• Газеты, часопісы і г.д.
  • Летнія святы  Алесь Лозка

    Летнія святы

    Алесь Лозка

    Памер: 162с.
    Мінск 2001
    212.33 МБ
    
       Бортная тэрміналогія ў беларусаў, украінцаў і палякаў не мае істотных адрозненняў. Гэта сведчыць аб тым, што бортніцтва ўзнікла ў перыяд агульнаславянскага адзінства.
       Борць (барць, бартак, бордзь, боруць) — вулейдупло, выдзеўбаны ў жывым дрэве, пераважна хвоі, дубе, ліпе, асіне (мал. 13, в). Камера борні мае цыліндрычную або трапецападобную форму.
       У борці вылучаюць галаву (шапку), дзе знаходзіцца рой, сярэдзіну, дзе размяшчаюцца соты, і подак (пята, дно, под), куды апалаюнь прадукты жыццядзейнасці пчол і пры неабходнасці ставяць падкормку (падкармячку).
       Доўжня (даўжнік, доўж, лазейка, тварка, века) — прамавугольная адтуліна памерам 60х 14 см, праз якую бортнік мае доступ у сярэдзіну борці пры доглядзе пчол і падрэзцы мёду.
       Доўжань (длужня) — дубовы брусок са скошанымі краямі, якім закрываецца доўжня. Доўжань старанна дапасаваны да памераў доўжні. У некаторых раёнах доўжань робяць з дзвюх частак — верхняй і ніжняй.
       Снет (снед, сняток) — дубовая дошка, якой дадаткова закрываецца ўваход у борць. Пры
    
    мацоўваецца да ствала дрэва або корпуса калодачнага вулля паверх доўжаня пры дапамозе драўляных пальцаў.
       Ляток (лётка, лётва, вока) — невялікая круглая адтулінка для
    
    вылету пчол.                                          ,
       Крыжачок (грабёнка) — прыстасаванне са скрыжаваных abo паралельных планак, на якіх мацуюцца соты.
       Знамя (знак, кляймо) — вы Л Ж Т A V К сечаная на дрэве каля борці мет /\ гп І 2 У I
    
    ка, якая вызначала прыналежнасць бортнага дрэва таму ці іншаму гаспадару (мал. 14). У аснове кампазіцыі знамёнаў ляжаць розныя геаметрычныя матывы:
    
    Мал. 14. Знамёны
    
    88
    
    спалучэнне трохвугольнікаў, кольцаў, дужак і г. д.
        Бортнае дрэва называлася стайліна (мал. 13, а). У лесе, на палявых межах, на старых могілках, а часам і на сялянскіх сядзібах яшчэ і цяпер можна знайсці стайліну. Дрэва здзвюма борцямі называлі блізняком, з трыма — маткай, з чатырма — каралевай. Хваёвыя стайліны звычайна былі крамлёнымі — са ссечанай вяршыняй (шчыкам). Такое дрэва разрасталася ў таўшчыню і набывала большую ўстойлівасць супраць ветру. Кожная стайліна, якая захавалася да нашага часу, з’яўляецца надзвычай каштоўным помнікам матэрыяльнай культуры.
       Калода (корань, каранёк, каранік, даўбяк, наварацень) — вулей, выдзеўбаны ўдубовай або хваёвай калодзе (мал. 15). Тэхніка вырабу, назвы частак і іх дэталяў такія ж самыя, як і ў борці. У некаторых раёнах іх дагэтуль называюць борцямі.
    
    в
    
    Мал. 15. Калоды: стаякі (а, б), ляжак (в)
    
       Па спосабу ўстаноўкі адрозніваюць два віды калодачных вулляў' стаяк (мал. 15, а, б) і ляжак (лежань ; мал. 15, в). Першы ўстанаўліваюць вертыкальна, другі — гарызантальна або пад вуглом каля 45° адносна паверхні зямлі.
    
       Станавіска падстаўка, на якой устанаўліваюць вуллістаякі.
       Вабік (доўбанка, раёўнік, настаўка, навузнік, навужнік, стаўбун, стаўка) — вулей для прываблівання пчаліных раёў. Знешнім выглядам і формай нагадвае калодачныя вуллі, але значна меншы за іх. Вабікі рэдка выдзёўбваюць, часцей іх робяідь з яловай кары або лубу. Устанаўліваюць надрэвах, у садах і на лясных ускраінах.
       Поруч з калодамі бытавалі плеценыя вуллі, але шырокага распаўсюджання не атрымалі з прычыны таго, што саламяныя і лазовыя вуллі неабходна на зіму пераносіць у спецыяльнае памяшканне.
       Саламянік — вулей, сплецены з моцна скручаных саламяных жгутоў, перавітых па вертыкалі расшчэпленымі дубцамі лазымалакіты. Як і калодачныя вуллі, бытавалі ўдзвюх формах. Стаякі мелі выгляд цыліндра або ўсечанага конуса, лежакі нагадвалі куфры з пукатым векам (мал. 16).
       Пры добрым медазборы, калі мёд не змяшчаўся ў асноўным корпусе саламянага стаяка, яго можна было павялічыць надстаўкай. Цыліндрычныя і канічныя саламяныя вуллі накрываліся канічнай
    
    89
    
    Мал. 17. Лязіва: у зборы (а, б), казёл (в), сядзёлка (г), тэхніка пляцення лязіва (д)
    
    Mail. 16. Саламяныя вуллі: стаякі (а, б), ляжак fe/ mania стаяка (г), падстаўка стаяка (д)
    
    Мал. 18. Подкур з самабіткамі і астроўкамі
    
    накрыўкай. На вялікіх пасеках саламяныя вуллі размяшчалі ў некалькі ярусаў у паветках з адной або трыма сценкамі.
       Лазовы вулей — вулей з неакораных лазовых дубцоў, выкананы ў тэхніцы рабрыстаспіральнага пляцення. Сценкі такога вулля абмазвалі глінай.
       Саламяныя і лазовыя вуллі на зіму пераносілі ў рублены імшанік або абмазаную глінай лазовую мурню. Калодачныя вуллі зімавалі звычайна на пасеках.
       Лязіва (лазіва, лазня, ліна, ліня, плець, жэнь) — прыстасаванне, якое выкарыстоўваў бортнік, калі ўзбіраўся на бортнае дрэва (мал. 17). Асноўная частка лязіва — сплеценая з пяці палосак сырамяці або канапель вяроўка (даўжыня 25—30 м) з сядзёлкай (сядзелка, крэсла, лязвеня) на адным і драўляным крукам або пятлёй надругім канцы. Паміж імі, бліжэй да сядзёлкі, знаходзіцца казёл — прыстасаванне з бярозы
    
    90
    
    Мал. 19. Кадолы: з колам (а), з калаўротам (б)
    
    чачоткі для рэгулявання лязіва. У XV—XVI стст. лязіва плялі з лыка.
       Подкур (падкур, адзёр, адонак, пасцель) — памост з тоўстых дошак (тарчыц) вакол дрэва з вострымі драўлянымі спіцамі да 1 м (мал. 18). Бараніў борці, а пазней і калодачныя вуллі ад мядзведзяў. Узлазілі на подкур па астроўках — яліне з коратка абцятымі сукамі.
       Самабітка — дубовая калода, радзей камень, што вешалі ўздоўж ствалоў дрэў для абароны борцяў ад мядзведзяў.
       Кадол — прыстасаванне з кола або вората і вяроўкі для пад’ёму ка
    
    Мал. 20. Матачнікі
    
    Мал. 21. &>ртны інвентар: сятчаты матачнік (а), скамы (зверху), клінок (знізу) (б), сітак (в)
    
    лодачных вулляў на дрэвы (мал. 19).
       Пырскач — помпа (драўляны цыліндр і поршань). Выкарыстоўваўся для апырсквання рою.
       Ройніца (раёўніца, раёўня, райніца, ройнік, лупка, каробка, каробачка) — лубовы посуд з палатняным донцам для збірання і пераноскі рою.
       Матачнік (матачніца, рашотка, рашатня) — квадратная, круглая або авальная драўляная каробачка на ручцы ці без яе, з кратаванымі сценкамі і вечкам (мал. 20). Выкарыстоўвалася для ўтрымання маткі.
       Скамы (ціскі, клешчы) — прыстасаванне для выціскання мёду пры дапамозе кліноў (мал. 21,6).
       Сітак (сіта, сітца, сетка, каробачка) — прыстасаванне для аховы твару, галавы і плеч бортніка ад укусаў пчол (мал. 21, в). Складаецца з лубяной каробачкі з нацягнутай валасяной сеткай і паўкруглага кавалка палатна — капюшона.
    
    91
    
    Маі. 22. Бортны інструмент: нясла (а), скобка аднаручная (б), лапацень (в), псшні (г), размер (д), рэзічка (е), GapTa (ж)
    
       Зубель (курэль, курач, курадымка) — палачка з накрыж расшчэпленым канцом, у які заціскалі курашку — гнілушку або скручаную анучу. Выкарыстоўвалася для акурвання пчол.
       Дымакур (дымар) — прыстасаванне з паддувалам для акурван
    
    ня пчол.
       Лазьбень (лубачка) — лубяны посуд з падвойным дном і прапушчанай пад ім вочапкай. Служыла для складвання мёду пры падглядзе пчол.
       Кадаўб (кайдуб, калдуб, кадаўба) — выдзеўбаная з дрэва ёмістасць для працяглага захоўвання мёду.
       Дуплёнка (дуплянка) — дзежачка для захоўвання мёду.
       Ліпаўка (ліпечня, лазобка, лубка, мядоўка) — выдзеўбаная з ліпы бочачка з устаўным дном і вечкам для захоўвання мёду.
       Берастоўка — бочачка з бяросты з драўляным доннам і вечкам для непрацяглага захоўвання мёду.
    
       Барта (барда, серка, гак) — сякера з шырокім лязом і кароткім тапарышчам, ужывалася пры вырабе борці (мал. 22, ж).
       Рэзічка (ножмедарэз) — нож для падрэзкі верхніх пластоў мёду пры падглядзе пчол (мал. 22, е).
       Пры вырабе борцяў ужываліся таксама такія плотніцкія інструменты, як пешня, цясла, скобка аднаручная, лапацень, размер.
                            (ГуркоўУ., Цярохін С. Помнікі этнаграфіі, 1981)
    
    
    
        ПЧАЛА ЯК СІМВАЛ ПРАЦАВІТАСЦІ
    
      Дабрабыт і шчасце кожнай сям’ітрымаліся на працы. Працавітасць была асноўнай рысай, за якую цанілі чалавека. Гэтым жа правілам кіраваліся і пры выбары нявесты, таму што ў ся.м'ю бралі працаўніцу, памочніцу, гаспадыню. А калі гаспадар не гультай, не п’яніца, не абібок — самая вялікая сям’я жыла ў адносным дастатку (вядома, калі была зямля). Падрасталі дзеці — таксама ўключаліся ў працу. Так і не перарывалася эстафета працавітасці на пранягу стагоддзяў. I толькі ў часы сталіншчыны і калектывізацыі праца была прыніжана і зняважана. Руплівыя працаўнікі гінулі ў лагерах, у высылцы, праслаўляліся “пралетарыі”, г. зн. абібокі і гультаі. Яны не маглі ці не хацелі наладзіць уласную гаспадарку, а іх ставілі на чале калгасаў.
    
    92
    
    Мал. 23. В. Мурзіч. Посцілка з матывамі пчалы
    
    Мал. 24. М. Аляксейчык. Матыў пчалы ў вышыўны. Татарка Асіповіцкага рна Магілёўскай вобл.
    
    Стымулу да добрай працьі не было, людзі гнулі спіну на калгасных палетках за нішто. Вынікі такой “гаспадарлівасці” мы пераадолеем яшчэ не хутка.
       У слаўляючы працавітасць і руплівасць, нашы продкі знайшлі іх вельмі дакладны сімвал у прыродзе. Гэта — пчала, вечная і нястомная працаўніца. He дзіва, што сілуэт пчалы так часта ўплятаецца ў дэкор посцілкі ці ручніка.
       Адлюстраванне гэтага сімвала бывае розным. На сучасньгх посцілках з іх паліхромнымі яркімі расліннымі матывамі пчолы паказваюцца досыць натуралістычна і пазнавальна. На старадаўніх вырабах з іх умоўным геаметрызаваным дэкорам матыў пчалы набывае вельмі вобразнае, абагульненае, сімвалічнае значэнне, нагадваючы арнаментальны матыў (мал. 23). Часам ступень стылізацыі настолькі значная, што назву матыву ведае толькі сама ткачыха.
       Сімвалам працы называлі ткачыхі і матыў у выглядзе ромба з елачкападобным узорам унутры (мал. 24). Сёння цяжка ўстанавіць,
    
    
                Мал. 25. А. Крачэўня. Сілуэты пчол на ручніку
    
        Мал. 26. Н. Абушкевіч. Сімвал пчалы ў дэкоры ручніка
    
    
    
     <3#