• Газеты, часопісы і г.д.
  • Матэрыялы да 100-годдзя з дня нараджэння Міколы Шчакаціхіна, 1896–1940

    Матэрыялы да 100-годдзя з дня нараджэння Міколы Шчакаціхіна, 1896–1940


    Памер: 120с.
    Мінск 1996
    64.47 МБ
      Рускі па нацыянальнасці, М.М. сваю першую кнігу пісаў на рускай мове. Прыходзіў перакладчык Каспяровіч і зачытваў пераклад на беларускую мову. М.М. заставаўся незадаволеным і вырашыў вывучыць беларускую мову. Авалодаў ёй у дасканаласці. Усе наступныя кнігі пісаў на беларускай мове. Палюбіў яе так, як любіў Беларусь, дзе расцвіло яго дараванне вучонагадаследчыка. Да канца сваіх дзён ён адчуваў у душы сябе беларусам. Спадзяваўся вельмі многа зрабіць для Беларусі, якая стала яму роднай. Штогод выязджаў у навуковыя камандзіроўкі ў Маскву і Ленінград. У архівах вывучаў культуру старажытнай Беларусі, побыт і характар беларускага народа.
    
    Такім ён быў
    
      Быў ён культурным чалавекам у поўным сэнсе гэтага слова. Дасканала валодаў нямецкай, французскай, грэчаскай, лацінскай мовамі. Вывучаў англійскую. А ў час ссылкі ў Башкірыю спрабаваў вывучыць 12 блізкіх цюркскіх моў (чувашскую, татарскую, башкірскую і інш.). М.М. быў бібліяфілам  вялікім аматарам і збіральнікам кніг. Ён набываў у букіністычных магазінах каштоўныя ўнікальныя выданні. Беражліва браў іх у рукі і з глыбокай пашанай перагортваў старонкі, быццам адчуваў у іх подых мінулага. Асабліва шанаваў фаліянт у пераплёце з слановай косці  "Літоўская метрыка XIV ст,"
      Быў М.М. эстэтам у навуцы і жыцці. Любіў прыгожыя рэчы і абсталяваў імі свой кабінет. Збіраў карціны, манеты, адбіткі пячатак на паперы, старадаўнія гербы на камянях. Пісаў навуковыя працы па нумізматыцы. Падзіцячаму радаваўся, калі знаёмыя прыходзілі паглядзець яго калекцыі і называлі кабінет "музеем у мініяцюры".
      Пунктуальны і педантычна акуратны, М.М. быў строгім, сур'езным і разам з тым жыццярадасным, таварыскім, дасціпным, любіў танцаваць, асабліва мазурку, цаніў сур'ёзную музыку і спяваў рускія, беларускія народныя песні, акампануючы сам сабе на цытры, крыху маляваў і пісаў вершы, добра фатаграфаваў. Заўсёды элегантна апрануты, ён выклікаў прыхільнасць да сябе людзей. Росту быў вышэй сярэдняга, хударлявы, вочы вялікія, шэрыя, насіў акуляры, валасы каштанавыя, хадзіў з кійком. 3 многімі М.М. сябраваў, з некаторымі сходзіўся асабліва блізка, як з прафесарамі Нікольскім і Міхайлоўскім, хірургам Трамповічам і інш. Да нас на кватэру (а жылі мы ў доме прафесуры на рагу вуліц Валадарскага і Кірава) прыходзілі супрацоўнікі М.М., студэнты. Частымі гасцямі былі мастакі Тычына, Волкаў, Бразер, Крыгер’, Станюта і многія іншыя, чыіх прозвішчаў я не памятаю.
    
    
    ’ Магчыма, маецца на ўвазе мастак Я.М. Кругер (14.05.1869—19.03.1940), беларускі савецкі жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтва БССР (1939). Вучыўся ў акадэміі Жуліяна ў Парыжы, у Пецярбургскай AM у У. Макоўскага. У 1904 годзе адкрыў у Мінску курсы рысавання і жывапісу (з 1906 г.  мастацкая школа). Працаваў пераважна ў жанры партрэта.
    
    
    28
    
      Сяброўскія адносіны звязвалі М.М. з калектывам Віцебскага мастацкага тэхнікума. Нярэдка работнікі прыязджалі да нас разам з дырэктарам тэхнікума. Мікалай Мікалаевіч вельмі любіў гэтыя сустрэчы. Размаўлялі пра мастацтва, пра таленты. Паступова гутарка прымала вяселы, непасрэдны характар, пелі песні і, як заўсёды, муж спяваў сваю любімую — студэнцкі гімн "Гаудэамус" на лацінскай мове. Памятаецца, колькі было радасці, калі аднойчы віцебскія мастакі прывезлі ў падарунак двухвядзерную гліняную вазу з беларускім арнаментам. Яна з вялікім букетам кветак упрыгожыла нашу сталовую.
      Уся атмасфера нашага жыцця была насычана яго нястомнай навуковай працай, яго тонкім густам, любоўю да прыгожага і нашымі нязменнымі душэўнымі пачуццямі.
    
    Ганенне
    
      А ў гэты час над бязвоблачным гарызонтам нашага жыцця сталі збірацца навальнічныя хмары. У газетах паявіліся артыкулы, якія кампраментавалі навуковых работнікаў. Газеты не абышлі імя Шчакаціхіна: маўляў,"... у яго кабінеце вісіць распяцце Хрыста". А гэта ж распяцце  твор мастацтва XVI ст. Газетнае ганенне вымотвала душу М.М., прыніжала яго годнасць. Нават супрацоўнікі ад страху пазбягалі вітацца з ім. Аднойчы ён вярнуўся дамоў ашаломлены: "Я звольнены з універсітэта!" Кожны дзень прыносіў новыя хваляванні і трывогі.
      Адзін з супрацоўнікаў універсітэта ўсклаў на сябе амаральную місію. Ён вадзіў М.М. з яго кнігамі на заводы і фабрыкі і на сходах, звяртаючыся да рабочых, гаварыў, што Шчакаціхін М.М. піша навуковыя творы, у цэнтры ўвагі якіх цэрквы і касцёлы. 'Тэта шкодніцтва!"  і паказваў фатаграфіі архітэктурных помнікаў Беларусі, змешчаныя ў кнігах.
      Мікалай Мікалаевіч прыходзіў пасля такіх уніжальных душэўных пакут разбітым, знішчаным. Ён казаў: "Я сення хадзіў па пакуты...". Ён быў падаўлены, пануры. Горыч і боль ускіпалі ў мяне за абняслаўленне мужа. I ў гэты гаротны час я была побач з ім. Прайшлі чуткі аб магчымых арыштах супрацоўнікаў Беларускай акадэміі навук. Чуткі гэтыя неўзабаве спраўдзіліся.
    
    Арышт
    
      Ліпень 1930 г. Званок у дзверы каля 12 гадзін ночы не абяцаў нічога добрага. Уварваліся... "Рукі ўгару! Вы арыштаваны!" М.М. указалі на стул. Я села насупраць. Нам не дазвалялі размаўляць. Мы былі ашаломлены. 3 жахам і тугой глядзелі адзін на аднаго, разумеючы, што разбураецца наша жыцце, наша шчасце, яго навуковая кар'ера.
      У мяне на руках капрызнічала нованароджаная дачушка. А пад раніцу трагічны фарс быў скончаны. Нас падганялі развітвацца. Мы абняліся. Адыходзячы, М.М. усклікнуў: "Дзеці! Дзеці!" Я засталася адна, быццам пасля пагрому. Да поўдня заставалася пад хатнім арыштам. Каравульны не выпускаў мяне з пакоя на кухню, каб пакарміць дзяцей. Доўга я не магла апамятацца, узрушаная арыштам мужа. Засталася адна, не маючы сродкаў да існавання, з трыма малымі дзецьмі. А было мне тады 24 гады.
      Неўзабаве асобным жонкам арыштаваных дазволілі рабіць перадачы. Мяне пазбавілі і гэтага. Прафесар Нікольскі сказаў мне, што М.М. утрымліваецца ў падвале ГПУ, што ён захварэў і просіць перадаць паліто.
      Муж хворы і галодны ў падвале. Мы жывем упрогаладзь. Як вытрымаць?..
      Пасля дзевяцімесячнага мучэння М.М. у падвале я атрымала толькі адно спатканне. Яно было і развітальным перад адпраўкай мужа ў ссылку. Ён ужо быў пераведзены ў турму. Я прывяла з сабой старэйшых дзяцей. Мяне папярэдзіў работнік турмы, што размаўляць мы можам толькі наконт здароўя. Кажу яму, што муж ні ў чым не вінаваты. "Вінаваты!"  ускрыкнуў ён. Я зноў: "He вінаваты!". "Вінаваты!"  загарлапаніў служака
    
    29
    
    і стукнуў кулаком па стале. Дзеці спужаліся, закрычалі. Увялі Мікалая Мікалаевіча. Яго цяжка было пазнаць. Аброслы, пажаўцелы твар. Голас мне здаўся такім далёкім... Ён пасадзіў дзяцей на калені. Раптам у мяне вырваліся некалькі слоў недазволеных. I адразу ж вокрык: "Спыніць! Пазбаўляю спаткання!" Мы моўчкі, са смуткам глядзелі адзін на аднаго. Спатканне кончылася. Мы абняліся і развіталіся. Мікалай Мікалаевіч папрасіў мяне перадаць яго ўнікальную бібліятэку ў дар Ленінскай бібліятэцы. Але дырэктар бібліятэкі т. Сіманоўскі не пажадаў азнаёміцца са спісам кніг. А каштоўнейшыя тамы мужа нават наводзілі жах. Прыйшлося скласці кнігі ў хлеў.
      Прафесар Нікольскі, які дружалюбна адносіўся да нашай сям'і, прапанаваў калегам універсітэта аказаць М.М. матэрыяльную дапамогу на дарогу ў ссылку. Але высакародная прапанова не была падтрымана.
      Такім чынам без суда і следства мой муж у 1931 г. быў адпраўлены ў ссылку на пяць гадоў ў Башкірыю, у г. Белябей.
    
    Ссылка
    
      Першае пісьмо з Башкірыі было дзівосным, усхваляваназачараваным. Яно было пранізана шчасцем свабоды. "Я адчуваю сябе быццам зноў народжаным, быццам упершыню ў жыцці радуюся багаццю паветра, святла і сонца,  пісаў ён.  Пасля цяжкіх перажыванняў, пасля доўгай пакутлівай разлукі я зноў думаю пра цябе як пра нявесту". Заканчваўся ліст так: "Як бы ні складваліся акалічнасці ў далейшым, прыязджай. Сустрэну цябе як нявесту".
      Яшчэ больш года працягвалася наша разлука. У жніўні 1932 года я з трыма дзецьмі пакінула родны Мінск і паехала ў ссылку за М.М.
      Хіба можна апісаць радасць і шчасце сустрэчы! Зноў быў Мікалай Мікалаевіч у асяроддзі сваей сям'і. Дзеці абступілі яго. Ён узяў на рукі маленькую дачушку, і яна ўпершыню пралепятала: "Тата". "Тут усе разам мы пачнем новае жыцце", — з упэўненасцю сказаў М.М. Спачатку на далёкай чужой і халоднай зямлі мы жылі без бур, без спадзяванняў. М.М. займаў сціплую пасаду рахункавода ў гарпо. Выконваў справу дакладна, акуратна і хутка. Гэтым заслужыў павагу і быў прызначаны планавіком. А ў 1934 г. стаў працаваць у сярэдняй школе выкладчыкам рускай мовы і літаратуры, а таксама нямецкай мовы. Надышоў першы ўрок у дзесятым класе. Замест звычайнага выкладання ён у форме лекцыі расказаў аб значэнні рускай мовы. Вучні слухалі затоена. Такога яны яшчэ не чулі. Празвінеў званок, a М.М. працягваў лекцыю. Ніхто не крануўся з месца, а калі ён скончыў, раздаліся апладысменты. Дзесяты клас быў усхваляваны. Па гораду прайшла слава пра М.М. як пра кулыурнага, адукаванага чалавека. Работа ў школе ўзняла яго настрой.
      Са смуткам ён марыў аб навуковай рабоце. I тут, у ссылцы, садзіўся за стол, а я садзілася побач з ім, як некалі ў Мінску, каб хоць крыху напомніць мінулае. Сям'я наша з пяці чалавек жыла ў адным пакоі. Мікалай Мікалаевіч перагарадзіў пакой шафамі, ствараючы ілюзію кабінета. Яго эстэтычныя пачуцці пакутавалі ад пустых, голых сцен. Вісеў толькі мой партрэт у авальнай раме, намаляваны у Мінску мастаком Крыгерам.
      Аматар прыроды, М.М. лічыў лепшым заняткам паляванне і рыбную лоўлю. Увесь наш пакой быў устаўлены чучаламі птушак і звяроў, зробленых яго рукамі. Гэта стварала своеасаблівую ўтульнасць. Асабліва даражыў ён тым кавалачкам мінулага жыцця, які я здолела прывезці з сабой: часцінку яго бібліятэкі і калекцыі, яго рукапісы.
      У нас заўсёды былі ў доме дзівоснай прыгажосці каты, чарапахі, якіх М.М. выходжваў. I прывучаў дзяцей любіць і шанаваць прыроду. Доўгімі зімовымі вечарамі мы часта бавілі час, напяваючы беларускія песні: "Ой, расцвіла ружа, расцвіла", "А ў полі вярба", "Зялёны дубочак" і іншыя. Успаміналі Беларусь, і ён вельмі сумаваў аб ёй.
      У 1936 годзе заканчваўся тэрмін ссылкі. М.М. марыў зноў уключыцца ў навуковую працу. Здавалася, адкрывалася магчымасць нармальнага жыцця і творчасці на свабодзе.