Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край
Выдавец: Сож
Памер: 471с.
Мінск 2007
Кашу елі ўсёй сям’ёй. Вот перад Новым годам куцця тая - гэта багатая куцця, ужо гатовіш і ладкі, і што ё ўжо, і матка ўжо і блінчыкі, і разнае ўсё такое. Яешня ўжо калі ё, каб багата ўсяго было, і сала, перва-наперва штоб па ложцы куцці ўзялі. I канчалі куццёй. Паелі - гэта была багатая куцця. На галодную, ваабшчэ, адна куцця была, ні скаромнага не елі, нічым нічогенька. Мяса ставілі ж на багатую куццю, а на етым ужо гэта піскуха была, так яна называлася.
Калядавалі, хадзілі шчадраваць. Пераадзяваліся, як хто сумее. Была настаўніца ў мяне, Юлія Аляксееўна, хадзілі мы з ёй калядаваць, дык яна ўжо нарадзілася ў прынца, а я Бабай Ягой была, і пайшлі ўдвух. Увесь вечар абхадзілі, і нас ніхто не ўгадаў. Давалі і семак, і канфет. А мы і песню хароіпую спяём, мы ж не то што пад дзверру «га-га», а акуратна спяём. I пелі песню такую «Аў лузе, лузе галубкі гулі»:
Аў полі, полі свечачка гарыць,
Святы вечар!
3 той свечачкі іскарка ўпала,
Святы вечар!
Іскарка ўпала, рэчачка ўстала,
Святы вечар!
Аў той рэчачцы чаўночак плыве,
Святы вечар!
Аў тым чаўночку Ванька сядзіць,
Святы вечар!
А за ім ідзе яго дзевачка,
Святы вечар!
Маладая дзевачка пер’е збірае,
Святы вечар!
Пер’е збірае, у рукаве кладзе, Святы вечар!
А калі просяць яшчэ праспяваць, дык пастаіш яшчэ, папрыдурваешся. Кар-ты возьмеш, пагадаеш. Было інцярэсна, інцярэсней, як цяпер. Прыходзяць да ў акно палкай: «Давай гарэлку скарэй, да тарэлку давай». А мы ж такога не прасілі.
Варажылі. Загадывалі хлопца якога, пад галаву клалі то платок які насавы, то грабяшок. I тады ўжо кажа: «Сужаны, ражаны, як зімой». Прысніцца што такое
Зйювыя абрады і песн)
111
пра хлопца, дык тады ўжо і замуж пойдэеш у гэтым галу, а як нс прыснііша. дак ужо і не.
I ульня «Свіння». Разлажывалі, такая была здзеланаяз палкі, вот палка. а тады. штоб кручкі вешаць на тую палачку. А тады каму паслсдні кручок папалзецца, той хаваўся са свівнёй, а хто не найдзе, той свіння ўжо. Ілі загадваюцьужэ: зтым ці з тым, а ўжо знагоць, што яна нс любіць, іптоб ужо абязацельма пацалаяалась з тым хлопцам ці што.
Запісана ў в. Ліпмякі Логўгкага (^нп адЛахапька Ніны Фядосаўны, 1938 г. н., 2005 г
Зеркала ставілісь у цёмным кутку на стале. Побач паляць свечку. У 24.00 са-дзіліся насупраць зеркала і гадалі на сужанага, гаварыўшы такія словы: «За каго я панду замуж, хай пабачыцца».
Бралі блін і клалі за пазуху, і выходзілі на агарод, кідалі блін, і ў якой старане сабака загаўкае, туды і замуж пойдзеш.
Венікам вымяталі хату, потым з веніка выцягвалі веткі, з якіх рабілі мосцік, які клалі ў кут і загадвалі жаніха. Потым клаліся спаць і нельга было размаўляць.
Запісанаў в. Уборак Лоеўскага р-на ад Ігнаценка Алімпіяды Рыгораў^^ 1922 г. н., 2005 г.
112
ВЕСНАВЫЯ АБРАДЫ I ПЕСНІ
Стрэчанне
Зіма з вясной встрэчаліся. Прыкмета была: тае снег, і калі петушок вады нап’ецца, то ўжэ будзе цяпло.
Запісана ў в. Ястрабка Лоеўскага р-на ад Бандарэнка Ніны Рыгораўны, 192 7 г. н., 2005 г.
Праходзіла 15 февраля. Качэлі былі да вайны, калі былі ярмалкі. На Стрэчанне бальшая ярмалка была, там ужо ўстанаўлівалі качэлі.
Рэлігіозны празнік. Встрэча, кагда Іісуса прынеслі ў храм, і яго ўстрэціў старац, яму было 300 з чым-та лет. Яму прэдсказалі ва сне, што ён умрэ, кагда ўвідзе Іісуса Хрыста. I вот, када яго прынеслі, і ён пачувствавал, што гэта будзе Іісус Хрыстос, ён яго ўнёс у храм, перакрэсціўся і сказаў: «Шчас я адхажу ў мір іной». Вот эта называецца Стрэчанне. Стрэчанне пападала ў аснаўном у пост. Прымета: якая пагода на Стрэчанне, такое лета будзе, а еслі сняжынка ўпадзе, значыць, будзе праходзіць дождж.
Са Стрэчання астаўлялі свечку, якая мела магічныя свойствы. Былі тры свечкі - страсная, вербная і з чыстага чацверга. Вот началась Евангелле на страсць. Як начнёцца Евангелле, ну, мінуты 2-3 пагарыць - патушыце свечкі. Страсць - на чысты чацверг. На каждыя дванаццаць Евангелій рабіць гэта. Гэту свечачкухраніце. Акалі парэжыш пальчык, запаліце свечачку (страсную, вербовую, стрэчанскую) і прыпякіце ёй пальчык, і назаўтра нідзе нічога не будзе.
Запісана ў г. п. Лоеў ад Кардаш Вольгі Мікітаўны, 1931 г. н., 2005 г.
Стрэчанне - гэта наш любімы празднік. В народзе гавораць, што на Стрэчанне зіма і вясна встрэчаюцца. У гэты дзень у царкве было асвячэнне свечак. Шчыта-лася, што яны набывалі сілу. Калі пачыналася навальніца, то іх запальвалі, каб маланка хату не спаліла. Яны як бы зберагалі нас ад нячысцікаў. Свечы гэтыя вешалі над хлевам, каб ведзьмы не забралі малако ў каровы.
Калі на Грамніцы вялікі мароз, то снег будзе ляжаць нядоўга, а лета не абя-шчае нічога добрага.
Веснаяыя aGpadu і пгсяі
113
Ой, зімазлстам страчаецца,
А Іпан лачкой набіваецца.
А яго дачка V садочку
Шые сарочку Васілсчку.
Запісанаў е. Рудмя-Бурыцкая Логугкагпр-нп ад Семяненка Лід.ііі Іванаўны, 19 32 д «., 2002 г.
Гуканне вясны
Вясну гукалі на Стрэчанне, калі зіма з летам сустракаліся, у сакавіку гэта было. Жанчыны і дзяўчаты выходзІлі на вуліцу і клікалі адна адну: «Выходзьце, дзяўчаткі, к нам на вяснянкі».
Яны садзіліся на бярвеннях і пачыналі спяваць - «клікаць вясну». А калі хто-небудзь з мужчын падыходзіў, то яны адразу пераставалі спяваць. Такі быў звычай, баяліся, каб не «спалохаў» хто-небудзь вясну. Часцей збіраліся на якой-небудзь горкі, бо яна хутчэй прагравалася сонцам, з яе было далёка відаць і чуваць. Таксама дзеўкі збіралісь і пад вялікім дрэвам каля гумна, клалі салому пад ногі, садзіліся радам і спявалі да позняй ночы. Гэтыя дзяўчаты і жанчыны прасілі ў Бога, бацькоў і ўсіх людзей благаслаўлення.
Гукалі вясну так:
Ой, выйдзем мы на горку
Да паклічам Бога
Адамкнуць зямліцу, Выпусціць расіцу. Будзем зімку замыкаці, Цёплае лецейка адмыкаці, Штоб нам, дзевачкам, цёпла гуляці.
Благаслаўлення прасілі:
Благаславі, Божа,
Вясну заклікаці, Зіму забываці. Благаславі, маці, Вясну гукаці На ціхае лецечка, На буйное жыта. Благаславіце, старыя дзяды, Вясну-красну пагукаці.
А яшчэ клікалі птушак у госці:
Жавароначкі, прыляціце, гу! Цёпла лецечка прынясіце, гу! А зімачку прыбярыце, гу, Бо зімачка надаела, гу, Нам хлебушка пераела, гу!
Жавароначкі, прыляціце, гу, Землю-матушку абудзіце, гу, I дожджыкам напаіце, гу!
Запісанаў в. Крупейкі Лоеускага р-на ад Карась Аляксан^ 1914 г. н., 2002 г.
вЗак.1526
114
ВЯСЕННЯЯ ПЕСНЯ
Ой, на rape каліна, (2 р.)
Каліна, каліна,
Чубарікі, чубчікі, каліна. (2 р.) Пад горою маліна, Маліна, маліна, Чубарікі, чубчікі, маліна.
Там гуляла дзівчіна, Дзівчіна, дзівчіна, Чубарікі, чубчікі, дзівчіна. Цвет каліны ламала, Ламала, ламала, Чубарікі, чубчікі, ламала, Ва пучкі вязала, Вязала, вязала, Чубарікі, чубчікі, вязала, На дарожку брасала, Брасала, брасала, Чубарікі, чубчікі, брасала, Маладога парня ўсё ждала, Паджыдала, паджыдала, Чубарікі, чубчікі, паджыдала. Ты, казача, маладой, маладой, Правадзі меня дамой, Чубарікі, чубчікі, дамой. Ой, на rape каліна, Каліна, каліна, Чубарікі, чубчікі, каліна.
Запісана ў в. Гарадок Лоеўскага р-на ад Дземідок С. А., 1920 г. н., 1999 г.
ВЕСНАВАЯ ПЕСНЯ
Жавароначак, ранняя птушачэчка, Чаго так рана з выраю вылятаеш? А там пры даліне, там ляжаць крыгі, А там пры дарозе - снягі і марозы. А я тыя крыгі крыллямі разаб’ю, А я тыя марозы нагамі растапчу.
Запісана ў г. п. Лоеў ад Насон Валянціны Міхайлаўны, 1956 г. н., 1994 г.
Сабіраліся ў сярэдзіне дзярэўні, станавіліся ўсе ў круг і ішлі па дзярэўні.
Запіеана ў в. Гарадок Лоеускага р-на адЯкушэнка Валянціны Васыьеуны, 1960 г. н., 2002 г.
Вгснаяыя абрады і песні
115
ВЯСЕННЯЯ ПЕСНЯ
Як паехаў Сямёну дьтй у поле араці.
Дый забыўся хлеба, солі з сабой узяці.
Ох, і гора Сямёну, дый на іплях паглядае, А ўсе жынкі абед нясуць, а яго не мае. Даараўся Сямёну да зялёнай дубравы, Выпраг волы срэдзь дубравы, сам пайшоў дадому. - Ой, пасіцеся, волы, дьг не бойцеся воўка, А я пайду дадомачку, бо балІць галоўка. Як прыходзіць Сямёну ды да роднае хаты, Пытаецца дробыых дзетак: «А дзе ж ваша маці?» - Ой, пайшла наша маці ды ў луг па каліну, Нам казала-гаварыла, што я вас пакіну.
ЗапІсана ў в. Дзяражычы Лоеўскага р-на ад Поўжык П. 17., 1925 г. н., 2000 г
ВЯСНЯНКА
Ой, вясна, мая вясняначка, Дзе твая дачка Ульяначка? У садочку шые сарочку Свайму сыночку Васілёчку. Дзесь у даліне шые пярыну Сваёй донечцы Кацярыне. Ой, выйду, выйду я на вуліцу, Выйдзі, выйдзі, мая маці, 3 вялікай лазінаю мяне заганяці. Як пайшла я ўцякаці цераз 3 гароды, Патаптала руту-мяту, нарабіла шкоды, Ой, выйду я на ropy, ды гукну Хадору.
Запісана ў в. Дзяражычы Лоеўскага р-на ад Поўжык Г. I., 1914 г. н., 2000 г.
ВЯСЕННЯЯ ПЕСНЯ
Ой, вясна, вясна вясёлая, Развесяліла ўсе горачкі, Усе горачкі, даліначкі, Усе горачкі да даліначкі, А пайшоў бы я да дзяўчыначкі.
Запісана ў в. Казярогі Лоеўскага р-на ад Краўчанка С. А., 1915 г. н., 1999г.
Вясну гукаці хадзілі. Было і такое. Абычна дзесь на Благавешчанне, а мо і
раней, забулась, даўно було. Нада було на высокім месці гукаць. Выходзілі на
116
Шопахаўбугор, песні пелі. На бугру етым дак і агонь палілі. Атак хтодома гукаў. то залазілі на вышкі, ну. садзіліся на сене ў адкрытыя дзверы і пелі песмі.
Благаславення ж нада було папрасіць дома, каб вясму заклікаць іці. Прасілі ў бацькі і мамкі. Гаварьтлі так: «Благаславіце, бацька, маць, пж ну ўстрачаць*. Калі радзіцелі благаслаўлялі, тады ўжэ ііплі зазываці вясну.
Па вясне пеклі з мукі жаваранкаў маленькіх. Помню, ішчэ малыя былі, дак мамка пекла з цеста такіх жа, давала нам і казала: «Ідзіце, дзеткі, у неба запус-ціце птушачак, каб скарэй вясна прыйшла». Мы хадзілі і закідвалі іх у неба. Паднімем уверх еты рагалік і крычым ужэ, як дух е: «Вясна, вясна, прыйдзі, жа-варанак, прыляці». Так пагуляемся, а тады ўжэ з’ядалі етых жаваранкаў і ждалі, калі прыляцяць жывыя.
На Благавешчанне песні дык днём пелі, аў буднія дні вечарамі збіраліся.
Удзень работалі. Збяромся на дварыў каго-нібудзь на кладцы. Гармоньхлопцы прыносілі і пяем:
Ай, вясна, вясняначка,
Пчолачка ты сізакрылая,
Выляці з-за мора,
Вынясі ключыкі залатыя, Замкні зімачку халодную, Адамкні вясну і лецейка цёплае.
Запісанаў в. Мохаў Лоеўскага р-на ад Смалянчук Кацярыны Сцяпанаўны, 1921 г. н., 2003 г.