Летнія святы
Алесь Лозка
Памер: 162с.
Мінск 2001
Лянок
“Лянок” — старажытны карагод, у якім узнаўляўся, імітаваўся працэс вырошчвання і апрацоўкі льну. Пад рознымі назвамі і ў розных варыянтах распаўсюджаны па ўсёй Беларусі. У Магілёўскай вобласці, як сведчыць М. Чуркін, выконвалі наступную песню:
Пасеялі дзеўкі лён, дзеўкі лён¹, Пасеялі дзеўкі лён. Пасеяўшы, палолі, палолі,
Пасеяўшы, палолі. Белы ручкі калолі, калолі,
Белы ручкі калолі.
¹ Першыя два радкі паўтараюцца па два разы кожны.
57
Унадзіўся сівы конь, сівы конь,
Унадзіўся сівы конь.
Пацёр, памяў дзеўкін лён, дзеўкін лён.
Пацёр, памяўдзеўкін лён...
У Мінскай вобласці дзяўчаты і хлопцы выстройваліся ў два рады тварам адзін да аднаго. Спачатку юнакі ў рытме песні імітавалі пасеў ільну. Потым дзяўчаты ілюстравалі, як лён палолі, ірвалі, мялі, трапалі, снавалі, павівалі, пралі, ткалі, бялілі, адбівалі, мылі, рассцілалі, скручвалі. Юнакі суправаджалі ўсё гэта прытупамі ў такт песні.
Падобная мелодыя запісана ў Гомельскай вобласці:
Хутка
Ох, я се_ я_ ла, я се_ я_ ла ля_ нок,
Шырокую папулярнасць набыла мелодыя карагода, запісаная Г. Цітовічам:
Л J= 102 ᵤ ᵤ ₖ фірІІІІІііІ^^
Ox, i ce_ я_ ла Уль_я_ ні_ ца ля_ нок, ох, і
58
Ox, i сеяла Ульяніца лянок, Ox, і сеяла Іванаўна лянок. Ох, сэрца лянок, Мая радасць ты, лянок, Ўсё бялюсенькі кужалёк! '
Ох, палола Ульяніца лянок, Ох, палола Іванаўна лянок.
Ох, ірвала Ульяніца лянок, Ох, ірвала Іванаўна лянок.
А сарваўшы, у снапочкі ставіла, А сарваўшы, у снапочкі ставіла.
Ох, і слала Ульяніца лянок, Ох, і слала Іванаўна лянок.
Ох, і мяла Ульяніца лянок, Ох, і мяла Іванаўна лянок.
Ох, і прала Ульяніца лянок, Ох, і прала Іванаўна лянок.
Ох, і ткала Ульяніца лянок, Ох, і ткала Іванаўна лянок.
А саткаўшы, ды сарочак нашыла.
А саткаўшы, ды бялёвых нашыла.
Часта выканаўцы карагода ходзяць па крузе, узяўшыся за рукі або парамі, і спяваюць, іншы раз прыстукваючы абцасамі. Такі,
¹ Прыпеў “Ох, сэрца лянок...” паўтараецца пасля кожнай страфы.
59
напрыклад, карагод, дзе ў жартоўнай форме спявалі пра жанчыну, што ткала “ў нядзельку шматок, за тры года — лакаток”:
У некаторых выпадках удзельнікі акрамя простых крокаў выконвалі бакавыя прыстаўныя крокі.
Цікавы рытмічны варыянт пад назвай “Пасеялі дзеўкі лён” запісаны ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці:
60
Можна ўявіць, якімі яскравымі будуць гэтыя карагоды ў выкананні дзяцей і моладзі.
(Чурко. С. 22—24)
Церніца
“Церніца” — полька і самастойны танец. Назва яго паходзіць ад назвы інструмента для апрацоўкі льну. Рух у польцы “Церніца” быў звычайны. У танцы ж выканаўцы, паклаўшы адзін аднаму рукі на плечы, станавіліся ў два кругі. Ідучы ў парах па крузе, выконвалі прытопы, імітуючы абіванне льну, адначасова падымалі і апускалі рукі, быццам церлі лён церніцай. Танец часта суправаджаўся прыпеўкамі, якія прыводзіць Г. Цітовіч:
61
А на гары цер(ы)ніца сама трэ, А да мяне дзевіца сама йдэ.
Цер(ы)ніца, цер(ы)ніца сама трэ, Дзевіца, дзевіца сама йдэ.
А я тую цер(ы)ніцу на гару, А да сябе дзевіцу прыгарну. Цер(ы)ніцу, цер(ы)ніцу на гару, Дзевіцу, дзевіцу прыгарну.
Дзенідзе была вядома таксама полька “Церніца”, якую выконвалі парамі.
(Чурко. С. 73)
КУПАЛЛЕ
Купала (Ян) — 24 чэрвеня ў католікаў, 6 ліпеня ў праваслаўных.
Адно з найстаражытных і любімых у народзе святаў — Купалле. Гэта свята вяршыні лета, росквіту прыроды, выяўлення яе магутных жыццёвых сіл. Гэтая жыццёвасць, жыццярадаснасць, весялосць панавала і ў купальскую ноч з яе вогнішчамі, варажбой, скокамі, музыкай. Як спяваецца ў народнай песні:
Ой, рана, рана ды на Яна, да ўся зямля дрыжала з Купала, ды лясы звінелі, як мы пелі, сяло разлягалася з музыкі.
(Кацар. С. 86)
Папарацькветка, згодна з народнымі павер’ямі ўсходніх славян, зацвітае толькі раз у год — апоўначы на Купалле, звычайна ў самым гушчары лесу. Лічылі, што чароўны яркі колер, якім успыхвае папарацькветка, сыходзіць на яе ад Перуна. Па агульнавядомым уяўленні, гэтая кветка цвіце толькі некалькі імгненняў, і той чалавек, які зможа яе сарваць, стане шчаслівым і багатым, атрымае здольнасць разумець гаворку звяроў і дрэў, зможа адшукаць схаваныя ў зямлі скарбы. Верылі, што чароўную кветку ў момант яе цвіцення ахоўваюць розныя нячысцікі і страшыдлы, уздзеянне якіх на чалавека можа мець небяспечныя і нават трагічныя вынікі. Так, у адной беларускай легендзе расказваецца аб тым, што да пошукаў папарацькветкі чалавека можа падбухторваць нячысцік (“Пайдзі ды пайдзі. Сарвеш тую кветку — грошай шмат здабудзеш, не толькі што сабе і дзеткам заробіш, але і на ўсю вёску хопіць”). Паслухаўшыся “чартоўскага нашэптвання”, хлопец уначы пайшоў да абранага ім месца, а раніцай яго знайшлі “ў канаве зусім бездыханным: відаць, чэрці
63
яго туды піхнулі”. Чалавека, які алважыўся сарваць папарацькветку, чакаюць цяжкія выпрабаванні. Некаторыя з іх апісваюцца ў народнай легендзе “Папараць”... У некаторых іншых легендах расказваецца аб выпадковым авалоданні чалавекам папарацькветкай, што прыводзіць да набывання ім чароўных, незвычайных якасцей. Ішоў гаспадар лесам, учапілася яму ў лапаць кветка папараці, і чуе ён, як сабакі гавораць між сабою... Чуе гаспадар, пра што птушкі і букашкі гавораць...”
У адным з рускіх паданняў з’яўленне кветкі на папараці таксама апісваецца як небяспечная і амаль недасягальная для чалавека, але чароўная і прыцягальная з’ява: “Внезапно появляется почка, которая, поднпмаясь все выше н выше, то заколышется, то остановнтся — н вдрут зашатается, перевернется н запрыгает. Ровно в 12 часов ночн созревшая почка разрывается с треском, м взорам представляется яркоогненный цветок, столь яркнй, что на него невозможно смотреть; невндямая рука срывает его, а человеку нккогда почтн не удается сделать это. Во время цветення папоротняка слышно, будто бы шебет н голос нечнстой сялы, не желаютей допустмть человека до чудного, редкого цветка, нмеюшего драгоценные свойства...
Такія ж уяўленні аб папарайькветцы ўласцівы і ўкраінцам. яны верылі, што з яе дапамогай можна даведацца аб сваім і чужым лёсе, лячыць хворых, разумець мову птушак. Разам з тым у заходнеўкраінскай традыцыі папараць асэнсоўвалася як любімае зелле чарцей і ведзьмаў. У сувязі з такімі ўяўленнямі на Гуцульшчыне існаваў звычай біць папараць: каб яна не сеялася на полі і не шкодзіла іншым травам, яе збівалі палкамі, а потым месца, дзе яна расла, апырсквалі святой вадой.
Паэтычна асэнсаванае паданне пра папарацькветку знаходзім у вершаванай казцы Уладзіміра Дубоўкі “Кветка шчасця”:
Ёсць цудоўнае паданне, як на свята, на Купалле, ад паўночы да світання кветку Шчасця ў нас шукалі. Гаварылі, што на свята дзесьці папараць красуе. Пекла ўсё тады паднята, каб не даць нам кветку тую. Узнімаюць ведзь.мы скогат, лямантуюць дзіка чэрці, каб шукальніка якога напалохаць аж да смерці.
Адшукаць туды дарогі, дзе яна красуе, цяжка: настаўляюць чэрці рогі, ведзьмы скачуць урасцяжку. Лесуны выходзяць з нетраў і русалак карагоды.
Вадзянік і сорак ветраў там з’яўляюцца заўсёды.
А чаму? Хто кветку знойдзе, возьме гэту кветку ў рукі, — шчасце з’явіцца ў народзе, будуць людзі жыць без мукі...
(Коваль, 1995. С. 114—116)
64
3 этнаграфічнай спадчыны Аляксавдра Сержпутоўскага
Спосаб здабывання і захоўвання агню шырока апісаны ў шматлікай навуковай і навуковапапулярнай літаратуры. He абышоў гэты факт увагай і А.К. Сержпутоўскі, прысвяціўшы яму этнаграфічны нарыс ‘Добыванне огня”¹. Даследуючы быт жыхароў цяжкадаступных населеных пунктаў Беларускага Палесся, ён адзначаў, што большасць сялянскіх сем’яў не карысталіся запалкамі і здабывалі агонь старажытным дзедаўскім спосабам пры дапамозе вогніва, крэмню і трута або “цыра” — грыба, што расце на гнілой частцы ствала хвоі. Рабілася гэта па некалькіх прычынах. Запалкі каштавалі даволі дорага і былі не па кішэні многім палешукам. Да таго ж яны тухлі ад ветру. Таму кожны мужчына насіў у маленькай торбачцы, якую называлі вогневіцай, магалейкай або калітой, нескладаныя прыстасаванні для атрымання агню. Умелі разводзіць агонь у сваіх дамах і палескія жанчыны, калі мужчын не было ў сядзібе.
Ва ўрачыстых выпадках запальвалі свяшчэнны агонь трэннем, пры дапамозе шкельцаў і сонечных промняў. Гэта рабілі звычайна пры пераходзе ў новы дом. У прысутнасці ўсёй сям’і, гасцей гаспадар распальваў свяшчэнны агонь у старой хаце і пераносіў яго ў новую хату, дзе рыхтавалася застолле. На думку палешукоў, у такім выпадку заступнікі продкаў разам з агнём пераселяцца на новае месца і будуць ахоўваць навасёлаў ад няшчасйяў і бядот,
У час эпідэмій пры дапамозе свяшчэннага агню запальвалі кастры на ўскраінах вёсак. Яны павінны былі ўберагчы людзей ад хвароб.
У многіх палескіх вёсках існаваў звычай распальваць пры дапамозе свяшчэннага агню купальскія вогнішчы. Яшчэ задоўга да свята на месца, дзе ў ноч з 22 на 23 чэрвеня шугане ў неба купальскі агонь, моладзь пачынала зносіць “май” — галінкі бярозы, ліпы, якімі на Тройцу сяляне ўпрыгожвалі дамы і двары, а таксама кавалкі дошак, салому, зношаныя лапці.
У дзень свята хлопцы ўкопвалі ў зямлю высокую жардзіну, насаджвалі на яе старое кола ад павозкі. Дзяўчаты вешалі на жардзіну вянкі, упрыгожвалі яе рознакаляровымі стужкамі, зялёнымі галінкамі. Затым вакол жардзіны складвалі ўсё, што гарыць.
Вечарам, калі сонца хавалася за гарызонтам, і малыя і старыя ішлі сустракаць свята. Пакуль хлопцы і дзяўчаты спявалі песні, гулялі ў розныя гульні, а старыя вялі нетаропкія размовы пра жыццёбыццё, маладыя дужыя мужчыны прымаліся за дабыванне свяшчэннага агню. I вось ён — доўгачаканы момант: на волю вырваўся агеньчык. Ен перакідваўся на сухую салому, вецце. Адступала цемра. Пад радасныя крыкі і воклічы прысутных пачыналася адно з самых любімых народных святаў.