На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
žладаннях князёў, якія служылі маскоўскаму або літоўскаму валадарам. Гэтыя факты тым больш дзіўныя, што Любуцк пасля заключэння мірнай дамовы аказаўся з усіх бакоў акружаны маскоўскімі ўладаннямі, гэта значыць стаў анклавам ВКЛ. Пры гэтым Казельск размяшчаўся на самым памежжы.
Прычына такога процілеглага стаўлення да блізкіх, здавалася б, па гістарычным лёсе тэрыторый, крыецца, мабыць, у статусе згаданых уладанняў. Калі Казельск кіраваўся залежнымі ад вялікага князя літоўскага мясцовымі князямі, то Любуцк быў цэнтрам намесніцтва ВКЛ, гэта значыць непасрэдным уладаннем літоўскага валадара. Такім чынам, вялікую ролю пры рашэнні аб далучэнні таго ці іншага ўчастка тэрыторыі да Масквы адыгрывалі статус уладання і пазіцыя мясцовага насельніцтва, перш за ўсё, землеўласнікаў або іх намеснікаў. Нават непасрэдны захоп, а таксама магчымасць абгрунтавання далучэння з апорай на дагаворныя граматы, адыходзілі пры гэтым на другі план.
Такім чынам, мерапрыемствы па арганізацыі абароны ўсходняй мяжы ВКЛ, як бачым з аналізу звестак пасольскіх кніг, мелі свае станоўчыя вынікі. Усталяванне шэрагу намесніцтваў у цэнтры ўладанняў вярхоўскіх князёў (Мцэнск, Любуцк, Перамышль і інш.) у якасці своеасаблівых фарпостаў літоўскай улады мела на мэце своеасаблівае цэментаванне тэрыторый не заўсёды надзейных васалаў. Па словах М.К. Любаўскага: «Літоўскі ўрад трымаў свае гарнізоны ў гэтых гарадах часткова для больш паспяховай абароны меж, часткова для ўтрымання ў падпарадкаванні падручных “вярхоўскіх” князёў» ²⁰.
Для прамоў маскоўскіх паслоў і самога Івана III (што ўяўляецца цалкам натуральным) першапачаткова было характэрна імкненне абгрунтаваць тэрытарыяльныя захопы. На старонках пасольскіх кніг разгортваецца ўсё больш шырокая панарама прэтэнзій Івана III на рускія землі ВКЛ. Абарона тэрытарыяльных інтарэсаў падмацоўвалася сілавым ціскам, але будавалася часта і на пэўнай аргументацыі з апорай на традыцыю. 3 пазіцыі сілы гэтая традыцыя часта скажалася, прыводзіліся як факты лжывыя сцверджанні аб прыналежнасці тых ці іншых валасцей да цэнтраў
¹⁷ ДДГ. № 83. С. 330.
¹⁸ ДДГ. № 17. С. 47; Горскнй А.А. Московскне «прнмыслы» конца XIII — XV вв. вне СевероВосточной Русн. С. 151—152.
¹⁹ СЙРНО. Т. 35. С. 121.
²⁰ Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. С. 51—52.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
399
з маскоўскага боку. Прыкладаў мноства. Так, пра воласці князёў Крошынскіх, якімі яны валодалі з пачатку XV ст., маскоўскім бокам было абвешчана, што воласці гэтыя «нздавна к Можайску потяглн к нашему велнкому князству Московскому»²¹. Хлепенская воласць Рагачоў аб’яўлялася «нзстарнны нашне [маскоўскага гасудара. —В.Ц.] отчнны Тферскне землн»²². Напярэдадні заключэння дамовы аб «вечным міры» 1494 г. цэлы шэраг смаленскіх валасцей быў абвешчаны прыцягнутым да некалькіх маскоўскіх цэнтраў. Воласці Трубна і Путынь аб’яўляліся бораўскімі, Гарадзечна, Нярожа, Даражміра гара, Кнутава Дуброва, Скавародзеск, Гасціжа, Белыя Уста, Вежкі — мядынскімі, Тур’е, Цешынаў, Сукромна, Альховец, Ад’езд (Крошынскіх князёў) — мажайскімі²³.
3 аналізу пасольскіх кніг добра відаць, што на першых этапах супрацьстаяння з ВКЛ урад Івана III шырока выкарыстоўваў для абгрунтавання сваіх прэтэнзій на рускія землі апеляцыю да прэцэдэнту. Так, у абарону правоў Івана III на землі шэрагу вярхоўскіх князёў прыводзіліся факты іх былой службы «на обе стороны... с свонмн отчннамн». Тым самым прысяга тых князёў валадарам ВКЛ і Каралеўства Польскага «на том, что нм от ннх с вотчннамн не отьехатн»²⁴, губляла юрыдьгчную сілу. He забыты былі і выпадкі, калі князі Вярхоўскіх княстваў служылі Маскве («Одоевскне н Воротынскне н Белевскне князн нашн слугн старые»²⁵, «Мезецкне князн нз старнны нашн слугн, одны с Торусскнмн князмн, н в старых докончаньех предков нашнх пнсаны»²⁶). Таксама і князі Масальскі і Вяземскі былі прадстаўлены як старыя слугі вялікіх князёў маскоўскіх («.. .а нз старнны князн Вяземскне н Мосалскне служнлн предком нашнм велнкнм князем н с свонмн вотчннамн, а н в старых докончаньех то пнсано»²⁷).
Але не да ўсіх рускіх зямель ВКЛ магло знайсціся падыходзячае абгрунтаванне іх захопу. Ужо датычна Вяземскага княства маскоўскі бок заяўляў: «...о Вязме так нелзе бытн, за все будут бранн да жалобы, нно Вязме всей прнгож бытн за нашнм государем»²⁸. Безумоўна, падобныя прамовы хавалі за сабой, з аднаго боку, адсутнасць аргументацыі Івана III, які незаконна заняў частку тэрыторыі ВКЛ, а з другога боку — упэўненасць маскоўскага валадара ў сваіх ваенных сілах.
Сведчаннем развіцця ідэалагічных уяўленняў Івана III, прадстаўленых у пасольскіх кнігах, можа служыць заява маскоўскага гаспадара літоўскаму паслу Станіславу Пятровічу ў 1490 г.: «А волостей н земель н вод отчнны королевы за собою не держнм, а з Божьею волею держнм землн н воды свон, которые нам дал Бог»²⁹. Пры гэтым прыналежнасць у дадзены момант некаторых рускіх зямель да Вялікага Княства Літоўскага тлумачылася нягодамі дзяржавы ў часы ранейшых маскоўскіх валадароў («...а те Мезоцкне князн былн у лнтовскнх велнкнх князей в незгоду предков нашнх»³⁰ або «те докончанья незгодою государей нашнх, деда
²¹ СНРНО. Т. 35. С. 6.
²² Тамсама. С. 77.
²³ Тамсама. С. 119.
²⁴ Тамсама. С. 51.
²⁵ Тамсама. С. 106.
²⁶ Тамсама.
²⁷ Тамсама. С. 107.
²⁸ Тамсама. С. 119.
²⁹ Тамсама. С. 50.
³⁰ Тамсама. С. 106.
400
Віктар Цемушаў
его велнкого князя Васнлья н отца его велнкого князя Васнлья»³¹). Менавіта ў пасольскіх кнігах упершыню з’явіўся новы тытул Івана III — «государь всеа Руснн» (1493 г.)³². Нарэшце, у 1503 г. Іван III прама заявіў: «Ано н не то одно наша отчнна, кон городы н волостн ныне за намн: н вся Русскаа земля, Божьею волею, нз старнны, от нашнх прароднтелей наша отчнна»³³. У «вотчыну» ж караля польскага і вялікага князя літоўскага Аляксандра Казіміравіча адводзіліся толькі «Лядская земля да Лнтовская земля»³⁴. Далейшыя доказы і абгрунтаванні прыналежнасці да Масквы тых ці іншых тэрыторый былі не патрэбны: «А которые городы н землн государь наш своей отчнны взял, то его н есть»³⁵.
Такім чынам, на старонках пасольскіх кніг мы можам назіраць не толькі дынаміку тэрытарыяльных далучэнняў да Расійскай дзяржавы, але і разглядаць іх уяўленні Івана III аб працягласці сваёй «вотчыны», што апярэджвалі іх. He ўсе планы маскоўскага валадара былі рэалізаваны, аднак у дыпламатычным і ідэалагічным дачыненнях яны, безумоўна, садзейнічалі поспехам маладой дзяржавы.
Такім чынам, пасольскія кнігі дапамагаюць рэканструяваць літоўскамаскоўскую мяжу часоў Івана III, даюць даследчыку неабходныя дадзеныя, якіх пазбаўлены іншыя крыніцы. Наступным крокам павінна стаць праца з крыніцамі іншага характару і часу — межавымі граматамі, пісцовымі кнігамі і г.д. На новым этапе ў сілу ўступіць метад рэтраспекцыі. Аднак у метадалагічным ланцужку, які вядзе да дасягнення навукова значнага выніку — рэканструкцыі літоўскамаскоўскай мяжы другой паловы XV — пачатку XVI ст. — незаменнай і ўнікальнай крыніцай застаюцца пасольскія кнігі часоў Івана III.
³¹ СНРЙО. Т. 35. С. 115.
³² Тамсама. С. 80.
³³ Тамсама. С. 380.
³⁴ Тамсама. Тут неабходна зрабіць агаворку, што ў паняцце «Літоўская зямля» ўваходзіла тэрыторыя большай часткі сучаснай Беларусі.
³⁵ Тамсама. С. 385.
Спіс скарачэнняў
АВАК Акты, нздаваемые Внленской археографнческой компсспей
АЗР Акты, относяіцнеся к нсторнн Западной Росснн, собранные н нзданные
Археографнческой комнссней
АКР Археологнческая карта Росснн
АЛМ Акты Лнтовской метрнкн
АСЭй Акты соцпальноэкономпческой нсторнн СевероВосточной Русн конца
XIV начала XVI в.
АФЗХ Акты феодального землевладення н хозяйства XIVXVI вв.
АЮЗР Акты, относяіцнеся к нсторнн Южной н Западной Росспн, собранные н
нзданные Археографнческой комнссней
ДДГ Духовные н договорные грамоты велнкнх н удельных князей XIV
XVI вв. М.; Л., 1950.
МАМЮ Документы Московского архнва Мпннстерства юстнцнн
МЙА СССР Матерналы по нсторнн н археологнн СССР
НГАБ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі
НПЛ Новгородская первая летопнсь старшего н младшего нзводов
«Пам’ять» 1527 р. «Пам’ять» 1527 р. // Руснна О. Сіверська земля у складі Велнкого
Князівства Лнтовського. Кнів, 1998. С. 207215
ПСРЛ Полное собранне русскнх летопнсей
Радзнвнлловскне Памятннкн нсторнн Восточной Европы. йсточннкн XVXVII вв. Т. VI.
акты Радзнвнлловскне акты нз собрання Росспйской нацнональной бнблнотекн.
Первая половнна XVI в. М.; Варшава, 2002
РГАДА Росснйскпй государственный архпв древннх актов
РЙБ Русская нсторпческая бнблнотека
СЙРЙО Сборннк ймператорского Русского йсторнческого обіцества
AGAD. Arch.P Archiwum downy Aktow Dawnych. Archiwum Potockich z Radzynia
LM Lietuvos Metrika Lithuanian Metrica Лнтовская Метрнка
Спіс табліц
Таб. 1. Літоўскамаскоўскае памежжа на пачатку XVI ст.
Таб. 2. Ржэўская мяжа ў граматах 1449 і 1494 гг.
Таб. 3. Літоўскацвярская мяжа ў граматах 1427, 1449 і 1483 гг.
Таб. 4. Уладанні князёў Варатынскіх у XV ст.
Таб. 5. Размеркаванне ўладанняў у дамовах 1449 і 1494 гг.
Таб. 6. Змены адміністрацыйнатэрытарыяльнага складу ўсходняй ускраіны ВКЛ у першай трэці XVI ст.
Таб. 7. Гомейскія сёлы паводле «Реестру ревнзнн господарской Гомейской волостн» 1560 г.
Таб. 8. Сёлы міжрэчча Сожа і Бесядзі ў літоўскамаскоўскіх перамірных граматах XVI — пачатку XVII ст.
15 3ак. 3333
Сігіс карт
1. Літоўскамаскоўская мяжа ў другой палове XV — першай трэці XVI ст.
2. Таропецкі павет у канцы