• Газеты, часопісы і г.д.
  • Матэрыялы да 100-годдзя з дня нараджэння Міколы Шчакаціхіна, 1896–1940

    Матэрыялы да 100-годдзя з дня нараджэння Міколы Шчакаціхіна, 1896–1940


    Памер: 120с.
    Мінск 1996
    64.47 МБ
      Першымі выстаўкамі былі Усебеларускія мастацкія экспазіцыі 19251930х гг. Арганізатарамі і духоўнымі кіраўнікамі былі супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры, якія маглі кансалідаваць пад сваімі лозунгамі нацыянальнага адраджэння моцныя навуковыя, сілы. Яскравым прадстаўніком гэтай першай плеяды беларускіх навукоўцаў быў мастацтвазнавец, кандыдат мастацтвазнаўства Мікалай Мікалаевіч Шчакаціхін. Менавіта яму выпаў гонар стаць на чале мастацкага руху Беларусі 20х гг. У каталогах выставактых часоўзаўсёды стаяла яго прозвішча арганізатара, прадстаўніка Інбелкульта.
      У Нацыянальным архіве РБ захаваліся матэрыялы адносна арганізацыі Першай Усебеларускай мастацкай выстаўкі (Ф. 42, воп. 1, адз. зах. 1700), дзе можна ўбачыць, як паслядоўна адбываўся працэс падрыхтоўкі да гэтай вялікай падзеі. Папершае, быў створаны Камітэт па арганізацыі выстаўкі, Праект арганізацыі, Палажэнне аб выстаўцы.
    
    79
    
    У кожным з гэтых дакументаў ёсць імя М. Шчакаціхіна, Я. Дылы, I. Цьвікевіча, Д. Жылуновіча і іншых прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі 20х гг., якая прыдавала вялікую ўвагу фарміраванню кадраў мастацкай інтэлігенцыі, накіраванню яе на звяршэнне творчых планаў, якія былі неабходны на першых этапах фарміравання беларускай мастацкай школы.
      М. Шчакаціхін стаў аўтарамалрацоўшчыкам экспанатаў аддзелаў сучаснага мастацтва і стваральнікам "Каталога аддзела старажытнага мастацтва". Ім было напісана некалькі артыкулаў на старонках друку, зроблены дасканалыя крытычныя агляды, вызначаны характэрныя напрамкі і г.д. Вось што напісаў мастацтвазнавец у Каталозе Першай выставы 1925 г.: "... Выстаўка павінна паказаць шырокім працоўным масам БССР тыя фактычныя дасягненні, якія мы маем у галіне прасторавых мастацтваў, з'явіцца лепшым спосабам падрахунку нашых мастацкіх сіл і, нават, свядомай спробай для нашых мастацкіх інстытуцый паасобных мастакоў, якая дазволіла б канкрэтна выявіць тыя мастацкія групоўкі альбо напрамкі, на якія мы можам у далейшым абапірацца ў справе культурнага і сацыяльнага будаўніцтва..."
      У ўступным артыкуле да Каталога 2й Усебеларускай мастацкай выставы М. Шчакаціхін пісаў: "Калі ў 1й выстаўцы галоўную ролю грала, магчыма, колькасць удзельнікаў і іх экспанатаў у мэтах найбольш поўнага выяўлення ўсяго нашага творчага актыву,  дык цяпер асяродкам увагі павінна з'явіцца фармальная і тэматычная якасць экспанаваных твораў". Мэтанакіраваная творчая дзейнасць мастацтвазнаўцы спрыяла таму, што ў 1929 г. М. Шчакаціхін змог узяць на свае плечы справу апрацоўкі матэрыялаў з фондаў Дзяржаўнага мастацкага музея, вынікам чаго з’яўляецца Рэестр экспанатаў аддзела новачаснага беларускага малярства і разбярства, дзе кожны экспанат быў занатаваны па ўсіх правілах навуковай рэгістрацыі твораў мастацтва. Такі падыход да выяўленчага мастацтва Беларусі 20х гг. даў свае станоўчыя вынікі: быў пабудаваны моцны мастацтвазнаўчы і навуковы фундамент для далейшага будаўніцтва нацыянальнай мастацкай школы, першыя абрысы якога змогубачыць сам ідэйны натхняльнік  Мікалай Мікалаевіч Шчакаціхін.
    
    
    Налівайка Л.Д., навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН РБ (ІМЭФ АН РБ), Мінск
    ВЫЯЎЛЕНЧАЕ МАСТАЦТВА Ў ДЗЕЙНАСЦІ ІНБЕЛКУЛЬТА
    
      Вялікая справа Адраджэння аказала станоўчы ўплыў на развіццё мастацкай думкі, на фарміраванні новых напрамкаў выяўленчага мастацтва. Асноўны вынік  выданне першых старонак гісторыі беларускага мастацтва ў выглядзе "Нарысаў з гісторыі беларускага мастацтва", аўтарам якіх з'яўляўся Мікалай Шчакаціхін. Выяўленчае мастацтва таго часу прадстаўляе сабой выключна цікавую мастацкую з'яву, якая прыцягвае да сябе ўвагу даволі паспяховымі спробамі карэкцый традыцыйных форм і наватарства, відавочнай кваліфікацыі асноўных груп мастацкіх твораў. Першымі мастацтвазнаўцамі і крытыкамі беларускага мастацтва 20х гг. былі супрацоўнікі секцый Інбелкулыа М. Шчакаціхін, М. Каспяровіч, В. Ластоўскі, Я. Дыла і інш.
      Асабліва актыўна ўключыўся ў справу кансалідацыі мастацкіх сіл Беларусі рускі вучоны Шчакаціхін  дацэнт БДУ, ксандыдат мастацтвазнаўства, які абараніў дысертацыю па гісторыі беларускага мастацтва. 3 1925 г. М. Шчакаціхін працаваў у секцыях Інбелкульта, прыкладаючы ўсе сілы для стварэння сапраўднага навуковага фундамента беларускага мастацтвазнаўства. Цяжка ахапіць кола інтарэсаў вучонага. Ён выступаў у якасці крытыка на старонках часопісаў "Трыбуна мастацтва", "Працы БДУ",‘"Йаш край", "Полымя", зб. "Віцебшчына'\. напісаў курс лекцый па гісторыі беларускага мастацтва для студэнтаў
    
    80
    
    БДУ, з'яўляўся стылістам навуковых выданняў ІБК, даследаваў старажытныя фрэскі Полацка, выдаў матэрыялы сваіх даследаванняў аб беларускім першадрукары і вучоным ф. Скарыне, аб старажытнай віцебскай іконе XVIII ст., аб гравернай магілёўскай школе XVII—XVIII стст. У дапамогу краязнаўцам М. Шчакаціхін напісаў інструкцыю Спосаб збірання матэрыялаў з беларускага мастацтва", у якой імкнуўся дапамагчы практыкам і краязнаўцам скласці правільнае ўражанне аб народных традыцыях, рысах нацыянальнага стылю._
      Але асобую ўвагу М. Шчакаціхін удзяляў мастакам, вьізначаючы іх ролю ў духоўным жыцці Беларусі 20х гг. Таму нездарма ўсе першыя мастацкія выставы  ад 1925 па 1928 год  былі непасрэдна ім арганізаваны і не засталіся без яго ўвагі. М. Шчакаціхін аўтар уводзін да каталогу выстаў, разам з В. Ластоўскім напісаў "Рээст твораў мастацтва з Дзяржаўнага мастацкага музея" (1928).
      Да сяго часу мастацтвазнаўцы ўважліва вывучаюць той падрабязны крытычны аналіз М. Шчакаціхіна ў адносінах твораў выяўленчага мастацтва, якія экспанаваліся на усебеларускіх мастацкіх выстаўках.’ Ім былі вызначаны наступныя творчыя напрамкі ў , ■ тагачасным мастацтве. Акадэмічнанатуралістычны  у творах М. Слепяна, Ю. Пэна; часткова В. Волкава. У.гэтым жа напрамку былі вьідзелены імпрэсіяністычныя ўклоны ў работах У. Кудрэвіча, А. Русецкага, дзе быў заўважаны ўплыў М. Урубеля, адзначаны фармалістычныя пошукі на выснове позняга сезанізма' ў творах М. Філіповіча, А. Касталянскага і асабліва групы студэнтаў маскоўскага ВХУТЭМАСа. Часткова сюды набліжаўся А. Бразер. Другі напрамакдэкаратыўнастылізаванае, якое, па словах £, даследчыка, было "выразным і глыбока сучасным". Гэты напрамак быў характэрны галоўным чынам для’бёларускага мастацкага тэхнікума, вучнёўскія працы якога сведчылі аб тым, што іх аўтары імкнуліся да манументалізацыі натуры, да арнаментальнага яе вырашэння ў мэтах дэкаратыўнагірыкладнога мастацтва. Часткова да гэтага напрамку адносіліся мастакі, якія распрацоўвалі народны і старажытнабеларускі арнаменты і імкнуліся да дэкаратыўнай стылізацыі на нацыянальнай выснове. Да трэцяга напрамку адносіліся творы так званай ''стылізаванай умоўнасці" у творах А. Быхоўскага, С. Юдовіна, часткова М. Эндэ, М. Лебедзевай і інш.
    
        Прыклады, якія падкрэслівалі правільнасць вызначэнняў мастацтвазнаўцы, ёсць і зараз: распрацоўка беларускага арнамента ставілася ў віцебскім тэхнікуме як адна з асноўных задач дзеля прыдання ўсёй рабоце мастацкавытворчага характару. Менавла за гэты ўхіл мастацтвазнавец Іуі. Каспяровіч пісаў наступнае: "Беларусізацыя мастацкапрактычных прадметаў увасабляёцца ў опернатэатральным стылі кампазіцыі". Сапраўды, матывы •старажытнабеларускага арнамента былі выкарыстаны М. Лебедзевай у распрацаваным сцягу мастацкага тэхнікума, у кніжных афармленнях, такіх, як "400лецце беларускага кнігадрукавання" (1926) і інш.
        У 1927 г. М. Шчакаціхін паставіў пытанне фарміравання новага нацыянальнага беларускага мастацтва, яскравым прадстаўніком якога лічыў Міхася Філіповіча. Сярод яго твораў ("Вясенняе свята", "На Купалле", серыя на гістарычную тэматыку "Мінскі замак", "Бой на Нямізе", "Слова аб палку Ігараве") бачылася, што мастацтва на правільным шляху. Пазнаць і вывучаць народныя вытокі, перадаць у пластычных вобразах гістарычны, псіхалагічны, жыццёвабытавы вобраз народа вось шлях да новага мастацтва.
        Пад уражаннем усесаюзнай выставы "Мастацтва народаў СССР", якая адбылася ў 1927 г. у Маскве, М. Шчакаціхін піша артыкул ''Народнае мастацтва ў Савецкім Саюзе", дзе сцвярджае, што народнае мастацтва  "фундамент, на якім у наш час вырастае будынак новага нацыянальнага мастацтва". (Арсень Ліс. Мікола Шчакаціхін. Мн. 1968). На старонках розных выданняў друкаваліся артыкулы М. Шчакаціхіна, нават у Вялікай
    
    
      ¹ Шчакаціхін М. Сучаснае мастацтва Беларусі // Полымя. 1926. N 6; На шляхах да новага беларускага мастацтва // Полымя. 1927. N 2; Беларускае мастацтва да 10годдзя юбілею Касгрычніка // Полымя. 1927. N 11.
    
    81
    
    Савецкай Энцыклапедыі 1927 г. у пятым томе ёсць артыкул "Беларускае мастацтва". Цяжка пераацаніць уклад М. Шчакаціхіна ў развіццё беларускага мастацтвазнаўства, усёй беларускай навукі і культуры.
    
    
    
    Холадава І.П., дырэктар Мастацкага музея, Віцебск М. ШЧАКАЦІХІН: НАШЫ ЗАДАЧЫ
    
    
      У першым нумары часопіса "Трыбуна мастацтва" (1925 r.) М. Шчакаціхін надрукаваў артыкул "Нашы задачы", дзе, як ён лічыў, было пастаўлена пытанне аб знаходжанні шляхоў жывой сувязі з рабочымі масамі і аб прыбліжэнні мастацтва да рабочага гледача. Менавіта з гэтых часоў М. Шчакаціхін пачаў свае тэарэтычныя распрацоўкі ў галіне мастацкай творчасці 20х гадоў. Але гэта былі не проста словы: М. Шчакаціхін станавіўся сапраўдным лідэраммастацтвазнаўцам, які кансалідаваў мастакоў. Аб гэтым сведчаць першыя беларускія мастацкія выставы 19251928 гадоў, калі рабіліся пэршыя спробы сістэматызаваць мастацкую творчасць. Яскравым доказам цікавасці да твораў мастацтва ў такім відзе, як жывапіс, служаць мастацтвазнаўчыя артыкулы, якія пісаў М. Шчакаціхін да каталогаў першай, другой, трэцяй Усебеларускіх мастацкіх выставак. Найбольш поўна гэтая праца завяршылася выданнем "Сучаснае беларускае мастацтва" з фондаў Беларускага дзяржаўнага музея. Гэта быў 1929 год. Спецыфічны каталог з артыкулам, біяграфічнымі даведкамі 53 твораў мастацтва.
      Уступ да каталога вызначаў два важных моманта ў арганізацыі музейных збораў: арганізацыйны і непасрэдна творчы, які заключаўся ў "набліжэнні тэматыкі мастацкіх твораў да інтарэсаў і патрэб сацыялістычнага культурнага будаўніцтва Савецкай Беларусі, нарэшце ў свядомым шуканні нацыянальных форм і своеадметнага стылю". Такі падыход да праблём фарміравання музейных фондаў, да стварэння свайго "твару" кожнаму мастацкаму музею, на наш погляд, з'яўляецца вельмі станоўчым. Беларускія музеі, як і ўсе музеі свету, якія маюць назву "нацыянальныя" альбо "дзяржаўныя", павінны займацца зборам сваіх нацыянальных каштоўнасцяў. У прыватнасці, Віцебскі мастацкі музей збірае ў свае фонды творы мастацтва мясцовых мастакоў усіх эпох і напрамкаў. Пашыраюцца фонды за кошт твораў мастакоўвыхаванцаў віцебскіх мастацкіх школ, ад прыватнай майстэрні Ю. Пэна, твораў самога майстра і яго вучняў да сучасных мастакоў: творчых груп мастакоў "Квадрата", віцебскіх акварэлістаў і інш.