• Газеты, часопісы і г.д.
  • Матэрыялы да 100-годдзя з дня нараджэння Міколы Шчакаціхіна, 1896–1940

    Матэрыялы да 100-годдзя з дня нараджэння Міколы Шчакаціхіна, 1896–1940


    Памер: 120с.
    Мінск 1996
    64.47 МБ
    
    30
    
    I гэта магчымасць новага жыцця была такая блізкая. У марозную снежаньскую поўнач 1935 нас устрывожыў стук у дзверы. Супрацоўнікі міліцыі: "Вы арыштаваны!" Ноч у турме. На парозе каля расчыненых дзвярэй у камеру М.М. стаяў, не адважваючыся ўвайсці. У камеры вісеў шызы махорачны дым. Паветра моташнае, шум. "Адвядзіце мяне ў адзіночку",  папрасіў М.М. наглядчыка. Той здзівіўся, але зачыніў за ім дзверы адзіночкі. Мікалай Мікалаевіч лёг на голую падлогу. Наступнай раніцай наглядчык прынес матрац. Уладкаваўшыся на ім, муж пісаў мне вершы, якія сталі для мяне найвялікшым скарбам.
    
    Сонет
    
                          Двенадцать лет ты для меня была Любовью, радостью н утешеньем. Двенадцать лет цветком всегда весенннм В моей душе суровой ты цвела. Но за трудом, за тяжкпм утомленьем Любовь моя задушена была, Н я боюсь, что ты не поняла, Как я люблю тебя, с какнм мученьем. Н вот теперь, в безмолвнм ночном, Когдя мы вновь в мучнтельной разлуке, Раскрыть все сердце хочется в одном Горячем крнке радостп п мукн: Крнчать, что я жпву мечтой одною Тебя любнть п умереть с тобою.
    
    З.ХІ1.1935.
    
    Сонет о встрече
    
                          Прнблпзптся весна желанной встречн, Зарозовеют яблонм в садах, Н засняет свет в твонх глазах, П будут снова нежны нашн речм, Как будто ннкогда тоска п страх Нам тяжкпм камнем не сгнбалп плечн, Как будто не было протнворечпй Н мукм в нашнх любяіднх сердцах. Любнмая! Быть навсегда с тобой! До болм сладостно мне ожнданье Весны пленмтельной п голубой, Когда немая горечь расставанья Заменнтся нам радостью жпвой Н счастьем долгожданного свпданья.
    
    20.XII. 1935.
    
    На Новый год
    
                          Твой новогодннй ласковый прнвет Дошел ко мне сквозь каменные стены,П я забыл, что мне свободы нет, Я был однн с тобой во всей Вселенной. Всю ночь светнл мне благодатный свет Н вмделся твой облпк нензменный,
    
    
    31
    
                           Н в сердце вознмкал простой ответ, Дыша любовью крепкой м нетленной: Родная, еслп только ты co мной He может быть мне радос™ нной. П сердце вернть м любмть готово, П где бы нп был я  мне жмзнь легка, Когда ко мне  пускай пздалека Твое доходнт ласковое слово!
    
    31.XH.1935.
    
      Другі арышт нечакана абрушыўся на нашу сям'ю, як гром сярод яснага дня. Да мяне дайшоў слых, што М.М. пагражае больш далекая ссылка. Зіма суровая. Няма дроў. Вада ў пакоі ператвараецца ў лёд. Няма сродкаў для існавання. Дзеці галодныя хадзілі ў школу і такімі ж вярталіся дамоў. Прыходзілі вучні школы, пыталіся парады, што ім зрабіць, каб дапамагчы. Я параіла ім звярнуцца ў НКУС з калектыўнай заявай.
      ...Наглядчыкі ў турме змяняліся кожную раніцу. Аднойчы з іх размовы муж зразумеў, што адбыўся пажар у доме, дзе мы жылі. М.М. прасіў высветліць, што з сям'ёй. Але наглядчыкі былі няўмольнымі. Тады Мікалай Мікалаевіч абвясціў трохдзённую галадоўку. Неяк познім вечарам да нас прыйшоў малады чалавек і папрасіў напісаць для М.М. маленькую запіску. Я напісала: "Мы здаровы". Аказалася, што гэты чалавек працаваў у турме. Ён быў вучнем М.М. Днямі і вечарамі я не пераставала думаць, чым закончыцца арышт, куды сашлюць, як жыць, што будзе з намі? I вось аднойчы адчыняюцца дзверы і, прытанцоўваючы, уваходзіць Мікалай Мікалаевіч: "Я вярнуўся! Вярнуўся!" 3 яго прыходам жыццё зноў вярнулася да нас. Але месца работы ў школе ён страціў, бо адміністрацыя школы звольніла яго назаўтра пасля арышту. Пацягнуліся месяцы беспрацоўя. Ён станавіўся панурым, перастаў верыць у будучае. I толькі ў верасні 1936га яго прынялі на работу ў татарскае педагагічнае вучылішча.
      Пасля турмы муж сур'ёзна захварэў. Стан здароўя быў настолькі трывожным, што ўрач пасля курсу лячэння дабіўся дазволу адправіць М.М. у час летніх канікул у санаторый.
      У г. Белебее жыло шмат ссыльных. 3 многімі наша сям'я дружыла. Сяброўскія адносіны ўстанавіліся і з мясцовымі жыхарамі  рускімі, татарамі, башкірамі. У 1937 годзе горад быў узрушаны масавымі арыштамі ссыльных. У канцы снежня прыйшлі трое: "Мы з НКУС",— заявілі яны. З’явіліся без ордэра на арышт, без прадстаўнікоў вулічкома. Учынілі вобыск. Забралі некалькі кніг, рукапіс, дубальтоўку. Загадалі выйсці. Муж запярэчыў, маўляў, без адпаведных дакументаў яны не маюць права.
       He пойдзеце самі, прымусім,  заявілі "начныя госці".
      Я паглядзела ў акно. Каля хаты стаялі сані. Перад уходам
      М.М. даў мне настаўленні: "Заўтра пайдзі да пракурора і напішы ў Маскву". Атмасфера арышту накалялася. Здавалася, што за гэтым развітаннем спаткання ніколі не будзе. Калі праз некалькі дзён я сустрэла ўрача, што яго лячыла, расказала пра арышт, яна захвалявалася: 'Тэта ж яго загубіць. Я напішу гісторыю хваробы. А вы, калі ласка, разам з вашай заявай занясіце ў НКУС”. Так я і зрабіла. Але М.М. быў вызвалены толькі праз тры месяцы. Трэці арышт з'явіўся апошнім ударам. Адно пытанне мучыла нас: ці вырвемся мы калінебудзь адсюль? Муж хворы. Работу не давалі. Жыццё надгаладзь. У 1938 годзе яму прапанавалі работу ў Кальтаўскай СШ Іглінскага раёна. Іншых сродкаў для існавання не было. М.М. прыняў прапанову, нас зноў чакала разлука. Перад навучальным годам ён паехаў разам са старэйшмм сынам у Кальтаўку, што знаходзілася ў ста з лішкам кіламетрах ад Белебея. Аднойчы пасля працяглага педсавета стомлены М.М. вяртаўся дамоў і прастудзіўся. Лячэнне ў хатніх умовах, без медыцынскага абслугоўвання пагоршыла яго здароўе. I тады, у студзені 1939, калі яму здалося, што ён ужо не зможа вярнуцца да
    
    32
    
    сям'і, Мікалай Мікалаевіч напісаў мне перадсмяротнае пісьмо. Яго мы знайшлі ў кнігах, калі ўжо не было дарагога нам мужа і бацькі. А тады, летам 1939, ён вярнуўся ў Белебей зусім хворы. Месяц праляжаў у бальніцы, але істотнай дапамогі яна не аказала.
      Дома, у сям'і, ён займаўся гаспадарчымі справамі. Хадзіў у магазін, на базар, закупляў прадукты. Дзеці прыносілі іх і пад яго прыглядам рыхтавалі ежу з адной стравы. Мікалай Мікалаевіч планаваў колькасць крупінак на кожнага члена сям'і. Дзеці адлічвалі свае пайкі і засыпалі ў каструлю з вадой.
      Але і ў такіх умовах М.М. працягваў творчую работу. Зусім хворы, ён садзіўся за стол, аддаючы любімай справе апошнія творчыя сілы. У лютым 1940 г. Мікалай Мікалаевіч скончыў работу над двума рукапісамі "Нарысы гісторыі літоўскай манеты XVI—XVII стст. Ч. 1". Адзін рукапіс і калекцыю гербаў, адбіткаў пячатак, экслібрысаў ён адправіў у Ленінград у дар Эрмітажу. А другі рукапіс перадаў мне са словамі: "Беражы, як зрэнку вока. Некалі ён спатрэбіцца".
      На той час Мікалай Мікалаевіч быў зусім слабы. Хвароба прагрэсіравала. Адарваны ад насычанага культурнага жыцця, надломлены фізічна і духоўна, ён злег і больш ужо не падымаўся. Балюча, страшэнна было бачыць яго пакуты. Але ён ніколі не жаліўся.
    
    Апошняя дарога
    
      Вясной 1940га яму стала зусім кепска. За два тыдні да смерці М.М. сказаў мне: "Ты яшчэ вернешся ў Мінск, а я тут застануся векаваць,  і рэчытатывам прадэкламаваў: "He для мяне прыйшыла вясна...". Набліжалася непазбежнае, непапраўнае, немінучае.
      5 красавіка а другой палове дня да Мікалая Мікалаевіча прыйшоў праведаць знаёмы Мартынаў. Яны доўга размаўлялі пра паляванне. Як толькі той пайшоў, М.М. папрасіў вады. Папрасіў выключыць радыё. Галава яго дзіўна затрэслася. Я ўліла яму ў рот лякарства. "Гадзіннік..."  ледзь вымавіў ён. Я падала яго любімы кішэнны гадзіннік. Ён глянуў на цыферблат, і рука, у якой быў заціснуты гадзіннік, змярцвела павісла... Стрэлкі замерлі на лічбе "9".
      Падрыхтоўку да пахавання давялося выконваць самой. He аказалася жадаючых прыняць удзел у маіх журботных клопатах. Сцяўшы рыданні, сама заказвала труну, хадзіла па могілках, адшуквала куточак, каб сонейка больш ярка свяціла над магілай. Калі я забірала труну, работнік бюро пахавання спытаў: "Для каго бярэце?" Я адказала. "Памер такі выдатны чалавек!"  паспачуваў ён. Я заплакала.
      Просты воз, пакрыты рагожай. Простая белая труна. За ёю мой старэйшы сын і суседка. На могілках, калі апускалі труну, падышла знаёмая дзяўчына. Яна кінула жменю зямлі і з нейкай вінаватасцю сказала: "Гэтак хаваюць дацэнта Беларускага дзяржаўнага універсітэта і навуковага супрацоўніка Беларускай акадэміі навук".
      Так заканчваюцца "Успаміны". Жывой тканкай упісваюцца ў іх санеты і пісьмо з паметкай на канверце: "У выпадку маей смерці перадаць маёй жонцы Ганне Мацвееўне Шчакаціхінай або пераслаць ёй заказным пісьмом па адрасу: Белебей Башкірскай АССР, Савецкі завулак, 4".
      Каб не страціўся аўтарскі каларыт, па просьбе Алены Мікалаеўны  дачкі вучонага, прапануем пісьмо на рускай мове.
      На конверте: "В случае моей смертн передать моей жене Анне Матвеевне Цекатмхмной нлн переслать ей заказным ппсьмом по адресу: Белебей Башкнрской АССР, Советскмй переулок, 4".
      "23 января 1939 года.
      Дорогой мой друг! Ты всегда, как пуглпвый голубь, прятала голову под крыло от разговоров о смертн, п мне ннкогда не удавалось серьезно поговорнть с тобой об этом. Теперь, когда болезнь моя затянулась, зная, что прм обідем состояннм моего органмзма
    
    зз
    
    всякпе такне заболевання представляют для меня нзвестную опасность п что за псход, во всяком случае, нельзя ручаться, я пншу тебе на тот случай, еслм бы дело окончнлось смертью. Мне надо сказать тебе немного.
      Прежде всего, не тоскуй обо мне н не плачь чрезмерно. Смерть меня не страшнт, п о жпзнм я не жалею. Я ммел в жпзнн кусок счастья: я успел коечто сделать для наукп; я нмел детей от любпмой женіднны. He всякому удается хоть столько получнть от жпзнп. Я удовлетворен н потому спокоен.
      Думай больше о себе п о детях. Постарайся устропть свою жпзнь м вырастнть пх хорошммн людьмп.
      Теперь о делах. После меня остается немного, поэтому н просьб только трн.
    1. Соберп вместе все мон рукопнсм п заметкп по нумпзматнке, картотеку монетных кладов, нумнзматнческую коллекцню п коллекцню печатей; все это отошлн в Ленмнград, в Государственный Эрмнтаж (Набережная 9 Января, 34), с короткмм пнсьмом, что вот, мол, от мужа осталнсь матерпалы, которые он проснл отдать Вам: может быть, комулпбо прпгодятся.
    2. Рукопнсь "Водяные знакм" с рнсункамм отошлп в Ленннград, в Государственную публнчную бмблпотеку (угол проспекта 25 Октября н улпцы 3 Нюля) с подобным же пнсьмом п просьбою хранкть рукоппсь.