыха ніяк не магла спаць ад занздрасці, шт гусар не яе дачку, а дзедаву замуж узяў. I ўсе думала, як жа яе са свету звесці.
       Аднаго разу кажа яна сваёй дачцэ: ~
      —     Схадзі ты, дачушка, да сястры у госці. Пакліч яе з сабою К''ПаслуДалГ^ маці, пайшла ў госці да сястры. Падгаварыла яе купацца. I кажа:                        _
      —       Сядзь ты, сястрына, на кладцы, я табе плечьі памыю.
       Села Галя на кладцы, а Юля скінула яе ў ваду і пабегла Д^зітье Чакаюць дома Галю  няма. Малы сын плача, ніхто суцешыць не можа. Узяла яго нянька на рукі, пайшла ўздоуж рэчкі
      —     Галя, Галюся, твой маладзён плача, есці хоча. Куры спяць, гусі спяць, адзін ён не ўсыпаецца, маткі не дачакаецца...
       I чуе яна голас з вады:                              с
      —     Ой цяжка мне выйсці да сына: камень ноп падбівае, вад вочы залівае...                    .           „
       Пачуў малы сынок матчын голас і яшчэ мацнен заплакау
      —     Ой іду, сынок, ой бягу, — адгукаецца маці. Слухаць плач ТВ°Выйшла маці з вады, накарміла сына, — ён і заснуў. А сама назад ^^Вярнулася нянька дадому, расказала, што было каля рэчк’
        Назаўтра сам бацька ўзяў залаты яблык і сына ды паншоу да рэчкі. Прыйшоў на бераг і гукае:             .
       — Галя, Галюся, твой маладзен плача, есці хоча. Куры спяць, гусі спяць, адзін ён не ўсыпаецца, цябе не дачакаецца...
        Пачула маці сынаў голас і адказвае.
        Ой іду, сынок, ой бягу: слухаць плач твон, сынок, не магу.
        Выйшла яна на бераг, накарміла сына, — ён і заснуу Іады муж даста"дэні залаты яблык і даў жонцы. Як толькі ўкусіла яна залаты яблык — адразу апрытомнела.                          с .
        Зарадаваўся муж, прывёў яе дадому. Сталі яны зноу жыць добра і
        А злую мачыху з яе дачкою больш да сябе і на парог не пускалі. (БНК, 1990)
    
    
    
    БЕЛАРУСКАЯ КУХНЯ
    
        Грушы ў мёдзе
    
        Плады без лупіны вараць у мядовым сіропе, напалову разбауленым вадой. Калі грушы лёгка будзе пракалоць саломінкан, іх выкладваюць на бляху і ставяць у цеплаватую печ. Тым часам шідовьі сіроп, дзе яны варыліся, даводзяць на агні да гушчыні чыстага меду. Вынятыя з печы грушы абмакваюць у сіропе і зноу на блясе засоуваюць у печ. Гэта паўтараюць тры ці чатыры разы. Астуджаныя грушы захоўваюць у гаршках сухімі ці заліваюць тым загусцелым сіропам.
    
    134
    
    
        Апельсінавыя лупіны ў мёдзе
    
       Лупіны з апельсінаў гатуюць у рачной вадзе. Як толькі яна пачне гарчыць, сцэджваюць, заліваюць лупіны свежай гарачай вадой і вараць у вялікай пасудзіне. Абавязкова сочаць, каб не прыгарэлі. Калі яны зробяцца мяккімі, іх раскладваюць на палатне і выціскаюць вільгаць. Потым высыпаюць у мядовы сіроп, ачышчаны кіеўскім спосабам¹, і павольна гатуюць, каб не пераварыліся і не сцвярдзелі. Вараныя толькі ў мёдзе без вады таксама сцвярдзеюць.
    
    
        Яблычны мармелад
    
       Кіслыя яблыкі, без лупіны і асяродка, разразаюць на чатыры часткі, кладуць у новы гаршчок і наліваюць столькі вады, каб яна пакрыла плады. Потым аблепліваюць пасудзіну цестам ці пакрываюць мокрым кавалкам палатна і ставяць у печ. Калі яблыкі адразу добра не спякуцца, засоўваюць у печ яшчэ раз. Пасля вымаюць, праціраюць праз сіта, дабаўляюць у ачышчаны мёд і гатуюць да належнай гушчыні, часта памешваючы, каб мармелад не прыгарэў. Перш чым зняць з агню, насыпаюць трохі апельсінавых лупін, што перад гэтым варыліся ў вадзе да мяккага стану. Астуджаны мармелад выкладваюць у каменныя ці паліваныя гаршкі і яшчэ раз ставяць у цеплаватую печ дзеля таго, каб паверхня яго згусцела і трохі засохла, што захавае мармелад ад псавання.
       Часам працёртыя яблыкі кладуць у натуральны мёд, не разведзены вадой, — гэта робіць садавіну больш стойкай. Колькасць яго бяруць на свой густ. Хто любіць салодкасць, той дае мёду і яблык пароўну. Для менш салодкага варэння дастаткова ўзяць чацвёртую частку мёду і тры часткі яблык. Такая прапорцыя і для ўсіх ягад.'
       Гэткім жа чынам вараць мармелад з агрэсту.
    
    
        Яблычны сыр
    
       Гатуецца амаль што так, як і апісаны вышэй мармелад. Але печаныя яблыкі праціраюць праз больш густое сіта і дадаюць у падрумянены мёд без вады. Мёду і яблычнай масы бяруць аднолькавую колькасць. Вараць, увесь час мяшаючы, пакуль маса не будзе адставаць ад лыжкі. Перад тым як зняць з агню, акрамя апельсінавых лупін сыплюць яшчэ імбір, гваздзіку і англійскі перац. Потым выкладваюць масу ў папярэдне намочаную ў вадзе і адціснутую сурвэтку, перавязваюць яе і змяшчаюць пад прэс. Выняты зпад яго сыр захоўваюць у шчыльна накрытай фаянсавай ці глінянай пасудзіне.
    
    
    
    
        Калі бьыо цяжка дастаць цукар, яго замянялі мядовым сіропам, прыгатавас ЬД09На а™' ПадРабязней можна прачытаць у кнізе “Літоўская гаспадыня” на
    
    
    135
    
    
        Яблычныя кансервы, названыя ў рускіх пасцілой
    
       Яблыкі добрага кіслага сорту пякуць без вады ў гаршку ці на блясе і праціраюць іх спачатку праз рэшата, а потым праз сіта. Масу адмерваюць, а затым моцна ўзбіваюць венчыкам, каб запенілася і пабялела. Мёду бяруць чацвёртую частку ад колькасці атрыманай масы і таксама расціраюць да пабялення. Потым змешваюць яго з яблыкамі і доўга яшчэ ўзбіваюць венчыкам, пакуль сумесь не зробіцца вельмі пышнай і белай. Тады зліваюць яе ў папяровыя скрыначкі, вышынёй у тры пальцы, ставяць на жалезную бляху, пасыпаную вотруб’ем, і засоўваюць у цеплаватую печ, як для бісквітаў. Праз некалькі гадзін дастаюць, астуджваюць, а потым знімаюць паперу і захоўваюць кансервы ў гаршках. Рускія пякуць іх у лубяных скрыначках, якія можна зрабіць са старых каробак ад капелюшоў.
       NB. Для гэтых кансерваў можна ўзяць больш мёду, калі хто любіць салодкае. Напрыклад, на адну частку яго даць толькі дзве часткі яблык, а не тры, як гаварылася вышэй. 3 цукрам іх таксама можна рабіць. На шклянку масы сыплюць паўшклянкі цукру ці толькі чвэрць яе.
    
    
        Фаршыраваныя яблыкі ў мёдзе
    
       Абіраюйь салодкія яблыкі, раздзяляюць на дзве часткі і, выразаўшы трохі асяродак, вараць у мядовым сіропе, напалову разведзеным вадой. Калі зварацца, кладуць у гэтыя ‘‘місачкі” яблычны мармелад, фармуючы з яго зверху даволі вялікія кучкі, і на блясе ставяць у цеплаватую печ пасля таго, як там спяклі хлеб. Калі яблыкі трохі падсохнуць, іх абмакваюць у мядовым сіропе, дзе яны варыліся, папярэдне згушчаным на агні, выклалваюць на жалезную бляху і зноў змяшчаюць у печ. Так робяць яшчэ і трэці раз. Ахалоджаныя яблыкі трымаюць у гаршках.
       У кнізе “Літоўская гаспадыня" Ганны Цюндзявіцкай зпад Менска таксама змешчаны парады, як захоўваць на зіму садавіну, як марынаваць, сушыць яе, варыць рознае варэнне, рабіць жэле, яблычны сыр”, “сыр са сліў”, яблычны торт, наліўку, віно, сідр і шмат іншага.
    
    
            ДАДАТАК
    
    
    ________      Назвы месяцаў                                               
                        Чэрвень        Ліпень                  Жнівень       
    1                   2              3                 4                   
    Протаіндыйскія      & Ь_>Х         O a               Ц.Мfe              
                        Muk ul kat  Vet kul        Kutu vai mal kul 
                        пара стаячых   “сухія            “растучая лютасць   
                        аблокаў”       лісты”            навальніц, бура”    
                                                                             
                                       'лГЛГІ VA^^*a’W.’ Ш^<«<«              
    Старажытна