Матэрыялы да 100-годдзя з дня нараджэння Міколы Шчакаціхіна, 1896–1940
Памер: 120с.
Мінск 1996
109
шляхта. Магнаты Радзівілы, якія мелі клопаты са здароўем, як і ўсе смяротныя, таксама ахвяраваліся да абраза. Сын Сіроткі Аляксандр’² дзякаваў Маці Боскай за збавенне ад каменя ў нырках. Да нябеснай апякункі звярталіся і аб выздараўленні яго жонка Лукрэцыя, дачка Цэцылія. Праўнук Аляксандра Міхал Казімір Рыбенька ў 1749 г. пазбыўся каменя "велічынёй з фінікавую костку”, адправіўшы да абраза cum vote сваіх дзяцей.
I. Ясткевіч у прысвячэнні сваёй кнігі Рыбеньку адзначыў яго шчодрую фундацыю для цудатворнага абраза. Коштам Міхала Казіміра царква была адноўлена, аздоблена і надзелена рознымі начыннямі.¹³
Выданне кнігі "Поўня Прыгожай як Месяц...", а, магчыма, і стварэнне гравюры было ініцыятывай Міхала Казіміра. I. Ясткевіч, як рэктар семінарыі, спадзеючыся атрымаць ад князя дадатковыя сродкі на вымураванне будынку, выкарыстаў гэтую акалічнасць, пакінуўшы нам выдатны помнік беларускай гравюры.
Выявы цудатворных абразоў і святых патронаў былі здаўна распаўсюджаныя ў нашым краі. Іх стваралі мастакі такога ўзроўню, як I. Шчырскі, Л. Тарасевіч, Ф. Бальцэвіч, I. Карэнга, а таксама П. Пятровіч, П. Камар і іншыя менш вядомыя і ананімныя майстры. Кніжныя гравюры і станковыя лісты дапаўняюць белыя старонкі гісторыі беларускага мастацтва.
” Высоцкая Н.ф. Тэмперны жывапіс Беларусі канца XVXVIII стагоддзяў. Каталог. Мн. 1986. С. 26.
²¹ У назве абраза спыняемся на крыніцах XVII—XVIII стсг. Гл. ніжэй.
” Pelnia Piekney iak Xiezyc lask promieniami Swiatu Przyswiecaiaca... W Nieswizu W Drukarni lego Hiazecey Msci. 1754. Passim. РНБ 15.14.3.18. Выданне вядомае як твор рэктара Свержаньскай базылянскай семінарыі I. Ясткевіча. Гл.: Estreicher К. Bibliografia Polska. Krakow. 1897. Т. 4, cz. 3. S. 405. Архпмандрнт Нмколай. Нсторнкостатнстпческое опнсанне Мннской епархмм. СПб. 1864. С. 63. Гравюра не ўпамінаецца.
⁴⁾ Высоцкая Н.Ф. Іканапіс Беларусі XVXVIII стагоддзяў. Мн. 1992. Іл. 13.
⁵⁾ Опнсанне церквей н прмходов Мннской епархмм. М. 1878. Ч. 1. С. 109.
б⁾ На адвароце тытула змешчаны герб Радзівілаў (77x60), ідэнтычны з медзярытам Г. Ляйбовіча з "Ваенных артыкулаў" 1754 г.
⁷⁾ Нічога не паведамляецца пра гісторыю абраза і ў першай прысвечанай яму кнізе, выдадзенай свержаньскім плябанам П. Дунгоўскім "Cuda у dobrodzieestwa Otrzymane przy Obrazie Cudownym NP Maryey w Swierznie, Cerkwi Unitow..." Wilno: Druk. Akad. Soc. Jezu, 1651. РНБ 15.23.5.26. Гэтае выданне гравюры Свержаньскага абраза яшчэ не мела.
⁸¹ Pelnia Piekney iak Xiezys... Passim.
« Ibid.
ю⁾ M.K. Радзівіл набыў Свержань ад Слушкаў у 1575 г.
’” Dungowski Р. Cuda і dobrodzieystwa... F. А1. Аўтар падаў і больш раннюю дату: верасень 1636 г., аднак не алісаў змест той з'явы.
¹²> Аляксандр Людвік (15941654) валодаў Свержанем пасля бацькі. Яму прысвяціў сваю кнігу П. Дунгоўскі.
,³> Міхал Казімір (17021762) фундаваў у Свержані базылянскую семінарыю (1743), дзе, ла яго волі, навучаліся тэалогіі, лаціне, геаметрыі, арыфметыцы, гісторыі, рыторьіцы і філасофіі 12 клерыкаў, дзяцей мясцовых уніяцкіх святароў, лад кіраўніцтвам чатырох прафесараў.
Да артыкула Ткачэнкі М.
111
Шматаў В.Ф, доктар мастацтвазнаўства, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РБ, Мінск
ДА ПЫТАННЯ АБ РАЗВІЦЦІ СТЫЛЮ БАРОКА ВА ЎСХОДНЕСЛАВЯНСКАЙ КНІЖНАЙ ГРАФІЦЫ XVIXVIII стст.
Пачынаючы, здаецца, ад І.Э. Грабара, ў шэрагу публікацый рускіх і ўкраінскіх даследчыкаў сцвярджаецца, што прыярытэт у развіцці стылю барока на ўсходнеславянскіх землях належыць Украіне; з Украіны гэты стыль распаўсюджваўся ў рускую культуру. Беларусь у такіх публікацыях часцей за ўсё, нават, не згадваецца наогул. Тым часам, барока на ўсходнеславянскіх землях пачало фарміравацца на Беларусі і пад уплывам нашай краіны пазней з'явілася на Украіне і ў Расіі. У гэтым асабліва наглядна пераконвае кніжная гравюра, помнікі якой (ілюстраваныя старадрукі) у адрозненне ад іканапісу, скульптуры, дакладна датаваны і таму даюць магчымасць прасачыць міграцыю стылю барока ў напрамку "Беларусь Украіна Расія". Асноўныя этапы гэтай міграцыі храналапчна і тэрытарыяльна выглядаюць так:
першыя кніжныя гравюры на Беларусі з'явіліся ў 20я гг. XVI ст. і выкананы ў стылі позняй готыкі і Рэнесансу (ілюстрацыі пражскіх (15171519) і віленскіх (15221525) выданняў Скарыны). Адзначым пры гэтым, што першай рускай дакладна датаванай ілюстраванай кніжкай з'яўляецца маскоўскі Апостал (1564), а першай украінскай львоўскі Апостал (1574);
пэўныя рэмінісцэнцыі стылю барока ў ілюстрацыях кірыліцкіх выданняў заўважаюцца ўжо ў 60~70я гг. XVI ст. (Герб Рыгора Хадкевіча з заблудаўскага Евангелля 1569 г. і Псалтыры 1570 г.; выявы евангелістаў з Евангелля Пятра Мсціслаўца 1576 г. і інш.);
асаблівае развіццё барока атрымала ў медзярытных ілюстрацыях польскалацінскіх выданняў Беларусі і Літвы, дзе, пачынаючы ад нясвіжскага гравёра Тамаша Макоўскага (каля 1575 каля 1630), якому належыць самая ранняя барочная гравюраканклюзія "Панегірык братоў Скарульскіх" (Нясвіж, 1604), у гэтым жанры працавалі Аляксандр (каля 16401727) і Лявонцій (каля 16501710) Тарасевічы, Іван Шчырскі (каля 16501714), Лаўрэнцій Кршчановіч (каля 16501704), Максім Вашчанка (?памёр у 1708) і інш. 3 Беларусі і Літвы браты Тарасевічы, Шчырскі і Кршчановіч перанеслі барока ў украінскую графіку;
— у рускай кніжнай гравюры на дрэве першыя ілюстрацыі ў стылі барока былі выкананы беларускімі (куцеінскімі) майстрамі ў Іверскім манастыры на Валдаі (герб патрыярха Нікана з "Рая мысленнага" 1659 г. Гл.: Смдоров А.А. Древнерусская кннжная гравюра. М. 1951. С. 203204);
першыя рускія ілюстрацыі медзярыты ў стылі барока з'явіліся ў выданнях Сімеона Полацкага ("Псалтыр у вершах" 1680 г., "Гісторыя пра Варлаама і Іасафа" 1681 г, "Абед душэўны" 1681 г.) і выкананы Сімонам Ушаковым і Афанасіям паводле ініцыятывы Сімеона Полацкага (Сідараў А.А. Названы твор. С. 255256).
Такім чынам, барока ў кніжнай гравюры XVIXVIII стст. узнікла на Беларусі і з Беларусі пашыралася ў Расію і на Украіну. Беларусь, тэрыторыя, грамадскапалітычны лад I культура якой у тыя часы былі цесна звязаны з Заходняй Еўропай, першая ўспрымала "сусветныя" мастацкія стылі (не толькі барока, але I познюю готыку, Рэнесанс, ман'ерызм) і была іх галоўнай перадатчыцай у іншыя рэгіёны ўсходнеславянскай краіны.
112
Яцкевіч З.Л., Мінск
ЦІКАВЕЙШЫ ТВОР ПАЧАТКУ XVIII ст. 3 МАГІЛЕЎСКАЙ БРАЦКАЙ ДРУКАРНІ
Выдатнейшы маплёўскі майстар гравюры па дрэву Васіль Максімавіч Вашчанка пакінуў „'ТХ, S3 «33 Д3«™ »» дРУ«з.зных ™рз^е ^ ■”«»»■■ ў друкарні Магілёўскага багаяўленскага брацтва у перыяд з 1694 па 1730 г.
Сярод іх сваім мастацкім аздабленнем вылучаецца кніга "Жыцце святых", якая па меркаванню адных даследчыкаў, была выдадзена 12.ХІ.1702 (так лічыць Галенчанка), ц, ў 1703 г (Шматаў). Выпадкі разыходжання могуць быць звязаны з рознымі каляндарнымі стьілямі Бясспрэчна, самаяпрыгожая і непаўторная яе частка тытульны аркуш, які здаўна прыцягваў увагу даследчыкаў. Аб ім пісалі: рускі мастацкі крытык У. Стасау, даследчык гравюьіД. Равінскі, беларускі гісторык мастацтва Мікола Шчакаціхін, якія адзначалі прыгажосць і высокія мастацкія якасці твора.
Кампазіцыя аркуша пабудавана своеасаблівымі ярусаміпаясамі Уверсе ў прамяністым ззянні адлюстраваны сімвал Святога Духа голуб, Боганцец і Богсын, ніжэн крыж з сімваламі ахвяр Хрыста і дзве групы святых, яшчэ ніжэн ане™ вобраз для магілёўцаў, які вельмі часта сустракаецца на іншых мастацкіх творах. абразах, кафлінах фрэсках) і краявід з надпісам кірылічным паууставам без скарачэнняу ”Г?ад Могнлев". Апошні акаймаваны прыгожым арнаментам у выглядзе скрутка, як, бьіццам бы прыбіты да аркуша цвікамі (іх шляпкі добра бачны на выяве). Зауважым што картушы такога кшталту шырока ўжываліся ў часы Рэнесансу у Нямеччыне^ Але для нас вельмі істотна тое, што гэта першая датаваная выява сярэдневечнага Маплева, якую стварыў тагачасны жыхар горада.
Спробы яе аналізу ўжо былі зроблены доктарам мастацтвазнаўства В. Шматавым у даследванні "Беларуская кніжная гравюра XVIXVIII стст." (с. 168), Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі" (т. 3, с. 356), "Гісторыі беларускага мастацтва . 2 с 290) Але дрэнна распрацаваная псторыя і тапаграфія горада гэтага перыяду е дазволілі яму зрабіць гэта дакладна. Што ж дакладна адлюстравау Вашчанка на сваім дрэварыце?
На пярэднім плане гравюры ўнізе бачны нейкія ўмацаванні бастыеннага тыпу з брамам у правьім баку, наверсе якіх, верагодна, стаяць гарадскія гародні з банніцамь Дален у цэнтры значная пабудова з трох'ярусным купалам, які завяршаецца крыжам. Падобныя крьіжы але меншых памераў, маюцца з правага боку на канструкцыях, падобных да вежачак а таксама на даху з левага боку, на выступаючых частках, якія нагадваюць франтон трансепта, а таксама ўнізе (магчыма, бакавы ўваход). Калі больш уважліва глядзець то бачны бакавы неф і паўкруглая бакавая апсіда. 3 трох існаваушых на тон час храмаў крыжовакупальнага кшталту гэта можа быць толькі Багаяуленская царква. Значна прасцей вызначыцца з друпмі пабудовамі, што маюцца на гравюры. з правага боку чатырох'ярусная званіца з крыжом наверсе, за ен дамкі жаночага Багаяуленскага манастыра што знаходзіліся насупраць на друпм баку Шклоускам вул.цы (зара Першамайская). Злева царква Іаана Багаслова з крыжамі на сваіх купалах і манатырскія карпусы, у якіх, па сведчанню Ф. Жудро, ранен знаходзілася брацкая друкарня He зусім адпавядае знешні выгляд Каралеускан, ці, як яшчэ яе называлі, Трыўмфальнай,Убрамы апісанню XVII ст„ што можна растлумачыць шмат у чым умоуным, стылізаваным характарам невялікага па памерах твора.
Разгледжаны помнік магілёўскай школы гравюры дапамог нам уявіць Маплеў на пачатку XVIII стагоддзя і, такім чынам, расчыніць яшчэ адну цікавую старонку у псторыі горада.
113
ДЭКАРАТЫЎНАПРЫКЛАДНОЕ МАСТАЦТВА
Коснцнна М.Ю., старшнй научный сотрудннк фмлнала ГНМ "Новодевнчнй монастырь", Москва
ЙСТОРНЯ СОЗДАНЙЯ М БЫТОВАННЯ ДРЕВНЕЙ ПЛАІДАНЙЦЫ НОВОДЕВЙЧЬЕГО МОНАСТЫРЯ
1. Борьба за Смоленск между Русскмм государством м ПольскоЛмтовскмм княжеством Прмтязання велнкого московского князя Васнлня III. Основанне Новодевмчьего монастыря в честь возвраідення Смоленска в состав русскнх земель. 1514—1523 гг