Міхаіл Філіповіч

Міхаіл Філіповіч

Выдавец: Беларусь
Памер: 80с.
Мінск 2013
18.91 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
МІХАІЛ ФІЛІПОВІЧ
Михаил Филиппович Mikhail Filipovich
Славутыя мастакі з Беларусі Знаменитые художники из Беларуси Famous artists from Belarus
МІХАІЛ ФІЛІПОВІЧ
Михаил Филиппович Mikhail Filipovich
®
Мінск «Беларусь» 2013
УДК [75(476)+929 Філіповіч] (084.1)
ББК 85.143(4Беи)яб
М69
Серия заснавана ў 2012 годзе
Аўтар ідэі і каардынатар праекта У.І. Пракапцоў — генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея
Рэспублікі Беларусь, кандидат мастацтвазнаўства
Аўтар тэксту і складальнік В.У. Вайцахоўская
Выданне ажыццёўлена па заказу і при фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
На вокладцы: На Купалле. Паміж 1921 — 1922 гг.
ISBN 978-985-01-0949-1
© В.У Вайцахоўская, тэкст, складанне, 2013
© Нацыянальны мастацкі музей
Рэспублікі Беларусь, фота, 2013
© Выдавецтва «Беларусь», 2013
Міхаіл Філіповіч — адзін з самых значных дзеячаў беларускага выяўленчага мастацтва першага паслярэвалюцый-нага дзесяцігоддзя. Ён стварыў выдатныя творы перш за ўсё ў жывапісе, а таксама ў графіцы і дробнай пластыцы, якія сталі класічнымі ў на-цыянальнай культуры. Стылістычны дыяпазон яго творчасці шырокі: ад супрэматычных спроб да традыцыйных ілюстрацый да класічнай літаратуры. На часавай адлегласці Філіповіч успрымаецца як сімвалічная фігура беларускай культуры 1910—1940-х гадоў. Яго жыццё і мастацтва былі драматычным спалучэннем узлётаў і бядот, непераўзыдзеных шэдэўраў і няўдалых работ.
Міхаіл Мацвеевіч Філіповіч нарадзіўся 8 чэрвеня (27 мая) 1896 года ў Мінску, у сям’і служачага чыгункі, адстаўнога унтэр-афіцэра Мацвея Касмавіча Філіповіча і яго жонкі Алены Фадзееўны. Бацькі памерлі, калі хлопчыку было чатыры гады. Спачатку з братам і сёстрамі ён жыў у старэйшай замужняй сястры, затым выхоўваўся ў сям’і дзядзькі, ка-валя Фадзея Фадзеевіча Гурскага. Вучыўся ў царкоўнапрыходскай школе. У 1910 годзе Міхаіл паступіў у Мінскае рэальнае вучылішча. У палатку Першай сусветнай вайны вучылішча было эвакуіравана ў Гжацк (цяпер г. Гагарын Смаленскай вобласці), затым — у Маскву, нарэшце — у Яраслаўль, дзе ў 1917 годзе ён паспяхова скончыў вучобу. Каб мець магчымасць жыць у Маскве і ўдзельнічаць у мастацкім жыцці сталіцы, Філіповіч у 1918 годзе паступіў у Маскоўскі межавы інстытут і адна-часова займаўся ў прыватнай студыі жывапісца Анікіты Хатулёва. У 1919 годзе ён быў залічаны ў Дзяржаўныя вольныя мастацкія майстэрні (былое Маскоўскае вучылішча жывапісу, ваяння і дойлідства), у гэтым
3
жа годзе пайшоў, як ён пісаў у аўтабіяграфіі, «добраахвотнікам у Чырво-ную гвардию»1. У 1919—1920 гадах яму давялося служыць санітарам на дзянікінскім фронце, аднак з-за слабага здароўя быў адкамандзіраваны з фронту ў Маскву, у Вышэйшую школу ваеннай маскіроўкі, дзе вучыўся адзінаццаць месяцаў. У канцы 1920 года Камісія па таленавітасці накіравала яго ў Маскву ў Вышэйшыя дзяржаўныя тэхнічныя майстэрні і ён паступіў у майстэрню вядомага дэкаратара і жывапісца Канстанціна Каровіна. Дзякуючы Каровіну — выдатнаму рускаму імпрэсіяністу — Філіповіч развіў каларыстычную дакладнасць і вастрыню колеравага бачання. Вялікае ўражанне на яго зрабілі працы Поля Сезана і Агюста Рэнуара, якія ён бачыў у Музеі новага заходняга мастацтва. Вытанча-ная манументальнасць Сезана і геданістычная празрыстасць Рэнуара таксама аказалі ўплыў на яго мастацтва, неаднолькава выяўляючыся ў розныя перыяды. Але ўжо ў канцы 1921 года з-за адсутнасці сродкаў да існавання Філіповіч вымушаны быў вярнуцца ў Мінск.
У верасні 1921 года ў Мінску па вул. Губернатарскай, 13 (цяпер вул. Леніна) адбылася першая ў пасляваенны час мастацкая выстава. У каталозе, які знаходзіцца ў бібліятэцы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, ёсць рукапісная пазнака: «Участник и устроитель худ. М. Филиппович, стр. 20» і ініцыялы «МФ». У ім пералічаны двац-цаць твораў мастака. Наколькі можна меркаваць, да нас не дайшоў ні адзін з ix, у тым ліку «Максімальнае выяўленне колеру» і «Супрэматызм (канструкцыя плоскасцяў)». Наяўнасць такіх твораў у багажи мастака ўказвае як на яго цікавасць да актуальнага тады мастацтва, так і на тое, што тэты інтарэс быў хутчэй экспериментальным, чым арганічным — іншыя яго падобныя вопыты пакуль невядомыя. Магчыма, гэта былі вучнёўскія работы. Ды і як мог мастак, які прыехаў з «громокипящей» мастацкімі навацыямі Масквы, не ўразіць мінскую публіку сталічнай вытанчанасцю.
1 Аўтабіяграфія // Беларуси дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. — Ф. 82. — Bon. 1. — Спр. 1. — С. 65—66.
4
У 20-я гады майстры нацыянальнай культуры нанова адкрывалі для сябе і свету Беларусь. I Філіповіч рабіў гэта ў індывідуальнай форме, якая склалася і выплавілася з шэрагу кампанентаў. Відавочна, што перш за ўсё гэта беларуская культура, асабліва народнае мастацтва. Яшчэ ў 1910 годзе ён пачаў рабіць альбом замалёвак «Беларускія ткацкія ўзоры» і працягваў ствараць падобныя альбомы ў 20-я гады («Народная драўляная разьба», «Народныя паясы», «Віцебская набіванка», «Белару-скае народнае адзенне» і інш.), якія зараз маюць вялікую гістарычную каштоўнасць. Уражанні ад жыцця, архітэктуры, побыту гарадоў і вё-сак Беларусі, магчыма і мастацкіх выстаў, не такіх ужо рэдкіх у Мінску, дапоўніліся ўбачаным, зазнаным у гарадах Расіі — неабсяжнай ста-ражытнай Маскве з яе Траццякоўскай галерэяй, павятовым Гжацку, маляўнічым Яраслаўлі.
У 1922 годзе ў Мінску адбылася першая персанальная выста-ва М. Філіповіча. Дзякуючы даволі падрабязнаму артыкулу Змітрака Бядулі2 мы маем уяўленне пра склад і характар гэтай экспазіцыі. Тры жывапісныя творы са згаданых ім знаходзяцца цяпер у зборы Нацыя-нальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і належаць да выбранага ў творчасці мастака.
Незвычайнай сілай, свежасцю, вастрынёй светаўспрымання і светавыяўлення, уласцівых як самому мастаку, так і пафасу таго часу, дзівіць карціна «На Купалле» (паміж 1921 —1922) — нястрымны, амаль экстатычны танец паганскага свята сонцавароту і ўрадлівасці. Скокі нібы балансуюць на мяжы хаосу. Фігуры мітусяцца як языкі полымя, як агонь на коле і паходнях. Фарбы вопраткі палаюць як вогнішча. Бач-ны перш за ўсё плямы колеру — дэталі ледзь прыкметныя, «сцёртыя» імклівасцю руху. Як у рэальнасці, вока не паспявае ўлавіць дэталі. Пры гэтым мастак вельмі дакладна перадаў характар руку кожнага персана-жа, індывідуальнасць здавалася б у ледзь намечаных асобах і фігурах. Але
2 Бядуля 3. Выстаўка карцін маляра М. Філіповіча (Памяшканьне Інстытуту Бел. Пэдаг. Тэхнікуму) И Савецкая Беларусь. — 1922. — № 187.
5
стыхія гарачых колераў акружана і працята стыхіяй халодных — рака (па павер’ях, у гэтую ноч вада свеціцца асаблівым прывідным святлом), блакітныя цені на белых тканінах, кругаварот ультрамарынавых палос-зацяненняў на жоўтай зямлі. Гэта і рэальнае асвятленне купальскай ночы, і сімвал цёмных сіл, што, паводле падання, актывізуюцца ў тэты час, і візуалізацыя супастаўлення цёплага чалавечага асяродка-мікракосму і бясконцай светабудовы. Адлюстраванае ўспрымаецца як сімвал народ-най стыхіі, узбударажанай рэвалюцыяй, увасабленне пошукаў зямнога шчасця, папараць-кветкі. Гледзячы на купальскія скокі, адлюстрава-ныя Філіповічам, цяжка не ўспомніць знакаміты фавісцкі «Танец» Анры Маціса. Адчуваецца і крыху экспрэсіянізму, але, магчыма, абумоўленага толькі падвышанай экспрэсіяй самога дзеяння.
Другая ўнікальная карціна гэтага дзесяцігоддзя — «Карагод (Ляльнік)» (паміж 1921—1922). Ляльнік — свята ў гонар Лялі, персанажа беларускага пантэона, увасаблення вясны, кахання, прыгажосці і пяшчоты. Звычайна 22 красавіка вакол першай на вёсцы прыгажуні, прыбранай і пасаджанай на ўзвышшы, моладзь з песнямі вадзіла карагод. Мастак разнастайнымі, пераважна халоднымі фарбамі (з украпінамі чырвонага, жоўтага, карыч-невага) перадаў атмасферу вясновага вечара, свежага і духмянага. Гары-зантальныя мазкі падкрэсліваюць павольны рух, перадаюць мелодыку цягучых песень. Намаляваная ідылія сваім вячэрнім каларытам і крыху пазбаўленым бадзёрасці настроем навявае ў памяці паэтыку мадэрну. I ў той жа час колеры дастаткова насычаныя, энергічныя, каб выклікаць асацыяцыі і з народным мастацтвам, з прыгожай «посцілкай».
Сімвалам паўсюднай і безупыннай барацьбы дабра і цёмных сіл успры-маецца «Казачны сюжэт» (паміж 1921—1922) — яшчэ адна карціна вядо-май «трыяды» 20-х гадоў. У сваім артыкуле пра выставу 3. Бядуля апісваў, відавочна са слоў аўтара, гэтую карціну як адлюстраванне барацьбы Каш-чэя і Волата, які з’яўляецца сімвалам беларускага адраджэння. Бітва дабра і зла перададзена не толькі апісальна, але і бурнымі каларыстычнымі «сутыкненнямі» дысануючых колераў. Філіповіч выступае як непасрэдны
6
сведка: на першым плане сукі дрэў, быццам унутраная рама карціны, і праз яе, нібы з глыбіні лесу, мастак бачыць і адлюстроўвае тое, што адбы-ваецца, робіць сведкамі і ўдзельнікамі гледачоў.
Сваімі раннімі работамі Міхась Філіповіч унёс моцную і драматыч-ную шматколернасць у няяркае гарадское асяроддзе і мастацкае жыццё. Але мастак не толькі ўдзельнічаў ва ўсебеларускіх выставах 20-х гадоў. Ён актыўны ўдзельнік культурнага жыцця маладой рэспублікі — БССР: у 1922—1923 гадах — мастацкі інструктар аддзела выяўленчага мастацт-ва пры Галоўпалітасвеце ў Мінску, у 1923 — загадваў афармленнем бела-рускага павільёна на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выставе ў Маскве, у 1923—1925 гадах — загадчык мастацкага аддзела ў Беларускім дзяр-жаўным музеі. Дзякуючы працы ў музеі яго асабістае паглыбленае выву-чэнне нацыянальнага мастацтва сумясцілася са службовымі абавязкамі, з новымі магчымасцямі, і гэта стала самым выдатным плёнам. Яго жы-вапіс, сотні замалёвак, ілюстрацыі, дробная пластыка маюць безумоў-ную ўнікальную мастацкую і гісторыка-культурную каштоўнасць. У аўтабіяграфіі мастак напіша, што за 1921 —1928 гады ім створана «да 150 прац алеем і да 400 малюнкаў тушшу, гуашшу, акварэллю, да 150 работ па ілюстрацыі беларускіх народных казак»3, ілюстрацыі да вершаў Я. Ку-палы, эскізы дэкарацый для Беларускага першага дзяржаўнага тэатра і інш. Філіповіч працягваў і развіваў тэму беларускай гісторыі і культуры. Яго творы канкрэтныя ў сюжэтах і формах, а па змесце яны свайго роду духоўны канцэнтрат з’яў і падзей.