• Газеты, часопісы і г.д.
  • Матэрыялы да 100-годдзя з дня нараджэння Міколы Шчакаціхіна, 1896–1940

    Матэрыялы да 100-годдзя з дня нараджэння Міколы Шчакаціхіна, 1896–1940


    Памер: 120с.
    Мінск 1996
    64.47 МБ
    
    
    
    Пікулік А.М., мастацтвазнаўца, н.с. Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі / фальклору АН РБ (ІМЭФ АН РБ), Мінск
             М.М. ШЧАКАЦІХІН  ДАСЛЕДЧЫК МАПЛЁЎСКІХ СТАРАДРУКАЎ
    
      Сярод навуковых інтарэсаў М.М. Шчакаціхіна 20х гадоў значнае месца займае інтарэс да беларускіх старадрукаў. Гэта заканамерна. У рэспубліцы шырока адзначалася 400лецце оеларускага кнігадрукавання, праводзіліся спецыялізаваныя мастацкія выстаўкі рыхтаваўся юбілейны навуковы зборнік. Вядома таксама, што з 1925 года М.М. Шчакаціхін працаваў у Інбелкульце, а з 1926 года нават узначальваў створаную пры інстытуце Камісію псторыі мастацтва, дзе займаўся непасрэдным зборам і вывучэннем мастацкіх
    
    86
    
    каштоўнасцяў, значную частку якіх і займалі беларускія кірылічныя выданні XVIXVIII стст. Вынікам іх вывучэння з'явіўся шэраг змястоўных публікацый, прысвечаных мастацтву кнігі: "Васіль Вашчанка  магілёўскі гравер канца XVII  пачатку XVIII сталецця" (1925); 'Травюры і кніжныя аздобы ў выданнях Францішка Скарыны" (1926); "Да пытання аб храналогіі "Малой падарожнай кніжкі" Скарыны" (1928). Калі інтарэс да асобы і творчай спадчыны Францыска Скарыны быў заканамерным, абумоўленым усёй гісторыкакультурнай сітуацыяй на Беларусі (вобраз беларускага асветніка і першадрукара выкарыстоўваўся і мастакамі, і літаратарамі, і навукоўцамі як сімвал нацыянальнага адраджэння Беларусі), то з'яўленне артыкула, спецыяльна прысвечанага творчасці магілёўскага мастака, было даволі нечаканым.
       У часы М. Шчакаціхіна мастацтва магілёўскіх старадрукаў было амаль невядомым на Беларусі. Рускія гісторыкі і бібліёграфы XIX стагоддзя У. Сопікаў, А. Мілавідаў, У. Ундольскі, I. Каратаеў, П. Пекарскі склалі бібліяграфічныя апісанні некаторых магілёўскіх выданняў.¹ У кнізе Д.А. Ровнкского "Русскне граверы н мх пронзведення с 1564 года до основанмя Академмм художеств" упершыню закраналіся пытанні мастацкага аздаблення магілёўскіх старадрукаў.² Аўтар назваў магілёўскіх гравераў Максіма і Васіля Вашчанкаў, склаў спіс іх твораў. На жаль, ён не пазбегнуў памылак: Д.А. Равінскі сцвярджаў, што ў Магілёве працаваў гравёр Афанасій Вашчанка, ён назваў толькі падпісныя (I далёка не ўсе) гравюры мастакоў, сцвярджаў, што гэтыя творы цалкам належаць кіевальвоўскай гравернай школе.
       Безумоўна, адзначаныя даследаванні былі вядомы М.М. Шчакаціхіну. Абапіраючыся на гэтыя трактаты, а таксама гістарычныя нарысы Ф. Жудро, беларускі мастацтвазнаўца значна пашырыў уяўленне аб даследаванай з'яве.³ Абмежаваны рамкамі невялікага артыкула, М.М. Шчакаціхін асноўную ўвагу ўдзяляе творчасці Васіля Вашчанкі, якую ён упершыню разглядае поўна, у эвалюцыі і кантэксце развіцця ўсёй беларускай культуры XVII  пачатку XVIII ст.
       Асноўны метад, які выкарыстоўвае даследчык, — уважлівы і паслядоўны стылістычны аналіз мастацкіх твораў. Вывучаючы падпісныя гравюры мастака, М. Шчакаціхін пераканаўча выдзяляе ўласцівыя В. Вашчанку мастацкія прыемы, яго манеру маляваць, выяўляць форму, выкарыстоўваць перакрыжаваную штрыхоўку, лінію, пляму. На падставе гэтых назіранняў даследчык здолеў атрыбуціраваць шэраг ананімных магілёўскіх гравюр, упэўнена аднесці іх да твораў В. Вашчанкі. Дарэчы, і сёння, калі магілёўскія старадрукі вывучаны больш поўна, большасць атрыбуцый М. Шчакаціхіна здаюцца цалкам вернымі.
       Тонкае адчуванне мастацтва, шырокая эрудыцыя дазволілі навукоўцу зрабіць шэраг вельмі важных тэарэтычных заўваг, якія таксама мелі важнае значэнне для далейшага вывучэння матэрыялу. Так, М. Шчакаціхін упершыню ўводзіць у беларускае мастацтвазнаўства паняцце "магілёўская школа гравюры", маючы на ўвазе перш за ўсё творчасць мастакоў Максіма і Васіля Вашчанкаў. Менавіта ў такім кантэксце гэты тэрмін і зацвердзіўся ў беларускім мастацтвазнаўстве і выкарыстоўваецца да сённяшняга дня.’
       Напісаны цікава, эмацыянальна і жыва, артыкул М. Шчакаціхіна карысны не толькі для гісторыкаў кнігі, але і для аматараў архітэктуры, жывапісу, скульптуры, бо аўтар не абмяжоўвае сябе і дае вельмі слушныя заўвагі, параўнанні і аналогіі, якія ярка сведчаць аб грунтоўнасці яго ведаў і шырокай эрудыцыі.
       Увогуле, даследаванне М. Шчакаціхіна аб маплёўскіх старадруках і сёння, калі мінула ўжо 60 гадоў з часу яго стварэння, можа разглядацца як узор мастацтвазнаўчанавуковага твора.
    
    
    ’’ Сопмков B.C. Опыт Росснйской бнблнографмм. 4. 15. Спб. 18131821; Мнловндов А.П Олжанне славянскнх русскмх кнмг Внленской публмчной бпблмотекн. 14911800. Вмльно. 1908; Ундольскмй В.М. Очерк славянорусской бнблнографнн. М. 1871; Каратаев 14 Хронологмческая роспнсь славянскмх кнмг, напечатанных кмрмлловскммм букеамн: 14911730. Спб. 1861; Пекарскнй П, Наука н лмтература в Россмм лрм Петре Велнком: В 2х т. Спб. 1880
    
    87
    
    ²¹ Ровмнскнй Д.А. Русскпе граверы п нх пропзведення с 1564 года до основання Академнп художеств. М. 1880.
    ³¹ Жудро Ф. Пстормя могмлевского Богоявленского братства. Могнлев. 1890; Богоявленскмй братскмй монастырь в Могвлеве. Могнлев. 1899.
    ⁴¹ Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5ці т. Т. 3. Мн. 1986.
    
    
    Пятровіч Н./, таварыства "Веды", Мінск
    СЛУЦКІ МЕЦЭНАТ КНЯЗЬ ГЕРАНІМ ФЛАРЫЯН РАДЗІВІЛ
    
       Геранім Фларыян Радзівіл (17151760) падчашы літоўскі, харунжы Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ), малодшы сын канцлера ВКЛ Караля Станіслава Радзівіла і Ганны з Сангушкаў. Пасля смерці бацькі з 4гадовага ўзросту выхоўваўся маці, атрымаў хатнюю адукацыю. 3 1730 да 1735 г. падарожнічаў па замежных краінах, дзякуючы чаму добра валодаў французскай і нямецкай мовамі. У адрозненне ад бацькі і старэйшага брата Міхала Казіміра Рыбенькі, вядомых сваёй мяккасцю і лагоднасцю, пакінуў па сабе памяць дзівака з эксцэнтрычным, жорсткім і помслівым характарам. Па сведчанню сучаснікаў, быў чалавекам сярэдняга розуму, скупым, любіў угодніцтва і пахвальбы, непрыязна, a часам нават з нянавісцю ставіўся да брата Міхала Казіміра. 3за цяжкага характару Гераніма Радзівіла дзве жонкі развяліся з ім, а трэцяя ледзьве датрывала да яго смерці. Надзвычай строгім і бязлітасным быў ён да сваіх падданых і слуг і нанятых на службу людзей нават шляхецкага паходжання. За найменшую правіннасць без суда караў хлыстом і турэмным затачэннем. Турмы ў яго замках заўсёды былі перапоўненыя.
       У 1731 г. княгіня Ганна праз свайго паверанага ў Мангейме сасватала сына з адной з трох дачок Рэнскага палаціна Юзафа Караля. У выніку быў падпісаны перадшлюбны кантракт, па якому яшчэ да заключэння шлюбу Геранім Радзівіл атрымаў правы на валоданне так званымі нейбургскімі маёнткамі, г.зн. Слуцкім княствам, з правам пакінуць іх за сабой нават у выпадку разрыву шлюбнага дагавору. Але да жаніцьбы справа не дайшла, бо пазнаёміўшыся бліжэй са сваім будучым зяцем, які ў 1733 г. прыехаў у Мангейм, каб ажаніцца, палацін пажадаў лепш страціць свае маёнткі, чым аддаць дачку за Гераніма Радзівіла. Апошні, вярнуўшыся дадому, у лістападзе 1735 г. уступіў ва ўладанне атрыманымі маёнткамі. Аднак фармальна паўнапраўным уладальнікам Слуцка і Слуцкага княства ён стаў толькі ў маі 1744 г., сплаціўшы ўсім прэтэндэнтам на гэтыя землі 6 млн. злотых. У 1746 г. пасля смерці маці атрымаў у спадчыну маёнтак Белая на Падляшшы.
       Князь Геранім Фларыян Радзівіл быў малаактыўным у грамадскім і палітычным жыцці, не дамагаўся званняў і пасад, рэдка бываў пры двары караля, дзе, аднак, з ім лічыліся і нават пабойваліся. Пры дварах у Белай і Слуцку ўтрымліваў 6 тысяч коннага і пешага войска, вымуштраванага на прускі лад. Апрача таго, князь Геранім трымаў гарнізоны з казакаў і стральцоў у замках. Афіцэрамі ў войску былі пераважна выхадцы з Курляндыі і Латарынгіі. Для асабістай аховьі сфарміраваў атрад так званых грандмушкецёраў.
       Геранім Радзівіл не прызнаваў каралеўскай улады ні ў справах кіравання сваімі маёнткамі, ні, тым больш, свайго войска. Падаткаў на ўтрыманне войска Рэчы Паспалітай ён не плаціў, лічачы, што досыць многа робіць для дзяржавы, утрымліваючы ўласнае войска, якое ў выпадку неабходнасці гатовы паставіць на яе абарону. У лютым 1744 г. з дапамогай свайго войска жорстка задушыў паўстанне ў Крычаўскім старостве, загадаўшы жыўцом пасадзіць на кол 18 найбольш актыўных паўстанцаў, аб чым з гонарам успамінаў у сваім "Дыярушы... 1749~1756". У асноўным жа войска выкарыстоўвалася для парадаў, розных забаў, гульняў у вайну з т.зв. каралём славацінскім.
       Акрамя ваенных забаў, гульняў, частых паляванняў, Геранім Радзівіл быў вялікім аматарам музыкі і тэатра. У другой палове 40х гг. ён ужо меў аркестр, які складаўся з музыкаў высокага прафесійнага ўзроўню. На карысць гэтага сведчыць і тое, што часта
    
    88
    
    аркестр князя Гераніма запрашалі ў Нясвіж. Музыкі ў аркестры былі пераважна чэшскага, нямецкага, аўстрыйскага і часткова мясцовага паходжання. У сярэдзіне 50х гг. колькасць іх дасягнула 40 чалавек.
      У 1750 г. князь Геранім вырашыў заснаваць свой тэатр, што было зроблена ў пачатку 1751 г. у Слуцку, а годам пазней і ў Белай. Трупа складалася з артыстаў, запрошаных з Прусіі, Італіі, Чэхіі, а таксама з Ведня. Спачатку слуцкі тэатр сталага будынка не меў і спектаклі ставіліся то ў будынку манежа, то ў замкавай скарбніцы. У ліпені 1752 г. былі распачаты працы па прыстасаванні пад тэатр будынка старога суднага дома, што стаяў непадалёк ад Старога замка, за касцёлам бернардынцаў. У кастрычніку таго ж года работы ў асноўным былі завершаныя і спектаклі пачалі ставіць на сталай сцэне. Аднак ужо ў 1756 г. будынак пачаў практычна развальвацца і таму ў 1758 г. было распачата будаўніцтва новага "камедыянхаўза", якое закончылася ў верасні 1759 г. Новы будынак тэатра, па словах самога князя Гераніма, прыгажэйшы, чым у Белай, быў добра і прыгожа абсталяваны: меў партэр з высланымі і абабітымі мяккім сукном лаўкамі, навакол партэру размяшчаліся ложы з такімі ж выгоднымі лаўкамі ў іх. Сцэны і столь тэатра былі ўпрыгожаныя мноствам вялікіх і малых люстэрак. Перад сцэнай было прадугледжана спецыяльнае месца для аркестра, сцэна мела вельмі прыгожыя заслоны з маляўнічымі дэкарацыямі. На сцэне слуцкага тэатра ставіліся оперы, камедыі з выкарыстаннем тэатраў марыянетак і ценяў, балетныя спектаклі.
      Часта ў спектаклях удзельнічалі мясцовыя кадэты. Спектаклі ставіліся на нямецкай і італьянскай мовах, таму для лепшага разумення іх гледачамі князь Геранім патрабаваў, каб у кожным спектаклі выкарыстоўваліся марыянеткі.