• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маўглі  Рэдзьярд Кіплінг

    Маўглі

    Рэдзьярд Кіплінг

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    88.88 МБ
    I нарэшце старыя гыркнулі:
    — Няхай гаворыць Мёртвы Воўк!
    Калі Важак Чарады выпусціў сваю здабычу, яго называюць Мёртвым Ваўком да самай смерці, якой не даводзіцца доўга чакаць.
    Акела нехаця падняў сівую галаву:
    — Вольны Народ і вы, шакалы Шэр-Хана! Дванаццаць гадоў я вадзіў вас на паляванне і з палявання, і за гэты час ніводзін з вас не трапіў у пастку і не быў пакалечаны. А цяпер я прамахнуўся. Вы ведаеце, як гэта было падстроена. Вы ведаеце, што мне падвялі свежага аленя для таго, каб мая слабасць стала відавочнай. Гэта было ўмела зроблена. Вы маеце права забіць мяне тут, на Скале Рады. I таму я пытаюся: хто з вас падыдзе і прыкончыць ваўка-адзінца? Паводле Закону Джунгляў я маю права патрабаваць, каб вы падыходзілі па адным. -
    Настала доўгае маўчанне. Ніводзін воўк не асмельваўся распачаць смяртэльны бой з Акелам.
    Потым Шэр-Хан зароў:
    — Навошта нам гэты бяззубы дурань? Ен і так памрэ! А вось чалавечае дзіцяня зажылося на свеце. Вольны Народ, яно з самага пачатку было маёй здабычай. Аддайце яго мне. Мне агідна бачыць, што ўсе вы быццам страцілі розум з ім. Яно дзесяць гадоў баламуціла джунглі. Аддайце яго мне, інакш я заўсёды буду паляваць тут, а вам не пакіну нават голай косткі. Яно чалавек і дзіця чалавека, і я ўсім сэрцам ненавіджу яго!
    Тады больш за палову Чарады завыла:
    — Чалавек! Чалавек! Навошта нам чалавек! Няхай ідзе да сваіх!
    — I ўзніме супраць нас усіх людзей у вёсках! — крыкнуў Шэр-Хан.— He, аддайце яго мне! Гэта чалавек, і ніхто з нас не асмельваецца глядзець яму ў вочы.
    Акела зноў падняў галаву і сказаў:
    — Ен еў разам з намі. Ен спаў разам з намі. Ен заганяў для нас дзічыну. Ен ні разу не парушыў Закону Джунгляў.
    — Мала таго: калі яго прымалі ў Чараду, у плату за яго я аддала буйвала. Буйвал каштуе не дужа шмат, але гонар Багіры, магчыма, каштуе таго, каб за яго біцца,— правуркатала Багіра самым мяккім голасам.
    — Буйвал, аддадзены дзесяць гадоў назад! — агрызнулася Чарада.— Што нам да костак, якім ужо дзесяць гадоў?
    — Або да таго, каб трымаць сваё слова? — сказала Багіра і ашчэрыла белыя зубы.— Нездарма вы называецеся Вольным Народам!
    — Ніводная чалавечае дзіцяня не можа жыць з Народам Джунгляў! — завыў Шэр-Хан.— Аддайце яго мне!
    — Ён наш брат па ўсім, апрача крыві,— гаварыў далей Акела,— а вы хочаце забіць яго тут! I праўда, зажыўся я на свеце! Адны з вас нападаюць на свойскую жывёлу, а другія, падвучаныя Шэр-Ханам, як я чуў, бадзяюцца цёмнай ноччу па вёсках і крадуць дзяцей з парогаў хацін. Таму я ведаю, што вы баязліўцы, і да баязліўцаў звяртаюся цяпер. Я хутка памру, і жыццё маё не мае цаны, а не — дык я аддаў бы яго за жыццё чалавечага дзіцяняці. Але дзеля гонару Чарады, пра які вы паспелі забыцца без важака, я абяцаю вам, што не ўкушу вас ні разу, як прыйдзе мой час паміраць, калі толькі вы дасце чалавечаму дзіцяняці спакойна пайсці да сваіх. Я памру без бою. Гэта ўратуе для Чарады не менш чым тры жыцці. Болып я нічога не магу зрабіць, але, калі хочаце, пазбаўлю вас ад ганьбы — забіць брата, за якім няма віны, брата, якога прынялі ў Чараду, паводле Закону Джунгляў.
    — Ён чалавек!.. Чалавек!.. Чалавек! — завыла ўся Чарада.
    I больш за палавіну Чарады перабегла да ШэрХана, які пачаў паляпваць па зямлі хвастом.
    — Цяпер усё ў тваіх руках,— сказала Багіра Маўглі.— Мы цяпер можам толькі біцца.
    Маўглі выпрастаўся на ўвесь рост, з гаршком
    у руках. Потым разгарнуў плечы і пазяхнуў проста ў твар Радзе, але ў душы ён быў сам не свой ад злосці і гора, бо ваўкі, па сваёй воўчай звычцы, ніколі не гаварылі Маўглі, што ненавідзяць яго.
    — Слухайце, вы! — крыкнуў ён.— Увесь гэты сабачы брэх непатрэбны. Вы столькі разоў гаварылі мне сёння, што я чалавек (а з вамі я на ўсё жыццё застаўся б ваўком), што я і сам адчуў праўду вашых слоў. Я стану называць вас не братамі, а сабакамі, як і належыць чалавеку. He вам гаварыць, чаго вы хочаце і чаго вы не хочаце,— гэта мой клопат! А каб вам лепей было відаць, я, чалавек, прынёс сюды Чырвоную Кветку, якой вы, сабакі, баіцеся.
    Ён шпурнуў на зямлю гаршчок, гарачыя вугалі падпалілі сухі мох, і ён загарэўся яркім полымем. Уся Рада адскочыла назад перад языкамі полымя. Маўглі сунуў у агонь сухі сук, так што дробныя галінкі ўспыхнулі і затрашчалі, потым закруціў ім над галавой, разганяючы натапыраных ад страху ваўкоў.
    Ты — гаспадар становішча,— сказала Багіра шэптам.— Выратуй Акелу ад смерці. Ён заўсёды быў табе сябрам.
    Акела, пануры стары воўк, які ніколі ў жыцці не прасіў літасці, цяпер з мальбою зірнуў на Маўглі, а той стаяў у святле ад палаючай галіны, увесь голы, з растрапанымі на плячах доўгімі чорнымі валасамі, і цені скакалі і мітусіліся вакол яго.
    — Так! — сказаў Маўглі, павольна азіраючыся навокал.— Бачу, што вы сабакі. Я іду ад вас да свайго народа — калі гэта мой народ. Джунглі цяпер не для мяне, я павінен забыць вашу мову і вашу дружбу, але я ўсё ж буду больш літасцівы, чым вы. Я быў вашым братам ва ўсім, апрача крыві, і таму абяцаю вам, што, калі стану чалавекам сярод людзей, я не здраджу вам перад людзьмі, як вы здрадзілі мне.
    Ён піхнуў вогнішча нагой, і ўгору паляцелі іскры.
    — Паміж намі, ваўкамі адной Чарады, не будзе вайны. Аднак, перш чым пайсці, трэба заплаціць доўг,— дадаў ён.
    Маўглі падышоў бліжэй да таго месца, дзе сядзеў Шэр-Хан, няўцямна міргаючы на агонь, і схапіў яго за кутасік на падбародку. Багіра падалася за ім на ўсякі выпадак.
    — Устань, сабака! — крыкнуў Маўглі.— Устань, калі гаворыць чалавек, а то я падсмалю табе шкуру!
    Шэр-Хан прыціснуў вушы да галавы і заплюшчыў вочы, бо палаючы сук быў вельмі блізка.
    — Гэты забойца жывёлы гаварыў, што заб’е мяне на Радзе, бо не паспеў забіць мяне ў маленстве... Вось так і вось так мы б’ём сабаку, калі становімся людзьмі. Варухні толькі вусам, Кульгавы, і я заганю табе ў горла Чырвоную Кветку.
    Ен біў Шэр-Хана па галаве палаючай галінай, і тыгр скуголіў і стагнаў ад смяртэльнага страху.
    — Фэ! Цяпер ідзі прэч, смаленая кошка! Але памятай: калі я наступны раз прыйду на Скалу Рады, я прыйду са шкурай Шэр-Хана на галаве... Цяпер вось што, Акела вольны жыць, дзе яму хочацца. Вы яго не заб’яце, бо я гэтага не хачу. He думаю таксама, што вы доўга яшчэ будзеце ся дзець тут, высалапіўшы языкі, нібы важныя асобы, а не сабакі, якіх я ганю прэч, вось так! Вон, вон!
    Канец сука раз’юшана палаў. Маўглі раздаваў удары направа і налева па крузе, а ваўкі разбягаліся з выццём, несучы на сваёй шкуры гарачыя іскры. Пад канец на скале засталіся толькі Акела, Багіра і, можа, дзесятак ваўкоў, што перайшлі на бок Маўглі. I тут штосьці пачало пячы Маўглі знутры, як ніколі ў жыцці не пякло. У яго заняло дух, ён заплакаў, і слёзы пацяклі па яго шчоках.
    — Што гэта такое? Што гэта? — гаварыў ён.— Я не хачу ісці з джунгляў, і я не ведаю, што са мной робіцца. Я паміраю, Багіра?
    — He, Маленькі Брат, гэта толькі слёзы, якія бываюць у людзей,— адказала Багіра.— Цяпер я
    ведаю, што ты чалавек і ўжо не дзіцяня больш.. 3 гэтага часу джунглі не для цябе... Няхай цякуць, Маўглі. Гэта толькі слёзы, усяго толькі слёзы.
    I Маўглі сядзеў і плакаў так, быццам сэрца яго разрывалася, бо ён плакаў упершыню ў жыцці.
    — Цяпер,— сказау ён,— я пайду да людзей. Але спачатку я павінен развітацца з маёй маці.
    I ён пайшоў да пячоры, дзе Маці Ваўчыха жыла з Бацькам Ваўком, і плакаў, уткнуўшыся ў яе шкуру, а чацвёра ваўчанят жаласна вылі.
    — Вы не забудзеце мяне? — спытаў Маўглі.
    — Ніколі, пакуль можам ісці па следзе! — сказалі ваўчаняты.— Прыходзь да падножжа ўзгорка, як станеш чалавекам, і мы будзем гаварыць з табой або прыйдзем на палеткі і будзем гуляць з табою ўночы.
    — Прыходзь хутчэй! — сказаў Бацька Воўк.— О Мудрае Жабянятка, прыходзь хутчэй, бо мы з тваёй маці ўжо старыя.
    — Прыходзь хутчэй, мой голы сынок,— сказала Маці Ваўчыха,— бо ведай, дзіця чалавека, я люблю цябе болып, чым сваіх ваўчанят.
    — Прыйду абавязкова,— сказаў Маўглі.— Прыйду для таго, каб пакласці шкуру Шэр-Хана на Скалу Рады. He забывайце мяне! Скажыце ўсім у джунглях, каб не забывалі мяне!
    Пачынала днець, калі Маўглі спусціўся з узгорка ў даліну, насустрач тым таямнічым істотам, якія завуцца людзьмі.
    ПАЛЯВАННЕ КАА
    Усё, пра што тут расказана, адбылося задоўга да таго, як Маўглі быў прагнаны з Сіянійскай Чарады і адпомсціў за сябе тыгру Шэр-Хану. Гэта здарылася ў той час, калі мядзведзь Балу навучаў яго Закону Джунгляў. Вялікі і важны буры мядзведзь радаваўся здольнасцям вучня, бо ваўчаняты звычайна вывучаюць з Закону Джунгляў толькі тое, што патрэбна іх Чарадзе і племені, і ўцякаюць ад настаўніка пасля таго, як запомняць паляўнічы верш: «Ногі ступаюць без шуму, вочы бачаць у цемры, вушы чуюць, як варушыцца вецер у сваім берлагу, зубы вострыя і белыя — вось прыкметы нашых братоў, апрача шакала Табакі і гіены, якіх мы ненавідзім». Але Маўглі, як дзіцяняці чалавека, трэба было ведаць куды больш.
    Іншы раз чорная пантэра Багіра, гуляючы па джунглях, заходзіла паглядзець, якія поспехі ў яе любімца. Муркаючы, яна ўкладвалася на адпачы нак пад дрэвам і слухала, як Маўглі адказвае мядзведзю свой урок. Хлопчык лазіў па дрэвах гэтак жа добра, як плаваў, а плаваў гэтак жа добра, як бегаў, і Балу, настаўнік Закону, навучаў яго ўсім законам лесу і вады: як адрозніць гнілы сук ад моцнага; як ветліва загаварыць з дзікімі пчола-
    мі, калі сустрэнеш рой на дрэве; што сказаць кажану Мангу, калі патрывожыш яго сон апоўдні сярод галін; і як супакоіць вадзяных змеяў, перш чым акунуцца ў затоку. Народ Джунгляў не любіць, каб яго непакоілі, і кожны гатовы кінуцца на няпрошанага госця. Маўглі вывучыў і Паляўнічы Покліч Чужынца, які трэба паўтараць шмат разоў, пакуль на яго не адкажуць, калі палюеш у чужых мясцінах. Гэты покліч у перакладзе азначае: «Дазвольце мне папаляваць тут, бо я галодны», і на яго адказваюць: «Палюй дзеля пражытку, але не дзеля пацехі».
    3 гэтага відаць, колькі Маўглі даводзілася вывучваць на памяць, і ён вельмі стамляўся паўтараць па сто разоў адно і тое ж. Але Балу правільна сказаў аднойчы Багіры, пасля таго як Маўглі, атрымаўшы плескача, раззлаваўся і ўцёк:
    — Дзіцяня чалавека ёсць дзіцяня чалавека, і яму трэба ведаць усе Законы Джунгляў.
    — Але падумай, які ён маленькі,— запярэчыла Багіра, якая распесціла б Маўглі, калі б даць ёй волю.— Хіба можа такая маленькая галоўка змясціць усе твае павучанні?