На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
ву для ўмацавання маскоўскага панавання на тэрыторыях не толькі левабярэжжа, але і правабярэжжа Дняпра.
Тэрыторыі, якія былі захоплены маскоўскімі войскамі ў 1500—1503 гг., былі большыя за ўрэшце прызнаныя за Масквой паводле дамовы 1503 г. Па пэўных прычынах у два этапы (падчас перамоваў 1503 г. і паводле дамовы 1508 г.) некаторыя землі вярнуліся ў склад ВКЛ. Перш за ўсё, выраўноўвалася мяжа на смаленскім напрамку — шляхам саступак Літве тых валасцей, у якіх маскоўская ўлада не магла на той час замацавацца. Афіцыйна маскоўскі вялікі князь «паступаўся» шэрагам валасцей «для первого свойства co государемь сь вашнмь»⁵². Былі вернуты ВКЛ (ці, прынамсі, абвеіпчаны вернутымі) такія старадаўнія смаленскія воласці, як Ельна, Руда, Шчучча, Ветліца, а таксама надзвычай важныя ў стратэгічным плане віцебскія воласці Свята і Азярышча.
Дагаворная грамата 1503 г. пра шасцігадовае перамір’е мела быццам бы зусім іншы характар, чым дамова 1494 г. У ёй дакладна і паслядоўна пазначаліся памежныя пункты з абодвух бакоў. Пры пераліку, напрыклад, полацкіх валасцей, называліся толькі тыя з іх, якія знаходзіліся на памежжы і на якія мог спакусіцца супрацьлеглы бок. Такім чынам, рэканструкцыя літоўскамаскоўскай мяжы 1503 г. не ўяўляецца складанай. Большасць валасцей была лакалізавана даследчыкамі, мяжа большменш дакладна нанесена на карту. Аднак назіранняў за дынамікай тэрытарыяльных далучэнняў да Масквы не было зроблена, таксама як не была разгледжана эвалюцыя адміністрацыйнатэрытарыяльнага падзелу ў Вялікім Княстве Маскоўскім у сувязі з новымі зямельнымі набыткамі.
Дамове 1503 г. таксама часткова ўласціва пэўная блытаніна і замоўчванні. Так, шэраг валасцей князёў Крошынскіх (Залаконне, Волста [Ніжняя], Клыпіна, Няздзілава, Чарпа, Галовічы), відавочна, былі далучаны да Масквы падчас вайсковых дзеянняў 1500—1503 гг. Аднак у дамове ніводная з валасцей князёў Крошынскіх не была згадана. Прычынай таму быў, верагодна, той факт, што пазначаныя воласці ўжо не былі памежнымі (знаходзіліся ў вярхоўях і сярэднім цячэнні р. Угры), а грамата фіксавала пераважна тыя воласці, якія маркіравалі новую літоўскамаскоўскую граніцу ў рамках працэсу дэлімітацыі. Акрамя таго, некаторыя памежныя воласці папросту выпалі зпад увагі складальнікаў дамовы, што пазней стала падставай для новых тэрытарыяльных прэтэнзій з боку Масквы.
Тым не менш у дамове 1503 г. упершыню з вялікай дакладнасцю была пазначана літоўскамаскоўская мяжа. Аднак не трэба ўспрымаць сам тэкст граматы 1503 г. як новую з’яву. Так, у граматах 1449 і 1494 гг. таксама быў пазначаны ўчастак мяжы, які да гэтага часу проста не існаваў, не быў вызначаны (раён Ржэўскай зямлі). A да 1503 г. склалася новая мяжа амаль на ўсім працягу судакранання маскоўскіх і літоўскіх уладанняў. Ніводная тэрытарыяльная адзінка на памежжы не была цалкам далучана да Масквы. Адсюль неабходнасць падрабязнага азначэння новай мяжы, якая прайшла скрозь здаўна існуючыя, гістарычна сфарміраваныя ўстойлівыя рэгіёны.
Праўда, адзін, і даволі значны, адрэзак новай маскоўскалітоўскай мяжы ў грамаце 1503 г. застаўся фактычна неасветлены. Тэрыторыя на ўсход ад Дняпра, паміж гарадамі Кіеў, Чаркасы, з літоўскага боку, і Чарнігаў, НоўгарадСеверскі, Пуціўль, з маскоўскага, засталася неразмежаванай. У далейшым пазначаны рэгіён стаў месцам працяглага памежнага канфлікту, і ў выніку менавіта там сфарміравалася этнічная мяжа паміж рускім і ўкраінскім народамі. На момант жа складання граматы большая частка рэгіёна толькі фармальна ўваходзіла ў склад ВКЛ, а потым Вялікага Княства
⁵² СНРНО. Т. 35. № 75. С. 396.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
29
Маскоўскага, і была часткай Поля — слаба асвоенай і неапрацаванай людзьмі прасторы, месцам татарскіх качэўяў.
Для дамовы 1503 г. характэрны пералік валасцей адразу для некалькіх гарадоў разам, што можа сведчыць пра тое, што новая ўлада парушыла даўні адміністрацыйны падзел ВКЛ, пры гэтым у рамках Вялікага Княства Маскоўскага новага падзелу яшчэ не склалася. Цэлы спіс валасцей быў прыдадзены да гарадоў Чарнігава, Старадуба, Пуціўля, Рыльска, НоўгарадкаСеверскага, Гомея, Любеча, Почапа, Трубецка, Радагошча, Бранска. Асобным спісам былі пералічаны воласці, якія належалі Мцэнску, Любуцку, Сярпейску, Масальску.
3 тых валасцей, што замацоўваліся за Масквой, быў штучна сфарміраваны Дарагабужскі ўезд⁵³. У складзе Дарагабужскага ўезда аказалася 28 валасцей (!), аднятых у асноўным ад Смаленска.
Шэраг валасцей, адколатых ад сваіх гістарычных цэнтраў, не быў далучаны да суседніх, ужо маскоўскіх, цэнтраў. Таму некаторым валасным цэнтрам быў нададзены статус гарадоў, і да іх, адпаведна, былі прыпісаны воласці. Так, полацкія воласці Беразай, Невель, Усвея, Лавец, Веснебалога былі далучаны да выдзеленага са складу полацкіх жа валасцей Астрэя (Астрыя)⁵⁴.
Такім чынам, у грамаце 1503 г. мы назіраем ломку адміністрацыйнага падзелу ВКЛ і пры гэтым заўважаем першыя спробы стварэння новых адміністрацыйнатэрытарыяльных адзінак у складзе Вялікага Княства Маскоўскага (з цэнтрамі ў Дарагабужы і Астрыі). Аднак складванне новага ўладкавання ў нядаўна далучаных да Масквы землях толькі пачыналася.
Дыпламатычную барацьбу, падмацаваную перад гэтым вайсковымі дзеяннямі, за тэрыторыі на захад ад літоўскамаскоўскай мяжы 1494 г. добра характарызуе размешчаная ніжэй табліца (Таб. 1). У ёй у першай калонцы пералічаны воласці, спіс якіх падалі літоўскія паслы маскоўскім баярам. Паводле гэтага спіса можна рэканструяваць адміністрацыйнатэрытарыяльны падзел усходняй часткі ВКЛ напярэдадні вайны 1500—1503 гг. У другой калонцы пазначаны воласці, прызнаныя маскоўскім бокам як належныя да ВКЛ. Побач, у трэцяй калонцы, падаецца інфармацыя пра тое, да якога адміністрацыйнага цэнтра былі прымацаваны здабытыя Масквой воласці ці хто канкрэтна імі авалодаў. У асноўным гэта матывацыя іх прыналежнасці да некаторых іншых (не пакінутых за ВКЛ) цэнтраў, якія адыходзілі да Масквы. Нарэшце, у 4й і 5й калонках адлюстраваны вынікі перамоў, якія былі ўключаны ў тэкст дамовы аб перамір’і 1503 г. Пры гэтым у 5й калонцы, дзе фігуруюць воласці, замацаваныя за Масквой, пазначана і іх новая адміністрацыйная прыналежнасць. У табліцы адсутнічаюць воласці (Елна, Ветліца, Руда, Шчучча, Свята, Азярышча), якімі завалодаў Іван III, але пазней саступіў літоўскаму боку.
⁵³ Дарагабуж ужо меў гісторыю адасобленага існавання ў якасці ўдзелу ў складзе ВКЛ. Пасля 1440 г. горад быў падараваны вялікім князем Казімірам на правах вотчыны троцкаму ваяводу Яну Гаштольду (LM. Кп. 3. С. 46).
⁵⁴ СНРЙО. Т. 35. № 75. С. 400.
30
Віктар Цемушау
Таб. 1. Літоўскамаскоўскае памежжа на пачатку XVI ст.
Літоўскі бок Маскоўскі бок Да ВКЛ паводле дамовы Да ВКМ паводле
прыналежнасць у ВКМ 1503 г. дамовы 1503 г.
1. 2. 3. 4. 5.
Смаленскія воласці
Рослаўль Рослаўль Рослаўль
Пацын да Бранска Пацын
Святаслаўль Усяслаўльда Бранска Усяслаўль
Вараноч да Бранска Вароніч (Вароніна)
Лазарава Гарадзішча цалавалі кн. 1. Варатынскаму Лазарава Гарадзішча
Пруды Пруды Пруды
Елная да Дарагабужа Елна (Ельна)
Белік Белік Белік
Ужыца
Няжода Няжода да Дарагабужа Няжода Няжэлскія (да Дарагабужа)
Іванкава Іванка Іванкава
Просць да Дарагабужа Просць (да Дарагабужа)
Царкоўная воластка
Прачыстай Маці Божай
уладычня (Смаленскай
епархіі)
Сверкавы Лукі да Дарагабужа Сверкавы Лукі (Сведкавы
Лукі) (да Дарагабужа)
Вятліцкая Ветліца, засеў кн. С. Бельскі Ветліца
Буйгарадок Буйгорад
Свадзіта Свадзіта Свадзіта
Наваселле Наваселле Наваселле
Манастыра Траецкага
воластка
Ратшчына Радчына