На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
Віктар Цемушаў
На ўсходняй мяжы
Вялікага Княства Літоўскага
(сярэдзіна XIV —першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
(сярэдзіна XIV — першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
На ўсходняй мяжы
Вялікага Княства Літоўскага
(сярэдзіна XIV — першая палова XVI ст.)
УДК 94(474/476 ВКЛ)"14/16"
ББК 63.3 (4Бен)
Ц 36
Цемушаў, В. М.
Ц 36 На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV — першая палова XVI ст.) / В. М. Цемушаў; навук. рэд. В. Ф. Голубеў; пераклад з рускай мовы Н. Бакшанская, М. Мартысевіч, С. Цемушаў. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 464 с.: [32] с. іл.
ISBN 9785990453128
Дадзеная кніга ўяўляе з сябе тэматычны збор прац вядомага беларускага гісторыка, спецыяліста па гістарычнай геаграфіі, картографа Віктара Цемушава. Асобныя раздзелы кнігі ўпершыню ў айчыннай гістарыяграфіі дазваляюць прасачыць трансфармацыю ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага на працягу XIV — першай паловы XVI ст. Вызначанне літоўскамаскоўскай мяжы разглядаецца на фоне развіцця адносін дзвюх найбуйнейшых дзяржаў Усходняй Еўропы: ад першых тэрытарыяльных кантактаў і канфліктаў другой паловы XIV ст. да ўсталявання трывалай мяжы і памежных войнаў XV — першай трэці XVI ст. Асобны раздзел прысвечаны лёсу Гомейскай воласці, якая на працягу доўгага часу займала памежнае становішча паміж ВКЛ і Вялікім Княствам Маскоўскім. У дадатку змешчаны працы аўтара па праблемах гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і рэгіянальнай гісторыі, звязаныя з агульнай тэмай. Значную каштоўнасць кнізе надаюць гістарычныя карты, шэраг з якіх надрукаваныя ўпершыню.
УДК 94 (474/476 ВКЛ) '14/16 ББК 63.3 (4Бен)
Пры афармленні першай старонкі вокладкі выкарыстаныя карта з «Касмаграфіі» Себасцьяна Мюнстэра 1550 г., малюнак маскоўскага баярына аўтарства А. Фёдарава і пячатка вялікага князя літоўскага Вітаўта 1407 г.
Пры афармленні чацвёртай старонкі вокладкі выкарыстаныя гравюра з нямецкага выдання «Масковіі» Сігізмунда Герберштэйна, карта Вялікага Княства Літоўскага Тамаша Макоўскага (Амстэрдам, 1613) і карта Віктара Цемушава «Старадубская вайна 15341537 гг.»
ISBN 9785990453128
© ТАА «Інбелкульт», 2014
© В. М. Цемушаў, 2014
Змест
Валянцін Голубеў. Ад навуковага рэдактара.......................... 5
Феномен літоўскамаскоўскага памежжа (замест уводзін)...............11
Раздзел 1. Фарміраванне і змены літоўскамаскоўскай мяжы ў сярэдзіне XIV — першай трэці XVI ...............................17
Раздзел 2. Першыя тэрытарыяльныя кантакты і канфлікты
паміж Масквой і Вільняй у другой палове XIV — пачатку XV ст..........32
1. Барацьба Масквы і Вільні за панаванне над смаленскімі
і чарнігаўскімі землямі ў сярэдзіне XIV ст..........................32
2. Падтрымка Цверы і паходы Альгерда на Маскву. 1368—1372 гг......36
3. Літоўскамаскоўскае супрацьстаянне на пачатку XV ст...........57
Раздзел 3. Падзел сфер уплыву ва Усходняй Еўропе. Перыяд устойлівай літоўскамаскоўскай ...........................64
1. Літоўскамаскоўская дамова 1449 ..............................64
2. Барацьба за Ржэву і ржэўскі адрэзак літоўскамаскоўскай мяжы ў сярэдзіне XIV — пачатку XVI ст.................................67
3. Літоўскацвярская мяжа........................................83
4. ФамінскаБеразуйскае княства паміж Вільняй, Масквой і Цвер’ю..92
5. Вяземскае княства на перыферыі Вялікага Княства Літоўскага. Уладанні князёў Крошынскіх......................................104
6. Павугор’е і Верхняя Ака ў сістэме абароны Вялікага Княства Літоўскага.. 124
Раздзел 4. Пачатак маскоўскалітоўскай барацьбы за перадзел «рускіх» зямель.................................... 156
1. «Вайна падчас міру». Характарыстыка першай памежнай вайны ВКЛ з Масквою (1486—1494 гг.)....................... .......156
2. Гісторыя даследавання і крыніцы па гісторыі першай памежнай вайны... 159
3. Даціроўка вайны..............................................170
4. Структура баявых дзеянняў....................................176
5. Падзеі вайны................................................ 184
6. Вынікі вайны................................................ 208
Раздзел 5. Землі Беларусі на літоўскамаскоўскім памежжы ў першай палове XVI .............................................219
1. Гомейская зямля як рэгіён даследавання.......................219
2. Гомейская воласць да канца XV ст.............................235
3. Гомейская воласць пад уладай Масквы і фарміраванне ўезду ў 1500—1535 ....................................................249
4. Гомейскі ўезд напярэдадні літоўскамаскоўскай вайны 1534—1537 гг.266
6
5. Праблема Гомея на літоўскамаскоўскіх перагаворах 1537 г....... 290
6. Гомейская зямля ў першыя гады пасля вызвалення (1535—1560 гг.)...298
7. Змены ў складзе Гомейскай воласці пасля 1537 г..................307
8. Спрэчныя адрэзкі літоўскамаскоўскай мяжы ў першай палове XVI ст.315
Заключэнне..............................................................
Дадатак 1. Уяўленні пра тэрыторыі і межы Верхняокскіх княстваў у працах даследчыкаў......................................'........333
Дадатак 2. Гарады ў сістэме абароны ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага. Дзмітравец у XV—XVII стст.............357
Гісторыя вывучэння Дзмітраўца. Праблема яго лакалізацыі. Крыніцы .....357
Дзмітравец у падзеях XV ст........................................ 3gg
Адміністрацыйная прыналежнасць Дзмітраўца ў канцы XV ст...............369
Дзмітравец на мяжы з Рэччу Паспалітай у XVII ст.......................374
Дзмітравец на старых картах...........................................378
Роля Дзмітраўца ў сістэме абароны ўсходняй мяжы ВКЛ...................386
Дадатак 3. Звесткі аб маскоўскалітоўскім памежжы ў пасольскіх кнігах часу Івана III................................ 394
Спіс скарачэнняў........................................................
Спіс табліц......................................................... 491
Спіс карт........................................................... 492
Спіс фотаздымкаў і ілюстрацый....................................... 493
Бібліяграфія............................................................
Крыніцы.................................................................
Даследаванні, даведнікі...............................................498
Ад навуковага рэдактара
Віктар Мікалаевіч Цемушаў (04.03.1975 — 23.06.2011) — выдатная асоба беларускага грамадскага і навуковага жыцця канца XX — пачатку XXI ст., а яго навуковая дзейнасць — надзвычай станоўчая з’ява ў беларускай гістарычнай навуцы гэтага перыяду. Чалавек высокіх маральных якасцяў, дэмакратычных перакананняў, адукаваны і працаздольны, ён дасягнуў найвышэйшых для свайго часу вышынь у развіцці гістарычнай геаграфіі і картаграфіі Беларусі. Мне пашчасціла працаваць разам з Віктарам, а потым з ім і пасябраваць, нягледзячы на розніцу ва ўзросце. Нас аб’ядноўвалі падыходы да многіх пытанняў беларускай гісторыі, мы аднолькава ці амаль аднолькава ацэньвалі шматлікія праблемы беларускай рэчаіснасці, у рэшце рэшт, мы былі з ім землякамі — ён з Бабруйска, я зпад Бабруйска. Нас абодвух прыцягвала даследаванне Усходняй Беларусі, найбольш беларускага Падняпроўя. Магчыма, у тым ліку і зза гэтага Віктар палрасіў мяне быць навуковым рэдактарам гэтай кнігі пра ўсходнюю мяжу Вялікага Княства Літоўскага.
Напачатку кніга рыхтавалася для выдавецтва ў Расіі, таму рукапіс яе быў падрыхтаваны на рускай мове. Толькі пасля выдання і навуковага абмеркавання рускамоўнага варыянта Цемушаў планаваў выпусціць у свет кнігу аб фарміраванні беларускамаскоўскай мяжы на роднай, беларускай мове. Аднак пасля сітуацыя змянілася, і аўтар прыняў прынцыповае рашэнне аб выданні сваёй асноўнай кнігі спачатку пабеларуску, за чым прасіў прасачыць калег, сяброў, родных. I вось кніга «На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага», яшчэ ў рукапісе высока ацэненая спецыялістамі, нарэшце выходзіць у свет.
Праца пра складаныя працэсы фарміравання і ўсталявання мяжы паміж Вялікім Княствам Літоўскім (ВКЛ) і Вялікім Княствам Маскоўскім (ВКМ) стала своеасаблівым падсумаваннем і абагульненнем папярэдніх навуковых напрацовак аўтара. Віктар змог выявіць, апрацаваць і прааналізаваць велізарную колькасць крыніц, інфармацыя з якіх тым ці іншым чынам дазваляла больш глыбока падысці да праблемы вывучэння памежных адносін ВКЛ і ВКМ. Вельмі часта ён зусім пановаму чытаў і асэнсоўваў ужо вядомыя даследчыкам тэксты, супастаўляючы іх са. сведчаннямі з іншых крыніц, параўноўваючы з напрацоўкамі іншых аўтараў, і ў выніку рабіў новыя, арыгінальныя навуковыя высновы.
Віктар Цемушаў вельмі ўважліва ставіўся да прац папярэднікаў. Без вывучэння гістарыяграфіі пытання ён ніколі не пачынаў яго разгляду. Сведчанне гэтага тэкст гэтай кнігі, у якой аўтар не толькі выказвае сваю думку, але і аналізуе, крытыкуе або пагаджаецца з высновамі, якія зрабілі папярэднікі. Як вынік, яго працы пра фарміраванне межаў ВКЛ і ВКМ, пра барацьбу паміж дзвюма дзяржавамі за памежныя тэрыторыі і населеныя пункты, пра асабістыя лёсы прадстаўнікоў многіх шляхецкіх родаў, звязаных з гэтымі тэрыторыямі, атрымалі шырокае распаўсюджанне і станоўчую ацэнку не толькі ў беларускай, але таксама ў расійскай і ўкраінскай гістарыяграфіі.
Асноўны перыяд, які ахопліваецца ў працах Віктара Цемушава — гэта XIV — першая палова XVI ст. У гэты час адбываўся працэс «размеркавання» ўсходнеславянскіх зямель пяміж двума палітычнымі цэнтрамі — Вільняй і Масквой. На гэтых землях з канца XV ст. пачалася барацьба за пераразмеркаванне прыгранічных тэрыторый і ўладанняў. , , ■
Пачалося ж усё з дÐ