• Газеты, часопісы і г.д.
  • Матэрыялы да 100-годдзя з дня нараджэння Міколы Шчакаціхіна, 1896–1940

    Матэрыялы да 100-годдзя з дня нараджэння Міколы Шчакаціхіна, 1896–1940


    Памер: 120с.
    Мінск 1996
    64.47 МБ
      В резулыате реставрацмонных работ в могмлевском кармелнтском костеле открылась надпнсь, датнруюіцая второй перпод роспнсм этого памятнмка  17651767 гг. н указываюідая авторовнсполншелей  художннков Носнфа (Юзефа) м Давмда. Есть все основання отождествнть этнх мастеров с монументалнстамн Белыннчского монастыря кармелмтов, которые работалн в то же самое время. Архнвные сведення о ннх, собранные Э.Н Ветер, позволяют представмть статус этнх мастеров  онн былм монахамн"ксендзамн" м нм поручалнсь значнтельного обьема работы, сопровождаюіцнеся большнмн суммамн вознагражденнй.
      Черты стнля кармелмтскнх мастеров: значнтельная спнрнтуалнстнчность образов, сдержанное несвободное владенне ракурснымн поворотамн фмгур н глубнной пространства в композпцнях. Т.е. стнль несет на себе отпечаток одухотворенностп мастеров, недостаточно владеюіцнх (плн сознательно не прнзнаюцнх) прнемамм мллюзпоннстнческой передачм пространства м формы. Особенным поворотом данной темы является нзображенне рпсуюідего монахахудожннка в роспнсм бокового нефа, т.н. Носнфского прмдела. Возможно условно предположнть первый в нсторпп белорусского пскусства автопортрет художннка.
    
    
    
    Піскун Ю.А., мастацтвазнаўца, старшы выкладчык Беларускай акадэміі мастацтваў, Мінск
    ВАСІЛЬ МАРКІЯНАВІЧ  СЛУЦКІ МАСТАК СЯРЭДЗІНЫ XVIII СТАГОДДЗЯ
    
    
      Сярод навуковай спадчыны Міколы Шчакаціхіна ёсць і спробы стварэння персаналій беларускіх мастакоў  між імі даследаванне біяграфіі і пошук твораў беларускага малера XVIII ст. Рыгора Мядзвецкага.
      Аддаючы даніну павагі заснавальніку беларускай мастацтвазнаўчай навукі, у сваім паведамленні мы спрабуем прасачыць творчую біяграфію яшчэ аднаго беларускага мастакаіканапісца XVIII ст.  Васіля Маркіянавіча са Слуцка. Звесткі пра Маркіянавіча ёсць у "Слоўніку беларускіх мастакоў ..." Н.Ф. Высоцкай (Высоцкая Н.Ф. Словарь мастеров, работавшнх в Белоруссмп в XVIXVIII вв.// Художественные собранмя СССР. Музей 4. М. 1983. С. 174). Дзякуючы даследаванням Высоцкай вядома, што Маркіянавіч у 17581766 гг. стварыў пяць абразоў для царквы в. Рожан. У XX ст. пасля закрыцця гэтай царквы абразы былі перанесены ў царкву вёскі Чыжэвічы, адкуль яны трапілі ў збор Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.
      Адзін з гэтых твораў  абраз "Дэісус"  мае ўкладны надпіс да Рожанскай царквы, дзе пазначана дата 1758 г., прозвішчы асоб, што надалі той абраз да царквы, і прозвішча мастака: "В. Маркіянавіч малевал". Іншыя чаты'ры абразы зусім слушна па стылістычных прыкметах атрыбуціраваны Высоцкай таксама як творы Маркіянавіча  гэта абразы "Пакроў" (ва ўкладным подпісу датаваны 1761), "Тройца", "Звеставанне" і двухбаковы
    
    96
    
    храмавы вынасны абраз "Маці Божая Адзігітрыя — Узнясенне" (пазначана дата 1766 г.). Вядома, што Узнясенская царква ў вёсцы Рожаны Навагрудскага ваяводства мела драўляны фарбаваны іканастас, які складаўся з 17 абразоў простага пісьма, размешчаных у 3 ярусы. Дапушчальна, як тое лічыць і Высоцкая, што абраз Маркіянавіча "Дэісус" месціўся ў цэнтры другога яруса гэтага іканастаса. Магчыма, што ў гэтым іканастасе былі пастаўлены і абразы "Пакроў" 1761 г., "Звеставанне" і "Тройца", хаця разнастайнасць іх памераў робіць такое дапушчэнне больш праблематычным.
      У часе навуковых экспедыцый Музея старажытнабеларускай культуры па Мінскай вобласці ў 19861990 гг. намі былі атрыбуціраваны як творы Маркіянавіча яшчэ два абразы ў Чыжэвіцкай царкве (па вусных звестках, яны таксама былі перанесены сюды з Рожанскай царквы). Гэта абразы "Петр і Павел" і "Мікола з жыціем". Першы з іх мае характэрную для большасці твораў Маркіянавіча ляпную арнаментацыю фона ў выглядзе кропак"квадрыфоліяў" і Спадобных раслінных завіткоў, злучаных авальнымі перавязкамі. Другі абраз — “Мікола з жыціем" — у стылістычных адносінах вельмі блізкі да "Дэісуса" Маркіянавіча. Гэты абраз цікавы як рэдкі прыклад у беларускім іканапісу XVIII ст. жыційнага абраза, дзе вялікая колькасць клеймаў (іх тут 12) у адпаведнасці са старажытнарускай традыцыяй акаймоўвае сярэднік з усіх бакоў.
      У інвентары горада Слуцка за 1765 г. (Дзяржаўны гістарычны архіўмузей Беларусі ДГАБ, КМФ5, воп. 1, sign. 3840) намі выяўлена пад N 586 прозвішча малера Базыля Маркіянавіча, які меў ва ўласнасці 5 1/2 прэнтаў зямлі (даволі значная на той час маёмасць) і свой дом на рагу вуліц Усцінаўскай і Зімняй. Разам з Васілем Маркіянавічам да того ж дыму належыў яшчэ адзін мастак, не названы па прозвішчу. Акрамя Васіля Маркіянавіча і яго памочніка ў Слуцку, адпаведна інвентару 1765 г., меліся яшчэ чатыры мастакі: тры ў старым горадзе  адзін з іх Захарка Багамаз (N 191) меў, напрыклад, толькі 1 1/10 прэнта, і адзін — Мацей Канатопавіч (N 659) — у Новым горадзе.
      Такім чынам, меркаванне Н.Ф. Высоцкай аб слуцкім паходжанні Васіля Маркіянавіча знаходзіць архіўнае пацвярджэнне.
      Акрамя вышэй названых абразоў з Рожанскай царквы  пяць у зборы ДНММ Беларусі і два ў Чыжэвіцкай царкве  да творчай спадчыны Васіля Маркіянавіча мы можам залічыць абраз "Маці Божай Чэнстахоўскай" 1773 г. з Асіповічаў і абраз "Спас” з царквы ва Урэччы.
      Да майстэрні Васіля Маркіянавіча можна аднесці яшчэ два творы. Абодва гэтыя абразы  "Звеставанне" і "Пакроў"  не захаваліся і вядомы дзякуючы фотаздымкам, зробленым у час экспедыцый па Случчыне В. Ластоўскім у канцы 20х гадоў нашага стагоддзя. (Альбом з гэтымі фотаздымкамі знаходзіцца ў Беларускай бібліятэцы імя Скарыны ў Лондане, фотакопія перададзена А. Мальдзісам у акадэмічную бібліятэку імя Я. Коласа ў Мінску.)
      Абодва абразы (ілюстрацыі ў альбоме NN 4, 11) знаходзіліся, паводле подпісаў пад фотаздымкамі, у Слуцку, у царкве на Востраве. Як і многія творы Маркіянавіча, абраз "Пакровы" меў ляпны арнаментальны фон і ўкладны подпіс, на жаль, не прачытаны.
      Такім чынам, маецца дзевяць стылістычна роднасных твораў і два абразы, вядомыя па фотаздымках; у адносінах да ўсіх адзінаццаці твораў дастаткова ўпэўнена можна зазначыць, што яны паходзяць з адной іканапіснай майстэрні, якая мелася ў Слуцку ў канцы 50х70я гг. XVIII ст., а менавіта  з майстэрні Васіля Маркіянавіча. Тапаграфія гэтай групы абразоў лакалізуецца ў межах слуцкага княства  асобнага адміністратыўнатэрытарыяльнага ўтварэння Рэчы Паспалітай.
      Пераканаўчым лічым меркаванне аб тым, што сваю мастацкую адукацыю Васіль Маркіянавіч атрымаў у мастацкай майстэрні КіеваПячэрскай лаўры. У "Слоўніку беларускіх мастакоў..." Н.Ф. Высоцкай Васіль Маркіянавіч, стваральнік рожанскіх абразоў, і Васіль Марціянавіч родам са Слуцка, вучань мастацкай майстэрні КіеваПячэрскай лаўры ў 1749 г„ прадстаўлены як розныя асобы. М.П. Істомін  першы даследчык дзейнасці
    
    97
    
    мастацкай школы КіеваПячэрскай лаўры, прачытаў прозвішча вучня са Слуцка наступным чынам  Васіль Маркіалавіч. Гэта прозвішча, як сцвярджаў даследчык, пазначана ў подпісу да малюнка 1749 г. (М.П. Нстоммн. Обученне жмвопмсм в КневоПечерской лавре в XVIII в.// йскусство п художественная промышленность. 1901. N 11. С. 312). Сам малюнак названы Істоміным "Покушенпе еретнков протнв православной церквм". Вядомы ўкраінскі мастацтвазнаўца Жалтоўскі П.М. называе гэты сюжэт "Царква ваяўнічая" (П.М. Жолтовськнй. Малюнкп кмеволаврськоі іконопнсноі майстэрні /Альбомкаталог. Кпів. 1982. С. 242). Жалтоўскі П.М. у сваім даследаванні не прыводзіць подпіс з імем выканаўцы пад малюнкамі з гэтым сюжэтам (іх у кажбушку два: NN 5 і 6), але ў каталозе малюнкаў таго ж кажбушка ХІХ_67/ХХ~19/8392 Жалтоўскі падае наступны надпіс пад малюнкамі аправы Евангелля (мал. N 8 і 9): "Року 1749 мца августа 19 дня рпсовал Васпл Мартняновнч нз Слуцка в нас в малярне его прозвано Шмдурка"). У другім сваім даследаванні Жалтоўскі называе іншую дату ў дадзеным подпісу — "1747 ..." (П.М. Жолтовськнй. Художне жпття на Украіні в XVI—XVIII ст. Кпів. 1983. С. 147). Таму зусім натуральна лічыць, што памылкі ў прачытанні зробленага скорапісам прозвішча вучнявыканаўцы дадзеных малюнкаў маглі зрабіць і Істомін, і Жалтоўскі. Верагодна, што і малюнкі "Царква ваяўнічая", і "Праекты аправы Евангелля", збрашураваныя ў адзін сшытак, былі зроблены адной рукой, менавіта рукой слуцкага ўраджэнца Васіля Маркіянавіча. Магчыма, што ў кіеўскіх кажбушках ёсць і іншыя неанаціраваныя малюнкі Маркіянавіча. Мы мяркуем, што пасля трохгадовага тэрміна (прыкладна 17471749 гг.), як было прынята ў кіеўскалаўрскай майстэрні, Васіль Маркіянавіч вярнуўся ў родны Слуцк, дзе паспяхова займаўся стварэннем абразоў для праваслаўных (а магчыма, і ўніяцкіх) цэркваў Слуцка і яго наваколля.
    
    
    
    Хадыка А.Ю., навуковы супрацоўнік музея старжытнабеларускай культурь/ /МЭФ АН РБ, Мінск АЛТАРНЫЯ КАРЦІНЫ ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XVII ст.
    3 МУЗЕЯ СТАРАЖЫТНАБЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ Ў МІНСКУ
    
    
      У артыкуле разглядаюцца творы жывапісу ранняга барока, якія ўключаюць партрэтныя адлюстраванні данатараў і прадстаячых, архаічную форму партрэта, досыць пашыраную ў беларускім мастацтве першай паловы XVII ст.
      У вельмі выразнай і вытанчанай "Маці Божай з яблыкам" (Ж~79), вывезенай з Іўеўскага раёну Гродзенскай вобласці, постаць адаранта злева засталася толькі ў першапачатковым графічным накідзе і выяўлена рэнтгенаграмай. Асаблівасці кроя касцюма, пазначанай у агульных рысах прычоскі з'яўляюцца дадатковымі датуючымі прыкметамі ў гэтым творы. Магчыма, менавіта залішне яскравы кантраст еўрапейскай жывапіснай аўтарскай манеры і "посармацку" характэрнага выгляду партрэтаванага "з'явіліся прычынай адмовы ад завяршэння партрэтнага адлюстравання ў канчатковым варыянце.
      Матэрыялы грунтоўнай публікацыі Я. Рушчыц па іканаграфіі Жыгімонта III і выставы "Мастацтва перыяду Вазаў у Польшчы" будуць дапоўнены адлюстраваннямі на кампазіцыі "Маці Божая Шкаплерная" (Ж~213), якая перададзена ў Музей з Гервят Гродзенскай вобласці. У групе асобаў, якія назіраюць цуд з'яўлення Марыі, сустракаюцца спрошчаныя, магчыма, напісаныя паводле адлюстраванняў на медалях, манетах і гравюрах, вобразы Жыгімонта III, яго жонак, а таксама некаторых іншых гістарычных асоб. Жывапіс выкананы ў канцы першай трэці XVII ст.
      Алтарная карціна "Пакланенне вешчуноў (1520я гг, Ж~70), якая паходзіць з заснаванага Жыгімонтам Старым касцёла ў Дрысвятах, неаднаразова перамалёўвалася. Слой запісаў сярэдзіны XVII ст. утрымлівае надзвычай цікавую постаць шляхціча, відавочна, ініцыятара