Летнія святы
Алесь Лозка
Памер: 162с.
Мінск 2001
(Матэрыял выкарыстаны з тома “Восеньскія і талочныя песні”. Мн., 1981. Музычная апрацоўка аўтара.)
Янка Кірчук
Песенны матэрыял да сцэнарыя “Дзе пачую талаку — туды ногі валаку”
А мае вы мілы бабачкі
д^ббНе^пяшаю^ідля заканчэння
А ма_ е вы мі_лы ба_ бач кі, // па_ра_дач_кі.
А мае вы мілы бабачкі, Вы пажніце маё жыцейка. Вы пажніце маю белу яр. Пабярыце канапелечкі, Пакапайце мае градачкі, Пакажыце мне парадачкі. парадачкі.
121
Паплаціш, Іванька
Паплаціш, Іванька, талачаначкам. Маладым дзевачкам па чырвончыку, Маладым важтайчыкам па рубельчыку.
Доля наша
Ці на_ ша до_ ля та_ ка_ я, Што да нас не пры_ хо_ дзіць, На по_ лі хлоп_цы за_ста_я_ лі_ ся,
што ні
мы
на_ ша сы_ ру, пе сень
гас_ па_ ні мас
роз_ ных
ды_ня ску_ ла не но_ на спя ва
па_ сіць? ЛІ_
я?
ся.
Ці наша доля такая, Што наша гаспадыня скупая? Што да нас не прыходзіць, Hi сыру, ні масла не носіць? На полі хлопцы застаяліся, Мы песень розных наспяваліся.
122
Таўкучы, мелючы
Спакойна
J= 33
чы.
ме лю
чы.
му_ ву_ ма
ЧУ цу ся,
чы_ лі_ я У_
1 Тау_ку_
2. Се_ я_ ла
3. Вый_шла на
4. Ра_ бэт_ка
дай за_ ма_ ры_ дай а_ пы_ лі_ ска_лых_ну_
ой, пыль
ла
ла
ся,
му_
НУ>
чы
се я
дай ска ой, дай
а_ лых
не
пы_ ну_ пыль за
лі_
від_
ла_ ла
HaHa
ся. ся.
я.
я.
Таўкучы, мелючы, дай замарылася¹.
Сеяла мучыцу дай апылілася.
Выйшла на вуліцу — скалыхнулася.
Рабэтка мая уся, ой, пыльная.
Усім суседзям дай не завідная.
¹ Кожны радок паўтараецца два разы.
123
Доля наша худая (жартоуная)
До_ ля на_ ша, до_7" ля ху_ да_ я,
нв<
гас_па_ды_неч_ка ску_ па_ я,
ску_ па
я.
Доля наша, доля худая, Гаспадынечка скупая, скупая. Пад падолам бутэлькі хаваіць, хаваіць. Свайму міламу міргаіць, міргаіць. У кубэльцы хлеб і сыр хаваіць, хаваіць. Свайму міламу міргаіць, міргаіць.
He расці чабору (жартоўная)
А у Дай_це Дай_це
Та_ ла_ Ой, a
на_шых у хлап_цоу
ім ім
ка,
ды ка_чар_гу а_мыт_ ку та ла ка,
на_ шан та_ла_цэ
ды кры_ а_ пі_ аб_ці_ у нас ес_ ці
вы_я ра_ ра_
но_
Ц«_ ЦІ_
п.
ся. ся.
та_ло_чыц_ ца,
хо
чац_ ца.
He расці чабору блізка дарогі.
А у нашых у хлапцоў ды крывыя ногі.
Дайце ім ды качаргу апіраціся.
Дайце ім амытку абціраціся.
Талака, талака, у нас талочыцца, Ой, а нашай талацэ есці хочацца.
124
Выйдзі, выйдзі, гаспадарочку
Спа_ тыкай ты з у_ сім збожжам та_ла_ ку.
Па_кла_ні_ ся па ні та_ ла_ цэ най_ні_жэй
Па_са_ дзі я_ е на ку_це што ёсць най_вы_ шэй.
Выйдзі, выйдзі, выйдзі, гаспадарочку. Спатыкай ты з усім збожжам талаку. Пакланіся пані талацэ найніжэй. Пасадзі яе на куце што ёсць найвышэй. Пакланіся пані талацэ каркам.
125
Упаі, Іванька, талаку сваю
Упаі, Іванька, талаку сваю, сваю. Каб твая талока вясёла была, была. Каб ішлі з талакі, пахваляліся ўсе, усе. Упаі, Іванька, талаку сваю, сваю.
Адчыняй, Іванька
Адчыняй, Іванька, вароты, вароты. Ідуць жнеі з работы, з работы.
Адчыняй, Іванька, і другія, другія. Ідуць жнеячкі маладыя, маладыя. Ой, нясуць сярпочкі залатыя, залатыя.
126
Мы тваё полечка
а сва_ ім ка_па_чам па ру_бель_чы_ ку.
Мы тваё полечка ўсё разведаем, Мы твае нівачкі пазатрасаем, Мы твае хлявочкі павычышчаем. Заплаціш вазнічкам хоць па грыўнічку, А сваім капачам па рубельчыку.
Гэй, сусед (талочная, жартоўная)
127
1
Гэй! Гэй, сусед, сусед, Падвяжы штаны.
Гэй! Гэй, сусед, сусед, Прынясі нам квасу.
Гэй! Гэй, сусед, сусед, Чатыры жбаны.
Гэй’ Гэй, сусед, сусед, Напаі ты нас.
128
Пасялушачка (жартоўная)
На мяне казалі: пасялушачка. Я у свайго таткі весялушачка. На мяне казалі: па сялу хаджу. А я у Івана работку раблю. На мяне казалі: горка п’яніца. Я у свайго таткі дай работніца.
I спасіба і таму, у чыім мы даму.
Хлебам, соллю накарміў, півам, квасам напаіў.
Пугу ў ручкі ўсім нам даў і дарожку паказаў.
I спасіба і таму, у чыім мы даму!
СВЯТЛ САДАВШЫ
Яблычны Спас (Спас, Другі Спас, Вялікі Спас, Іспас) — 6 жніўня ў католікаў, 19 жніўня ў праваслаўных.
ПРЫКМЕТЫ I ПАВЕР’І
Калі кепска родзяць яблыні або грушы. то трэба дзерава абвязаць саломаю на тры Куцці: перад Калядамі, Вадохрышчам і Новым годам.
Серж., с. 73
На Куццю перад Калядамі абвязваюць у саду дзераўлякі саломаю, абсыпаюць іх куццёю, каб лепш радзілі.
Серж., с. 64
Дзеля захавання садоў ад веснавых маразоў, якія нішчаць цвет, ставяць на ноч бочачкі ці ночвы з вадою ці працягваюць уздоўж ці ўпоперак саду нітку.
3 той жа мэтаю абвязваюць на другую Каляду кожнае дрэва саламяным вязьмом, што лічыцца захавальным сродкам і ад чарвякоў.
Романов. Внешнйй быт, с. 140
Калі “дуліна” (ігруша) ці яблыня гатовая ўсохнуць, трэба выліць пад корань цёплую цялячую кроў і бегчы прэч як мага хутчэй, не азіраючыся.
Нйк., с. 127
Калі дзерава цвіце, але на ём не растуць ігрушы або яблыкі, то трэба пад корань падліць крыві тае свінні, якую колюць перад Калядамі.
130
3 маладое яблыні або йгрушы трэба тры гады зрываць цвет, то на том дзераве потым будзе вялікі ўраджай.
Пакуль яблыкі або грушы не паспеюць, дзерава няможна трасці, бо на другі год нічога не ўродзіць, а трэба толькі зрываць рукамі ці абіваць аскабалкам.
Серж.,с. 73
Як вясною стаіць сухавеіца, то ў садах усё прападзе.
Серж., с. 65
Жывой яблыні і грушы нельга ссякаць, бо, як вядома, на гэтых дрэвах звычайна адпачывае “ПрачыстаМатка”, калі сыходзіць на зямлю.
Нйк., с. 127
Жанчына не павінна залазіць на садовыя дрэвы, бо высахнуць.
Wisla, XVII/3, s. 278
(Васілевіч, 1996. С. 332333)
ДАКРАНІСЯ ДА ЯБЛЫКА
(гульня)
Для гульні патрэбна мець вяровачку даўжынёй 3—4 метры з прывязаным да аднаго з яе канцоў мячом (шапкай, шышкай і г.д.) — “яблыкам”. “Яблык” перакідваюць цераз упор (галінку, сучок, крук), а канец вяровачкі прывязваюць да калочка, непадалёку ўбітага ў зямлю. “Яблык” падвешваюць на такой вышыні, каб яго, падпрыгнуўшы, мог дастаць самы малы гулец. Затым усе гуляючыя выстройваюцца ў шарэнгу ў адпаведнасці з ростам. Гульню пачынае самы малы. Прыгнуўшы з месца ўгору, ён павінен дакрануцца да “яблыка”. Калі гэта зробіць, “яблык” падымаюць угору на адзін віток вакол калочка. Той, хто не змог дакрануцца да “яблыка”, выбывае з гульні. Калі кожны гулец зробіць адну спробу, “яблык” падымаецца на некалькі віткоў угору, і гульня паўтараецца.
Перамагае той гулец, пасля ўдачнай спробы якога ніхто не зможа дакрануцца да “яблыка”.
(Грудзінскі, 1993. Зап. у в. Дулебы Бярэзінскага рна)
ЗАЛАТАЯ ЯБЛЫНЬКА
(казка)
Жыў дзед і баба. I былі ў іх дочкі — дзедава дачка і бабіна дачка. Дзедаву дачку звалі Галя, а бабіну — Юля.
Баба сваю родную дачку песціла, даглядала, а дзедаву ў чорным целе трымала і ўсё шукала прычэпкі, каб са свету яе звесці.
131
Пайшоў аднойчы дзед на кірмаш, купіў бычкатрацячка. Прывёў дахаты і кажа дочкам:
— Будзеце пасвіць яго па чарзе — адна дзень і другая дзень.
Пагнала ў першы дзень бычка на пашу дзедава дачка. Злая мачыха дала ёй верацяно і мех кудзелі.
— Глядзі, — кажа, — каб за дзень усю кудзелю спрала, кросны выткала, палатно выбеліла і ўвечары дамоў прынесла. А калі не зробіш не жыць табе.
Вывела Галя бычка з хлява, пагладзіла па шыі і пагнала на пашу. Гоніць, а сама горкімі слязьмі заліваецца.
Бычок пытаецца:
— Дзеўкадзявіца, русая касіца, чаго плачаш?
— Як жа мне не плакаць, бычок? Загадала мне мачыха мех кудзелі спрасці, кросны выткаць, палатно выбеліць і ўвечары дамоў прынесці... Ці ж зраблю я гэта за дзень?
— He плач, — адказвае бычок, — гані мяне на шаўковую травіцу, на свежую расіцу, там мы штонебудзь прыдумаем.
Прыгнала Галя бычка на шаўковую травіцу, на свежую расіцу. Наеўся бычок, напасвіўся, а потым і кажа:
— Цяпер кладзі мне ў правае вуха кудзелю і верацяно. А сама хукні ў левае вуха і глядзі, што будзе.
Палажыла Галя бычку ў правае вуха кудзелю і верацяно, хукнула ў левае вуха і глядзіць. Аж там — кудзеля прадзецца, кросны ткуцца, палатно беліцца і ў сувой скочваецца.
Як усё было зроблена, выняла Галя гатовы сувой палатна і вясёлая пагнала бычка дахаты.
Злая мачыха сустрэла яе на двары:
— Ну што, спрала кудзелю?
— Спрала, — кажа Галя і падала ёй гатовы сувой палатна.
Мачыха аж за галаву хапілася: такую работу зрабіла яе падчарка! А тут і суседкі прыйшлі — дзівяцца, якое тонкае палатно выткала Галя. Усе хваляць яе, не нахваляцца.
Прыйшла чарга гнаць бычка бабінай дачцэ Юлі. Дала ёй маці верацяно і паўмеха кудзелі.
— Спрадзі, — кажа, — дачушка, гэтую кудзелю і вытчы палатно яшчэ лепшае, чым выткала твая няродная сястра. Хачу, каб цябе людзі хвалілі, а не яе.
Узяла Юля тоўсты дубец і пагнала бычка. Гоніць ды ўсё хвошча яго дубцом. Бычок давай кідацца тудысюды, а Юля бегае за ім, кляне на чым свет стаіць. Бегала, бегала і верацяно згубіла.
Прыгнала яна бычка сяктак на голы выган, палажыла кудзелю, а сама спаць уклалася. Бычок пабэрсаў кудзелю нагамі і ў гразь утаптаў.
Прачнулася пад вечар Юля, глядзіць — кудзеля ў гразь угаптана... Схапіла яна дубец ды давай бычка біць. Бычок пабег дахаты, і яна за ім з крыкам.