Летнія святы
Алесь Лозка
Памер: 162с.
Мінск 2001
¹ Песенны матэрыял да сцэнарыя гл. на с. 121.
116
Гаспадар (выходзіць). Ах мае вы лябёдачкі, не гудзіце мне, прынясу я квасу — упаю я вас.
Выходзіць гаспадыня са збанком.
Гаспадыня. Упаі, Іванька, талаку сваю, каб твая талака вясёла была, каб ішлі з талакі — пахваляліся.
Да іх выходзяць яшчэ талачанкі.
3яя талачанка. Талачу, талачу, не талочыцца, мо дзе мёд даюць — і мне хочацца.
4ая талачанка. Мо дзе сыр ядуць — і мне хочацца.
5ая талачанка. Сусед, а сусед? Чаму піва не варыш?
1ая талачанка. Ці ў цябе ячмень не ўрадзіў?
Гаспадар. He ўрадзіўячмянёк, толькі пшоначка — не вяліць мне мая жоначка.
2ая талачанка. Ці наша доля такая? Ці гаспадыня скупая?
3яя талачанка. Што не прыходзіць, ні квасу, ні мёду не прыносіць.
4ая талачанка. На полі хлопны застаяліся, а мы розных песень наспяваліся.
Гаспадарам, якія нясуць пачастункі, пяюць песню “Таўкучы, мелючы”.
1ая талачанка. У нас сёння талака, шчука рыбу валакла. Гаспадарсалавей, паварочвайся жывей!
2ая талачанка. Гаспадынявутка, паварочвайся хутка.
3яя талачанка. Гэй, сусед, падвяжы штаны — прынясі нам квасу чатыры жбаны!
4ая талачанка. Гэй, сусед, я ў цябе не адна, налівай усім да дна!
1ая талачанка. Пайшоў па квас і сам згас!
Пяюць гаспадару песню “Доля наша худая” або прыпеўкі.
2ая талачанка. Гэй, барджэй, весялей!
Выходзяць гаспадар і гаспадыня, якія частуюць усіх талачанак.
Гаспадар. Хто работу рабіў?
Талачанкі. Талачанкі.
Гаспадар. А хто мядок папіў?
Талачанкі. Прыхаджанкі.
3яя талачанка. Як талачанкі за чаркіложкі, дык гаспадар у слёзкі.
4ая талачанка. Дайце, дайце кісялю — усю талаку звесялю!
Пяюць песню “He расці чабору” і танцуюць з гаспадаром.
Ш сцэна
Гучыць музыка або жніўная песня і на падворак прыходзяць жнеі са снапом і вянком, звітым з каласкоў.
Гаспадыня. Адчыняй, Іванька, вароты — ідуць жнеі з работы.
Гаспадар. Адчыняй, Маруся, і другія — ідуць маладыя.
Жнеі праходзяць у цэнтр падворка з песняй “Выйдзі, выйдзі, гаспадарочку”.
117
Гаспадар. Да сюды, сюды з талакою, у нас і сталы засцелены, і кубкі паналіваны.
1ая жняя. Гаспадыняцяцера, а ці гатова вячэра?
2ая жняя. Калі не гатова — не сядзі дома, уцякай пад печ, пад карыта — бо будзеш біта!
Гаспадыня. Абед не заяц — не ўцячэ.
Гаспадар. Мінулі тыя часы, калі лёталі каўбасы.
1ая жняя. Ох, рада я, што дзянёк прайшоў, што вячорак прыйшоў, надаела мне жаркая спякота ды цяжкая работа.
Ст. жняя. Гаспадарочку, сустракай з усім збожжам талаку, пакланіся пані талацэ найніжэй, пасадзі яе на куце, што ёсць найвышэй.
2ая жняя. Пакланіся пані талацэ каркам, выстаў ёй на стале саламашкі са шкваркай.
3яя жняя. А ты, пані, палі свечку дай выходзь на сустрэчку. (Гаспадар запальвае свечку.) Найсвеншая Матка па небу хадзіла, калосся збірала, у вянок уплятала.
4ая жняя. He пытаіць гаспадыня, ці жывыздаровы? Ці крэпкі, вясёлы?
5ая жняя. Толькі пытаіць: “Ці многа ўвазілі, ці многа ўлажылі?” Ст. жняя. Улажылі поле нязмернае дай вазы незлічоныя.
Гаспадар. Дзякуй табе, моцны Божа, што дапамог сабраць збожжа.
Ст. жняя. Дажалі мы жыта да самай граніцы, а ў нашай гаспадыні шырокія спадніцы.
1ая жняя. Спадніцамі патрасець, нам, глядзіш, і закуску прынясець?
Гаспадыня. Жытца, ідзі дадому, настаялася ў чыстым полі, накланялася Госпаду Богу.
Ахінуўшы сноп світкаю або ручніком, аддавалі гаспадыні. Тая дарыла грошы ці палатно. Сноп гаспадар падкідаў тры разы ўгору.
Гаспадар. Прыляцелі жнейкі з поля — як вутачкі з мора. Ой, нясуць ядронае жыта, ды ўсё ў вянкі павіта.
Ст. жняя. А наш вяночак ядвабам віты, не аддамо яго за талер біты.
2ая жняя. Ой выйдзі, гаспадарочак, на ганочак, прымі залаты вяночак.
Адзяваюць вянок гаспадару на галаву.
Гаспадар. Падзякуем Богу за яго выгоду, за цёплае лета, за буйнае жыта.
Гаспадыня. Жнеям дзякуй, яны ўсё поле зжалі, не ляжалі, усе каласкі сабралі.
Выходзяць дзеці і складваюць каласкі на ручнік.
Ст. жняя. Паздароў, Божа, гаспадару, хай ён свайго не страціць, нам за вянок заплаціць.
1ая жняя. Хоць чырвоныя боты — для ахвоты. Жыту — на ўраджай, а гаспадарам — на доўгі век.
118
Ст. жняя. Віншую гаспадара вянком, а гаспадар нас — мядком!
1 аспадыня. Налівай, гаспадар, залаты кубак ды частуй старэйшую жнейку Пастаццяначку.
Гаспадар выносіць кубак квасу.
Гаспадар. Ой, кубак мой наліваны, кубак маляваны. Эх, як налью я яго да краю ды пастаўлю пасярод стала. (Аддае гаспадыні, тая перадае старшай жняі.)
Гаспадыня. Будзь жа здарова, старшая жняя Пастаццяначка!
Ст. жняя. На здароўе, мая гаспадынечка Сенатарачка! (П’е.) Дай, / пЖа’ г^сгіа^аРам на жыццё, на доўгі век, на багацце і добры савет! (Разглядае маляваны кубак.)
1ая жняя. Ай, ці поўна залатая чара мёдам налівана?
Гаспадыня. Ой, так поўна, што не скалыхнецца, не разальецца.
2ая жняя. А ці поўна ў гаспадара ў гумне, ці добра навязёна?
Гаспадар. Ай, так поўна — ні ўвайсці, ні ўехаці. (Да гаспадыні.) Добра паглядзеці?
Гаспадыня. Ой, добра.
Гаспадары абдымаюцца.
3яя жняя. Як пан пані абдымае, такое ён жыта мае.
4ая жняя. Абдымай, пан, пані часцей, будзе жыта расці гусцей.
Спяваюць песню “Упаі, Іванька, талаку сваю” і танцуюць з гаспадарамі.
Ст. жняя. Ці не пчолка зазвінела звонка?
Гаспадар. To не пчолка, а гаспадыня, па двару хадзіла, ключыкі насіла, каморы адкрывала, гасцей частавала.
Гаспадыня ідзе рыхтаваць сталы.
Музыкі. У гаспадарцы — сыр на талерцы, а ў гаспадара — шапка з ліса, глядзіш, прынясе нам галушкі ў місе.
Гаспадар. Запрашаю ўсіх у хату (або на падворак — за стол).
Пяюць песню “Адчыняй, Іванька”.
IV сцэна
Граюць музыкі, госці сядзяць за сталом.
Гаспадар. Жонка, ідзі ў піўніцу, утачы мёду дайніцу, наша талака п’е нямала, вып’ем мёду два вядры.
Ст. жняя. Эх, як сядзем мы на лавачцы. Эх, як вып’ем мы па чарачцы. Эх, як сядзем мы на раўненькай. Эх, як вып’ем мы па паўненькай!
Гаспадыня. Мілыя талачаначкі, мілыя жнеечкі, садзіцеся радком — частуйцеся мядком (частуеўсіх гасцей).
Гаспадар. Эх, чарачкакаточак, каціся ў раточак, каб не балеў жываточак.
Гаспадыня. Талака, талака — талачыстая, даў мне Бог мужыка наравістага. Я яго норавы хутка разведала, сабрала дружыначку — дыпаабедала.
Дачка. Ах вы, столікі мае цясовенькія, што ж вы стаіце, быццам бы не засланыя? А вы, госцейкі любоўненькія, чаго сядзіце невясёлыя?
119
1ая талачанка. Бо гаспадынька сядзіць у куточку, дзяржыць бутэлечку ў падалочку. На мілага міргаіць, ківаіць. He пі, мілы, га рэлку — пакідай к заўтраму на пахмелку, будзем раненька уставаці — усюталаку пахмяляці”. . „ „
Гаспадыня. Гарэлачка ў бочачцы — напіся колькі хочацйа. Напі , праспіся — толькі са мною не сварыся.
2ая талачанка. Ой, цяжка, цяжка, калі не поуная пляшка, няма каму даліваці — некага частаваці.
Гаспадыня. Гарэлка без агню нутро паліць.
Гаспадар. I певень бы піў, каб хто наліў. (Налівае і частуе талачанак.)
За сталом госці гамоняць, жартуюць, пяюць песню “Мы твае полечка .
3яя талачанка (суседцы). Панскіх груш не руш, калі пагніюць самі дадуць.
1ая жняя Абяцаў Бог даць, але казаў пачакаць.
1ая талачанка. Гаспадыня, нясі нам хоць малака!
Гаспадыня. Карова не доіцца.
2ая жняя. Тады налівай смятаны!
Гаспадар. Хіба не бачыш, суседачку, клёцкі?
2ая жняя Дзякуй за клёцкі — паліўка ў зубьі налезла.
Гаспадыня (выносіць хлеб). Частуйцеся, госцейкі, хлеб — не зяць, добрыя людзі з’ядзяць.
2ая талачанка. 3 мядком і цвік праглынеш.
3яя жняя. Добраму жывату і камень не пашкодзіць.
4ая талачанка. Што праўда, то праўда, каб не ежка і адзежка была б грошай поўная дзежка. „ .
4ая жняя. Просім гаспадара для рызыкі, каб зангралі музыкі.
Ст. жняя Гаспадарам паскакаць, нам добра пагуляць.
Гаспадар. Аказаўся я дома, але ж ездзіў да Шклова чарачак пакупаці, талачаначак частаваці, музыкамі забаўляці. {Паоыхоозіць да музыкаў, гаворыць з імі, выводзіць гаспадыню ў танец, танцуе, da іх далучаюцца іншыя пары.)
Гаспадыня. Хто не ўмее танцаваць, таму нават хлеба не даваць!
Гаспадар. Hi капусты, ні бацвіння, хай гультай пасе свінні.
Гаспадары танцуюнь.
Ст. жняя Танец — не работа, але хто не ўмее — срамота.
Гаспадар запрашае на танец ст. жняю. Пяюць песню ‘Тэй, сусед .
Гаспадар. А што галаве да ног — няхай патопчуць.
Ст. жняя (гаспадаруў Натачыў норкі да чужой жонкі.
Гаспадар. Чужая жонка — як асіна горка, а свая маладзенька — як мёд саладзенька. ₍
1ая талачанка. Эх, папалася ліса ў пастку ды кажа: Хоць рана, а прыходзіцца заначаваць'.
Гаспадыня. Ах, восень, восень — цемната, дзе, дзе падзелася мая красата? (Ідзе да гаспадара.) За табою мілы, за табою, за тваен неразумнай галавою.
Ст. жняя. Жонка — не лапаць, з нагі не скінеш.
120
Гаспадыня (у адказ). Пасею я тры лёшкі цыбулі, каб мае асуднічкі судзілі, што я добрая гаспадыня, і паснулі. Пасаджу я тры лёшкі шалфею, каб асуднічкі ўсе пашалелі. Дай, Бог, таму трылетняя трасца, хто судзіць і гаворыць аб чужое шчасце.
Ст. жняя. He гневайся, гаспадынечка, жартуем.
Гаспадыня. Давай лепш патанцуем!
Ст. жняя. Грай, музыка, каб ты здох, не шкадуй ты маіх ног!
Гучыць полька “Пасялушачка”. Усе танцуюць.
Ст. жняя. Ну што ж, дзякуй вам, гаспадары!
1ая талачанка. Бывайце здаровы, добрыя суседзі.
1ая жняя. Просім не судзіць нас, спамяніце добрымі словамі.
2ая талачанка. Дай, Божа, гаспадары, абсяваць, насяваць, а нам жацьдажынаць.
2ая жняя Трэба развітвацца.
3яя талачанка. Дзякуем за пачастунак.
Гаспадар. Дзякуем вам, што дапамаглі.
Ст. жняя. Каб у вашым дамочку, садочку, хлявочку ўсё радзіла, пладзіла.
1ая талачанка. Каб любіліся як галубочкі ў гняздочку.
Гаспадыня. А вам — шчасця і долю.
Гаспадар. I хлеба ўволю.
Гучыць развітальная песня “I спасіба і таму”.