• Газеты, часопісы і г.д.
  • Летнія святы  Алесь Лозка

    Летнія святы

    Алесь Лозка

    Памер: 162с.
    Мінск 2001
    212.33 МБ
       Фёкла. Пойдзем разам. Даўно цябе не бачыла, як жывеш?
       Тэкля. А! Мы з Мацеем сустракаліся, дык цалаваліся, а як у адну хату сышліся — дык за чубы ўзяліся!
       Фёкла. А ў мяне? Ёсць што піць, ёсць што есць — ды няма з кім жыць! Мой Аўдзей — дурны, як варона, а хітры — як чорт, у будні хварэе, а ў свята дурэе.
       Тэкля. У сям’і не без вырадка. Мой, як есць — дык пацее, a працуе — як старога за бараду цягне. Але ж пойдзем хутчэй!
       Заходзяць у хату.
    
    
    11. Зак. 1768
    
    141
    
    
       Фёкла і Тэкля. Добры вам вечар!
       Усе. Добры.
       Мацей. Буба бубу прывяла!
       Фёкла (убачыўшы сваю дачкў). I ты тут, гора маё чубатае, ніхто цябе не сватае?
       Зося. Мама, Паўла просіць маёй рукі.
       Фёкла. Во! Зяцем пахне! Але скажы яму, што я ў тваю руку нічога не палажу!
       Спяваюць песню “Чобаты, чобаты вы мае!”.
       Мацей. Ляпей з мядзведзем павідацца, чым з цешчай знацца.
       Аўдзей. Крумкач, маўчы, бо пачнуць таўчы!
       Мацей. Барані, Божа, ад буры, агню і дурной бабы!
       Фёкла. Заліў вочы? Дык зараз прытру рогі!
       Мацей. Аёй! Далікатнай псюрні цюцька! Ляпей спявайце.
       Спяваюць песню “Ой, за гаемгаем, гаем зеляненькім”.
       Аўдзей. Бабы, а хто з вас загадкі згадае?
       Усе. Ну, ну!
       Аўдзей. Жывы жывога есць і ў вочы ўзіраецца?
       Хрысця. Хіба цмок які?
       Аўдзей. He! Гэта маці дзіця малое корміць.
       Мацей А каб цябе яма завярнула, як ты на гэтыя загадкі спрытны.
       Аўдзей. Як змяя гляне, дык лес вяне. Што гэта?
       Ціха, усе думаюць.
       Аўдзей (праз хвілінў). Гэта каса.
       Хрысця. Ну і Аўдзей, сам ні ў тры ні ў пяць, ды яшчэ як загадае якую дурніцу, дык не адгадаць! Давайце ляпей патанцуем!
       Мацей. Во! Усё б скакалі, жартавалі, спейце што сумнае.
       Спяваюць песню “ Гаварылі людзісаседзі”.
       Мацей. Усяляк людзі гавораць. Хрысця, кажуць, цябе мужык у нядзелю біў?
       Аўдзей. Бо ў будні, мусіць, часу не мае.
       Зноў спяваюць песню “Мужык жонку б’ець, катуець”.
       Хрысця Добра, з мяне пасмяяліся, спейце яшчэ якую вясёлую!
       Усе спяваюць песню “Узяў мужык жонку”.
       Мацей. Кажуць — абое рабое! Але ж тут ёсць і сапраўдная гаспадыня. (Выводзіць Хрысцю.) Сёння мы ў яе і папяём, і паскачам.
       Усе спяваюць песню “Як у нашай Хрысці”.
       Мацей. Добра нам тут, у Хрысці, але ж трэба і развітвацца.
       Аўдзей. Любіць наш народ папрацаваць, любіць у гэту зямлю душу ўлажыць. А чаму пасля працы ні адпачыць, ні пагуляць на вячорках?
       Мацей. А калі ў вёсцы ёсць Мацей, Аўдзей, Тэкля з Фёклай — дык ад іх і жыццё весялей!
       Усе выходзяць на край сцэны і спяваюць кант “Чалавек жыве на зямлі...”.
    
    Янка Кірчук
    
    142
    
    
            Песенны матэрыял да сцэнарыя “Мацей і Аўдзей на вячорках у Хрысці”
    
    
    Лалада_ры,ла_даролы, ой, Лэй_за_р(ы) на ба_зар.
    
    Паехаў Лэйзар на базар'. Лададары, ладароды, Ой, Лэйзар на базар.
    
    Кабыла яго, ой,упала. Лададары, ладароды, Ой, яго, ой,ўпала.
    
    Сядзіць Лэйзар дай тужа. Лададары, ладароды, Ой, Лэйзар дай тужа.
    
    Маўчы, Лэйзар, не тужы. Лададары, ладароды, Ой, Лэйзар, не тужы.
    
    Кожу здымеш — прадасі. Лададары, ладароды, Ой, здымеш — прадасі.
    
    3  галавы будзе самавар. Лададары, ладароды, Ой, будзе самавар.
    
    А з грывачкі шчотачка й. Лададары, ладароды, Ой, з грывачкі шчотачка й.
    
    3  хваста будуць мяцёлкі. Лададары, ладароды, Ой, будуць мяцёлкі.
    
    А з ног будуць качэргі. Лададары, ладароды, Ой, будуць качэргі.
    
    Бацькі, матцы і жане. Лададары, ладароды, Ой, матцы і жане.
    
                      Шчэ й астанецца й табе. Лададары, ладароды, Ой, астанецца й табе.
    
    
    
    ¹ Першы радок кожнай страфы паўтараецца два разы.
    
    143
    
    Ой, на горы каліна
    
    Ой, на го_ ры ка_лі_ на, ой, на го_ ры
    
    ЧУ_ ба ры_ кі чуб_ чы_ кі, ка_ лі_ на.
    
    Ой, на горы каліна¹. Каліна, каліна, Чубарыкічубчыкі, каліна.
    
    Цвет каліны ламала. Ламала, ламала, Чубарыкічубчыкі, ламала.
    
    Дай ў пучочкі ўвязала. Ўвязала, ўвязала, Чубарыкічубчыкі, ўвязала.
    
    
    На дарожку брасала.
    Брасала, брасала, Чубарыкічубчыкі, брасала.
    
    Ды ў маёра попала. Попала, попала, Чубарыкічубчыкі, попала.
    
    Ты, маёру, брацік мой. Брацік мой, брацік мой, Чубарыкічубчыкі, брацік мой.
    
    
                    Завядзі мяне дамой.
                    Мяне дамой, мяне дамой, Чубарыкічубчыкі, мяне дамой.
    
    ¹ Першы радок кожнай страфы паўтараецца два разы.
    
    144
    
    Куплю са_ бе ку_ рач_ ку.
    
    ку_ рач_ ку.
    
                      Ой, пайду я на място, на място. Куплю сабе курачку, курачку.
                      А курачка ходзячы: туруру, туруру¹.
    
                      Ой, пайду я на място, на място. Куплю сабе качачку, качачку.
                      А у качкі ножкі плоскі²,
                      А курачка ходзячы: туруру, туруру.
    
                      Ой, пайду я на място, на място. Куплю сабе ’вечачку, ’вечачку.
    
    
       2 Ап°шн* радок кожнай страфы паўтараецца два разы.
    за              кампазіцыя: Н⁰ВЬІЯ словы ў другой  сёмай строфах спяваюцца
    за кошт паутору напеукі, адзначанай у нотах зорачкамі.
    
    145
    
                       Авечачка: вергергер, А ў качкі ножкі плоскі, А курачка ходзячы: туруру, туруру.
                       Ой, пайду я на място, на място. Куплю сабе козаньку, козаньку. Акозанька: скікубрыку,
                       Авечачка: вергергер, А ў качкі ножкі плоскі, А курачка ходзячы: туруру, туруру.
                       Ой, пайду я на място, на място. Куплю сабе кароўку, кароўку.
                       Акароўка: рыкурыку, А козанька: скікубрыку, Авечачка: вергергер, А ў качкі ножкі плоскі, А курачка ходзячы: туруру, туруру.
                       Ой, пайду я на място, на място. Куплю сабе коніка, коніка.
                       А конічак: тупутупу,
                       А кароўка: рыкурыку, Акозанька: скікубрыку, Авечачка: вергергер, А ў качкі ножкі плоскі, А курачка ходзячы: туруру, туруру.
                        Ой, пайду я на място, на място. Куплю сабе возіка, возіка.
                        А возічак: тарара, А конічак: тупутупу, Акароўка: рыкурыку, Акозанька: скікубрыку, Авечачка: вергергер, А ў качкі ножкі плоскі, А курачка ходзячы: туруру, туруру.
    
    
    Жана мужа прадала
    
    
    
    
    
    
    
    Жа_ на му_жа пра_да_ ла, пра_да_ла, прадала.
    
    146
    
    Жана мужа прадала, прадала, прадала, прадала, дала, дала, прадала.
    
    Як ўзяла йна пітуха, пітуха, пітуха, пітуха, туха, туха, пітуха.
    
    Дай купіла два пыля, два пыля, два пыля, два пыля, пыля, пыля, два пыля.
    
    Пасеяла грэчыху, грэчыху, грэчыху, грэчыху, чыху, чыху, грэчыху.
    
    Hi ўрадзіла грэчыха, грэчыха, грэчыха, грэчыха, чыха, чыха, грэчыха.
    
    Яй ўрадзіла лібіда, лібіда, лібіда, лібіда, біда, біда, лібіда.
    
    Дай цяпер жа ні біда, ні біда, ні біда, ні біда, біда, біда, ні біда.
    
    Што й прадала мужыка, мужыка, мужыка, мужыка, жыка, жыка, мужыка.
    
    Ой, як і ехаў
    
    _е_ хау  Ра_ дзі_ му па_ кі_ нуу,— у край не вяр
    
    147
    
            Ой, як і ехаў казак на даліну на сваім быстрым вараным кані.
                 Ой, ды ён паехаў — Радзіму пакінуў — ў край не вярнуўся, у край свой радны. Ой, яго казачка — жана маладая, з вутра да вечара на север глядзіць.
                 Яна ж паглядзіць на север далёкі, Мужа паджыдаіць, ці скора прыляціць.
    
    
    
        Кавылькавыль, кавылёчак
    
    
    Кавыль, кавыль, кавылёчак¹, Кавылёк, кавылёк, кавылёчак.
    
    Пойдзем, мілы, у садочак, У садок, у садок, у садочак.
    
    Сарвём, мілы, васілёчак, Васілёк, васілёк, васілёчак.
    
    
    Нука, мілы, весяліся, Весялісь, весяліса, весяліся.
    
    Каб галоўка не балела, Каб галоў, каб галоў не балела.
    
    Каб душа твая запела, Каб душа, каб душа, каб запела.
    
    
    ¹ Кожны радок паўтараецца два разы.
    
    148
    
    
        Як паехаў малдаван ў чыста поле по бур’ян
    
    
    
    
    
    
    Як па_е_ хаў мал_да_ван     ў чыс_та по_ле
    
    БУР_я_ НУ ён не пры_вёз  па_ла_маў_ся
    
             Як паехаў малдаван ў чыста поле по бур’ян.
             Траляляляляляля.
             Бур’яну ён не прывёз — паламаўся яго воз.
             Траляляляляляля.
             А ні вала, а ні спіц, поўна брычка маладзіц.
             Траляляляляляля.
             Усю ноч ён піраваў, па тры рублі дараваў.
             Траляляляляляля.
    
             Асталося тры чырвонцы, куплю хусту сваёй жонцы.
             Траляляляляляля.
             Вазьмі, жанка, завяжысь дай да кума пакажысь.
             Траляляляляляля.
    
             Ой, пайду я да папа, а у папа гоппапа.
             Траляляляляляля.
             Як прыйшла я ад папа: мужычочак, я слаба.
             Траляляляляляля.
    
             Мужычочак, я слаба — баліць мая галава.
             Траляляляляляля.
             Баліць мая галава, шчэй калена, шчэй нага.
             Траляляляляляля.
    
    
    149
    
                 Лягай, жонка, ў падушкі, я паеду па лекі.
                 Траляляляляляля.
                 Як паехаў у лясок, нарубаў ён палачок.
                 Траляляляляляля.
                 Нарубаў ён палачок, ад дзявочых балячок.
                 Траляляляляляля.
                 Як пачаў ён лекаваць — стала й шкура адставаць.
                 Траляляляляляля.
                 А хто ж нябе так вучыў, штоб ты мяне так лячыў?
                 Траляляляляляля.
                 Вучыў мяне non і дзяк, бо ён сваю тожа так!
                 Траляляляляляля.
    
    
    Чобаты, чобаты вы мае
    
    
    л п стРымана
    
    
              А дзе ж ты_я чо_  ба_ ты, што зяць даў,
              а за ты_ я чо_    ба_ты дач_ку ўзяў?
    
    
    
    Чо_ ба_ ты, чо_ ба_ ты вы ма _ е,
    
    
                 А дзе ж тыя чобаты, што зяць даў, А за тыя чобаты дачку ўзяў?
                 Чобаты, чобаты вы мае, Ў чом дзела не робіцца за мяне?
    
                 Я павешу чобаты на кручку, Пайду дзела дзелаці за дачку.
                 Чобаты, чобаты вы мае, Ў чом дзела не робіцца за мяне?
    
    
    150
    
                   Я на рэчку йшла, чобаты рыпелі, А як з рэчкі йшла, дык слёзкі хліпелі. Чобаты, чобаты вы мае, Нарабілі клопату, ой, вы мне!
    
    
    
              Ой, за гаемгаем, гаем зеляненькім, Там арала дзяўчоначка волікам чарненькім.
    
              Ой, яна й арала, дай ня ўмела раці, Дай наняла дударыка на дудачцы граці.
    
              А дударык грае, дзевачак гуляе, Чорт яго бацька знае, на каго маргае?
    
              Ці на сівы валы, ці на каровы, Ці на маё бела лічка, ці на чорны бровы?
    
              “Я й ні на вала, я й ні на карову, А на тваё бела лічка і на чорны бровы.
    
              Ой, дзевачка Галя, хадзем валандаймо, Пакуль волы паядуць, то мы пагуляймо”.