Летнія святы
Алесь Лозка
Памер: 162с.
Мінск 2001
Магчыма, у хрысціянскі перыяд багіня Мокаш, заступніца прадзення і ткацтва, змянілася на вялікапакутніцу Параскеву Пятніцу, якая асацыіруецца з кожнай пятніцай. У народзе захаваўся дзень Параскевы Пяценкі (Параскоўя Пятніца, Параскімка, Параскі Асеннія), што адзначаецца 10 лістапада (у католікаў 28 кастрычніка) як дзень забароны прадзення і ткацтва. Аб гэтым існавалі павер’і: хто будзе прасці, то зпад печкі вылезе Пятніца і пакарае (Смаленшчына); яна ў выглядзе старой бабулі ходзіць па вёсках і строга глядзіць, каб ніхто не праў кудзелю ў пятніцу (Гомельшчына).
Важны этап у прадзенні наступае ў Піліпаўку — шасцітыднёвы перадкалядны пост — Піліпаўскі пост, які пачынаецца 28 лістапада і заканчваецца 6 студзеня (у праваслаўных). Пра сам прысвятак Піліп (27 лістапада) нездарма гавораць, што ён г‘дзяцей адзявае”. У гэты дзень рыхтаваліся да піліпаўскіх вячорак (“попрадак”, “засідак”), калі і ткалі, то не сабе, а талакою дапамагалі бяднейшым. У адной веснавой песні распавядаецца пра лянівую праллю:
А мая маці не прала — Піліпову ночку проспала, Да пуд лёд мучкі таскала. — Плывець, плывець мучкі волокном, А назад полотном.
(Лельчыцкі рн)
¹ Сеець — сядзець.
47
У Піліпаўку часта дзяўчаты збіраліся прасці ў адной хаце, звычайна выбіралі месца ў беднай сям'і і за гэта ёй чымнебудзь плацілі. За працаю спявалі песні. У некаторых з іх малююцца ўсе этапы прыгатавання палатна.
Пойдзем, дзевачкі, у начлежачкі.
Возьмем, дзевачкі, паўтары мычачкі, Напрадзём, дзевачкі, паўтары цэвачкі, Аснуём, дзевачкі, паўтары губачкі.
Пойдзем, дзевачкі, на сяло бёрда шукаць.
Усё сяло абышлі, бёрда не знайшлі.
Будзем, дзевачкі, у прасла кросны снаваць, Будзем, дзевачкі, у тын кросны ткаць.
(Мсціслаўскі рн)
У іншых апавядаецца аб майстэрстве і нядбайнасці пралляў і ткалляў:
...А наша Насшнка — ды тонка пралля,
Ды тонка пралля, ды звонка ткалля: Увадзіла ніткі пароўна калена, Пароўна калена, таўсцей за палена...
(Вецслабада Істрэнскай вол.
Лудзенскага пав.)
Асвяціў месяц і зямлю, і ваду, 1 мяне, маладу, сярод горада. А я, малада, усё кавёры ткала, Круп золата паразбірала...
(Копысь Горацкага пав. Магілёўскай губ.)
Андрэй, які намі прыгадваўся ў сувязі з сеяннем ільну і канапель, узгадваенца і пазней у абрадах падчас прадзення. Напрыклад, на Андрэя, ці Андроса (13 снежня), дзяўчаты зноў варожаць на канапляным і льняным семі. Пра вольныя ад прадзення дні ў народзе гавораць: “Каб ты Саваў не савіла, Андросаў не андросіла¹, a кудзелю кудосіла, то гола б не лежала” (Лельчыцкі рн).
Маюць свае абрады і іншыя дні, вольныя ад прадзення. У Ельскім раёне на Матрыхваны (6 снежня) дзяўчаты расчэсвалі свае косы малою грабёнкаю, што “мічуць”, ложаць яе пад падушку са словамі: “Здайса ў сьне, з кім я стану ў пары на весьне”. А ў Брэсцкім раёне пра Варвару (17 снежня) ведаюць, што яна “верацёнамі замучана”. Лічыцца, калі прасці ў гэты дзень пасля захаду сонца, “то Варвара прынясе сорок верэцён, шоб напрала за адзін вечар”. Існуе паданне, што адна пралля напрала па дзве ніткі на кожнае верацяно і выкінула іх на двор у ахвяру міфічнай заступніцы. У Шумілінскім раёне так растлумачваюць прьгчыну забароны прадзення на Савы (18 снежня):
¹ “Савіць” і “андросіць” — г.зн. святкаваць Савы і Андросы.
48
“He трэба круціць, каб добра было скату, бо скруціцца ягнё ў калясо”.
Прадзенне працягвалася доўга: усю зіму і прыблізна палову восені і вясны. У веснавым календары вылучаюцца наступныя з’явы, звязаныя з падрыхтоўкай нітак для ткацтва. Вось, напрыклад, на Васіля Капальніка (13 сакавіка) нельга было прасці, бо можна “адслініць замураваную зіму” і надыдуць халады; на Аўдоццю Вясноўку (14 сакавіка) не пралі, не снавалі і не выконвалі іншыя работы, бо гэты дзень святочны, ды яшчэ лічыўся “нешчаслівым”. Толькі лянівым праллям казалі на Аўдоццю: “Прадзі, гулыдяй, бо будуць голыя бокі, як не прасьцімеш” (Лельчыцкі рн).
Цікавы звычай зафіксаваны на Мсціслаўшчыне, што праводзіўся менавіта ў Чысты чацвер, дзень на Вербным тыдні, які ў розныя гады можа прыпадаць як на сакавік, так і на канец красавіка. Звычайна ў гэты перадвелікодны дзень не пралі, але існаваў даўні звычай раніцай прасці леваю рукою так званыя “чацвярговыя ніткі”. Потым сатканым з іх палатном перавязвалі раны.
Звернута ўвага ў календары і на снаванне як адзін з працэсаў падрыхтоўкі напрадзенага да ткацтва. Заўважана, штолепей снаваць кросны “пад поўню”, пасля Каляд і пазней. Менавіта на Прывадохрышча, ці Прыцек (20 студзеня), можна было прасці і снаваць. Пасля калядных ігрышчаў гаварьыі: “Тык Прытык кудзелю прывалык”. У Свіслацкім раёне ходзіць павер’е, што паміж каталіцкімі (2 лютага) і праваслаўнымі (15 лютага) Грамніцамі не трэба снаваць кросны, бо “ваўкі будуць снаваць каля будынкаў”. У Благавеснік (6 красавіка) на Віцебшчыне нельга было снаваць, бо можна было “заснаваць дождж” на ўсё лета. Непрыдатнымі для гэтай справы лічыліся і Міжблагавешчыны, дні паміж каталіцкім (25 сакавіка) і праваслаўным (7 красавіка) Благавешчаннем. Як заўважыў этнограф П. Дземідовіч у мінулым стагоддзі, беларус стараўся нічога ў гэты небяспечны перыяд не даваць у доўг, асабліва бёрды для запраўкі кроснаў. У некаторых раёнах небяспечным перыядам быў і Пахвальны тыдзень, які пачынаўся адразу перад Вербніцай. Так, у Мазырскім раёне гавораць: “Нельга беліць хату, снаваць кросны: пахвалісса зрабіць — не пахвалісса знасіць”.
Пасля фарбавання пражы, снавання яе і запраўкі кроснаў пачыналася, нарэшце, ткацтва. Сядаць за кросны маглі пасля Каляд, у першы дзень Вялікага посту і пазней і шчыравалі да самай Пасхі. He ткалі ў святочныя дні, пятніцу і нядзелю. У Лельчыцкім раёне “бояліся грымаць кроснамі, шоб нем грымеў гром”. Там жа на саму Вербніцу (нядзеля перад Пасхай) ткалі, а вось на Вербны, ці Белы, тыдзень — не, рыхтаваліся да вялікага свята. Выключэннем мог быць Чысты чацвер, на які ткалі магічнае палатно для перавязкі ран. 3 громам звязана забарона на тканне і ў асеннезімовае свята Міхайла (21 лістапада) у Калінкавіцкім раёне: “Міхайла мы празнуем, каб гром не біў нас. He рубаем ні тапаром, ні нажом, ні красён не тком, штоб не абідзіўся Міхал”.
Лічыцца, што адны кросны трэба выткаць да Міхайла, другія — у Піліпаўку, трэція — у Мясаед, а чацвёртыя — у Вялікі пост.
49
Такім чынам, у Беларусі склаўся сталы каляндар працы і адпачынкаў, звязаны з палрьгхтоўкай сыравіны (сеянне і догляд за льном і каноплямі, збор ураджаю і яго апрацоўка, у тым ліку і воўны, прадзенне), фарбаваннем, снаваннем, устаноўкай кроснаў і ткацтвам. Прычым усе гэтыя працэсы багата адлюстраваны і замацаваны ў прыказках і прымаўках, прыкметах, абрадах, гульнях і іншых жанрах вуснай народнай творчасці, што з’яўляецца цэласнай і прадуманай сістэмай гадавога цыкла.
Алесь Лозка
ТКАЦТВА
Адным з багатых і старажытных промыслаў беларусаў з’яўляецца народнае ткацтва. На працягу стагоддзяў яно развівалася, удасканальвалася і перадавалася з пакалення ў пакаленне. У народным ткацтве знайшла сваё адлюстраванне векавая гісторыя беларускага народа, яго майстэрства, мастацкі густ.
Традыцыйнае ткацтва — складаны і шматгранны працэс.
Сыравіна — лён, авечая воўна, радзей каноплі. Для апрацоўкі льну існавала шмат спосабаў і прылад.
Мал. 1. Пранік (а), нажы (б), церншы (в, г, д, е, ж, з)
Пранік (пральнік, прач, валёк) — прылада для абівання льну (мал. 1, а).
Нажы (драчок) — прылада для абрывання льняных галовак (мал. 1, 6). Нагадваюць матыку з зуб’ем, толькі ў нажах зуб’е было вострым з абодвух бакоў. Былі вядомы ў асноўным на поўначы Беларусі.
Церніца (мялка, мяліца, мячка). На Беларусі вядомы чатыры тыпы церніц: нахільная, зробленая са ствала дрэва, двухрэбравая, аднарэбравая і гарызантальная, збітая здошак (мал. 1, в, г, д, е, ж, з).
Трапло (трапачка, трапушка, трэпачка) — прылада для трапання валакна (мал. 2, а, 6). Вядомы два асноўныя тыпы трапла: лапатападобнай формы (паўночныя і паўночнаўсходнія раёны) і мечападобнай (на астатняй тэрыторыі Беларусі).
Грэбень (друка) — прылада для часання валакна (мал. 2, в, г, д, е). На поўдні і на ўсходзе Беларусі вядомы драўляны грэбень лапатападобнай формы з выразаным зуб'ем, на поўначы (Віцебшчына, паўночныя раёны Міншчыны і Магілёўшчыны) —
50
Мат. 2. Трапло (а, б), грэбні (в, г, д, е)
Mar 3. Прасніцы (а, б), верацяно (в), калаўрот (г)
грэбень з набітым драўляным зуб’ем. На ўсёй тэрыторыі Беларусі вядомы грэбень з металічным зуб’ем.
Шчотка (шчэць). Выраблялася са свінога шчаціння і выкарыстоўвалася ддя часання кужалю. Пашырана на ўсёй тэрыторыі Беларусі.
Прасніца (прасліца, пралка, потась) — прылада, на якой умацоўвалася кудзеля (мал. 3, а, 6). На ўсёй тэрыторыі Беларусі пашырана прасніца лапатападобнай формы, на паўднёвым усходзе сустракаецца вёслападобнай формы.
Верацяно — прылада для скручвання ніткі ў працэсе прадзення (мал. 3, в).
Калаўрот (самапрадка, самапраха) — прылада для прадзення (мал. 3, г). Вядомы два тыпы: калаўротстаяк, у якім кола размешчана вертыкальна, і калаўротляжак з колам, размешчаным гарызантальна.
Матавіла (вітушка, баран і інш.). Для звівання пражы ў маткі слу
Мал. 4. Матавілы
51
жылі два тыпы матавіл (мал. 4). Найбольш простым, якое захавалася ў асноўным на поўдні Беларусі, з’яўлялася ручное матавіла (палка з натуральнай развілкай на адным і папярочынай на другім канцы). Больш удасканаленае матавіла — крыжавіна з брускамі на канцах, умацаваная на падстаўцы. Сустракаліся яны часцей у заходніх раёнах Беларусі. На ўсёй тэрыторыі вядома матавіла для размотвання пражы з маткоў (размотыч). Даволі пашыраным з’яўлялася матавіла “баран”, якое складалася з дзвюх крыжавін, злучаныхтонкімі брускамі. 3 яго снавалі кросны.
Сноўніца (снойка, снойля, снавальня) — прылада для снавання кроснаў (мал. 5). Пашырана ў асноўным на поўначы Беларусі.