• Газеты, часопісы і г.д.
  • Матэрыялы да 100-годдзя з дня нараджэння Міколы Шчакаціхіна, 1896–1940

    Матэрыялы да 100-годдзя з дня нараджэння Міколы Шчакаціхіна, 1896–1940


    Памер: 120с.
    Мінск 1996
    64.47 МБ
      Ва ўліковай картцы справы Мініна (БДАМЛІМ) адзначана, што ў пляменніцы мастака — Людмілы Сільвестраўны Мінінай захоўваюцца 20 гравюр і 11 экслібрысаў. На цяперашні час у навуковым ужытку знаходзіцца не больш за дзесятак твораў. (Без уліку кніжных ілюстрацыяў, якімі мастак асабліва актыўна займаўся ў другой палове 30х гг.) Для поўнага і ўсебаковага вывучэння творчай спадчыны мастака натуральна неабходны як мага большы аб'ём матэрыялу. Мяркуем, што зараз яшчэ мажліва (першасна з прычыны тыражнасці графікі) знайсці яго творы і папоўніць музейныя экспазіцыі і сховішчы Беларусі. Слушна заўважае доктар мастацтвазнаўства В. Шматаў, што Мінін быў мастаком шырокага творчага дыяпазону і добра валодаў тэхнікай алейнага і акварэльнага жывапісу, працаваў у жанры партрэта, пейзажа і нацюрморта.
      Але пакуль творы не выяўлены, гэта застаецца "агульнай мясцінай" даследчыка і белай плямінай творчасці мастака. Апрача гэтага, шырока сцверджана пэўная недакладнасць у атрыбуцыі нават вядомых твораў. Да прыкладу, ва ўсіх публікацыях 7080х гг. дрэварыт Мініна  "Стары" (119x79 мм) датуецца 1928 г. На самой справе работа была выканана ў Віцебску ў кастрычніку 1926 г. Як мяркуе М. Каспяровіч, з натуры, і была надрукавана ў часопісу "Наш Край" N 12, 1926 г. Гэтая драбніца падаўжае спелае творчае жыццё майстра яшчэ на якія два гады.
      Спрэчным падаецца меркаванне, што Мінін кінуў займацца ксілаграфіяй пасля 1932 г. "з прычыны хваробы вачэй". Увогуле не існуе адзінага прачытання (дакументальна пацверджанага) з фактаў біяграфіі мастака'.
    
    102
    
      На пачатку 80x гг. другая пляменніца Мініна  Марфа Фёдараўна на свой запыт, накіраваны ва ўпраўленне МУС па Віцебскай вобл., атрымала адказ '... умер от разрыва сердца в 1941 году..." . Неўзабаве адгукнуўся архіў КБВО: — "Ефпм Мнннн умер от воспаленпя легкмх в 1940 году".
      Аддзел архіваў і справаводства Віцебскага аблвыканкама даў вусную інфармацыю, што арыштаваны 1 лістапада 1937 г. мастак быў расстраляны 29 снежня таго ж году. He менш блытаніны і вакол нараджэння мастака. Энцыклапедычны артыкул, напісаны П. Герасімовічам, падае ў якасці даты нараджэння 9 кастрычніка 1897 г. Праўда, на падставе якога дакументу з'явілася гэтая дата, асабісты архіў мастацтвазнаўцы, як і іншыя крыніцы, адказу не даюць. У згаданай ужо даведцы абласнога ўпраўлення МУС значыцца: "Мінін Е.С. 1894 г.р. ...". Апошняя лічба ў даце 4 закрэслена. рукой Людммлы Сільвестраўны і зверху напісана лічба 8. Такім чынам, год нараджэння 1898. Але блізка ведаўшы мастака беларускі навуковец, грамадскі дзеяч і педагог Мікола Каспяровіч, які некалькі год працаваў поруч з ім у Мастацкім тэхнікуме, у сваіх "Матэрыялах да вывучэння Віцебскай краёвай літаратуры і мастацтва" у якасці даты падае 1896 г. Гэта ж дата фігуруе і ў архіўных матэрыялах мастацтвазнаўцы I. Элентуха (БДАМЛІМ), які шмат рупіўся падчас вывучэння гісторыі Віцебскага мастацкага тэхнікума. 3 прычыны таго, што Яўхім Мінін паходзіў са стараабрадцаў, наўрад ці мы знойдзем метрычны запіс аб хрышчэнні будучага мастака. Але ёсць надзея знайсці пратаколы допытаў мастака, уласнаручную аўтабіяграфію "ворага народа" ў нетрах КДБ па Віцебскай вобласці.
      Прыклады гэтых недакладных звестак можна было б доўжыць і доўжыць.
      Напрыканцы пастановы праблемы хочацца выказаць спадзяванне, што апрача зацікаўленых асобаў у высвятленні жыццёвага і творчага шляху майстра, грунтоўнага аналізу яго ўнёскаў у мастацтва Беларусі зрэшты знойдуцца дзяржаўныя даследчыя ўстановы з адпаведнымі мажлівасцямі.
    
    
    
          Нікалаеў М.В., Расійская нацыянальная бібліятэка (РНБ), СанктПецярбург
    
    СТАРАДРУКІ 3 ГРАФІЧНЫМІ ВЫЯВАМІ НАВАГРАДСКІХ ЦУДАТВОРНЫХ АБРАЗОЎ
    
    
    
      Напрацяг шматвекавой гісторыі Наваградскіх (і навакольных) праваслаўных, уніяцкіх і каталіцкіх храмах былі абразы, да якіх людзі прыносілі самыя моцныя свае пачуцці. A калі пасьля звяртання па дапамогу ў шматлікіх малельнікаў нешта змянялася да лепшага, абраз пачыналі шанаваць як цудатворны. У другой палове XIX ст. наібольш вядомыя з іх наступныя:
    
    Месца знаходжання       Царква             Абраз          На чым     Памер    Асаблівасці     
                                                             напісаны                             
      вёска Войнава                        Божыя Мацеры     на дошцы   8 вяршкоў   Пакрыты срэб  
                                                                                    ным абкладам  
      вёска Сянежыцы      прыходская       Пакрава Божыя    на дошцы   2 аршыны                   
                          Пакроўская          Мацеры                                              
    мястэчка Нягневічы                      Св. Мікалая     на палатне 2,5 аршыны пакрыты абкладам
                          прыходская    Св. вялікапакутніка на палатне 1 аршын 12                 
       вёска Шчорсы     Дзімітраўская        Дзімітрыя                  вяршкоў                   
                         Замкавая Ус                                  1 аршын 14 пакрыты срэбным 
        Наваградак     пенская (пазней     Божыя Мацеры     на палатне  вяршкоў     вызалачаным   
                       Барысаглебская)                                               ■ абкладам   
        Наваградак     Іезуіцкі касьцёл    Божыя Мацеры     на дошцы              пакрыты срэб   
                        (пазней Фарны)                                            ным абкладам    
    
    103
    
      Як бачым, у самым Наваградку знаходзіліся два шануемыя цудатворныя абразы, абодва з выявай Багародзіцы. Упершыню яны сталі прадметам асаблівай увагі грамадскасьці ў канцы XIX ст., у сувязі з падрыхтоўкай да юбілею Адама Міцкевіча. Славуты паэт, ураджэнец Наваградчыны, быў вельмі квёлым неўмаўляткам — пасьля марных спробаў атрымаць дапамогу ад дактароў, яго маці аддала хлопчыка пад апеку Наваградскаму цудатворнаму абразу Багародзіцы. Дзіцятка выжыла, а праз шмат гадоў Адам Міцкевіч апісаў гэты выпадак у "Пане Тадэвушы". У двухтамовіку, што выпусьцілі да юбілею паэта 1898 г., з'явіўся артыкул "Аб цудоўных абразах Маці Божай у Наваградку", падпісаны крыптаграмай X.W.K.’ Аўтар палемізаваў з публікацыяй львоўскай "Gazety Kocielnej", у апошніх нумарах якой за 1897 год пад псеўданімам ks.M.S. надрукаваны артыкул "Уніяцкая Маці Божая Наваградская на чале Пана Тадэвуша", дзе праводзілася думка, што Міцкевіча выратаваў абраз з замкавай Успенскай царквы, перанесены пазней у царкву Барысаглебскую.² Выратаванне А.МІцкевіча X.W.K. прыпісвае Наваградскаму цудатворнаму іезуіцкаму абразу, які пазней перанесены, на яго думку, у францішканскі касьцёл.
      X.W.K. слушна даводзіць, што напісаны на палатне цудатворны абраз з замкавай Успенскай царквы не мог быць больш старажытны ў параўнанні з пісаным на дошцы абразом Багародзіцы з саборнай Мікалаеўскай царквы (былога францішканскага касьцёлу). Пры гэтым X.W.K. сам рабіў памылку, не заўважыўшы, што пісаны на дошцы шануемы цудатворны абраз належыць не Мікалаеўскай царкве, а прыпісанай да яе Сенежыцкай,³ а значыць, мог паходзіць з зачыненай замкавай Успенскай царквы.
      Калі пра цудатворны абраз, што захоўваўся ў замкавай Успенскай царкве, інфармацыі досыць мала, то пра другую мясцовую хрысьціянскую рэліквію ў друкарні віленскага універсітэта ў XVII ст. надрукаваны дзве кнігі:
    
    1. NOWA OBRONA Vtrapioney oyczyznie OD BOGA z NIEBA DANA Wobrazie NowoCudownym BOGARODZICE PANNY MARYEY Przy Kosciele Nowogrodzkim SOCIETATIS IESV W Nowogrodku, y w Okolicy Calego Woiewodstwa Nowogrodzkiego, W roznych potrzebach, od roznych osob doznana. 3a pozwoleniem y wyraana aprobacya Urzendu Duchownego do druku podana.// w WILNIE W Drukarni Akademickiey Societatis IESV. Roku 1673. Msca lulij, dnia 14. (Man. 1.)
      Для вызначэння каштоўнасьці гэтай невялічкай кніжачкі (31 ненумараваны аркуш памерам 145 х 172 мм.) цалкам падыходзіць тэрмін "rarissima" (вельмі рэдкая, наірадчэйшая). Мы карысталіся экзэмплярам Расійскай Нацыянальнай бібліятэкі ў СанктПецярбургу (шыфр 15.23.5.27.).
      На першых двух старонках надрукаваны панігірык наваградскай рэзідэнцыі ордэну іезуітаў пралату віленскай капітулы, ксянзу Крыштафу Пшэслаўскаму. У тэксце тлумачыцца: кніга "Новая з неба абарона” надрукавана з прычыны таго, што ў цяжкую для Радзімы хвіліну віленскі дэкан ксёнз Крыштаф Пшэслаўскі падараваў наваградскаму ваяводству цудатворны абраз Багародзіцы, які належаў асабіста яму, а цяпер будзе ў тутэйшым касьцёле іезуітаў. Пасьля панігірыку зьмешчана "Гісторыя аб цудоўным вобразе найсьвяцейшай дзевы Марыі, што знаходзіцца ў касьцёле вялебных айцоў Societatis IESV у Наваградку, узятая з пэўных запісаў і сьведчанняў пад прысягай, якія прадстаўлены духоўнаму ўраду, спецыяльна для гэтага сазванаму...".
      "Гісторыя..." паведамляе, што наваградскі цудоўны абраз атрыманы пры панаванні Жыгімонта III  гэта быў трафей, узяты ў маскоўскім горадзе Вязьма ў 1615 г., аб чым сьведчыць і тое, што абраз "па звычаю рускага народу'' намаляваны на дрэве. Вывезена з Масковіі была толькі фігура Найсьвяцейшае Дзевы, "бо фігуру дзіцятка госпада Іісуса, што была пры тым вобразе, у замяшанні, калі абраз бралі, неасьцярожна адшчапілі і згубілі".
      Пасьля заканчэння маскоўскага паходу абраз знаходзіўся ў Вільні, у хаце каваля Пятра Багуцкага, потым перайшоў да пана Мікалая Каламыйскага. Мікалай Каламыйскі
    
    104
    
    пастараўся аднавіць абраз — па яго заказу была намалявана фігура Іісуса Хрыста і "прыложана" да вобразу замест страчанай. Рэстаўрацыя, відаць, не была ўдалай, бо "вялікая розніца паміж тымі абразамі выдаецца" — зазначае аўтар Гісторыі...".
      У 1646 г. пан Мікалай перадаў абраз тагачаснаму віленскаму каноніку Крыштафу Пшэслаўскаму, каторы будучы за пралата ў тургяльскім касьцёле, паставіў абраз у гэтым храме. Пасьля спалення касьцёлу ад непрыяцеля, Пшэслаўскі захоўваў абраз пры сабе. Чацьвёртага чэрвеня 1662 году ён "спачатку прыватна" падараваў абраз старэйшаму наваградскай іезуіцкай рэзідэнцыі ксянзу Адаму Вардацкаму. У тым самым годзе, 5 лістапада ў Жыровіцкім манастыры пад старшынством віленскага епіскапа Юрыя Белазора сабралася спецыяльная Камісія, якая засьведчыла 47 цудаў, што былі ад гэтай іконы,— пры рабоце Камісіі ў Жыровіцах знаходзіўся і сам абраз. Пасьля заканчэння работы Камісіі, у сьнежні 1662 г, абраз быў урачыста перавезены ў Наваградак. Другая камісія адбылася ўжо ў Наваградку, 10 красавіка 1673 г., па ініцыятыве Адама Вардацкага і засьведчыла 48 новых цудаў.