• Газеты, часопісы і г.д.
  • Летнія святы  Алесь Лозка

    Летнія святы

    Алесь Лозка

    Памер: 162с.
    Мінск 2001
    212.33 МБ
       3 таго часу на старым лысагорскім ясені, названым у гонар смелага каваляасілка Янкавым, ніколі больш у ноч на Купалу аніякай
    
    75
    
    нечысці не з’яўляецца. Нават калі дзьме моцны вецер, калі трымцяць, гудзяць усе суседнія дрэвы, Янкаў ясень стаіць і не варух
    
    нецца...
    
    (Пракопчык, 1981)
    
    
    
        ГУЛЬНІ I ЗАБАВЫ
    
        Збор зёлак і кветак
    
       Купальская пара найбольш прыдатная па прыродных умовах для збору лекавых траў. Народная свядомасць прыдала ей міфічнацудадзейную сілу. Пачыналі збіраць купальскія зелкі днем 6 ліпеня. Нятро Бяссонаў называе наступныя з іх: рута, васіль, васілек; дзяіель, дзягіль; багаткі; салодка, саладушка; буйрак, бурашнік; ластавіца, ластавень і кураслеп, курыная слепата; пералет; лопань, лапух; быліца, расходнік; брацішкі, брат з сястрою, івандымар я; папараць, папаратка, папаратнік.                    .             „
       Гэтай падзеі прысвечана нямала купальскіх песень: А на Купалле, на Яна дзевачкі зелле капалі”, “Купалачка, дзе твая дачка. і
    
       Збіралі зёлкі і кветкі для розных мэт: дзеля прыгатавання лекаў, для святочных вянкоў і варажбы, якая нагадвала таемную забаву. Дзяўчаты з вянкамі вадзілі карагоды ля вогнішча, затым купаліся на зары і пускалі вянкі на ваду, наглядаючы за іх рухам, у якім імкнуліся разгадаць свой лёс. Для гэтай прычыны ўтыкалі краскі і зёлкі ў шчыліны сцен будынкаў.
       Вось як апісвае адну з гульнёвых варожоау на Палессі Мінскан губерні фалькларыст А. Шыманскі ў 1898 годзе:
       “Дзяўчаты адыходзяць ад кастра не гаворачы, не аглядваючыся і не смеючыся. Яны накіроўваюцца да таго месца, дзе расце трава прыпутнік. Прайшоўшы, яны лягаюць на зямлю і зубамі рвуць гэтую траву, прамаўляючы:
    Прыпутнічку, прыпутнічку!
                       СядзііІі ты пры дарозе.
    Відзіш старога і маладога, Ці не бачыў майго мілога?
    
        Сарваўшы прыпутнік, дзяўчаты, не гаворачы і не аглядваючыся, вяртаюцца дадому, кладуць прьіпутнік сабе пад галаву ў ложак, тады мілы абавязкова прысніцца".
    
        Распальванне вогнішча і кола
    
        Вогнішчу ці агню ў Купаллі прыдавалася вялікае значэнне. Раней праводзілі абрад здабывання “жывога агню пры дапамозе грэння. Вогнішча на 6 ліпеня, куды скідалася ўсё старое, было у цэнтры святкавання. На ім рыхтавалі абрадавыя стравы, ля яго вадзілі карагоды, праводзілі гульні.
    
    
    76
    
        У купальскіх песнях распавядаецца, што “He дзеўка агонь клала, Сам Бог агонь раскладаў”, “Святое Пятро ў поле ходзіць, Святы Купала агонь кладзе”, “Ой, месяцу, месяцу, узыдзі раненька і раскладзі купаллейка”. Галавешкай ад вогнішча можна было выгнаць ведзьму з жыта і прагнаць іншую пачварную сілу.
        Над купальскім вогнішчам высока на жэрдцы ўздымалі запаленае кола. Звычайна яго бралі са старога воза, прасмальвалі або аблівалі дзёгцем, каб ярка гарэла. Згарала адно — ладзілі другое. Вакол купальскага вогнішча вадзілі гульнёвыя карагоды, спявалі песні. Палаючае кола таксама пускалі ўніз з узгорка.
        У звароце нашых продкаў да агню, як і іншых індаеўрапейскіх народаў, выкарыстанні адпаведнай сімволікі даследчыкі бачаць абрадавае адлюстраванне салярных (сонечных) матываў, “прадуцыравальны і ачышчальнаахоўны пачатак”.
    
        Збіванне конскай галавы
    
        Знойдзены чэрап конскай ці каровінай галавы ўмацоўвалі на шост або на галіну, якая звісала над купальскім вогнішчам. Калі яно добра разгаралася, то прысутныя кідалі ў галаву палкамі, камянямі, камякамі зямлі, стараючыся збіць яе ў агонь. Пры гэтым выконвалася рытуальная песня:
    
                         — Купала, Купала,
    Дзе ж ты зіму зімавала?
    Дзе ж ты лета летавала?
                         — Зімавала ў пырэйку, Летавала ў зеллейку...
    
                         — А мы прыйдзем рваць траву
                         I цябе, Купала, выганім. — Я зімавала ў крыніцы, А лета правяду ў пшаніцы.
    
       Запісы гэтай рэдкай купальскай забавы былі вядомы толькі ў Кобрынскім павеце ў мінулым стагоддзі. Даследчык быту і фальклору ўсходніх славян Дз. Зяленін выказваў меркаванне, што яна магла прыйсці з Захаду разам з Русаллямі, дзе конь адлюстроўвае дух расліннасці.
    
        Лялька Купала
    
       Купальскі звычай вырабу і спальвання або таплення лялькі праводзілі напярэдадні свята або ў час яго.
       Вось як апісвае звычай этнамузыказнавец Г. Таўлай: “У вёсцы Збураж Маларыцкага раёна і зараз напярэдадні свята збіраюцца ў хату дзяўчаты і жанчыны з усёй вёскі. Кожная нясе штонебудзь з адзежы ці ўпрыгожанняў для вырабу лялькі: хто — пацеркі, хустку, хто — фартушок, вядро. Гаманлівы і вясёлы выраб лялькі Купалы надта просты, калі паўтараеш адно і тое ж з году ў год: змацоўваюць накрыждзве жардзіны, верхняе скрыжаванне — гэтарукі, ніжняе —
    
    
    77
    
    ногі, абкручваюць іх рознымі анучамі, апранаюць ляльку, як сапраўдную паляшучку. Затым робяць галаву, фарбамі малююць рот, нос, вочы, надзяюць хустку, вянок на галаву, чапляюць лентьі, вядро на руку: гэта “Купала нясе малокі . Удзельніцы святочнай працэсіі надзяюць свае лепшыя кашулі, андаракі з фартухамі, якія пераліваюцца ўсімі колерамі палескага разнаквецця. Ляльку Купалу ўзнімаюць высока над галовамі, а за ёю грамадою ідуць людзі, прыпыняючыся каля кожнай хаты з песняй, у якой называюцца імёны гаспадароў:
                             Сергеёва Матруна На Купаллі не була. Тото ведзьма була, До Кыёва лятала На Йвана.
    
       Смеючыся і выкрыкваючы жартаўлівыя выслоўі, гаспадыня далучаецца да святочнага шэсця, якое накіроўваецца да лесу. На ўскрайку выбіраюць самую вялікую елку. “Хлопцы высока, у расухі тьія лялька пакладуць, а яна гарыць! А мы ўжо кругом хвоі той ходзім і пяём купалы”, — расказвае Л .А. Пугач”.
       Існавалі і іншыя звычаі. У вёсцы Люсіна Ганцавіцкага раена зафіксаваны традыцыйны выраб дзвюх лялек: хлопца і дзяўчыны, якіх таксама спальвалі на дрэве. У паўночных раёнах ляльку называюць Мар’яй, у некаторых паўднёвых — ведзьмай. Пры спальванні або патапленні яе амаль усюды называюць ведзьмай, чараўніцай ці русалкай. У палякаў, чэхаў, славакаў, украінцаў ляльку называлі яшчэ Марэна, Марына, Мара, Смерць. Даследчыкі звязваюнь гэты звычай з рытуаламі выгнання смерці (слова “мор” — чума). Спальванне старызны на Купалле — таму пацвярджэнне.
    Аіесь Лозка
    
    
    
    ПЕСНІ
    
    Сягоння Купалле на Яна...
    
    
    78
    
    Сягоння Купалле на Яна, Дзевачкі зелле збіралі.
    
    Дзевачкі зелле збіралі, У старога дзеда пыталі:
    
    — Што гэта, дзедка, за зелле —
    Чорныя галоўкі насення?
    
    Адзедка зелля не пазнаў Ды да караля адаслаў.
    
    Каралеўна зелле пазнала, Яна дзевачкам сказала:
    
    — Дзявочае умыванне, Кавалерскае каханне.
    
                                  (Мінская вобл. Зап. у Лагойскм рне)
    
    
    Тыпэр Купала, а заўтра Ен
    
    79
    
    Тыпэр Купала, а заўтра Ен. (2) Пошлы, дэвочкі, ў зэлёны гай. (2) Ў зэлёны гай гарду рваты, (2) Хлопчыкам доўга Пытра ждаты. (2) Дэвочкі гарды не нарвалы, (2) Хлопчыкі Пытра не дождалы, (2) Ў Пытрыўку сала покушталы. (2)
       (Мажэйка, 1983. Зап. у в. Корсунь Драгічынскага рна)
    
    
    
        Святое Пятро ў поле ходзе
    
    
       Святое Пятро ў поле ходзе, Святы Купала агонь кладз[е].
    
       Ходзем, дзяўчаткі, на Купалу, Ходзем, сястронкі, агонь класц[і].
    
    
       Ходзем, сястронкі, на мяжыцы Пільноваці жыто й пшэніц[ы].
    
    
    80
    
    Пільноваці жыто й пшэніцы Ад тэе ведзьмычароўніц[ы].
    
    Каб яна по межах не ходзіла, Раннія росы не обівал[а].
    
    Раннія росы не обівала, 3 жыта спору не збірал[a].
    
    (Мажэйка, 1983. Зап. у в. Спорава Бярэзінскага рна)
    
    
    
        Да купална ночка невелічка
    
    
    Да купална ночка невелічка, Да не выспаласа дзевочка.
    
    Ягодкі брала, дрэмала, А перэбірала, заснула.
    
    
    А перэбірала, заснула, Прыехаў жэнішок, не чула.
    
    
    81
    
                        Хусткаю махнуў, не дамахнуў, Да злез з коніка, прабудзіў:
    
                        — Стань, моя мілая, доўга спіш, Чым свою свякроўку подарыш?
    
                        — Подару свякроўку, подару, Ў новые сенечкі перэйду.
    
                        Ў новые сенечкі перэйду,
                        Ў рукаў золота набяру.
    
                        Ў рукаў золота набяру,
                       Я свою свякроўку подару.
    
    
    (Мажэйка, 1987. Зап. у в. Выганішча Івацэвіцкага рна)
    
    
    
                СВЯТА МЁДУ
    
    
                             Мядовік (Мядовы Спас) — 14 жніўня ў праваслаўных і католікаў. У календары адзначаюцца і іншыя дні, звязаныя з мёдам і пчоламі.
    
    
    
        ЗВІШЦЬГУДЗЕ МАЛЕНЬКАЯ ПЧАЛА
    
      У народзе са старажытных часоў кажуць: “Працавіты, як пчала”. I сапраўды, гэтыя малюсенькія стварэнні працуюць надзіва многа. Толькі і чуваць над квітнеючым садам ці над грэчкавым полем бесперапынны гуд: пчолы збіраюць мёд — бессмяротны напітак міфічных багоў, які надаваў ім цудадзейную сілу і вынослівасць, а таксама дзіўную працягласць жыцця. Сярод вяскоўцаў да нашых дзён захаваліся паасобныя адбіткі пакланення пчолам, ні, як іх яшчэ называлі, “боскім істотам”.
      У гэтых адносінах вельмі характэрны раздзел “Падгляд пчол” у паэме Якуба Коласа “Новая зямля”. У ім даецца апісанне збору мёду на пасецы галоўнага героя твора Міхала. Прачытаўшы гэтае месца паэмы. не можаш не задаць пытанне: “Навошта было гаспадару на гэты момант збіраць сваіх суродзічаў, наладжваць з гэтага выпадку для іх баль і, самае галоўнае, дзяліць між імі мёд?” Прычым робіць гэта не сам гаспадар, а адзін з яго гасцей. Адказ на яго вядзе нас яшчэ ў родаваабшчынны лад, калі ўсё, у тым ліку і борці, было ў агульным уладанні родаў і ўсё здабытае і сабранае, таксама і мёд, дзялілася паміж членамі роду. I як гэта ні дзіўна, такі архаічны звычай змог захавацца ў асяроддзі панямонскіх беларусаў аж да пачатку XX стагоддзя і пад пяром Я. Коласа перарос у мастацкую карціну аднаго з самых светлых помнікаў нялёгкага сялянскага жыцця.
    
    
    83
    
       Болей таго, у Статуце Вялікага княства Літоўскага за 1588 год у раздзеле дзесятым ажно чатыры артыкулы прысвечаны борцям, бортным дрэвам і самім пчолам. Вось пра што там гаварылася: “Хто б пашкодзіў чужое бортнае дрэва з пчоламі, хвою, ці дуб, ці іншае бортнае дрэва, корань ля зямлі падсек, ці агнём падпаліў, ці хтонебудзь выпадкова ненаўмысна пашкодзіў, той за кожнае дрэва з пчоламі павінен будзе заплаціць па дзве капы грошай, а за пашкоджанае дрэва без пчол — капу грошай, за прызначанае пад борць дрэва — паўкапы грошай. А хто б сілаю, прымусова выцясняў кагонебудзь з зямлі ці з адвечных уваходаў, ці таксама зладзейскім намерам абсек ці падпаліў бортнае дрэва, ці адзнакі высек або агнём выпаліў і гэта было даказана, тады павінен заплаціць гаспадару за борць з нявыбраным мёдам — тры рублі грошай, за дрэва бортнае, у якім раней пчолы былі, хоць яно і без пчол, але пашкоджанае, — па дзве капы грошай, за вырабленае на борць дрэва, дзе пчол яшчэ не было, — капу грошай, а за ствол без борці, колькі б іх ні пашкодзіў, — за кожны па паўкапы грошай” (артыкул 13).