• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край

    Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край


    Выдавец: Сож
    Памер: 471с.
    Мінск 2007
    205.65 МБ
    Зімооыя абрады і песн і
    105
    Добры вечар, іпчодры вечар! Бурыя арлы хочуць сядзець. Добры вечар, іпчодры вечарі Ясны сакалы хочуць сядэець, Добры вечар. шчодры вечар!
    Пайшла Каляда, калядуючы, Пайшла Каляда, калядуючы, Эй, КалядаІ
    А за ёй дзеўкі, шчадруючы. А пайшла Каляда ў адпу хату, А ў гэтай хаце куццю таўкуць. Пайшла Каляда ў другую хаіу, Аў гэтай хаце серабро звініць. Пайшла Каляда ў трэццю хату. А ў трэцяй хаце сала шыпіць. Пайшла Каляда ў чацвёртую хату, А ў чацвёртай хаце сала шыпіць. Пайшла Каляда ў пятуто хату, А ў пятай хаце золата блішчыць. Пайшла Каляда ў шостую хату, А ў шостай хаце каўбасу пякуць. Каўбасу пякуць ды й нам дадуць Хоць па маленечкаму кусочку, Каб любілі хлопцы вашую дочку.
    ВІІПАНЬКА
    Аў полі вішанька стаяла,
    На той вішаньцы свечачка гарэла, Іскарка ўпала - возерца растала, А ў тым возерцы сам Бог купаўся 3 Ісусам Хрыстом, святым Ражаством. Святое Ражаство нам радасць прынясло. Іван Крысціцель ваду пахрысціў На ўвесь свет пусціў.
    Пажадаў: «Добры вечар».
    Дзверы ў хату, гаспадар, адчыняй, Нас хутчэй да сябе ўпускай.
    Валачобныя -людзі добрыя, Валачыліся, памачыліся, У цябе прыпыніліся.
    -----*Ш*------
    Ой, нясі, гаспадар, кварту гарэлкі, Кварту гарэлкі, сыр на талерцы, Чырвень злоты нам на боты, Саракоўку на падкоўку.
    106
    Калядныя гаданні
    На Ражаство ўжо павялося гадаць. Кожны іурт гадаў асобна: па сем - дэесяць дзяўчату кожным гурцс. Збіраліся ўвечары і варожылі.
    Лажылі платкі ў начоўкі і гадалі. Чый платок першы ўпадзе, той перты з гэтага гурта замуж пойдзе. На шчадруху пеклі бліны ўвечары і дзяўчаты клалі блін за пазуху і ішлі на вуліцу. Калі дзяўчына ўстрачала мужчыну, яна пытала, як яго зваць. Так жа будуць зваць яе нарачонага.
    На галодную куццю ідзе гаспадар у сад і калі ёсць дзерава, якое не пладзіць, дык бярэ сякеру, падыходзіць да дрэва І страшыць яго. Ходзіць вакол з той ся-керай і кажа:
    - Скажы, будзеш радзіць, ці не? Калі не будзеш, то зсяку.
    Гэта трэба казаць тры разы. I тады лічылася, што дрэва спужаецца і будзе добра пладанасіць.
    •>
    Было такое гаданне шчэ ў дзяучат, што калодзец дзелалі з палачак, і хто ўжо пойдзе па ваду, дык той і суджаны твой.
    —^ХЧн-
    Каб ужо ўзнаць сваю судзьбу, як у цябе далей у жыцці будзе, дык садзілася дзеўка перад грубкай ля акна і запальвала бумагу ад той грубкі. Пакуль яна гарэ-ла, дык дзеўка глядзела на цені, якія астаюцца на грубцы і вось па гэтым цяням апрэдзяляла сваю долю.
    *>
    Больш за ўсё дзяўчаты хацелі даведацца пра сваё будучае замужжа, як яго зваць будуць, які ён будзе - п’яніца ці добры гаспадар, ці скора яны пойдуць з матчынай хаты ў другую сям’ю. Збіраліся яны гуртам, бо па адному страшна было і беглі пад вокны да суседзяў, тады бралі з сабой авёс ці што іншае і пасыпалі гэтым зернем зямлю перад акном, і слухалі, што кажуць у хаце. Калі ў хаце казалі: «Хопіць сядзець, час ісці», «Пара збірацца» і г. д., то значыць, што дзяўчаты скора выскачаць замуж. А наадварот, калі чулі словы: «Паглядзі», «Яшчэ рана, вы паспееце дадому», то значыць яшчэ не час ісці замуж.
    Гадалі таксама па льну. Бралі дзве сцяблінкі высушанага ільну, падпальвалі, а тады падкідвалі ўгору. Калі яны пераблытваюцца. To павяжуць рукі маладых вянчальным ручніком, а калі падуць ніц паасобку, то значыць сядзець у дзеўках год.
    Дзяўчаты ішлі ў хлеў уцёмначы і хваталі авечак, калі трапляўся баран, дык будзе свадзьба, калі авечка, то не быць свадзьбе.
    107
    
    Куцця перад Крашчэннем строга галодпая. 3 раніцы ўсе працавалі дзень ва-абшчэ нічога не елі. Дзецям разрашалася ў абед паесці толькі поснай кашы, бо дзеці малыя не цярпелі да вечара галодныя. Ждуць ваду хрышчоную з цэрквы, потым ліодзі ядзяць куццю, ядзяцьужо цёмна і завуць мароза:
    -	Мароз, га, мароз, хадзі ў хату, будзеш куццю есці. Гы ўлетку ў нас не бывай, нам травы не пужай, ярыны не марозь, нам бяды не прынось.
    На стары Новы год дзеўкі гадалі, закладалі на сон і казалі:
    -	Андрэй Першазванны, скажы мне сон праваслаўны, з кім веку дажываць, таго ў сне павідаць.
    I тады лажацца спаць і ждуць, хто ж ім прысніцца.
    Запісанаў в. Каўпень Лоеўскага р^на ад Фядосенка Вольгі Аляксееўны, 1931 г.н., Прымак Анастасіі Аляксандраўны, 1918 г.н., 2004 г.
    Пад назваю « Каляды» ў нас разумеюць усе дні з 6-га студзеня і да канца месяца. У нас на Каляды дзелалі фанар з бумагі, варылі буряк. Выразалі ўнутры буряк і ставілі туды свечку. Хадзілі з гэтым фанаром па вуліцах і пелі:
    А мы Масленіцу пракаталі, Усе святыя вечарочкі прагулялі.
    Увечары 13 студзеня хлопцы і дзеўкі ходзяць шчадраваць. Яны пераадзява-юцца, намазваюць ліцо сажаю, каб не пазналі. Ходзяць яны з казою - адзяваюць хлопца ў вывернуты кажух, а на галаву адзяваюць маску казы. Яны ходзяць па дварах і спяваюць песні. Ходзяць па 5-6 чалавек. За праспяваную песню гаспа-дары ўгашчаюць іх, даюць пачастункі, гарэлку, грошы.
    Запісана ў в. Ліпнякі Лоеўскага р-на ад Рагачовай Марыі Іванаўны, 1936 г. н., 2004 г.
    У 12 часоў ночы бралі зеркала, ставілі 12 свечак. Калі нешта пакажацца - на-крывалі зеркала, каб страшнае не паказалась.
    ------4Ф4^------—
    Было тры куцці. На першую варылі боршч, куццю, ладкі з макам, кампот.
    Другуіо куццю называлі шчадрухай, на яе запрашалі мароз, на яе елі каўбасы. мяса, куццю.
    Трэцяя куцця называлася крашчэнская (галодная). На яе елі ўсё поснае, куц-цю, боршч, грыбы, кампот. Увечары свяцілі ваду і трохі яе выпівалі. На хаці, на хляву рысавалі мелам красты.
    108
    На першую куццю лажылі ў кут сепа, накрывалі палаценцам і клалі на яго куццю. Вяршок куцці аддавалі жывёлс, на астатняй дзеўкі гадалі: бралі на сон І прыгаворвалі: «Жаніх, хадзі куццю есці».
    Шчадрую, шчадрую,
    Каўбасу чуго.
    Дайце канхвет.
    He дасце канхвет -
    Абярну бухвет.
    Сею, сею, пасяваю,
    3 Новым годам паздраўляю.
    Запісана ў в. Уборак Лоеўскага р-на ад Ігнаценка Ксенгі Сяргееўны, 1920 &н., 2005 г.
    Гаршочак з куццёй (тры куцці) бяруць адным і тым жа сенам. Потым гэтым сенам садавіну падвязвалі, каб не памерзла. Гаршочак ставілі ў красны кут. Скату давалі вяршок, а потым самі елі, заклікалі мароз: «Мароз, мароз, ідзі куццю есці. А на лета не бывай, кажухом ячмень укрывай». Перад Калядамі ўсе дні пралі. У апошні дзень, калі можна было прасці, палілі печ і варылі разгонную кашу. Моладзь збіралася ў гурткі. Спявалі, плясалі. А гэтую кашу сцераглі дзеўкі, бо прыходзілі хлопцы з гуртка і кралі гэтую кашу. Звычайна сцераглі гэтую кашу непрыгожыя дзяўчыны, якіх ніхто не запрашаў танцаваць. Каб не застацца гэтым дзяўчынкам у дзеўках - гэта быў добры момант знайсці сабе пару, бо хлопцам, каб атрымаць гэтую кашу, патрэбна было запрасіць дзяўчыну на танец.
    Запісана ў г. п. Лоеў
    ад Крышак Ніны Сямёнаўны, 1935 г. н., перасяленкі з в. Каўпень Лоеўскага р-на, 2005 г.
    КАЛЯДНАЯ ПЕСНЯ
    А ў лузе, у лузе каліна стаіць, Святы вечар!
    А на той каліне свечачка гарыць, Святы вечар!
    Хлопчычак ідзе, коніка вядзе, Святы вечар!
    Дзевачка мая, напаі каі-ія,
    Святы вечар!
    Напаі каня з поўнага вядра, Святы вечар!
    <Х4«—
    Ты, хазяін-мужычок,
    Палязай ты ў сундучок,
    Даставай нам пятачок.
    Запісана ў в. Уборак Лоеўскага р-на ад Астаф’евай Алены Віктараўны, 1993 г. н., 2005 г.
    Зімовыя абрады і штні
    109
    Мы дык на Каляды перадзяваліся хто ў што мог. Надзявалі старыя кажухі. плацці, перадзяваліся ў цыгана, гаспадара, гаспадыню. Сажай красіліся. Абя-зацельна насілі звязду. Яна была сімвалам Ражаства. Як уваходэілі ў хату, пелі раждзественскія песні,
    Варылі 3 куцці. Первую з 6 на 7 январа. Гэта была посмая куцця. I атовілі яе толькі з пярлоўкі, дабаўлялі трохі сахара ды масла падсолмечмага.
    Др)т}’ю куццю варылі з 13 на 14 январа. Гэта - багатая куцця. Было мяса, яйцы. А трэцяя куцця тожа была посная. Перад тым, як есці куццю, прыгавор-валі: «Мароз, мароз, хадзі куццю есці. He марозь нашых цыплятак, парасятак. курачак, каровак, а хадзі, палакаміся куццёй».
    Як ставілі куццю, на стол клалі сена, паверх красівую скацерць. Аўжо наверх куцці клалі хлеб. Еты хлеб храняць увесь год да следуіошчых Каляд. Пелі:
    Шчодры вечар, добры вечар!
    Ці дома, дома сам пан-гаспадзін?
    Шчодры вечар, добры вечар!
    Што ён дзелае калітачку?
    Шчодры вечар, добры вечар!
    А ў той калітачцы тры селяжочка, Шчодры вечар, добры вечар!
    А нам, дзядзечка, па піражочку, Шчодры вечар, добры вечар! Пажадай: «Добрый вечар!».
    Варожбы былі. Бралі 3 аддзельныя тарэлкі. Пад адну клалі хлеб куццявы, пад другую клалі куццю, пад трэцяю - куклу. Кожная дзяўчына падымала тарэлку і глядзела, хто ёй папаўся. Калі кукла пападалася, значыць байстручок радзіцца. Калі куцця пападалася - скора свадзьба. А калі хлеб - ждзі сватоў.
    Яшчэ такое было. У начоўках паклалі платкі: у каго платок первы ўпадзе, тая замуж первай пойдзе.
    Потым насілі дровы. Шлі ў сенцы, бралі ў ахапку дроў, прыносілі ў хату і лічылі: калі парнае чысло - будзеш год упары.
    Первую ложку ад куцці клалі ў падол і насілі да трэцяй куцці, патом лажылі пад падушку і прыгаворвалі словы: «Хто будзе са мной куццю даядаць, той будзе са мной век векаваць».
    Канешне ж, абхватвалі забор. Калі парнае чысло - пойдзеш замуж.
    Сапог цераз забор перакідвалі. У якую сторану павернуты будзе сапог, у той бок і замуж пойдзеш.
    Запісана ў в. Каўпень Лоеўскага р-на ад Паўлавай Марыі Мікітаўны, 1935 г. н., 2005 г.
    На галодную куццю мятуць смецце з хаты і выносяць яго на перакрыжаванне дарогі. Становяцца на гэтае смецце і кажуць: «Хто ў лесе заблудзіўся, адзавіся, гу ”У “У”- Адкуль пачуецца гук, адтуль і прыйдзе нарачоны.
    Запісана ў г. п. Лоеў
    ад Крышак Ніны Сямёнаўны, 1935 г. н.
    (перасяленкі з в. Каўпень Лоеўекага р-на), 2005 г.
    110
    О! На Каляды ў нас была прыстолыпчына калісь. Паз'язджаюцца сюды. са-біраліся хлопцы, папрыглашаем хлопцаўухату якую, ды пазносімся, павячэралі, гулялі, пашлі ў клуб. О! Каляды ў нас атмячалі цэлую нядзелю.
    Перад Калядамі ў нас была посная куцця, тады галодная, тады піскуха. На піскуху звалі мароза: «Мароз. мароз, хадэі куццю есці. А летам не ідзі, бо будам біці».
    А на галодную куццю ўжо цэлы дзень не ясі. Тады пасля абеда становішся, маткаўжо запісвае Каляды, тадыўжо куццюгэтуўвечары дастае, вячэраем сям’ёй усёй. Павячэралі і ніхто нікуды, нельзя абы-куды ісці на гэту куццю, усе дома, саблюдалі. А тады абязацельна, штоб куццю паелі. Варылі куццю з ячменных круп, з пярлоўкі. Варылі і ставілі на кут, атады клалі на сена, а тады на тым сене, як толькі Каляды начынаюцца, кажа: «Пайду, Каляду паймаю». I тады ўжо сена ўскубнеш і ложаш тады, а на тое сена ставіш тры куцці. Ну, цяпер я тожа саджу курэй туды, каб харашо вывеліся кураняткі.