Матэрыялы да 100-годдзя з дня нараджэння Міколы Шчакаціхіна, 1896–1940
Памер: 120с.
Мінск 1996
8. Пікулік А.М., мастацтвазнаўца, навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства
этнаграфіі і фальклору АН РБ (ІМЭФ АН РБ), Мінск
М.М. Шчакаціхін даследчык магілёўскіх старадрукаў
9. Пятровіч Н.І., Таварыства "Веды", Мінск
Слуцкі мецэнат князь Геранім Фларыян Радзівіл
10. Пуцко В.Г., Калуга
Нскуссгво барокко н вмзантнйская траднцня в Росснн: урокн нстормческого выбора
11. Сазановнч Н.В., Ммнск
Поэтнка барокко М.К. Сарбевского
12. Сакалоўскі У.Л., Мінск
Беларускае адраджэнне ідалучэнне нямецкіх вучоныхда даследавання беларускай
культуры
13. Трутнева Н.Ф., кандндат нстормческнх наук, дмректор Московского областного
краеведческого музея в Мстре, Московская обл.
ТХІХв П° МСТ°Р"Н Западного кдая Росснн, нзданные П.Н. Батюшковым в 6090е гг.
14. Чнстякова М.В., научный сотрудннк фнлмала ГММ "Новодевмчмй монастырь", Москва
Нсторнкокультурные связн Новодевнчьего монастыря с православнымн монасгырямн
Белорусснн во второй пол. XV// в.
' Канферэнцыя праходзіла ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі 23 кастрычніка 1996 г.
76
15. Шведова М.М., старшпй научный сотрудннк фнлнала ГНМ 'Новодевмчнй монастырь", Москва
Новодевнчнй монастырь на стыке белорусской н русской культуры второй половнны XVII в.
16. Шлнонская Е.Н, научный сотрудннк фмлнала ГПМ "Новодевмчнй монастырь", Москва Русскобелорусскне связн на прнмере некрополя Московского Новодевнчьего монастыря (к постановке проблемы)
Жывапіс
17. Горшковоз О.Д., кандндат мскусствоведенмя, Мннск
Рубенсовскнй архетл барокко Белорусснн
18. Горшковоз О.Д., кандндат мскусствоведення, Мннск
Мастер Носнф. Могнлевская школа ж^вon^c^
19. Піскун ЮА, мастацтвазнаўца, выкладчык Акадэміі мастацтваў, Мінск
Васіль Маркіянавіч слуцкі мастак сярэдзіны XVIII сгагоддзя
20. Хадыка А.Ю., навуковы супрацоўнік музея старжытнабеларускай культуры ІМЭФ АН РБ, Мінск
Алтарныя карціны першай паловы XVII ст. з Музея сгаражытнабеларускай культуры ў Мінску
21. Шведова М.М., старшнй научный сотрудннк фплмала ГНМ "Новодевнчнй монастырь", Москва
Работы нконолнсца Карпа Зологорева в Новодевнчьем монастыре
22. Ярашэвіч А.А., навуковы супрацоўнік музея старжытнабеларускай культуры ІМЭФ АН РБ, Мінск
Абраз на сюжэт з гісторыі ордэна кармелітаў
Графіка
23. Гваздзёў С.М., Мінск
Пытанні вывучэння творчай біяграфіі Яўхіма Мініна
24. Нікалаеў М.В., Расійская нацыянальная бібліятэка (РНБ), СанктПецярбург
Старадрукі з графічнымі выявамі наваградскіх цудатворных абразоў
25. Ткачэнка М.Н., навуковы супрацоўнік, Расійская нацыянальная бібліятэка (РНБ), СанктПецярбург
Невядомая гравюра абраза Маці Боскай Свержаньскай
26. Шматаў В.Ф, доктар мастацтвазнаўства, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РБ, Мінск
Да пытання аб развіцці стылю барока ва ўсходнеспавянскай кніжнай графіцы XV/XV//I стст.
27. Яцкевіч З.Л., Мінск
Цікавейшы твор пачатку XVII/ ст. з магіпёўскай брацкай друкарні
Дэкаратыўнапрыкладное мастацтва
28. Коспцпна М.Ю., старшмй научный сотруднмк фнлмала ГММ "Новодевнчмй монастырь", Москва
Нсгорня создання н бытовання древней плаіданнцы Новодевнчьего монастыря
29. Сташкевіч А.Б., Мінск
Беларускае шкло ў Маскве XVH ст.
АБ ДЗЕЙНАСЦІ М. ШЧАКАЦІХІНА
Габрусь Т.В., кандыдат архітэктуры, Мінск
МІКОЛА ШЧАКАЦІХІН I ПЫТАННІ ГЕНЕЗІСУ БЕЛАРУСКАЙ ГОТЫКІ Ў КУЛЬТАВЫМ ДОЙЛІДСТВЕ
Праблема паходжання "беларускай царкоўнай готыкі" з грунтоўных мастацтвазнаўчых пазіцый упершыню была разгледжана М. Шчакаціхіным у апошнім раздзеле яго "Нарысаў з гісторыі беларускага мастацтва". Ужо ў загалоўку раздзела "Беларуская готыка XV’XVI сталецьця" дакладна сфармулявана наватарская навуковая канцэпцыя аўтара, які ў адрозненне ад папярэднікаў, расейскіх і польскіх даследчыкаў, разглядае архітэктуру як прадукт мастацкай творчасці, а не толькі як матэрыяльны фон пэўных клерыкальных і шавіністычных пазіцый, і акцэнтуе ўвагу на нацыянальных каранях з'явы.
У методыцы даследавання М. Шчакаціхін абапіраецца на эвалюцыянісцкую тэорыю паслядоўнага дыялектычнага развіцця стылявых характарыстык мясцовага культавага дойлідства, хаця, на наш погляд, перабольшвае ролю непасрэднага ўплыву на яго формаў нямецкай царкоўнай готыкі, які не быў адзінкавым і адбываўся, хутчэй, апасродкавана, праз замкавае будаўніцтва.
Для вывучэння генезісу і эвалюцыі стылю М. Шчакаціхін не меў магчымасці карыстацца натурнымі, нават візуальнымі абследаваннямі помнікаў беларускай готыкі, таму што на той час як гатычныя касцёлы Вільні, так і праваслаўныя чатырохвежавыя абарончыя цэрквы Гродзеншчыны, якія ён разглядае, знаходзіліся ў межах Заходняй Беларусі. Таму для навуковых высноў ён карыстаецца працамі В. Францэвіча, Я. Ядкоўскага, М. Сакалоўскага, П. Пакрышкіна, А. ШышкаБогуша і на падставе толькі пісьмовых і графічных крыніц робіць амаль фантастычны па скрупулёзнасці мастацтвазнаўчы аналіз касцёлаў св. Ганны і бернардзінцаў у Вільні, цэркваўкрэпасцяў у Сынковічах, МалаМажэйкаве (Мураванцы) і Супраслі. Разгляд помнікаў менавіта ў гэтай паслядоўнасці, што замацавалася і надалей, невыпадковы і адпавядае навуковай канцэпцыі даследчыка. Але, на наш погляд, адзначдная паслядоўнасць абумоўлена недастатковасцю на той час ведаў па даціроўках і агульнай колькасці помнікаў беларускай готыкі. Гэта, безумоўна, паўплывала на навуковую канцэпцыю даследчыка, у якой мы цяпер можам адзначыць шэраг недакладнасцяў храналагічнага, тапаграфічнага і структурнага характару. Пры пошуку крыніц форматворчасці ў манументальным культавым дойлідстве абарончага перыяду М. Шчакаціхін ідзе шляхам пошуку прамога візуальнага першаўзора, што больш уласціва выяўленчаму мастацтву, і амаль не зважае на сацыяльнагістарычныя аспекты, з якіх звычайна і вынікае архітэктурны стыль. Аднак высокі прафесійны ўзровень тэарэтыка мастацтвазнаўства дазволіў М. Шчакаціхіну перакрыць тагачасныя "белыя плямы" навуковых ведаў нацыянальнай інтэнцыяй светапогляду і амаль дакладна акрэсліць складаны сімбіёз мастацкіх кампанентаў у фарміраванні "своеадменнай", па яго вызначэнню, беларускай царкоўнай готыкі.
Далейшыя гісторыкаархітэктурныя даследаванні, якіх, дарэчы, было няшмат (Ю. Ягораў, А. Квітніцкая, У. Чантурыя, Ю. Якімовіч), толькі часткова прысвечаныя помнікам гэтага стылю, у асноўным паўтараюць мастацтвазнаўчую канцэпцыю М. Шчакаціхіна. Гісторыкі М. Ткачоў і А, Кушнярэвіч, з'яўляючыся адначасова і археолагаміпрактыкамі, значна ўдакладнілі вывучэнне помнікаў беларускай готыкі гісторыкаархеалагічнымі дадзенымі, пакінуўшы, аднак, мастацтвазнаўчую распрацоўку праблемы на тым жа ўзроўні. Абапіраючыся на новыя матэрыялы, уведзеныя ў навуковы ўжытак гэтымі даследчыкамі,
78
і ў цэлым падзяляючы мастацтвазнаўчую канцэпцыю М. Шчакаціхіна, са свайго боку лічу неабходным у чымнечым яе ўдакладніць.
Галоўным накірункам эвалюцыі беларускай готыкі ў культавым дойлідстве канца XV першай паловы XVI ст. было, безумоўна, яе іманентнае фарміраванне на падставе сінтэзу гатычных форм і канструкцый цэнтральнаеўрапейскіх краін “цаглянай" готыкі: Чэхіі, Маравіі, Польшчы, а не толькі нямецкіх, з візантыйскарускім тыпам крыжовакупальнага храма, "мацярынскую'' аснову якога М. Шчакаціхін яўна не даацэньваў. Яшчэ двума важнымі кампанентамі гэтага працэсу былі таксама традыцыі мясцовага замкавага і драўлянага культавага будаўніцтва у гэтых адносінах вельмі істотнымі з'яўляюцца праведзеныя М. Шчакаціхіным паралелі ў формах вежаў праваслаўных абарончых цэркваў і брамы Субач Дольнага замка ў Вільні. Своеасаблівасць дэкаратыўных прыёмаў беларускай готыкі, па нашаму меркаванню, у значнай ступені зыходзіць з пераасэнсавання і інтэрпрэтацыі мясцовымі будаўнікамі гатычных і протарэнесансных форм і канструкцый у кантэксце сакральнай этнаграфічнай сімволікі. Этапы тэктанічнай і эстэтычнай эвалюцыі чатырохвежавых храмаў перыяду абарончага дойлідства, хутчэй за ўсё, адбываліся ў наступнай паслядоўнасці: Полацкі Сафійскі сабор, Дабравешчанская царква ў Супраслі, затым амаль адначасова Мікалаеўская ў Брэсце і Прачысценская ў Вільні, затым Троіцкая ў Вільні і Міхайлаўская ў Сынковічах, апошняй, па ўсіх характарыстыках, была, відавочна, царква ў Мураванцы (Маламажэйкаўская). Архітэктура бернардзінскага касцёла ў Вільні з'явілася водгукам у каталіцкім храмавым будаўніцтве на архітэктуру тагачасных праваслаўных храмаў горада, а не іх першаўзорам, як лічыў М. Шчакаціхін.
Ацэньваючы рэтраспектыўна ўклад М. Шчакаціхіна ў вывучэнне беларускага дойлідства, нелыа не здзіўляцца глабальнасці яго мыслення, шырыні мастацтвазнаўчых інтарэсаў, глыбіні навуковага аналізу і не быць удзячным за жыццё, аддадзенае беларускаму мастацтву.
Грышчанка Л.В., кандыдат гістарычных навук, Беларуская дзяржаўная палітэхнічная Акадэмія (БДПА), Мінск
МІКАЛАЙ ШЧАКАЦІХІН
I ПЕРШЫЯ МАСТАЦКІЯ ВЫСТАЎКІ НА БЕЛАРУСІ 20х ГАДОЎ
Вядома, што мастацкія выстаўкі арганізоўваліся яшчэ ў канцы стагоддзя. У асноўным справамі выставак займаліся Таварыствы перасоўных выставак Масквы і СанктПецярбурга. Большасць экспанентаў былі з Расіі. У пачатку стагоддзя кола выставачнай дзейнасці пашыралася за кошт мастакоў з Вільні, мелі прадстаўніцтва і мастакі з Захаду. Але толькі ў 20я гг. Беларусь мела магчымасць арганізоўваць мастацкія сілы для таго, каб кансалідавацца духоўна, праз творчасць мясцовых мастакоў.