На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
ра была смаленскім бокам гэтай паласы. У 1352 г. маскоўскі вялікі князь Сямён Іванавіч, яго браты Іван і Андрэй і «всн князн» пайшлі раццю да Смаленска. Каля Вышгарада («на Поротве») іх сустрэлі паслы Альгерда «сть многымн дары», і справа скончылася заключэннем міру⁹. Але, не пакідаючы намеру ісці на Смаленск, князь Сямён прасунуўся з войскам бліжэй да ракі Угры. Там яго ўжо чакалі смаленскія паслы. 3 тыдзень (або 8 дзён) праходзіла «стаянне» на рацэ Угра, падчас якога ў Смаленск паспела з’ездзіць, заключыць мір і вярнуцца назад маскоўская дэлегацыя¹⁰. Пасля гэтага Сямён вярнуўся ў Маскву, войска было распушчана¹¹. У выніку Смаленскае і Бранскае княствы аказаліся ў сферы ўплыву Уладзімірскага вялікага княства, на чале якога стаяў маскоўскі князь¹².
Звяртаюць на сябе ўвагу, папершае, месца сустрэчы паслоў ВКЛ — Вышгарад на Протве, а, падругое, раён прыпынку маскоўскага войска — бераг р. Угры. Відавочна, літоўскія паслы падышлі да краю маскоўскіх уладанняў, дзе і чакалі князя Сямёна. 3 другога боку, і маскоўскі вялікі князь не стаў пераходзіць мяжу і ўрывацца на тэрыторыю Смаленскага княства, а спыніўся каля яго меж. Такім чынам, на сярэдзіну XIV ст. можна ўмоўна вылучыць памежную паласу паміж маскоўскімі і смаленскімі землямі, адзін бок якой складала р. Протва з памежным гарадком Вышгарадам, a другі — р. Угра. З’яўляючыся ў рэальнасці паласой незасвоеных зямель, гэтая тэрыторыя фармальна, відаць, належала трэцяму боку — Разанскаму княству. Толькі паміж 1353—1356 гг. (ад пачатку праўлення маскоўскага князя Івана Іванавіча да
⁵ ПСРЛ. Т. XVIII. С. 93; Прнселков М.Д. Тронцкая летопнсь: Реконструкцня текста. С. 365.
⁶ ПСРЛ. Т. XV (Рогожскнй летопнсец. Тверской сборннк). М., 2000. Стб. 88.
⁷ ПСРЛ. Т. XXV С. 173.
⁸ ПСРЛ. Т. XVIII. С. 93; Прнселков М.Д. Тронцкая летопнсь: Реконструкцня текста. С. 365.
⁹ ПСРЛ. Т. VII (Летопнсь по Воскресенскому спнску). М., 2001. С. 216; ПСРЛ. Т. XV Стб. 60.
¹⁰ ПСРЛ. Т. XV Стб. 60—61. Цвярскі летапісец паказаў сябе найбольш дасведчаным у падзеях гэтага паходу.
¹¹ ПСРЛ. Т. VII. С. 216; Т. XVII (Западнорусское летопнсанне). М., 2008. Стб. 33, 127; Т. XX (Львовская летопнсь). Вып. 1. М., 2005. С. 186; Т. XXV С. 178; ПСРЛ. Т. XXVI (ВологодскоПермская летопнсь). М., 2006. С. 115; ПСРЛ. Т. XXVII (Ннканоровская летопнсь. Сокраіценные летопнсные своды конца XV века). М., 2007. С. 240, 325.
¹² Флоря Б.Н. Борьба московскнх князей за смоленскне н черннговскне землн во второй половнне XIV в. С. 65.
2 Зак. 3333
34
Віктар Цемушаў
часу складання ім тэстаменту) «места рязанская» сталі маскоўскім уладаннем¹³. I хаця ўжо да гэтага ў канцы 40х — пачатку 50х гг. XIV ст. такія разанскія воласці, як Заячкаў, Цешаў, Гардашэвічы і інш. перайшлі да Масквы¹⁴ і, такім чынам, абазначылі яе прысутнасць паміж рэкамі Протвай і Угрой¹⁵, асноўны масіў заокскіх разанскіх «мест» і надалей адасабляў маскоўскую тэрыторыю ад смаленскай.
Такім чынам, у сярэдзіне XIV ст. упершыню выявіўся не толькі памежны характар рэгіёна Павугор’я, але і яго актуальнасць як тэрыторыі, зручнай для прасоўвання войскаў і магчымага вядзення баявых дзеянняў.
Характэрна, што ў 1352 г. маскоўскі вялікі князь ішоў на Смаленск не напрасткі (Масква—Мажайск—Вязьма—Дарагабуж—Смаленск), а праз Вышгарад на Протве і р. Угру. Відавочна, такі маршрут быў прадыктаваны нейкімі прычынамі. Цалкам верагодна, што ў той час найбольш зручны шлях на Смаленск ішоў менавіта праз р. Угру. Адмаўляць існаванне прамой дарогі паміж Масквой і Смаленскам, магчыма, не варта, аднак нельга не заўважыць, што смаленскія паслы невыпадкова чакалі маскоўскае войска ў пэўным месцы каля Угры. Таксама і літоўскія паслы накіраваліся да Вышгарада, спрагназаваўшы і апярэдзіўшы дзеянні масквічоў.
Прамая сувязь паміж Смаленскам і яго былым уладаннем — Мажайскам, несумненна, існавала. У канцы XV ст. іх злучала «старая нзвечная» дарога¹⁶. Аднак, верагодна, гэты маршрут быў непрыдатны для перамяшчэння вялікіх кантынгентаў войска. Паводле назіранняў М.М. Ціхамірава, шлях на Смаленск праз Мажайск і Вязьму (Мажайская дарога) набыў значнасць толькі ў XVI ст.¹⁷.
Увогуле, да 1368 г. быў толькі адзін невялічкі рэгіён, у якім сутыкаліся тэрытарыяльныя інтарэсы Масквы і Вільні — Ржэўская зямля. Аднак, трэба адзначыць, што і астатнія буферныя княствы ўжо не выконвалі значнай самастойнай ролі на міжнароднай арэне і ўсё больш уцягваліся ў сферы ўплыву двух галоўных прэтэндэнтаў на панаванне. I ўжо з сярэдзіны XIV ст. адбываецца канкурэнтная барацьба Масквы і Вільні за перавагу ў Смаленскім і Бранскім княствах.
Пэўная залеЖнасць Смаленска ад Вільні (склалася яшчэ пры Гедыміне)¹⁸ была парушана ў 1352 г., калі маскоўскі князь Сямён Іванавіч здзейсніў вялікі паход на Смаленскае княства. Літоўскія паслы сустрэлі маскоўскае войска яшчэ да смаленскіх меж (у Вышгарадзе на Протве) і хутка заключылі дамову¹⁹, згодна з якой Маскве
¹³ ДДГ. № 4. С. 15. Пра дату складання духоўнай граматы гл.: Знмш А.А. О хронологнн духовных н договорных грамот велнкнх н удельных князей XIV—XV вв. // Проблемы нсточннковедення. М., 1958. Вып. VI. С. 281, 322.
¹⁴ Ад княгіні Ганны, дачкі маскоўскага князя Д анілы Аляксандравіча, выдадзенай за нейкага разанскага князя (Кучкш В.А. Княгння Анна — тетка Спмеона Гордого // йсследовання по нсточннковеденню нсторнн Росснн (до 1917 г.). М., 1993. С. 7—9). На думку А.А. Горскага, гэты разанскі князь — Аляксандр Міхайлавіч Пронскі (Горскнй А.А. Москва н Орда. М., 2000. С. 71; Ён жа. Московскне «прнмыслы» конца XIII—XV в. вне СевероВосточной Русн // Средневековая Русь. Вьш. 5. М., 2004. С. 129).
¹⁵ Пра лакалізацыю воласці Гардашэвічы гл.: Мнтрошенкова Л.В. К нсторнн формнровання Малоярославецкого уезда // йсторнческая географня Росснн: новые подходы. Сб. ст. М., 2004. С. 78—79.
¹⁶ Памятннкн днпломатнческнх сношеннй Московского государства с ПольскоЛнтовскнм. Т. I. № 1. С. 2; № 18. С. 79.
¹⁷ Тнхомнров М.Н. Древняя Москва. XII—XV вв.; Средневековая Россня на международных путях. XIV—XV вв. М., 1992. С. 246.
¹⁸ Флоря Б.Н. Борьба московскнх князей за смоленскне н черннговскне землн во второй половнне XIV в. С. 61, 64.
¹⁹ ПСРЛ. Т. 15. Стб. 60.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
35
давалася свабода дзеянняў у адносінах да Смаленска²⁰. Смаленск таксама не пайшоў на канфрантацыю. Да ракі Угры прыбылі смаленскія паслы, а потым у Смаленску маскоўскія паслы «Mapt взяша»²¹. Такім чынам літоўскае панаванне ў Смаленску змянілася маскоўскім²². Маскоўскі ўплыў распаўсюдзіўся і на Бранск, у якім з канца XIII ст. кіравалі прадстаўнікі смаленскай лініі князёў²³.
3 1356 г. зноў пачалося актыўнае літоўскае наступленне на Смаленскае і Бранскае княствы. Смаленск пазбавіўся часткі сваіх уладанняў (Белая, Мсціслаў, Ржэва), a Бранск увогуле быў далучаны да ВКЛ. У гэты час новы маскоўскі князь Дзмітрый Іванавіч страціў ярлык на Уладзімірскае вялікае княжанне (перададзены ханам Наўрузам ніжагародскаму князю Дзмітрыю Канстанцінавічу) і нічога не мог зрабіць супраць распаўсюджвання ўлады ВКЛ. Смаленск быў вымушаны прызнаць новы парадак рэчаў, але разпораз выказваў непаслушэнства²⁴. У 1365 г. «смолнянолгь бысть розмврае сь Латвою, многаа Латовскаа места повоевала»²⁵, а пасля гэтага Альгерд «осень всю стоялг оу Смоленска ратаю а много зла сьтворнвь а волю свою возма поаде bbcbohcb»²⁶. Як бачым, даволі цяжка было зацвердзіць залежнасць Смаленска ад ВКЛ.
Далучэнне Бранска не гарантавала поўнага кантролю ўладамі ВКЛ чарнігаўскіх зямель. Папершае, Вярхоўскія княствы толькі на кароткі час трапілі пад уплыў ВКЛ. Падчас паходу 1370 г. Дзмітрыя Маскоўскага да Бранска залежны ад Альгерда князь Іван Навасільскі быў заменены на пасадзе яго прамаскоўска арыентаваным братам Раманам²⁷. Падругое, у самім Бранскім княстве існавалі прыхільнікі маскоўскай улады. Князь Раман Міхайлавіч, пасаджаны на бранскі стол «з літоўскай рукі» (каля 1360 г.)²⁸, у хуткім часе быў пазбаўлены ўлады і быў вымушаны ўцякаць спачатку ў Коршаў (на р. Сасне), а потым ад літоўскага войска і далей — у Маскву²⁹. У 1363 г. Бранск быў перададзены непасрэдна літоўскаму князю — сыну Альгерда Дзмітрыю³⁰.
Характэрнай з’явай таго часу была арыентацыя дробных княстваў, якія межавалі з Ардой, на антыардынскія сілы³¹. Бітва на Сініх Водах 1362 г. мела вялікі рэзананс і, у пэўнай ступені, садзейнічала паспяховаму пашырэнню ўлады вялікага князя літоўскага
²⁰ Флоря Б.Н. Борьба московскнх князей за смоленскне н черннговскне землн во второй половнне XIV в. С. 62.
²¹ ПСРЛ. Т. 15. Стб. 61.
²² Флоря Б.Н. Борьба московскнх князей за смоленскне н черннговскне землн во второй половнне XIV в. С. 62, 64.
²³ Тамсама. С. 64—65.
²⁴ Тамсама. С. 69—70.
²⁵ ПСРЛ. Т. 15. Стб. 78.
²⁶ Тамсама. Стб. 79.
²⁷ Шеков А.В. Верховскне княжества (Краткнй очерк полнтнческой нсторнн. XIII — середнна XVI в.) // Труды Тульской археологнческой экспеднцнн. Вып. 1. Тула, 1993. С. 35.
²⁸ Флоря Б.Н. Борьба московскнх князей за смоленскме н черннговскне землн во второй половнне XIV в. С. 69—70; Горскнй А.А. Брянское княжество в полнтнческой жнзнн Восточной Европы // Средневековая Русь. Вып. 1. М., 1996. С. 89, 98.
²⁹ Рэканструкцыя падзей, звязаных з дзейнасцю князя Рамана Бранскага, належыць А.А. Горскаму (Горскнй А.А. Брянское княжество в полнтнческой жнзнн Восточной Европы. С. 90—91).
³⁰ Горскнй А.А. Брянское княжество в полнтнческой жнзнн Восточной Европы. С. 91. «Дмнтрнн Брянскнн» згадваецца ў літоўскамаскоўскай перамірнай грамаце 1372 г. (ДДГ. №. 6. С. 22).
³¹ Шеков А.В. Верховскне княжества. С. 39.
36
Віктар Цемушаў
не толькі на поўдзень, але і на ўсход³². У 70я гг. XIV ст. палітыку канфрантацыі з Ардой стала праводзіць Масква. Таму невыпадкова шэраг княстваў у вярхоўях р. Акі, а таксама і тэрытарыяльныя фарміраванні на ўскраінах ВКЛ сталі схіляцца да яе.
Тым не менш да 1368 г. на тэрыторыях паміж вялікімі княствамі Літоўскім і Маскоўскім безумоўна дамінаваў літоўскі бок. Таму першы паход Альгерда да Масквы мог адбывацца ў даволі спрыяльных умовах і ісці прÐ