• Газеты, часопісы і г.д.
  • Летнія святы  Алесь Лозка

    Летнія святы

    Алесь Лозка

    Памер: 162с.
    Мінск 2001
    212.33 МБ
       Калі падышлі да хаты, жніцы спыняюцца і даканчваюць песню. Тады да іх падыходзіць гаспадар і запрашае ў хату. Скончыўшы песню, галоўная жніца здымае з галавы вянок і ўскладае яго на галаву гаспадара, і ў яго суправаджэнні ўсе ўваходзяць у хату. Гаспадыня сустракае іх у сенцах, трымаючы ў руках гарэлку, хлеб, сыр, якімі яна іх тут і частуе.
    (Шэйн, 1887. Зап. М. Нікіфароўскі ў Віцебскай губ.)
    
    
    СІМВАЛЫ ЎРАДЖАЮ Ў БЕЛАРУСКІМ АРНАМЕНЦЕ
    
        Жыцень
    
       Найбольш папулярны сімвал ураджаю — Жыцень — мае форму разеткі ў выглядзе ромба, ад вуглоў якога адыходзяць па два стылізаваныя жытнія каласы. Як ужо адзначалася, ён нагадвае дажынкавы вянок, які сімвалізаваў паспяховае заканчэнне жніва. Як сімвал ураджаю, вянок разам з дажынкавым снапом ставілі пад абразы на покуці.
       А вось як услаўляецца Жыцень у народнай песні:
                          Дай жа, Божа, на полі снапамі, на гумне стагамі, на таку ўмалотам, у клеці — спорам. У млыне прымолам, у дзяжы — падходам, у печы — з падростам, на стале з прыбыткам, здобрым ужыткам.
    (Сенненскі рн)
    
       Узор Жыценя на тканых вырабах нярэдка спалучаецца з іншымі сімваламі ўраджаю: ЗямлёйКарміцелькай, Спарышом, Жаночай доляй.
    
    
    104
    
      Жьшень вельмі шанаваўся ў народзе, да яго звярталіся за дапамогай. Такія просьбызвароты можна “прачытаць” на многіх посцілках (мал. 27, 28).
    
    Мал. 27. К. Шацілава. Фрагмент посцілкі з матывамі Жыценя. Астрагляды Брагінскага рна Гомельскай вобл.
    
    Мал. 28. Е. Догель. Фрагмент посцілкі. Барсукі Сенненскага рна Віцебскай вобл.
    
    
        Спарыш
    
    
        Спарыш — чаканы і жаданы госць у сялянскай сям’і. Ён прыносіць вялікі ўраджай, поўныя засекі збожжа, дабрабыт у гаспадарку. Недарэмна Спарыш часта згадваецца ў песнях:
           Прыспары мне, Спарыш,
           і ў доме, і ў полі,
           і ў гумне, і ў двары,
           і ў клеці, і ў печы,
           і ў клеці карабом,
           і ў печы пірагом.
    
    
    Мал. 29. У. Капшуль. Абрус. Беразвечча Глыбоцкага рна Віцебскай вобл.
    
       Н. Каралькова (Слабада Рэчыцкага рна), якая выткала посцілку з узорам Спарыша, зрабіла гэта для таго, “каб Спарыш не забываў нас, каб даваў спор у жыце, у ячмені і ў грэчцы, на ніве, на таку і ў клеці”.
       Узор мае выгляд разеткі з чатырох моцна стьыізаваных каласкоў, вельмі падобны на зорку — сімвал чалавека, таму іх няцяжка зблытаць. Розніца між імі ўсё ж ёсць: у Спарыша лістыкаласы
    
    Мал. 30. К. Ількавец. Фрагментдэкору посцілкі з матывамі Спарыша і ЗямліКарміцелькі. Каладзеевічы Жабінкаўскага р на Брэсцкай вобл.
    
    8. Зак. 1768
    
    105
    
    крышку аддалены ад цэнтральнай разеткі, а ў зоркі — цесна змыкаюцца ў цэнтры.
       Звычайна ўзор Спарыша спалучаюць з іншымі матывамі (мал. 29).
       Спарыш — значыць здвоены, спорны. Каб выказаць яму сваю павагу, сімвал змяшчалі ў абля.моўкугірлянду з кветак. Яна абвівае Спарыша, гэта яго вянок.
       На многіх тканых і вышываных вырабах Спарыш суправаджаюць і іншыя сімвалы ўраджаю — Рай і ЗямляКарміцелька (мал. 30).
    
    
        Рай
    
       Гэты загадкавы вобраз некаторыя вучоныя лічаць адным са славянскіх багоў ураджаю. Рай згадваецца ў многіх беларускіх песнях, пры гэтым заўсёды звязваецца з багаццем, заможнасцю, дабрабытам...
       Узор, што абазначае Рай, мае выгляд разеткі з чатырох каласоў, якія перасякаюцца пад прамым вуглом...
    
    
        Жытняя Баба
    
    
       Да калектывізацыі сялянскія нівы пасля жніва былі ўстаўлены бабкамі снапоў. Так дасушвалі зжатае жыта. У маладосці і мне неаднойчы даводзілася ставіць прыгажунібабкі. Яны і з’явіліся асновай для ўзнікнення яшчэ аднаго сімвала ўраджаю — Жытняй Бабы.
    
       Акадэмік М. Нікольскі лічыў, што Жытняя Баба ў старажытных славян была багіняй урадлівасці (Ннкольскнй Н. Дохрнстнанскне веровання н культы днепровскнх славян. М., 1929. С. 34). Ен параўноўваў Жытнюю Бабу з антычнай грэчаскай багіняй урадлівасці Дэ
    
    метрай.
       Жытнюю Бабу рабілі з вялікага дажынкавага снапа, перавязвалі яго ручніком, палівалі грамнічнай вадою і ставілі пад абразы на покуці. Прыкладна такі выгляд мае адлюстраванне Жытняй Бабы на ручніку, які вышыла Грамавік, 1885 г.н., Жыткавічы. Па яе словах, гэты матыў яна пераняла ў бабкі Іваніхі, якая памятала французаў. Тая лічыла, што Жытняя Баба вылечвае ад жаночых хвароб, дапамагае пры родах. Хто шануе
    
    Мал. 31. Ручнік з матывам Жытняй Бабы. Шаркоўшчынскі рн Віцебскай вобл.
    
    Жытнюю Бабу, той заўсёды мае добры ўраджай на ніве.
       На ручніку Арлюковіч (в. Рэчкі Шаркоўшчынскага рна) стылізаваныя сімвалы Жытняй Бабы ўтвараюць верхні рад (мал. 31). Ніжэй ідзе некалькі радоў з узорам Багача, таксама сімвала ўраджаю. У самым нізе — радок з сімвалам ўраджаю Ярылы.
    
    
    106
    
    Паміж радамі раскіданы сімвалы зерня. Як бачым, ручнік уяўляе сабой своеасаблівы гімн ураджаю.
    (Кацар, 1996. С. 20—35)
    
    
        Багач — дажынкавы сноп
    
       .Дажынкі — вялікае свята ў беларускай вёсцы. Успамінаю, як у маёй маладосці іх адзначалі. Калі жніво падыходзіла да канца, пакідалі нязжатай жменю жыта — дзедаву, ці божую, “бараду”. Потым гэты кусцік зажыналі, перавязвалі стужкай, гаварылі замову, урачыста, з песнямі і жартамі, неслі дадому і ставілі пад абразы на покуці. Цяпер яго называлі Багачом. Бацька звяртаўся да яго з замоваю:
                          Багач, Багач!
                          He забывай нашай нівы!
                          Дай ніве спор у снапах, Стагам у гумне, Зярном у клеці.
    (Дзяржынскі рн)
    
       Потым наладжвалі ўрачыстую вячэру. Пачастунак ставілі і каля Багача.
       ...Сышоў з нашай нівы Багач. Але захаваўся яго сімвал у народным мастацтве. Ён мае выгляд разеткі з чатырох моцна стылізаваных каласоў, размешчаных крыжападобна...
    
    
        ЧАМУ ЧАЛАВЕК ШАНУЕ ХЛЕБ
    
    (легенда)
    
       Быў час, калі на свеце нікога не было, апрача аднаго чалавека. У гэтага чалавека было многа ўсякага дабра, але найбольш хлеба. Кавалкі яго валяліся і па дварэ, і пад лаваю, і ў хляве — усюды. Убачыў Бог такую непавагу да хлеба і адабраў яго ад людзей. Настаў голад, і людзі памерлі б усе. Але іх кот і сабака ў той час, калі Бог адбіраў хлеб у чалавека, падышлі да яго і пачалі прасіць хлеба. Бог і даў ім па каласку. Чалавек адабраў у іх гэтыя два каласкі і пачаў сеяць. Прайшло некалькі год, і чалавек ізноў нажаў многа хлеба. Але з таго часу ён пачаў ужо шанаваць хлеб.
              (Шэйн, 1902. Зап. у с. Навасёлкі Ігуменскага пав. Мінскай губ.)
    
    
        ПРЫКМЕТЫ I ПАВЕР’І
    
       Усе найважнейшыя работы ў полі (і асабліва жніво), распачатыя ў суботу, ідуць спорна, паспяхова, у панядзелак жа — наадварот.
    Gloger, 1876, s. 378
    
    9. Зак. 1768
    
    107
    
       Зажон робяць у аўторак, чацвер і, пераважна, у суботу. Можна рабіць зажон і ў пятніцу: тады зжатае збожжа не будуць есці мышы і скаціна, але затое страчваюцца іншыя выгоды ад зажону.
    Нйк., с. 110
    
       Зажынкі робяць у аўторак або чацвер, то пагода будзе шанцаваць. Калі ж зажынаць у суботу, то жанцом не будзе балець сярэдзіна. Калі ж зажынаць у пятніцу, то хоць мышы не будуць есці збожжа, але жніво вельмі доўга працягваецца, бо паменшае непагадзь.
    Серж., с. 67—68
    
       Перад выпраўленнем на зажон “зажонніца мые бажніцу, лавьй стол, які пакрывае белым абрусам дзеля прыёму новага госціка (гэты “новы госцік” — невялікі пучок каласоў, зжатых першым узмахам сярпа і адразу звязаных асобна, пасля зажону снопік прыносяць дадому і ставяць на бажніцу).
                                                          Нйк.,с. 111
    
       Сваю выправу на зажон жняя прымяркоўвае такім чынам, каб нажаць цэлую бабку і каб захад сонца заспеў яе на палове работы. толькі тады можна лічыць зажон правільна пачатым.
                                                          Нйк.,с. 111
    
       Любая стрэча, асабліва якая патрабуе спыніцца, настолькі неспрыяльная для зажону, што ў гэтым разе лепей вярнуцца дадому і адкласці работу да іншага дня.
                                                          Нйк., с. 111
    
        Жнеі павінны выбіраць такія шляхі, дзе не можа быць сустрэч з людзьмі, бо праз гэта, і асабліва калі стрэчны пяройдзе дарогу, яны будуць рэзаць сярпамі рукі.                                 ^^
    
        Перад жнівом на Палессі рэдка ў каго ёсць свой хлеб... Чакаюць — не дачакаюцца, пакуль жыта паспее. Кабета, выгаладаўшыся, хацела б пажаць і зеленаватага, але ёй гэтага не дазволяць, бо, згодна з народным павер’ем, “варта хоць раз разануць сярпом, нажаць хоць жменьку не ва ўрэмя — жыта стане сохнуць і высыпацца .
                                                          Косйч, с. 22
    
        Зажынкі робіць сама гаспадыня ці другая старшая жанчына. Яна чысценька ўмываецца, надзявае чыстую сарочку і святочную адзежку, бярэ з сабою хлеб, соль, сыр, хрэшчык, грамнічную свечку, вярбу і серп, каторы часамі яшчэ абгартае свянцоным зеллем. Каля поўдня яна йдзе на поле, дзе расце жыта, залазіць у яго на дватры шагі ад дарогі ці суваратаў, перахрысціўшыся ды памаліўшыся, нажынае дзве жмені, каторыя кладзе на зямлю накрыж. Потым яна
    
    
    108
    
    есць хлеб, соль і сыр і, нажаўшы маленькі снопік, нясе яго дахаты і ставіць на покуці пад абразамі. Паложаныя накрыж дзве жмені жыта ляжаць датуль, пакуль не кончаць жаць. Тагды забіраюць іх і разам з тым снапком, што стаіць на покуйі, выціраюць зярняты, свецяць іх і сыплюць у насенне, каб на другі год зарадзіла жыта.
    Серж., с. 68
    
       Калі ёсць прыхаваны велікодны хлеб, зажынальніца бярэ яго з сабою, калі ж яго няма, яна бярэ акраец звычайнага хлеба і разам з цэлым свежым сырам, адмыслова да гэтага дня прыгатаваным, нясе за пазухай на ніву, дзе, зрэзаўшы “каліў дзесяць Богу” і паклаўшы іх тут жа, кладзе на іх хлеб і сыр.
    Нйк., с. 111
    
       У Себежскім павеце гаспадыні, выйшаўшы на ніву, становяцца тварам да сонца і моляцца, потым зажынаюць “бародку” са словамі: “Дай жа, Божа, каб лёгка жалась! Сярэдзінка не балела, ручанькі не млелі, ножанькі не дзервянелі, галава не гарэла!” На “бародку” зжынаюць тры жмені жыта, звязваюць іх у снапок і кладуць гаспадыні на плечы. Яна заносіць “бародку” дадому і кладзе на абразы, а жнеі пачынаюць работу. Строга сочаць, каб у гаспадыні, што зажынае жыта, была рука лёгкая — інакш жнеям будзе вельмі цяжка жаць. Калі ж сярод гаспадынь такой не знойдзецца, то зажынае жыта маладая дзяўчына.