• Газеты, часопісы і г.д.
  • Матэрыялы да 100-годдзя з дня нараджэння Міколы Шчакаціхіна, 1896–1940

    Матэрыялы да 100-годдзя з дня нараджэння Міколы Шчакаціхіна, 1896–1940


    Памер: 120с.
    Мінск 1996
    64.47 МБ
    
    
    
    Шаранговіч Н.В., Мінск
    
    ШЧАКАЦІХІН I ПЫТАННІ ТЭОРЫІ БЕЛАРУСКАГА МАСТАЦТВА
    
    
    
      Праблема вывучэння не толькі гісторыі, але і тэорыі мастацтва сталася вельмі важнай і надзённай на сённяшні дзень. У мастацтвазнаўчых колах яўна не хапае моцных тэарэтыкаў мастацтва і мастацкага працэсу, зза чаго асмысленне гэтых пытанняў ідзе марудна і павярхоўна. Але што характэрна, да неабходнасці стварыць тэарэтычную базу для разумення беларускага мастацтва неаднаразова звяртаўся яшчэ Шчакаціхін у сваіх артыкулах 20х гг.
    
      Гаворачы пра незгуртаванасць, раз'яднанасць мастакоў, ён адзначае іх немажлівасць
    
    стварыць адзіны супольны мастацкі струмень. I вызначыць, як галоўнае, пытанне нацыянальнага стылю ў мастацтве. Шчакаціхін звяртае ўвагу на тое, што многія даследчыкі мастацтва робяць знак роўнасці паміж нацыянальным стылем і народным мастацтвам
    
    
    82 A
    
       (што доўгі час заставалася заганнай практыкай і для сённяшніх беларускіх мастацтвазнаўцаў). Шчакаціхін доказна даводзіць, што стыль не можа абмяжоўвацца толькі народнай вопраткай і арнаментам, нібыта ў галіне вобразных мастацтваў Беларусь нічога слушнага не зрабіла апроч арнаменту. Таму і нацыянальнае мастацтва тлумачыцца як бытавое, і гэта ў лепшым выпадку ўтрымлівае мастакоў у межах сялянскіх матываў або дэкаратыўных узораў, узятых з вясковых вышыванак і паяскоў.
         Шчакаціхін падкрэслівае, што народнае мастацтва заслугоўвае ўвагі, але гэта не ўсё мастацтва цалкам. Гэта водгук беларускага мастацкага стылю, які развіўся на працягу стагоддзяў, спыніўшыся толькі ў канцы XVIII ст. пад расейскай уладай. Кожны мастацкі стыль утвараецца з гістарычнай лініі развіцця народу.
         У дакладзе будуць пададзены погляды Шчакаціхіна на сучаснае рэвалюцыйнае, авангарднае мастацтва, на пытанні беларускай нацыянальнай школы мастацтва з пункту гледжання стварэння яе тэарэтычнай базы.
    
    
    АГУЛЬНЫЯ ПРАЦЫ
    
    
    
    
    
    Высоцкая Н.Ф. , доктор нскусствоведення, профессор БГ/, Мннск СПЕЦНФНКА БАРОККО В БЕЛОРУССНП
    
    
    
                                     I. Предпосылкм
    
    1. Вхожденне белорусскпх земель в состав Велпкого княжества Лнтовского (ВКЛ) н Речм Посполнтой (XIVXVIII). Впльно  крупнейшпй центр белорусской культуры.
    2. Расположенме Белоруссмп на стыке православного Востока п католнческого Запада. Прннятне православмя (988). Появленне католнцмзма (X). Уннатство  кардмнальный вопрос в нсторпн п кулыуре Белоруссмм (к. XVIXVIII). Католпческме ордена. Православные братства. Регламентацмя заказов.
    3. Большое чмсло жмвоппсцев, резчнков, скульпторов, золотых дел мастеров в Белоруссмп п Внльно (не менее 2677). Художннкн  выходцы нз Нталнм, Францнн, Германмп, Нспанмм, Польшп, Лмтвы, Украпны, Росспм, Белорусспп.
    4. Роль цехового промзводства в развнтмм п совершенствованпп мастерства в XVXVIII вв.
    5. Наследственные владення магнатов, роль лнчностн магната в становленмм центров культуры м развптнн впдов нскусства.
    6.  Своеобразне ммровоззрення магнатов в Белоруссмн. Сарматпзм. Заупокойный культ. Погребальный портрет п хоругвь (конклюзмп). Меморнальная пластпка п ее роль в формнрованпм п развмтнм всех впдов нскусства.
    7. Трп слоя культуры Белорусспм XVIXVIII вв.: нскусство, обслужмваюіцее магнатов, шляхту м народные массы.
    
                                     II. Особенноста барокко Белоруссмн
    
    8. Становленне барокко на базе основных европейскмх стплей (романского, готнкн, Ренессанса), развпваюіцмхся в неразрывном едпнстве с впзантнйскорусскнмм н местнымн траднцнямн XIIXVI вв.
    9. Перподпзацпя барокко  нскусство ансамбля:
             а)          раннее барокко  к. XVI  первая половнна XVII в.;
             б)          зрелое барокко  вторая половмна XVII в.
    В памятннках прнкладного пскусства первой половпны  середпны XVII в. вндны рецпдпвы готпкм, Ренессанса, нтальянского п нмдерландского маньерпзма;
             в)  позднее барокко  XVIII в. Рококо  17251750  в архптектуре, 17301775 в скульптуре, жмвопмсм м прмкладном нскусстве. В спмбмозе с барокко 17601780 гг.  становленпе класснцпзма.
    10. Прннятне такой перподнзацнм позволяет:
             а)  отнестм формнрованне нацмонального варманта барокко к середнне  второй половнне XVII в.;
             б)  проследмть "перетеканне" этого варманта барокко в Московпю во второй половнне XVII в., где работало не менее 138 художнмков, выходцев мз Белорусспн;
    
    84
    
             в) выявпть взаммовлпянме барокко Белорусспн, Укранны, Лнтвы, Польшм, Росснп п стран восточноевропейского ореала в XVIIXVIII вв.;
             г) уточнмть, что в Белорусснп развптне барокко мдет почтм одновременно с западноевропейскпм нскусством. Налнчне нацпонального варманта этого стмля, своей художественной школы связано с суідествованнем в Белорусснм моіцных мстоков местного нскусства, опнраюідегося на культуру Внзантнм н Древней Русм X—XV вв.
    
    
    
    Карэлін У.Р., старшы навуковы супрацоўнік, АН РБ, Мінск Мельнікаў М.П., малодшы навуковы супрацоўнік
    Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН РБ (ІМЭФ АН РБ), Мінск
    ПАРАЎНАННЕ РАСПАЎСЮДЖАННЯ ІЗВОДАЎ ПАКРОЎ I АПЁКА НА БЕЛАРУСІ
    
          Статыстычная апрацоўка іконаграфічных сюжэтаў, якую мы распачалі ў апошнія гады, заснавана на тым архіўным матэрыяле, які быў сабраны падчас экспедыцыйнай работы па даследаванню рухомых помнікаў мастацкай культуры ў культавых пабудовах Беларусі. Гэта  пашпарты з апісаннямі абразоў, скульптуры, дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва, а таксама негатывы з фотафіксацыяй гэтых помнікаў агульнай колькасцю каля 30 тыс. адзінак захавання. Даследаванні грунтуюцца на спісе абразоў XVIIXIX стст., які створаны супрацоўнікамі аддзела старажытнабеларускай культуры ІМЭФ АНБ. 3 яго намі выбрана звыш 5000 помнікаў, якія маюць найбольшае мастацкае значэнне.
          У дадзеным паведамленні зроблена спроба аналізу двух сюжэтаў, прысвечаных Маці Божай, якія сустракаюцца на Беларусі. Гэта Пакроў і Апёка.
          Іканаграфія Пакрова звязана з падзеяй, якая, па легендзе, адбылася ў 910 г. у царкве Маці Божай ва Улахернах у Канстанцінопалі. Падчас усяночні святы Андрэй, дзеля Хрыста юродзівы, падняўшы вочы да неба, убачыў Божую Маці ў акружэнні анёлаў святых, якая стаяла на паветры. Яна доўга малілася за хрысціян, а потым зняла са сваёй галавьі покрыва і распасцерла яго над людзьмі, якія былі ў храме, абараняючы іх ад ворагаў бачных і нябачных.
          Культ Пакрова знайшоў шырокае распаўсюджанне на Русі. У XIV ст. склалася поўная іконаграфічная кампазіцыя гэтага сюжэта. Звычайна у цэнтры, на фоне храма, знаходзіцца выява Маці Божай з пакровам у руках. Унізе, на амвоне, стаіць Раман Сладкапевец, паабапал якога знаходзяцца фігуры апосталаў, мучанікаў і свяціцеляў — Андрэя Юродзівага і Епіфанія.
          Уключэнне фігуры Рамана Сладкапеўца, які жыў амаль на 500 гадоў раней, падкрэслівае тэму ўслаўлення Маці Божай. Згодна падання, аднойчы пасля гарачай малітвы архідыякан Раман убачыў Божую Маці, якая ўручыла яму світак і загадала яго праглынуць. Прачнуўшыся, Раман адчуў натхненне і праспяваў "Дева днесь" і іншыя песні. Да таго ж свята Пакрова і дзень услаўлення Рамана Сладкапеўца супадаюць па даце 1 кастрычніка па старому стылю.
          У краінах Заходняй Еўропы культ заступніцтва Маці Божай знайшоў сваё праяўленне ў некалькі іншым плане  плане міласэрнасці і даравання. У якасці ахоўнага элемента тут выкарыстоўваецца не покрыва з галавы Маці Божай, а яе плашч. Матыў апякунскага плашча яшчэ з раннехрысціянскіх часоў вядомы ў Еўропе ў тэкстах літургічных, пазней тэалагічных, а таксама ў містычных бачаннях. Па аднаму з паданняў, бенедыкцінскай манашцы Гертрудзе, якая памерла ў 1302 г., было яўленне: пад плашчом Маці Божай
    
    85
    
    знаходзілі прытулак грэшнікі, якія атрымоўвалі там дараванне грахоў і абарону.
       Іконаграфічна гэта ўвасобілася ў сюжэце пад назвай Маці Божая Missricordiae, што значыць Міласцівая, вядомая на Беларусі як Апёка. Звычайна іканаграфія гэтага сюжэта уяўляе сабой франтальную выяву Маці Божай, якая сваім плашчом ахінае ўсіх, хто мае патрэбу ў яе абароне і міласці.
       Як ужо адзначалася раней, на Беларусі сустракаюцца як адзін, так і другі ізводы. Найбольш часта сустракаецца Пакроў. Са 110 разгледжаных намі абразоў 92 адносяцца да Пакрова і толькі 18 — да Апёкі. Геаграфічна Пакроў больш шырока распаўсюджаны ў Палескім рэгіёне  Іомельскай і Брэсцкай вобласцях. Тут ён складае ў сярэднім 1,8% ад агульнай колькасці абразоў. Найбольш слаба ён прадстаўлены ў Мінскай і Гродзенскай вобласцях  каля 1%.
       Асноўная частка абразоў з выявай Апёкі знаходзіцца ў заходніх рэгіёнах Беларусі. Яны прысутнічаюць там як у праваслаўных, так і ў каталіцкіх храмах.
       Мы хочам звярнуць увагу на шырокую трансфармацыю іконаграфічных схем, якая, магчыма, з'яўляецца вынікам адначасовага існавання гэтых двух ізводаў.
       Так, на абразах з сюжэтамі Пакрова маюцца наступныя адхіленні ад кананічнай схемы. На абразе з Рэчыцкага раёна Маці Божая не трымае амафор у руках, а ён ляжыць у яе на лакцях. На абразе з Пінскага раёна мы бачым змену акцэнтаў у памерах выяваў Рамана Сладкапеўца і Маці Божай. Тут фактычна наглядна адлюстраваны змест падзеі ва Улахернскім храме. На абразе з Аршанскага рна Маці Божая ў малельнай позе, з амафорам у руках, звяртаецца да благаслаўляючага Хрыста, выступаючы ў ролі заступніцы людзей перад богам. Такіх іконаграфічных схем сустракаецца даволі многа.
       Арыгінальнымі з'яўляюцца сюжэты Пакрова з выявай адной Маці Божай. На абразе з Лунінецкага раёна Божая Маці з амафорам у руках стаіць на воблаках над выявай мясцовай царквы.
       Цяпер прывядзем некалькі аналагічных прыкладаў для сюжэта Апёка. На абразе з Карэліцкага раёна мы бачым мадыфікацыю Апёкі, калі над Маці Божай прысутнічае выява Св. Тройцы. Падобны сюжэт Апёкі прысутнічае і на абразе з Астравецкага касцёла Тут плашч Маці Божай падтрымліваюць анёлы, а сама яна трымае ў руках кавалачкі тканіны  шкаплеры, адкуль і паходзіць назва Маці Божая Шкаплерная.
      Паколькі сюжэты Апёкі знаходзіліся як у цэрквах, так і ў касцёлах, сустракаюцца абразы, у якіх адчуваецца сумяшчэнне абодвух ізводаў. Так, на абразе з Лунінецкага раёна мы бачым іконаграфічную схему Пакрова. Але замест амафора Маці Божая ахінае ніжнюю групу плашчом, які падтрымоўваюць анёлы. На абразе са Слонімскага раёна наадварот: у кампазіцыі Апёкі прысутнічаюць персанажы Пакрова, а ў руках Маці Божая трымае яшчэ і амафор.