• Газеты, часопісы і г.д.
  • Матэрыялы да 100-годдзя з дня нараджэння Міколы Шчакаціхіна, 1896–1940

    Матэрыялы да 100-годдзя з дня нараджэння Міколы Шчакаціхіна, 1896–1940


    Памер: 120с.
    Мінск 1996
    64.47 МБ
    
    МАТЭРЫЯЛЫ ДА 100годдзя Ф 3 ДНЯ НАРАДЖЭННЯ МІКОЛЫ ШЧАКАЦІХІНА 18961940
    
    
    
                |гімп|
    
    
    Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
    
    
    Беларускі Фонд Сораса
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
            МАТЭРЫЯЛ Ы
    
    ДА 100годдзя 3 ДНЯ НАРАДЖЭННЯ МІКОЛЫ ШЧАКАЦІХІНА 18961940
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    Мінск 1996
    
    
    ББК 85.10 г
         М341
    
    УДК 7(476) (092) (093.3) [Шчакаціхін] + 012 [Шчакаціхін] + 7(476) (063)
    
    
    
    
    
    
             У мерапрыемствах, прысвечаных 100годдзю з дня нараджэння М. Шчакаціхіна, прынялі ўдзел:
    
    Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Музей гісторыі Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь пры Інстытуце гісторыі Музей старажытнабеларускай кулыуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Нацыянальны музей гісторыі і культуры Рэспублікі Беларусь Упраўленне культуры Мінскага аблвыканкама Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь
                           Беларускі дзяржаўны універсітэт
    Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь
    Цэнтральны навуковы архіў Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Архіў Камітэта дзяржаўнай Бяспекі Рэспублікі Беларусь Федэральная Служба Бяспекі Башкортастана Краязнаўчы музей г. Белебея Аддзел культуры г. Белебея
    Аддзел кулыуры Іглінскага райвыканкама Аддзел кулыуры гарвыканкама г. Маладзечна Беларускі фонд Сораса Беларускі фонд культуры Дзеці М.М. Шчакаціхіна:
    Уладзімір Мікалаевіч Шчакаціхін Аляксандр Мікалаевіч Шчакаціхін Алена Мікалаеўна Шчакаціхіна
    
    
    
    
    
    
    
    На вокладцы: М. Шчакаціхін. Мінск. 1924 г.
    
    ISBN 9856051—07Х                © Высоцкая Н. Ф„ канцэпцыя, 1996.
                                       © Аўтары артыкулаў, 1996.
                                       © Чэбан I. Л., біябібліяграфія, 1996.
                                       © Харытоненка В. Я., афармленне і макет, 1996.
                                       © Фотаздымкі і дакументы з архіва сям'і
    М. Шчакаціхіна, 1996.
    
              БІЯГРАФІЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ I ДАКУМЕНТЫ
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
                      Шчакаціхін Мікалай Мікалаевіч (1/13.10.1896, Масква 1.04.1940, Белебей, Башкірская АССР) выдатны беларускі савецкі мастацтвазнавец, гісторык і тэарэтык мастацтва, педагог. Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце (19141918). 3 1922 г. у Мінску працаваў: у БДУ  з 1923 г. чытаў курс беларускага мастацтва; у Інбелкульце (19251928), у АН БССР (19291930). 3 1931 г. у Башкірскай АССР. Пачынальнік беларускага савецкага мастацтвазнаўства, таленавіты гісторык, тэарэтык і крытык: даследаваў выяўленчае мастацтва і архітэктуру Беларусі ад старажытных часоў да сучаснасці, культавае дойлідства і манументальны жывапіс ХІХІХ стст., іканапіс XVII—XVIII стст., абарончыя збудаванні XIII—XVI стст., старажытныя беларускія гравюры, мастацтва кніг Ф. Скарыны, творчасць мастакоў 8. Вашчанкі, М. Філіповіча, В. Волкава, А. Грубэ, I. Ахрэмчыка, У. Кудрэвіча і інш. Упершыню ў беларускім савецкім мастацтвазнаўстве выпрацаваў навуковую канцэпцыю гісторыі беларускага мастацтва, асноўных напрамкаў яго развіцця, зрабіў спробу перыядызацыі. Пільную ўвагу ўдзяляў станаўленню нацыянальнай мастацкай школы, арганізацыі мастацкага жыцця рэспублікі. Выступаў з публікацыямі па праблемах беларускага мастацтва, аўтар артыкула пра беларускае мастацтва для першага выдання Вялікай Савецкай Энцыклапедыі (1927).
    
    
    
    Арсень Ліс
    
    3
    
    ХРАНАЛОГІЯ ЖЫЦЦЯ I ДЗЕЙНАСЦІ М. ШЧАКАЦІХІНА’ (18961940)
    
    
    1896, 1 кастрычніка
    1914
    19141918
    
    
    
    
    1918
    
    
    1919, сакавік
    
    
    
    
    1920, люты
    
    
          май
    
    верасень
    
          лістапад
    
    
    1921, з мая
    
          снежань
    1922, студзень
    
        нарадзіўся ў Маскве
        скончыў з залатым медалём гімназію А.Е. Флёрава
        вучыўся ў Маскоўскім універсітэце на аддзяленні тэорыі і гісторыі мастацтва пад кіраўніцтвам прафесара У.К. Мальмберга і маладых дацэнтаў (пазней прафесараў) А.А. Сідарава, А.Н. Някрасава, якія спецыялізаваліся па гісторыі заходнееўрапейскага мастацтва
        пачатак працоўнай дзейнасці. Працаваў інструктарам Аддзела па справах музеяў і аховы помнікаў мастацтва і даўніны ў Наркамасвеце ў Маскве (дакументы не захаваліся)
        пераехаў на радзіму маці ў Арол. Служыў у музейным пададдзеле Губнарадукацыі (дакументы не захаваліся). 3 ліпеня адначасова працаваў клубным інструктарам і лектарам пры Палітаддзеле Арлоўскай вайсковай акругі (дакументы не захаваліся)
        пераехаў у Харкаў. Працаваў навуковым супрацоўнікам музея, лектарам раённых рабочых студый пры Аддзеле мастацтваў Губнарадукацыі (дакументы не захаваліся) прызначаны загадчыкам перакладчыцкай калегіі, з'яўляўся супрацоўнікам камітэта Тэатральнага аддзела Наркамасветы, членам рэпертуарнай камісіі пры Навуковатэарэтычным пададдзеле Наркамасветы УССР (Мандат N 2880 ад 7.05.1921) адначасова быў прызначаны загадчыкам літаратурнай секцыі Цэнтральнага Паказальнага чырвонаармейскага і працоўнага клуба "Будучыня" пры паліткіраўніцтве Харкаўскай вайсковай акругі (Пасведчанне N 246 ад 16.03.1921)
        абраны членам Усеўкраінскага Саюза пісьменнікаў, затым членам Праўлення Усеўкраінскага Саюза пісьменнікаў (білет N 10 ад 8.09.20 і Мандат N 306 ад 15.05.1921)
        знаходзіўся ў доўгатэрміновай камандзіроўцы ад Наркамадукацыі УССР і Усеўкраінскага Саюза пісьменнікаў у Адэсе з мэтай інструктажу па арганізацыі навуковадаследчай работы ў адпаведных установах горада (Мандат N 306 ал 15.05.1921 і N 2880 ад 17.05.1921. Пасведчанне ад 30.06. 1921 N 2296)
       прыехаў у Мінск
        быў запрошаны на пасаду асістэнта на кафедру гісторыі мастацтваў Беларускага дзяржаўнага універсітэта (БДУ) пад кіраўніцтвам прафесара М. Г. Сыркіна. Першапачаткова праца ішла ў галіне тэорыі мастацтваў. Адначасова працаваў у якасці інструктара літаратурнага гуртка на 21х кавалерыйскіх курсах (да к. 1922 г.) (Пасведчанні ад 2.03.22 г. N 975 і ад 13.09.22 N 5368)
    
    
    
    ° Пры складанні былі выкарыстаны звесткі аб жыцці і дзейнасці М. Шчакаціхіна з асабістага архіва сям'і вучонага, а таксама з асабістых спраў, якія знаходзяцца ў Нацыянальным архіве РБ і Архіве КДБ РБ.
    
    4
    
    к. 1921/1922
    і 1922/1923
    1923, лета кастрычнік
    
    1923, 5 снежня
    
    1923/1924
    1924
    
          кастрычнік
    
    
    1924, 17 кастрычніка 1924/1925
    
    1925, люты
    
    
    1926
    
    
    У 1920я гг.
    
    1926, 26 верасня
    1927
    
    
    1928
    
    1929, студзень
    
    
       вёў семінар па агульных уводзінах у мастацтвазнаўства
    
       распрацоўваў курс па гісторыі і тэорыі беларускага мастацтва абараніў працу "Ілюстрацыі Даніэля Хадавецкага да Буры Шэкспіра'' і атрымаў рэкамендацыі на права самастойнага выкладання ў БДУ (Асабістая справа ў Нацыянальным архіве РБ "М.М. Шчакаціхін пры катэдры мастацтва." Ф. 205. Воп. 3. Адз. зах. 9438.)
       бярэ шлюб з Раманавай Ганнай Мацвееўнай (5.03.1906 г„ Мінск  8.11.1987 г., Маладзечна)
       упершыню прачытаў курс па гісторыі беларускага мастацтва напісаў першы том “Нарысаў з гісторыі беларускага мастацтва" (рукапіс на расійскай мове)
       за абарону ў Прадметнай Камісіі навуковай работы атрымаў званне дацэнта БДУ на кафедры гісторыі мастацтваў (Пасведчанне ад 10.8.1926)
       нарадзіўся першанец Уладзімір
       дадаткова чытаў курс па гісторыі польскага і ўкраінскага мастацтва. Першыя спробы выкладання на беларускай мове прызначаны на пасаду навуковага сакратара Секцыі беларускага мастацтва пры Інстытуце беларускай культуры (ІБК) (Пратакол Прэзідыума Інстытута Беларускай Культуры N 7 ад 5.03.25)
       перайшоў у працы на беларускую мову
       садзейнічаў правядзенню 1й Усебеларускай мастацкай выстаўкі. Займаўся перакладам рукапісу "Нарысаў з гісторыі беларускага мастацтва" на беларускую мову
       быў членамсупрацоўнікам камісіі па гісторыі мастацтваў у ІБК. Адначасова працаваў на пасадзе стыльрэдактара выдавецкага аддзела ІБК
       праводіў навуковыя экспедыцыі па даследаванню і вывучэнню помнікаў Беларусі. Займаўся бібліятэчнай і архіўнай працай у Ленінградзе і Маскве. Яго артыкулы друкаваліся ў газетах "Зьвязда", "Савецкая Беларусь", у часопісах "Наш край", "Полымя" і інш. Займаўся сфрагістыкай, нумізматыкай: працаваў над абагульненнем тапаграфіі манетных знаходак. Уваходзіў у склад Камісіі па ахове помнікаў мастацтва і даўніны пры Наркамасветы ад ІБК, з'яўляўся кансультантам Беларускага дзяржаўнага музея
       нарадзіўся сын Аляксандр
       прызначаны навуковым сакратаром ІБК па вывучэнню мастацтва Беларусі. З'яўляўся старшынёй Камісіі гісторыі мастацтваў у ІБК (Пасведчанне N 10127 ад 4.01.28) надрукаваны першы том "Нарысаў з гісторыі беларускага мастацтва"
       адбылася рэарганізацыя ІБК у Беларускую акадэмію навук (БАН). Заставаўся на пасадзе старшыні Камісіі гісторыі мастацтваў пры кафедры гісторыі Беларусі
    
    5
    
    1929, 25 чэрвеня
    1930, 21 ліпеня
    1931
    
    
    1932, жнівень
    
    
    1934
    
    1935, снежань
    1936
          верасень
    
    1937
    
    
    1938
          жнівень
    
    
    1939, студзень май
    1940, люты
    
    
    вясна
    1940, 5 красавіка
    
    1956, 30 студзеня
    
    
          нарадзілася дачка Алена
          арыштаваны. Звольнены з работы ў БАН
          накіраваны ў ссылку ў г. Белебей, у Башкірскую АССР згодна з пастановай калегіі АГПУ ад 10 красавіка 1931 г., арт. 58/ 4, 7, 10, 11
          пераезд сям'і да яго ў г. Белебей. Быў на пасадзе статыстыка Белебееўскага райспажыўсаюза, рахункавода гарадскога спажывецкага таварыства, потым планавіка. Працаваў настаўнікам у белебееўскай трохгадовай школе КааператыўнаГандлёвага вучнёўства, пачаў працаваць над "Нарысамі гісторыі літоўскай манеты XVIXVII стст."
          працаваў у сярэдняй школе N 1 г. Белебея выкладчыкам нямецкай мовы
          арыштаваны. Звольнены з работы
          беспрацоўны, шукаў вакансій
          уладкаваўся працаваць у татарскае педагагічнае вучылішча настаўнікам нямецкай і рускай мовы і літаратуры. Хварэў арыштаваны (на некалькі месяцаў). Хварэў на сухоты, атрымаў інваліднасць. Даваў урокі лацінскай мовы вучням белебееўскай аптэкі N 17 (на працягу пяці месяцаў)
          звольнены з татарскага педагагічнага вучылішча
          атрымаў прызначэнне Наркамасветы на працу выкладчыкам старэйшых класаў у сярэднюю школу ў вёску Кальтаўка (каля 300 км ад Белебея) Іглінскага раёна
          цяжка хварэў
          вызвалены ад працы ў школе па інваліднасці