Летнія святы
Алесь Лозка
Памер: 162с.
Мінск 2001
Рускія сяляне звычайна прысвячалі ‘бараду якомунебудзь святому або Ісусу Хрысту. Адсюль — адпаведныя рускія назвы: борода Нльепророку, Нльюшкнна борода, Ннколе на бороду, борода ФроламЛаврам, Хрнсту на бородку і інш. Сэнс адной з назваў барады — Хрмсту на постельку — сялянка з Уладзімірскай губерні тлумачыла у канцы мінулага стагоддзя наступным чынам, пасвойму ачалавечваючы Хрыста: “Устанет он, батюшко, ходято, может, м прнлечь захочет, может, н на моей соломке прнляжет . На У краіне вядома назва Спасова борода.
У беларусаў “барада” нярэдка звязвалася з культам продкау, a выкананне гэтага абраду называлася “дзеда палоць . Для гэтага апошні кусцік жыта старанна аполвалі, клалі паміж каласоў кавалачак хлеба, соль, ставілі гарэлку ў шклянцы, цукеркі; упрыгожвалі ўсё гэіа кветкамі, каляровымі стужкамі. Каля гэтага кусціка ( дзеда ) спявалі жніўныя песні. . ₜ „
Рускім сялянам былі вядомы павер’і аб уплыве барады надзетараджэнне і пладавітасць жывёлы. Лічылі, напрыклад, што калі “вязанку” (г. зн. “бараду”) пераступіць жанчына, то народзіць хлопчыка; калі яе з’есць карова — прынясе цялушку, калі кабыла народзіць жарэбчыка.
ЗАЛОМ
Залом — зламаны ці зблытаны чараўніком (ведзьмаром) пук жытніх сцёблаў, які, па народных уяўленнях, мог наклікаць бяду на гаспадарскую ніву, прывесці да хваробы ці нават да смерці саміх гаспадароў.
Залом мог мець розны выгляд: пераломлены пук сцеблау, прыціснуты да зямлі; скручаны і завязаны вузлом пук сцёблаў з утыканымі калоссямі ў зямлю; пакладзеныя крыжнакрыж чатыры пукі сцёблаў; сплеценыя ў вянок сцябліны і інш. На думку рускага этнографа Д.К. Зяленіна, найбольш архаічным, старажытным відам залому з’яўляецца апусканне або закопванне ў зямлю каласоў. Для пацвярджэння сваёй думкі вучоны прыводзіць замову беларускага ведзьмара: “Ламаю залом, калоссе ўніз, на яго валоў, калоссе ў зямлю, на яго сям’ю!” .
Магічнае прызначэнне заломаў дваякае. Папершае, пазбавіць ураджайнасці тое гюле, на якім зроблены залом. Па народных уяўленнях, зерня на гэтым полі будзе мала, таму што нячысцікі перанясуць зерне ў засекі ведзьмара, які зрабіў залом. Падругое, залом прынясе бяду гаспадару поля або жнеям, якія да яго дакрануцца, a таксама хатняй жывёле, якая з’есць салому з залома. Звычайна і людзі, і жывёлы цяжка хварэюць і нават паміраюць. >сё залежыць, як адзначае Д К. Зяленін, ад характару замовы. Ен жа прыводзшь
100
прыклад замовы, якая ўжывалася ведзьмарамі пры заломах на Магілёўшчыне: “Хто будзе жаць, таго будзе таскаць; хто будзе малаціць, таго будзе калаціць; хто будзе есці, той будзе на сценку лезці”.
Лічылася, што ведзьмы і ведзьмары робяць заломы ноччу голымі. Звычайна гэта адбываецца ў Купальскую ноч, на Траецкім тыдні і ў час, калі каласіцца жыта і па ім бегаюць русалкі.
Паколькі дакранацца да заломаў вельмі небяспечна, а есці хлеб з яго зерня смяротна небяспечна, то людзі карысталіся рознымі спосабамі ‘’абясшкоджвання” заломаў. Вырваць залом, “адрабіць” яго запрашалі знахара ці ведзьмара. Залом вырывалі асінавымі трэскамі ці палкамі, спальвалі яго, кінуўшы на залом пук саломы ці асінавыя трэскі. Украінцы прыкрывалі залом свіным гноем. Знахар голым падпаўзаў да залома і, вымаўляючы спецыяльныя замовы, клаў залом пад гнілую калоду, тапіў у рацэ, а часцей за ўсё вырываў з карэннем і спальваў. Тэксты наступных замоў сведчаць аб тым, што мэта “супрацьзаломнай” магіі — перадаць найгоршыя пажаданні, наклікаць хваробу і смерць на таго, хто зрабіў залом: “Мікулайчудатворац і святы божы! I памілуй нас ад худога, ад ліхога, ад злога. Мікулай святы па межах ходзіць да рож росціць па цёплым начам па вутраннім зарам, а ліх чалавек па межам хадзіў да залом ламіў па цёплым начам, па халодным росам. А пашлі яму, Божа, на смерць, на балесць, а на куту ляжаць; яму хлеба ня з’ісць, вады ня піць, а ў магіле быць, а рабе Праскоўе здаровай быць, Мікалаю святому малебен служыць. Амень”; “Госпадзі Божа, благаславі, пасабі мне еты вянок вырваць (скруціць залом і наступіць на яго). Іду я па Юр’евай pace, па зямчужнай траве, Юр’евай расою ўмываюся, малебнаю скацеркаю ўціраюся, і пайду ў цэрквусабор. У том саборьг стаіць гроб, у том грабу ляжыць мярцвец, у таго мерцвяца занямелі яго зубы і цела. Хто еты залом заламіў, занямей яго цела і кроў на векі вякоў, і амін яму!”
ТАЛАКА
Талака — калектьгўная дапамога пры выкананні сельскагаспадарчых работ. У духоўнай культуры беларусаў звязвалася са шматлікімі ўяўленнямі, звычаямі, абрадамі і магічнымі дзеяннямі: рытуальным спажываннем на полі кашы, ужываннем гарэлкі, пляценнем вянка, качаннем (куляннем) па зямлі, абліваннем вадой.
Так, абліванне вадой суадносілася як з імітатыўнай магіяй (прыпадабненне вады дажджу), так і з прадуцыравальнай магіяй (вада забяспечвае ўрадлівасць). Уяўленні аб рытуальным паліванні апошніх каласоў (пры дажынкавай талацэ) адлюстроўваюць культавае ачышчальнае значэнне вады. Характэрнае для талочных дажынак качанне (кулянне) па ніве сімвалізуе максімальнае зліццё з зямлёй і стымулюе паспяховы рост збожжа, а таксама мае на мэце прафілактычнае прадухіленне звязанай са жнівом хваробы і вяртанне патрачанай сілы. Качанне па “барадзе” выяўляе непасрэдную сувязь са шлюбнаэра
101
тычнай тэматыкай, заснаваную на ўсведамленні апошніх каласоў як носьбітаў эратычнага сэнсу і як сімвала мужчынскага (апладняючага) пачатку. Вытокі гэтых уяўленняў — ва ўсведамленні “барады як магічнага прадмета, які забяспечвае пладавітасць, пладаноснасць, урадлівасць.
Талака ў народнай свядомасці разглядаецца як агульнапрыняты сродак, які спрыяе перадшлюбным адносінам моладзі і значна палягчае выбар спадарожніка жыцця. Месца правядзення талакі станавілася своеасаблівай сцэнай шматлікіх абрадавых дзеянняў ярка выражанага шлюбнаэратычнага характару.
Асноўнае рытуальнае значэнне аднаго з цэнтральных талочных сімвалаў — вянка — увасабленне надзеі на новы ўраджай, плён, багацце. Вянок сімвалізаваў гаспадарчы кругаварот і цыклічнасць часу наогул. Акрамя таго, выява кола вянка як аховы ад небяспечных сіл, перажытак салярнага культу і сімвал дзявочай чысціні адыгрывала значную ролю ў талочнай абраднасці, садзейнічала замаўленню ўрадлівасці і дабрабыту, а таксама азначала канец паспяхова завершанай працы (параўн. дажынкавы вянок на ніве; вянок, які вешалі на дах пабудаванага дома, ускладалі на толькі што пакрытую страху і інш.).
Ужыванне ў час талакі кашы асэнсоўвалася не толькі як магічнае замаўленне гушчыні і ўрадлівасці пасеваў, але і як магічны кансалідуючы акт: сумеснае спажыванне кашы падкрэслівала прызнанне і зацвярджэнне кожнага ўдзельніка талакі ў прыналежнасці да данага калектыву. Частаванне гарэлкай мела на мэце закліканне вільгаці і плёну, падкрэслівала аднясенне талакі да ліку старажытных земляробчых абрадаў.
Абавязковым на талочным стале лічыўся сыр, які (часткова дзякуючы свайму беламу колеру) асацыіруецца з жыццём, актыўным прадукцыйным пачаткам, з мужчынскай сілай. Зыходзячы з укладання сыру ў “бараду”, з тэкстаў тыпу “дасі сыру — родзіш сына’, можна меркаваць, што сыр у народным уяўленні сімвалізаваў апладненне зямлі (жанчыны) і адначасова асэнсоўваўся як пасрэднік паміж светам рэальным і іншасветам (паводле Т.В. Валодзінай).
(Коваль, 1995.С. 20—21, 65—66, 150—151)
“ДОБРЫ ВЕЧАР, ТАЛАКА!”
Талака — апякунка жніва і пладавітасці...
Калі змяркаецца і дажынаюць ужо апошні загон (маленькі ўчастак), кожная са жней адкладвае па коласе для аднаго агульнага снапа, які прызначаецца ў гонар талакі. Сабраўшы такім чынам значную колькасць каласкоў, талачанкі звязваюць усе разам адзін агульны дажынкавы сноп. Між тым на ніве застаецца невялікі кавалак: з яго талачанкі (таксама разам) робяць вянок, уплятаючы ў яго розныя кветкі і пахучыя травы. Звязаўшы агульны сноп і зрабіўшы талаковы вянок, карагод талачанак кідае жэрабя, каму давядзецца быць “талакою”. Выбраўшы “талаку”, карагод упрыгожвае яе рознымі 102
кветкамі, дае ў рукі дажынкавы сноп, а на галаву яе кладзе талочны вянок з доўгім белым пакрывалам накшталт шаля. Пасля гэтага ка
рагод акружае талаку і, пераплятаючыся вакол яе вянком, пры
пявае: Добры вечар, добры вечар!
Добры вечар, Талака!
Да ухараводзьжтка
Ты нас геценечкі вечар.
Да вазьмі ж ад нас, вазьмі
Гэты збожны ты снапок;
Да надзень жа, надзень
3 краскамі прыгож вянок!
3 гэтым добрым пойдзем жа мы
К пану да к гаспадару.
Прынясём жа мы яму
Шчасцейка тваё ў харамы.
Ён той пан гаспадарык
Справіць нам дажыначкі,
Выставіць пажытачкі
Ды з засекаў напіхалых.
Пасля гэтай песні карагод талачанак, выставіўшы наперад “талаку” і стаўшы за ёю папарна, адпраўляецца ў такім цырыманіяльным парадку ў хату гаспадара. Талачанкі спяваюць наступныя песні:
Выйдзі, выйдзі, гаспадарыку,
Спатыкаць з усякім збожжам
Талаку; раскрый жа хатачку
Да перад такім жа госцем.
Пакланіся ж, пані, Талацэ,
Пакланіся ёй найніжай,
Пасадзі яе да на куце,
Каб есць толькі да найвышай.
Выйдзі, выйдзі, гаспадынечка,
Спатыкаць з усімі госцьмі
Талаку ж у вароцечка;
Стань ёй борзна, на укосні.
Пакланіся ж, пані, Талацэ,
Пакланіся ж ты ёй каркам,
Выстаў, выстаў ёй да на стале
Саламашкі і з прысмакам.
(Драўлянскі, 1846)
103
[ЖНІЎНЫ ВЯНОК]
Пасля “завівання барады”, скончыўшы работу, усе падымаюцца, і тая жніца, якая палола і “завівала бараду”, бярэ вянок з калоссяў з рук тых, хто яго плёў, і кладзе сабе на галаву. Жніцы на чале з ёй адпраўляюцца да дому гаспадара павольным крокам, спяваючы доўгую песню. Калі на шляху сустрэнецца “свойскі” чалавек, то галоўная жніца здымае вянок са сваёй галавы і ўскладае яго на галаву “свойскага” сустрэчнага чалавека. У гэты час усе жніцы становяцца вакол “палоннага” і працягваюць пець да таго часу, пакуль ён не алдасць ім выкупу, які звычайна складаецца з грошай ці якіхнебудзь рэчаў. Толькі тады вянок здымаецца з яго галавы і ён атрымлівае свабоду.