Летнія святы
Алесь Лозка
Памер: 162с.
Мінск 2001
А вось пра што гаварылася ў артыкуле 14: “Калі хтонебудзь выдраў у кагонебудзь іншага пчол з нявыбраным мёдам, але дрэва не пашкодзіў, то абавязаны заплаціць за кожную пчаліную сям’ю дзве капы грошай. Калі б хто ў каго ля дома, ці на пасецы, ці ў лесе на дрэве, з вулля ці са зробленага для іх дупла пчол выдраў ці з вуллем разам забраў і даказалі капою (“капа” — не толькі грашовая адзінка, але і суд; на “копны суд” збіраліся прадстаўнікі некалькіх бліжэйшых населеных пунктаў, каб вырашыць неадкладныя надзённыя пытанні, у тым ліку і пра пакражу пчол; так, з архіўных дакументаў вядома, што ў в. Чухава Пінскага раёна (сучасны падзел. — А.Н.) у 1646 годзе збіралася капа ў лютым, каб разгледзець справу аб пакражы пчол з пасекі бацюшкі, які жыў у суседняй вёсцы (Новы Двор. — А.Н.) ці якім следствам, тады павінен заплаціць тры рублі грошай, за выключэннем таго, каго злавілі з пакражаю, такога, як злодзея, павінны прыгаварыць да смяротнага пакарання (выдзелена мною. — А.Н.). А калі хтонебудзь у чыімнебудзь лесе наўмысна пасек і мёд выбраў, то за гэта павінен заплаціць шэсць рублёў грошай”.
Як бачым, вельмі строга і пільна ахоўваліся правы людзей, якія валодалі борцямі, і, з другога боку, вельмі ж суровым было пакаранне за разбурэнне борцяў ці пакражу мёду, бо тры ці шэсць рублёў — гэта занадта вялікія грошы для таго часу. А каго злавілі на месцы злачынства, чакаў смяротны прысуд. Нічога не зробіш. Нашы продкі жылі па сваіх законах.
Менавіта на Беларускім Палессі ўзнік своеасаблівы лясны промысел, які, дзякуючы шьгрокаму распаўсюджанню і велізарнаму эканамічнаму значэнню, прадвызначыў на некалькі стагоддзяў характар развіцця гэтага ляснога краю. Промысел атрымаў назву “бортніцтва” (ад слова “борць” — штучна выдзеўбанае ў дрэве дупло для пчол) і быў заснаваны на развядзенні і ўтрыманні лясных пчол — баровак у штучных дуплах — борцях.
( Ненадавец, 1993. С. 260—262)
84
3 этнаграфічнай спадчыны Аляксандра Сержпутоўскага
Сябрына. Па назіраннях Сержпутоўскага, сябрына ў Беларусі ў многім абапіралася на сумеснае вядзенне гаспадаркі, у прыватнасці пчалярства, бо пчолы часта пераляталі раямі ад аднаго селяніна да другога. Палешукі лічылі гэта праяўленнем боскай волі. Ды і пчалу называлі палешукі свяшчэннай істотай, якая дае воск для царкоўных свечак. Таму сябрына, заснаваная на сумесным бортніцтве, лічылася самай моцнай.
Існаваў на Палессі выдатны звычай — адорваць маладых пчалінымі вуллямі. Такім чынам госці і маладыя гаспадары станавіліся сябрамі.
Сябрына ўстанаўлівалася і ў выпадках, калі ад падораных на вяселлі каровы, авечкі ці кабылы атры.мліваўся прыплод, у такім разе гаварылі: “Ідзе ў руку”.
“Хаця пры ўстанаўленні сябрыны ніякіх спецыяльных абрадавых дзеянняў не праводзяць, — зазначаў Сержпутоўскі, — але з моманту яе з'яўлення сябры звяртаюцца адзін да другога на “вы”, а не на “ты”, як прынята гэта паміж чужымі людзьмі”. 3. такой павагай звярталіся палешукі толькі да бацькоў, старэйшых па ўзросце, родзічаў і самых блізкіх сяброў і таварышаў.
Кожны чалавек лічыў для сябе свяшчэнным абавязкам дапамагчы сябру ў бядзе. Вялікім грахом было пакрыўдзіць сябра, прычыніць яму зло. Сварка паміж сябрамі — ганьба для абодвух.
У час урачыстасцей сяброў саджалі на самае ганаровае месца, удзялялі ім шмат увагі. Сябры часта выступалі ў ролі дарадцаў, абаронцаў перад грамадскімі і дзяржаўнымі інстанцыямі. Нездарма гаварылі, што часам ад сябра хутчэй атрымаеш дапамогу, чым яп родзіча. Адсюль з'яўленне прыказак і прымавак: “Многа сваіх, ды чорт на іх, а сябар — божы сваяк”, “Часам ад свайго помачы не чакай, хіба ў сябра папытай”.
Кожны прадбачлівы беларус пры ўсякім зручным выпадку стараўся займець як мага больш сяброў у сваёй і ў суседніх вёсках. Ведалі: сябар дапаможа ў цяжкуто хвіліну жыцця, пусціць пераначаваць і прыме як самага дарагога госця. “He май асьмакоў, а май многа сяброў — век пражывеш і з голаду не памрэш”, — гаварылі старыя.
Бонда. Старажытны звычай беларусаў дзяліцца з суседзямі здабытка.мі сваёй працы — мясам, рыбай, мёдам, садавінай, гароднінай — знайшоў адлюстраванне ў нарысе Сержпутоўскага “Бонда”¹. Згодна з народнымі ўяўленнямі, таго, хто не падзеліцца з іншымі “бондай”, або “бондачкай”, будуць праследаваць няшчасці.
Гэты звычай распаўсюджваўся і на жывёлу.
Бортніцгва. Важнай крыніцай ддя здабывання сродкаў да існавання з’яўлялася для беларусапалешука лясное пчалярства — бортніцтва. У сваёй рабоце “Бортнмчество в Белорусснн”² А. Сержпутоўскі падра
¹ Жнвая старнна. 1907.
¹ Матернпы по этнографнн Росснн. СПб., 1914. Т. 2. С. 13—34.
85
бязна спыняецца на гэтым нялёгкім промысле, прыводзіць цікавыя звесткі з гісторыі яго ўзнікнення, пралівае святло на сацыяльныя рысы сялянскіх узаемаадносін, якія яскрава праяўляліся пры сумесным здабыванні мёду.
3 даўніх часоў палешукі па тых ці іншых прычынах (адкрыта гаварыць, што гэта былі за прычыны, аўтар, вядома, не мог) забіраліся ў глухія лясы, за непраходныя балоты і засноўвалі там новыя паселішчы. У той час у лясах вадзілася многа пчол і бортніцтва прыносіла нядрэнны даход.
Сяляне ставілі на борнях свае знакі, тым самым аб’яўлялі сябе ўласнікамі пчаліных сем’яў. Гэтыя няпісаныя законы строга выконваліся палешукамі. Забраць мёд з борці суседа лічылася вялікім злачынствам. Вінаватага сяляне маглі пакараць фізічна, але самым ганебным з’яўлялася мянушка “пчаладзёр”, якая пераходзіла і на ягодзяцей.
На думку беларусаў, пчолы добра водзяцца толькі ў самых сумленных людзей, таму кожны пчалавод у час работы каля борцяў лічыў за правіла памірыцца з суседам, не думаць пра яго дрэнна.
У ролі прымірэнцаў часта выступалі пчолы. Варта было рою аднаго суседа пасяліцца ў вуллі другога, як тыя з ворагаў ператвараліся ў сябрукоў, лічылі ўчынак пчол боскай воляй.
Часта борцямі карысталіся некалькі чалавек разам. Збор мёду ператвараўся ў свята для ўсяго паселішча.
Памешчыкі нейкім чынам даведваліся пра такія паселішчы і сілай ператваралі сялян у сваіх падданых. Уласнасць палешукоў, у тым ліку і борці, пераходзіла ва ўласнасць памешчыкаў. Па гэтай прычыне бортніцтва паступова выраджалася на Палессі.
Другой прычынай выраджэння бортніцтва было знішчэнне лясоў для прамысловага выкарыстання.
Умоўныя знакі ўласнасці ставілі палешукі і на іншых прадметах, якія не з’яўляліся агульнай уласнасцю. Убачыць селянін свабодны кавалачак сенакосу, дрэва, якое можа спатрэбіцца яму для пэўнай справы, і тут жа ўбівае побач калок, абвязвае яго вяхоткай з травы. 3 гэтага моманту тут не можа гаспадарыць ніхто іншы.
(Касько, 1997)
ПЧАЛА
Пчала ў народных павер’ях усходніх славян — сімвал урадлівасці, памнажэння роду; пчала — зброя бога Ярылы, які абуджае зямлю; звязаны пчолы і з Белуном — духам жніва. У народных легсндах паходжанне пчол тлумачыцца праяўленнем волі Бога: “Бог даў людзям пчалу і сказаў, што яна будзе найлепшая казюлька для людзей, што яе ўсе будуць любіць і паважаць”. У міфалогіі многіх народаў пчала заўсёды выступае на баку Бога, супраць злога духа. Пчалярства ў старажытнасці разглядалася не толькі як занятак, роднасны Богу, але і такі, які з’яўляецца выкананнем боскай волі, справай, заве
86
шчанай чалавеку для выратавання душы. Пчала і яе прадукт — мёд, які ўплывае на жыццядзейнасць і здароўе чалавека, заканамерна суадносяцца з вясельнай абраднасцю. Так, адно з распаўсюджаных пажаданняў маладой на балгарскім вяселлі — Да серуйш, като пчелатаі (Каб ты пладзілася, як пчала!) Балгарам было вядома таксама абмазванне мёдам парога ў час вяселля, калі маладыя ўваходзілі ў дом жаніха. На Украіне маладая прывозіла з дому на талерцы хлеб і мёд, якія ставіліся ў каморы, дзе маладыя праводзілі шлюбную ноч. На наступны дзень гэты хлеб з мёдам (“мазанкі”) раздаваўся ўсім прысутным з пажаданнямі здароўя і дзетараджэння.
Характэрна, што да пчол у многіх выпадках адносіліся так, як і да людзей: пра пчалу гаварылі, што яна памерла (а не здохла); з пчоламі віталіся, віншавалі з Пасхай, ім паведамлялі аб смерці гаспадара. Дзень першага вылету пчол звычайна звязваўся з днём святога Засімы (або Засімы і Савація) — 30 красавіка. У рускіх вёсках раней у гэты дзень вывозілі вуллі на пчальнікі. Пасярэдзіне пчальніка ставілі стол, пакрыты чыстым абрусам, на яго — хлеб і соль, гаршчок з вуголлем, асвечаную ваду і велікодную свечку. Памаліўшыся Засіму і Савацію, абыходзілі вакол пчальніка з запаленай свечкай, апырсквалі яго асвечанай вадой, прамаўляючы замову: “Полетн, моя пчела, на все четыре стороны, за желтымн воскамн, за сладкнмн медамя, прнносн мед в своя ульн. Как осетррыба бежнт в море, так моя бы пчела ко мне, рабу божню, летала на пасеку...”
(Коваль, 1995. С. 127128)
БОРТНІЦТВА
Бортніцтва — найбольш старажытная форма культурнага пчалярства, заснаванага на развядзенні і ўтрыманні пчол у борцях — штучных дуплах, выдзеўбаных у дрэвах. Развіўшыся з “дзікага” пчалярства, калі чалавек задавальняўся мёдам са знойдзеных гнёздаў лясных пчол, бортніцтва шырока распаўсюдзілася і на працягу шэрага стагоддзяў задавальняла патрэбы славян, у тым ліку і беларусаў, у мёдзе, а таксама такіх прадуктах пчалярства, як воск і пропаліс.
Паступова бортніцтва замяняецца калодачным, а пасля вынаходства П.І. Пракаповічам у 1814 г. рамавага вулля — рамавым пчалярствам. Калодачнае пчалярства ўспрыняло ранейшую назву і доўгі час называлася бортніцтвам. Абумоўлена гэта было тым, што выраб калоды, спосаб догляду пчол, бортны інструмент і тэрміналогія засталіся ранейшымі. Розніца заключалася толькі ў адным: борць выдзёўбвалі ў жывым дрэве, а калодачны вулей — у спілаваным.
У першапачатковай, так званай чыстай, форме бортніцтва цяпеР — рэліктавы від пчалярства і сустракаецца спарадычна, у той час як калодачнае яшчэ бытуе на Беларусі паралельна з рамавым.
Бортніцтва выпрацавала спецыфічныя прылады і прыстасаванні, якія без істотных змен, пад рознымі назвамі або ў іх варыянтах вядомы на ўсёй тэрыторыі рэспублікі.
87
Мал. 13. Стаадіна (а), стайліна з астраўкамі (ср, бсрць^вЛ папярочны і падоўжны разрэзы борці (г)