• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    …новского района Калужской областн // Дмнтрнй Донской н эпоха возрождення Русн. Событня, памятннкн, традпцші. С. 40, 42; Массалнтнна Г.А., Болднн Й.В. Средневековый Дмнтровец. С. 127; Яны ж. Реконструкцня нсторнн летопнсного Дмнтровца. С. 71—72, 77.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    387
    
       Варта адзначыць, што пасяленне ў межах гарадзішча ўзнікла ў жалезным веку, існавала ў час Старажытнай Русі, але найбольш актыўна функцыянавала ў XIV—XV стст. Мяркуючы па археалагічных дадзеных, жыццё гарадка спынілася ў канцы XV ст.¹ ■'■’.
       Гарадок Дзмітравец знаходзіўся на даволі значнай адлегласці (.2 км) ад вусця р. Воры і таму не мог надзейна прыкрываць размешчаныя яшчэ ніжэй па цячэнні р. Угры брады. А менавіта апошнія былі найбольш зручнымі для варожых уварванняў. Галоўнымі функцыямі дзмітраўскага замка, верагодна, былі: кантроль брадоў, заслон дарогі на Вязьму і далей на Смаленск, вартавая і назіральная службы.
       На тэндэнцыю ўзнікнення водападзельных гарадзішчаў (на водападзельных участках рэльефа) пры сухапутных дарогах звярнуў увагу А.М. Навумаў²⁰⁰. На думку даследчыка, гарадзішчы (не толькі водападзельныя) маглі функцыянаваць як ямы (пункты прыпынку), як месцы збору дарожных падаткаў на межах княстваў, а таксама «як фарпосты ваеннай абароны на найбольш зручных шляхах уварвання суперніка, якімі з’яўляліся сухапутныя дарогі развітага сярэднявечча і рачныя брады»²"'. А.М. Навумаў разглядаў у асноўным рэгіён Тульскай вобласці, але пазначыў шлях з Калугі на Мезецк (Мяшчоўск) і пры ім гарадзішча СпасГарадок (сярэдневяковая Крайшына) каля вусця р. Угры²⁰². Шлях гэты ішоў з Бранска і далей. Так, маскоўскі пасол князь Іван Сямёнавіч Кубенскі ў 1500 г. накіроўваўся ў Крым, мінаючы Калугу і «перевезшнся Угру»²⁰³. Маршрут крымскага пасла з Масквы да Рыльска апісаны пад 1502 г. па станах, з якіх Лісін, Калуга, Варатынск, Серанск прымушаюць перасячы р. Угру каля яе вусця²⁰⁴. Разгляданы шлях вядомы таксама паводле «Кннгн Большому чертежу» 1627 г. і падпісаны на карце Генеральнага межавання XVIII ст.²⁰⁵. Спаскі манастыр і сяло Спаскае пазначаны, адпаведна, у абедзвюх крыніцах²⁰⁶.
       Іншы шлях ад Калугі вёў да Смаленска, але ён не перасякаў р. Угру, а трымаўся яе левага боку і ішоў далей, пакідаючы ўбаку Мядынь²⁰⁷. Больш значным для
    
    ¹⁹⁹ Массалнтнна Г.А., Болднн 11.В. Средневековый Дмнтровец. С. 128. Гл. таксама: Ннкольская
       Т.Н. Земля вятнчей: К нсторнн населення бассейна верхней н средней Окн в IX—XIII вв. С. 87. Т.М. Нікольская дакладна адзначыла месцазнаходжанне гарадзішча (на поўнач ад в. Жары на правым высокім беразе р. Угры) і характарызавала яго як феадальны замак, што складаўся з дзядзінца з селішчам, якое прымыкала да яго (Тамсама). Тым не менш гарадзішча Жары ў першым выданні археалагічнай карты Калужскай вобласці было названа феадальнай сядзібай, a яго існаванне працягнута да XVII ст. (Археологнческая карта Росснн: Калужская область / Сост. Ю.А. Краснов. М„ 1992. С. 124. № 597).
    
    ²⁰⁰ Наумов А.Н. Водораздельные городніца н сухопутные дорогн на водоразделе Окн н Дона в развнтом средневековье (К вопросу о методнке археологнческого понска) // Верхнее Подонье: Прнрода. Археологня. йсторня. Вып. 2: Сб. ст. в 2х т. Т. 1. Прнрода. Археологня / Под ред. А.Н. Наумова. Тула, 2007. С. 108—118.
    
    ²⁰¹ Наумов А.Н. Водораздельные городніца н сухопутные дорогн на водоразделе Окн н Дона. С. 114—115.
    
    ²⁰² Тамсама. С. 111, 116.
    
    ²⁰³ СЙРЙО. Т. 41. №64. С. 314.
    
    ²⁰⁴ Тамсама. № 86. С. 441.
    
    ²⁰⁵ Кннга Вольшому чертежу. С. 56, 119; Генеральный план Калужского уезда. Масштаб в англнйском дюйме 2 версты // Атлас Калужского наместннчества, состоягцего нз двенадцатн городов н уездов... Гл. таксама: Геометрнческнй генеральный план Калугского наместннчества...
    
    ²⁰⁶ Кннга Большому чертежу. С. 119; Генерального плана Калужского уезда часть ІІя. Масштаб в англнйском дюйме 2 версты // Атлас Калужского наместнпчества, состояіцего нз двенадцатн городов нуездов... СПб., 1782.
    
    ²⁹⁷ Генеральный геометрнческнй план Калугского наместннчества...; Генерального плана Медьшского уезда часть ІІя.
    
    388
    
    Віктар Цемушаў
    
    Павугор’я быў шлях, які зліваўся са Смаленскім у раёне вусця р. Сухадрэў і ішоў ад вусця р. Шані, якая ўпадала злева ў Угру, далей — да Мяшчоўска або Вязьмы . Значным пунктам гэтага шляху было сяло Таваркава, шмат разоў згаданае ў «Кннге Большому чертежу»²⁰⁹. «На Шане слобода, что Товарков саднл, по Угру ж» вядома з тэстамента вялікага князя Івана III²¹⁰. Са слабады вырасла сяло — цэнтр воласці, размешчаны амаль каля самага вусця р. Шані²¹¹. Насупраць Таваркава, на правым баку р. Угры ў XVIII ст. стаяў пагост Ражджэственскі, месца якога на карце Генеральнага межавання пазначана сімвалам манастыра — умацаванага пасялення з царквой. Археалагічныя дадзеныя пра час існавання пасялення на р. Угры насупраць вусця р. Шані адсутнічаюць, аднак, пераканаўшыся ў важнасці месца, з якога зручна было б кантраляваць перавоз²¹² праз Угру па лініі вялікай дарогі, можна выказаць думку аб існаванні і ў XV ст. на месцы пагоста Ражэственскага (сяло Ражаство XIX ст.) умацаванага пункта. Дзякуючы размешчанаму крыху ніжэй па цячэнні Угры Залідаву і згадцы ў падзеях 1480 г. Старога і Новага горада з такой назвай²¹³, існуе некаторая верагоднасць атаясамлівання аднаго з Залідавых (Старога?) з пагостам Ражэственскім. Пункт насупраць вусця Шані можна параўнаць з Дзмітраўцом насупраць вусця Воры. У абодвух выпадках пераход на правы бераг р. Угры па перавозе або бродзе дазваляў пакінуць убаку буйны прыток гэтай ракі і пазбавіцца ад неабходнасці пераадолення лішніх водных перашкод.
       Уздоўж р. Воры таксама была пракладзена вялікая дарога — з горада Калугі ў горад Гжаць²¹⁴. У межаванні Юхноўскага ўезда яна названа гасцінцам з горада Гжаць у горад Юхнаў. Дарога ішла, агінаючы паўколам р. Вору, а потым р. Угру да Юхнава²¹⁵. ІІры жаданні ў любым месцы можна было сысці з дарогі і перасячы ў зручным месцы Вору або Угру. Якраз ніжэй вусця р. Воры пры в. Касая Гара існавалі два вялікія брадьі²¹⁶. Падобныя брады знаходзіліся каля в. Калыхманаўкі — непадалёку ад Апакава і каля Фядоткава — побач з Ашчытавам²¹⁷. Таксама, магчыма, Пусты Мошчын пры вусці р. Рэсы, якая ўпадала ў Угру, браў на сябе кантроль броду каля в. Баранаўкі праз Угру і пераправу праз саму р. Рэсу²¹⁸. Такім чынам, цэлы шэраг гарадкоў уздоўж цячэння р. Угры сваім месцазнаходжаннем мог прыкрываць небяспечныя для пранікнення месцы. Пры гэтым брады каля Дзмітраўца былі асабліва ²⁰⁸ Генерального плана Медынского уезда часть ІІя.
    ²⁰⁹ Кннга Большому чертежу. С. 56, 101, 119.
    ²¹⁰ ДДГ. № 89. С. 355.
    ²¹¹ Тамсама. № 104. С. 440, 441. Сучасны пасёлак гарадскога тыпу Таваркава быў заснаваны ў XVII ст. выхадцамі са зніклага пазней сяла з такой самай назвай.
       Пра паром у раёне вусця р. Шані гл.: Военнотопографнческая карта г. Калужской н Смоленской. Ряд XIII. Л. 13.
    ²¹³ ПСРЛ. Т. XXVI. С. 273.
    ²¹⁴ Генерального плана Медынского уезда часть ІІІя. .
    ¹¹  Геометрнческнй план Юхновского целого уезда... Гл. таксама: Военнотопографнческая карта г. Калужской н Смоленской. Ряд XIII. Л. 13.
    ²¹⁶ Военностатнстнческое обозренне Росснйской нмпернн. Т. VIII. Ч. 2. Смоленская губерння. С. 34; Военнотопографнческая карта г. Калужской н Смоленской. Ряд XIII. Л. 13.
    ²¹⁷ Военностатнстнческое обозренне Росснйской нмперіін. Т. VIII. Ч. 2. С. 34. Ніжэй в. Калыхманавай стаяў пастаянны мост на сваях (Тамсама). Падаецца, што брод у раёне Ашчытава не меў вялікага значэння, бо для подступу да яго з паўднёвага ўсходу трэба было яшчэ перасячы буйны прыток р. Угры Вору, якая злівалася з Угрой якраз каля Дзмітраўца.
    ²¹⁸ Военностатнстнческое обозренне Росснйской нмпернн. Т. VIII. Ч. 2. С. 34.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    389
    
    важнымі з прычыны таго, што давалі магчымасць, пазбегнуўшы пераадолення перашкоды ў выглядзе р. Воры і адчувальна скараціўшы адлегласць, адразу трапіць на дарогу, якая вяла да Вязьмы.
       Дарога з Юхнава ў Вязьму — яшчэ адна з існаваўшых здаўна ў Павугор’і. Яе лінія, адзначаная на картах Генеральнага межавання XVIII ст., зазнала да сённяшняга часу толькі нязначныя змены, звязаныя пераважна з развіццём новага цэнтра рэгіёна — Юхноўскай падманастырскай слабады, якая стала ў 1777 г. уезным горадам Юхнавам²¹⁹. На геаметрычным плане Юхноўскага ўезда 1780 г. відаць, што Вялікі гасцінец з горада Мяшчоўска ў горад Юхнаў праходзіў калісьці паблізу новага ўезнага цэнтра: да яго ішло адгалінаванне ад асноўнага напрамку²²⁰. Нягледзячы на назву, дарога гэтая брала пачатак хутчэй з Калугі, чым з Мяшчоўска, да якога трэба было рабіць рэзкі паварот²²¹. I сапраўды, у межавым роспісе Вяземскага ўезда 1634 г. яна названа Вялікай дарагабужскай дарогай з Калугі²²². У сярэдзіне XIX ст. Вяземскі паштовы тракт ад Юхнава ішоў да маста праз р. Рэсу, на невялікім кавалке прытрымліваўся р. Угры і перасякаў апошнюю ў раёне с. Знаменскага. Дарога лічылася зручнай у любую пару года²²³. Паводле Спіса населеных мест Смаленскай губерні 1859 г., Вяземскі паштовы тракт праходзіў праз Рэсенскія заезныя двары (на левым беразе р. Рэсы) і шэраг іншых пасяленняў, пакідаючы ўбаку сяло Рупосава (Рупсава)²²⁴. У свой час гэтае пасяленне пераняла ролю валаснога цэнтра ў Дзмітраўца, а ў 1776 г. на кароткі час нават стала ўезным горадам²²⁵. Выбар Рупосава, верагодна, быў звязаны з яго цэнтральным становішчам на тэрыторыі ствараемага ўезда. Таксама да сяла мусіла падступаць важная дарога, быць якой магла толькі Вяземская. Рупосава размяшчалася крыху на поўнач ад Дзмітраўца і, такім чынам, можна выказаць думку аб першапачатковым праходжанні важнай дарогі амаль побач з суседнім Рупосавым. Аднак усё ж больш верагодным падаецца нязменнасць дарогі і існаванне адгалінавання ад яе да Дзмітраўца і Рупосава. 7 км да Рупосава і крыху больш за 6 км да Дзмітраўца — нязначная адлегласць, якая дазваляе лічыць абодва пункты ў межах дасягальнасці дарогі.
       Вяземская дарога, несумненна, была асноўным шляхам, па якім перамяшчаліся войскі ў бок р. Угры. Відаць, менавіта яе збіраўся скарыстаць маскоўскі князь Сямён Горды ў 1352 г., калі ішоў на Смаленск