Матэрыялы да 100-годдзя з дня нараджэння Міколы Шчакаціхіна, 1896–1940
Памер: 120с.
Мінск 1996
Далей у кніжцы надрукаваны акты абедзьвух камісій, апісаны розныя ласкі і дабрадзействы абраза. На заканчэнні падаецца апісанне ўрачыстасьцяў пры перанясенні іконы ў наваградскі іезуіцкі касьцёл "і некаторых значнейшых акалічнасьцяў, каторыя пры гэтым адбываліся".
Падчас работы камісій і падрыхтоўкі першае кніжкі віленскі гравер Л. Віланц (L. Willontz) зрабіў з цудатворнага абраза гравюру, пад выявай Багародзіцы зьмешчаны наступны подпіс:
"W Nowogrudku nowemi cudami wslawiony, Ten obraz, ktorego tu wizerunk stawiony.”
Гравюра прыпляталася да кнігі; частка экзэмпляраў, верагодна, распаўсюджвалася як станкавы твор.
2. Другая кніжка, прысвечаная новацудоўнай іезуіцкай іконе была надрукавана ў 1684 годзе: "EFFIGIES Miraculosae Imaginis DEIPARAE VIRGINIS, quae apud Patres Societatis IESV religiose colitur, NOVOGRODECI, compendiosa Narratione Historiea illustrata, atq; INSTRVCTIONE brevi Omnibus Beatissimae V. opem implorantibus perutili, adjuncta, in Solarium afflictorum, 6 Residencia Novogrodensi Soc: IESU proposita. Vilnae Typis Acad: Soc. IESV. 1684." Яна мае маленькі кішэнковы фармат (малае актаво) і зьмяшчае перадрук "Псторыі...", апісанні некаторых цудаў, а таксама багародзічныя медытацыі. Выдадзена яна па ініцыятыве той самай Наваградскай іезуіцкай рэзідэнцыі і прысьвечана земскаму пісару Наваградскага ваяводства (Notario Terrestri Palatinatus Novogroden[sis]) Багуславу Ўнехоўскаму.⁴ (Мал. 3.)
У тым жа самым 1684 годзе ўніверсітэцкая друкарня ў Вільні выдала кніжачку айца Іаана Дрэўса "Methodus peregrination! Menstruae Marianae ad Imagines DEIPARE Virg: per Ditiones Regni Poloniae et M. Ducatus Litvaniae...". Кожны месяц каляндарнага году прысьвячаўся пэўнай іконе Багародзіцы: сярод іншых жнівень — Наваградскай з касьцёлу іезуітаў. Для гэтага выдання былі зроблены гравюры абразоў у тым самым фармаце, што і кніжка у 12 долю аркуша (прыкладна 60х80мм).
Ёсьць сярод іх і гравюра Багародзіцы з Наваградка работы невядомага майстра. Пад выявай тлумачальны надпіс:
Colitur Nouogrodeci in Templo PP. Societatis lesu; Miraculis clara.
Прайшло ўсяго адзінаццаць гадоў ад часу з'яўлення гравюры наваградскай іезуіцкай іконы работы Віланца, але на гравюры 1684 г. можна бачыць значныя змены: іншыя па канфігурацыі кароны ў Марыі і Хрыста, іншы малюнак кветак на пакрове Марыі, няма двух анёлкаў паабапал німбу.⁵ Затое ў верхняй частцы гравюры 1684 г. намаляваныя
105
два гербы: злева меч і два паўмесяцы з ініцыяламі "B.V.N.T.P.N." (верагодна, што гэта значыць: "Boguslaus Vniechowski Notarius Terrestrus Palatinatus Novogrodensis" "Багуслаў Унехоўскі, пісар земскі ваяводства Наваградскага"), зправа лебедзь з ініцыяламі "B.D.P.N." Цяжка сказаць, каму гэты другі герб належыць; магчыма дзве апошнія літары абрэвіятуры значаць: "Palatinas Novogrodensis" "Ваяводва Наваградскі". Нажаль невядома, хто на той час быў наваградскі ваявода. Папярэдні ваявода Зьміцер Палубінскі апошні раз успамінаецца ў крыніцах у снежні 1679 г.; таксама вядома, што ў 1689 ваяводам стаў Багуслаў Унехоўскі.⁶ Ці належаў герб "Лебедзь" на гравюры 1684 г. невядомаму наваградскаму ваяводу, ці якой іншай персоне — зараз цяжка сказаць. Магчыма, гравюра паслужыць ключом для адказу на гэта важнае для гісторыі Наваградка пытанне.
Іезуіцкі касьцёл у 1815 г. зачынены; вядома, што званы з яго перавезены ў касьцёл св. Казіміра ў Вільну.⁷ Дзе засталася астатняя маёмасьць невядома. Пасля сучаснай рэстаўрацыі абразоў з Наваградскага фарнага касьцёлу (1993 г.) з'явілася гіпотэза, што захаваны дасёння абраз Багародзіцы з Дзіцяткам гэта рэпліка XVIII ст. з цудатворнага іезуіцкага абраза, які быццам бы загінуў у пажары Наваградка 1751 г.⁸
Што датычыць другога наваградскага цудатворнага абраза, то выказвалася думка, што ён быў у саборнай Барысаглебскай царкве Багародзіцы да 1915 году, пасьля быў вывезены ў эвакуацыю ў глыб Расійскай Імперыі (ішла Першая Сусветная вайна). Дзе знаходзіцца зараз невядома.
Недаследаванасьць старажытных абразоў і вялікая рэдкасьць прысьвечаных ім публікацый нараджае памылкі і новыя легенды. Так сучасны польскі дасьледчык "крэсаў” Анджэй Кемпфі піша: "бясспрэчнай сваёй візантыйскасьцю выява Наваградскай Замкавай Маці Божай выразна кантрасгуе з адменназаходняй выявай іезуіцканаваградскай [іконы], якая і дасення шчасьліва захавалася...⁹ Гэту гіпотэзу цалкам слушна абвергла М.Каламайска Саід.¹⁰
⁴ X.W.K. О cudownych obrazach Malki Bozej w Nowogrodku//Ksiega pamiatkowa na uczczenie setnej rocznicy urodzin Adama Mickiewicza (17981898). Tom II. Warszawa Krakow, 1898. S. 257264.
²> Ha гэтым абразе меўся наступны надпіс: “Року 1654 месяца Іануарія 25 дня За старанемь Ч.О. Павла Крысковнча, Протопопа Новогрудскаго, прэсвітера церквн Пречмстыя Богородмцы м коштом Ноанна Романовнча сей образ поставлен есть” ks.M.S., здаецца, гэтага не ведаў.
³⁾ “Опмсанне церквей н прмхсдов Мннской епархнн, составленное по офнцнально затребованным от пршчов сведенмям. Ч.ІХ. Новогрудскнй уезд. Ммнск, 1879.
⁴⁾ Праз пяць гадоў, у 1689 г., Багуслаў Унехоўскі займе пасаду Наваградскага ваяводы.
⁵ Мы не можам не прымаць да ўвагі, што гравюры з абраза пры ўсім імкненні аўтара да дасканалага паўтору з’яўляюцца самастойнымі мастацкімі творамі і маглі ў дэталях адрознівацца ад арыгіналу.
⁶ Wolf J. Senatorowie і dygnitarze Wielkiego ksi^stwa Litewskiego 13861795. Krakow. 1885. S.39.
⁷ Pawlowicz E. Nowogrodek w drugiej polowie XIX stulecia// Ksiega pamiftkowa na ulczczenie setnej rocznicy urodzin Adama Mickiewicza(17981898). Tom II. WarszawaKrakow, 1898. S. 148.
⁸ KalamajskaSaeed M. Obraz Matki Boskej z Dzieciftkiem z Fary w Nowogrodku // Nowogrodzkie obrazy w konserwacji. Warszawa. 1993. S. 19.
⁹ Kempfi Andrzej. W kregu “spolecznego Nowogrodka" i nowogrodzkiej Matki Boski Zamkowej/fSIowo Powszechnie” 9.09.1991.
S.9.
¹⁰ KalamajskaSaeed M. Op. sit. S. 21.
Vtrapioney Oyczyznie OD BOG A z N1EBA DANA W obrazie NowoCudownym
Pray Kosciele Nywogrodzkim SOClETATiS IE$V W Nowogrodku, y v ОЫісу Cafego Woiewodztwa Novo
znych ofob doznana.
34 р^й^квйт/ y wyte^a 4ppr$b4cyft Dw D» £Шф$іате$а &o br#h роЬ4вд«
W DnAarai Akademickwy Sodetad* tESV. Roku itfyj, Msea Іоіф гіш 14»
Мал. 1 (Да артыкула Нікалаева М.)
107
Мал. 2 (Да артыкула Нікалаева М.)
Мал. 3 (Да артыкула Нікалаева М.)
Мал. 4 (Да артыкула Нікалаева М.)
108
Ткачэнка М.Н., навуковы супрацоўнік, Расійская нацыянальная бібліятэка (РНБ), СанктПецярбург
НЕВЯДОМАЯ ГРАВЮРА АБРАЗА МАЦІ БОСКАЙ СВЕРЖАНЬСКАЙ
Надзвычай багатай і змясгоўнай старонкай гісторыі мастацтва Беларусі былі цудатворныя абразы Маці Боскай. 3 панад сотні святыняў да сённяшняга дня дайшлі толькі адзінкі. Таму даследчыкі аддаюць належнае значэнню літаратурных крыніц, дзе захаваліся звесткі пра абразы.¹ Неацэнным дадаткам да гісторыі іканапісу нам уяўляюцца гравіраваныя выявы цудатворных абразоў.
Апошнім часам у фондах РНБ (С.Пецярбург) намі выяўлена невядомая гравюра цудатворнага абраза Маці Боскай Свержаньскай.² Медзярыт памерамі 188x141 змешчаны ў выдадзенай у Нясвіжы на ўшанаванне Свержаньскай святыні кнізе "Поўня Прыгожай як Месяц, што свету ласкаў праменямі прысвечвае...".³ Гравюра перадае адзін з асноўных тыпаў паказу Маці Боскай з дзіцем — Адзігітрыю. Выява амаль пакаленная, дзіця сядзіць на левай руцэ Марыі. Правай рукой яно благаслаўляе, у левай трымае скрутак. Маці Боская апранута ў хітон, магчыма, арнаментаваны ля шыі і на рукавах, і мафорый з вузкай каймой, на галоўнай частцы ён мае роўнаканцовы крыж, на правым плячы — шасціканцовую зорку. Дзіця адлюстравана ў хітоне, падпяразаным паяском, і гімаціі; арганізацыя складак саступае візантыйскім узорам. Маці Боская, як царыца неба і зямлі, мае на галаве карону, аднолькавую па кшталту з каронай Хрыста. Рысы твараў маюць некаторае падабенства да выяваў на абразе "Маці Боская Адзігітрыя Неўвядальны цвет"⁴ Фон аздоблены буйным раслінным арнаментам і манаграмамі Марыі і Хрыста. Вядома, што абраз быў напісаны на драўлянай дошцы па залатому фону і меў у XIX ст. срэбную шату?
Адметнасць гравюры ад жывапіснага абраза складае шырокі ракайльны картуш з надпісам на лацінскай мове: "Выява Найсвяцейшай Дзевы Марыі Свержаньскай у графстве Мірскім Найвысакароднейшых Князёў Радзівілаў у айцоў Ордэна Святога Васілія Вялікага цудамі праслаўленая 1753". Над картушам шырока раскінуў крылы чорны радзівілаўскі арол, па баках якога гербы Радзівілаў і Вішнявецкіх. Арнаментыка ў выглядзе асіметрычных завіткоў і невялікіх ракавін характэрная для нясвіжскай гравюры сярэдзіны XVIII ст. Тэхнічны ўзровень выканання медзярыта досыць высокі. Прыёмы гравіравання нагадваюць аб партрэтах Радзівілаў з нясвіжскага альбому 1758 г. Магчыма, гэта работа Г. Ляйбовіча.⁶
У прадмове да чытача аўтар адзначыў, што шмат часу патраціў, шукаючы інфармацыю, як даўно існуе абраз, кім і адкуль паходзіць. Але дарэмна.⁷ "Падчас многіх розных у Айчыне войнаў пры рабаванні з апошніх набыткаў бедных людзей і мучэнні іх, забіванні і паленні, да спалення або захопу ўсіх старадаўніх дакументаў, фундушаў і іншых несмяротнай памяці годных рэчаў дахадзіла. Хто, напрыклад, пра цудатворны Жыровіцкі абраз дакладна ведаць можа? Адкуль? I як узяўся? Хто пра Рымскі ў базылянскай рэзідэнцыі Літоўскай правінцыі ў 1718 г. з'яўленым дакладную вядомасць мець можа ?"⁸ Вяртаючыся да Свержаньскага абраза, I. Ясткевіч спасылаецца на "вуснае паданне, якое існавала з даўніх часоў сярод людзей, што каля 1500 г. у лесе на дрэве быў знойдзены".⁹ Занадта традыцыйнае паданне наўрад ці можна прымаць на веру. Царква Успення Багародзіцы, дзе знаходзіўся абраз, была фундацыяй 1590 г. Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі.¹⁰
Паяўленне абраза ў храме, магчыма, адбылося ў хуткім часе пасля яго будаўніцтва. Першы занатаваны цуд Свержаньскай святыні адносіцца да 22.03.1638 г.” Тады падчас хрышчэння дзіцяці бацька хросны замарудзіўся з адказам на пытанне святара: "Верыш у Іісуса Хрыста?", але немаўля само да вялікага здзіўлення многіх прысутных адказала: "Веру". 3 таго часу, як сцвярджаюць аўтары, шмат праяўленняў Боскай моцы адбывалася ў Свержані. Са сваімі хваробамі і бедамі выпраўляўся туды не толькі просты люд, але і