• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    °ліся «старыя рубяжы» Ржэўскай зямлі. Відавочна, афіцыйнае размежаванне грунтавалася на традыцыйных уяўленнях пра межы валасцей Таропецкага павета, Бельскага княства, з аднаго боку, і Ржэўскай зямлі (уезда) — з другога. Таму, з некаторымі агаворкамі, пазначаную для другой паловы XV ст. мяжу можна перанесці і на ранейшы час. Спецыфікай ржэўскай мяжы заставалася яе няпэўнасць у сувязі з асаблівасцямі мясцовасці, якая не дазваляла дакладна размежаваць неасвоеныя і нікім не занятыя землі.
       Літоўскамаскоўская мяжа да 1494 г. атрымала змены толькі ў двух напрамках: у выніку далучэння да Масквы Вяземскага княства і з прычыны пераходу на маскоўскую службу з усімі вотчынамі шэрагу так званых «вярхоўскіх» князёў (Варатынскіх, Адоеўскіх і Бялёўскіх). Больш тэрытарыяльных змен не адбылося, аднак таксама істотным было прызнанне некаторых тэрыторый за маскоўскімі або літоўскімі вялікімі князямі. Адмова ад прэтэнзій на ўплыў у Вялікім Ноўгарадзе, Вялікім Пскове, Цверы, Пераяслаўлі Разанскім, уступка шэрагу валасцей сумеснага літоўсканаўгародскага кіравання²⁷ вялікім князем літоўскім Маскве, безумоўна, мелі вялікае значэнне. Самі ж тэрытарыяльныя страты ВКЛ у першую вайну з Вялікім Княствам Маскоўскім не былі значнымі, хаця б у параўнанні з наступнай вайной 1500—1503 гг., калі была згублена велізарная тэрыторыя, па ацэнцы даследчыкаў — трэць ад плошчы ўсёй дзяржавы.
       Тэрыторыя, якую здабыла Масква, мела важнае стратэгічнае значэнне. Заняцце вярхоўяў р. Дняпро, прасоўванне да вытокаў рэк Акі і Угры стваралі плацдармы
    
    ²⁴ Прачытана ў Маскве 23 ліленя 1489 г., напісана 30 траўня таго ж года (СНРНО. Т, 35. № 8. С. 34).
    
    ²⁵ ДДГ. № 77. С. 290—293.
    
    ²⁶ Падрабязна пра ржэўскі ўчастак літоўскамаскоўскай мяжы гл: Темушев В.Н. Ржевскнй участок лнтовскомосковской граннцы в конце XIV — начале XVI ст. С. 241—250.
    
    ²⁷ Паводле дамовы 1449 г. за Вялікім Княствам Літоўскім яшчэ захаваўся пэўны ўплыў на наўгарбдскія землі. Прыблізна з 1326 г. (Яннн В.Л. Новгород н Лнтва: пограннчные снтуацнн XIII—XV веков. М., 1998. С. 57) існавала так званае «чарнакунства» — тэрыторыя, з якой выплачвалася даніна двум бакам — Вялікаму Княству Літоўскаму і Вялікаму Ноўгараду (Пустаржэўская, Луцкая землі, Холмскі пагост, воласці Вяліла, Морава і інш., Бярозаўскі пагост). («А которьш волостн нлн оброкм потягнулн Новгородскне к Лнтве зьдавна, н мне, кн(я) зю Васнлью велнкому, в то не вьступатнсе по давному». ДДГ. № 53. С. 162.)
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    23
    
    для наступу на землі ВКЛ. Была разбурана першая лінія абароны ВКЛ, змецены са сваіх уладанняў памежныя князі, арыентаваныя на супрацьстаянне магчымаму маскоўскаму наступу. Надзея на актыўнае супраціўленне вяземскіх і верхняокскіх князёў не спраўдзілася, і новая мяжа пасля 1494 г. апынулася пад моцнай пагрозай. Абарончы рубеж уздоўж р. Угры у асноўным захоўваўся, але ўжо не было людзей, здольных забяспечыць яго абарону.
       Найбольш буйным і тэрытарыяльна цэласным здабыткам Масквы ў 1494 г. стала Вяземскае княства, якое з 1403 г. знаходзілася ў складзе ВКЛ.
       Вяземскае княства амаль стагоддзе вызначала ўсходнюю мяжу ВКЛ, прычым мяжа гэтая была, верагодна, надзвычай стабільнай, бо да моманту захопу маскоўскімі войскамі ваяводы Данілы Шчаняці (зіма 1493 г.) на вяземскім яе ўчастку невядома ніякіх змен. Між тым не захавалася ніводнага дакумента, у якім акрэсліваліся б межы Вяземскага княства. Дамова пра «вечны» мір 1494 г., у адпаведнасці з якім Вяземскае княства адыходзіла да Масквы, не дае ўяўлення пра межы тэрыторыі, якую адрывалі ад ВКЛ. У гэтай сувязі цікавая паралель з далучэннем да Масквы Смаленска. Межы яго тэрыторыі вызначаліся ў перамірнай грамаце вельмі дакладна. I звязана гэта з тым, што Смаленская зямля не цалкам пераходзіла пад маскоўскую ўладу. У той час Вяземскае княства, як было адзначана вышэй, было далучана да Масквы адзіным масівам. Такім чынам, нягледзячы на цэласнасць вяземскіх зямель і доўгачасовую ўстойлівасць вяземскіх меж, вызначэнне апошніх — справа даволі складаная. Пры выяўленні вяземскіх меж неабходна найперш звярнуцца да даследавання меж вотчын шматлікіх мясцовых землеўласнікаў (Вяземскіх, Крошынскіх, Бываліцкіх, Казлоўскіх, Жылінскіх, Глінскіх). Пасля трэба ўдакладніць межы вяземскіх зямель шляхам вызначэння суседніх з вяземскімі тэрыторый і зямель.
       Інакш тлумачыцца адсутнасць у грамаце 1494 г. дакладнага вызначэння вотчын шматлікіх верхняокскіх князёў, якія служылі маскоўскаму або літоўскаму вялікім князям. Кожны землеўласнік добра ведаў межы сваіх уладанняў, пры гэтым цэнтральная ўлада мела да іх рознае дачыненне: ад пажалавання «да гаспадарскай волі» да толькі намінальнага кантролю. Як бы там ні было, пазначэнне ў дамованай грамаце толькі імёнаў саміх князёў, a то і проста пералік тытулаў князёў уяўляліся дастатковымі.
       Характэрна, што ўсе спрэчныя ўладанні, а таксама разнастайныя наезды, захопы, рабункі вотчын верхняокскіх, вяземскіх і іншых князёў былі зафіксаваны ў пасольскіх кнігах, якія дайшлі да нашага часу. Уладанні князёў Мезецкіх, Варатынскіх, Вяземскіх і г.д., паводле звестак з гэтых кніг, уяўляюцца даволі падрабязна. Аднак, на жаль, размеркаваць уладанні, напрыклад, паміж князямі Мезецкімі, практычна немагчыма. А гэта важна для вызначэння літоўскамаскоўскай мяжы 1494 г. Справа ў тым, што Мезецкія падзяліліся, і частка іх працягвала служыць вялікаму князю літоўскаму, а частка — вялікаму князю маскоўскаму. Пры гэтым сам цэнтр іх уладанняў г. Мезецк (Мезчаск, Мяшчоўск) кіраваўся супольна. Відавочна, што ўчастак мяжы, які праходзіў праз мезецкія землі, не мог быць стабільным. Становішча ў асяродку мезецкіх князёў ускладнялася тым, што частка з іх была ў маскоўскім палоне (князі Сямён Раманавіч і Пётр Фёдаравіч). У адпаведнасці з дамовай 1494 г., маскоўскі вялікі князь абавязаўся адпусціць «на нх отчнну» згаданых вышэй князёў, а самі яны атрымалі права вырашаць, каму будуць служыць²⁸.
       Такім чынам, увесь масіў вотчын князёў Мезецкіх неабходна пазначыць на карце як супольнае ўладанне Вялікіх Княстваў Маскоўскага і Літоўскага. Мяжа ў раёне Мезецка самой дамовай не была вызначана.
    
    ²⁸ ДДГ. № 83. С. 330.
    
    24
    
    Віктар Цемушаў
    
       Распаўсюджанне маскоўскай улады на вярхоўі Акі шмат у чым залежала ад пазіцыі мясцовых землеўласнікаў²⁹. Нават вайсковы захоп не гарантаваў далучэння тэрыторыі да Масквы. Так, маскоўскія паходы 1492—1493 гг. закранулі такія гарады, як Любуцк, Мцэнск, Мезецк, Сярпейск, Масальск, Апакаў. Большасць з іх, за выключэннем Мезецка і Сярпейска, была спалена. Аднак ніводны з князёў Масальска не перайшоў на службу да вялікага князя маскоўскага³⁰. Тры іншыя спаленыя гарады (Любуцк, Мцэнск, Апакаў) не належалі ўдзельным князям, а кіраваліся вялікакняскімі намеснікамі або прыватнымі ўласнікамі. Далучэння іх да Масквы ў 1494 г. не адбылося. У Апакава была занята толькі частка тэрыторыі яго воласці, якая заходзіла на левы бераг р. Угры³¹. Такім чынам, выраўноўваўся ўчастак мяжы, натуральным абазначэннем якой менавіта цяпер на больш значнай адлегласці служыла р. Угра.
       Як бачым, тыя тэрыторыі, на якіх маскоўская ўлада не мела дастаткова цвёрдай апоры, яна пакідала, магчыма, часова, з пэўным разлікам, за ВКЛ. Так, нават Любуцк, аточаны цяпер з усіх бакоў маскоўскімі ўладаннямі і ператвораны, такім чынам, у эксклаў (уладанне адной дзяржавы, з усіх бакоў аточанае тэрыторыяй іншай дзяржавы), быў прызнаны вотчынай вялікага князя літоўскага Аляксандра³².
       3 іншага боку, пераход на маскоўскую службу таго ці іншага памежнага князя не гарантаваў распаўсюджання новай улады на ўсе яго ўладанні. Варатынскія князі, якія валодалі велізарным масівам зямель па цячэнні р. Угры, пасля пераходу на бок Масквы згубілі практычна ўсё, нягледзячы нават на тое, што гэтыя землі былі іх вотчыннымі ўладаннямі. Наогул, у абароне меж дзяржавы ўрад ВКЛ, відавочна, рабіў пэўную стаўку на князёў Варатынскіх, якая ў выніку не апраўдалася.
       Навасільскія князі (а найперш Варатынскія, як старэйшыя ў родзе) занялі сярод літоўскай арыстакратыі прывілеяванае становішча. Пра гэта сведчыць іх удзел у Луцкім і Троцкім з’ездах, дзе планавалася каранацыя Вітаўта, а таксама дынастычныя сувязі з самымі значнымі літоўскімі княскімі родамі. Літоўскія валадары імкнуліся ператварыць варатынскіх князёў у сваіх надзейных васалаў. Таму невыпадковымі выглядаюць шматлікія зямельныя падараванні князям Варатынскім, якія рабілі Казімір IV і Аляксандр Казіміравіч, «чннячн нх собе слугамн»³³. Характэрная геаграфія гэтых падараванняў — тэрыторыі, прылеглыя да рэк Акі і Угры, і смаленскія землі. Уладанні князёў Варатынскіх занялі практычна ўсё цячэнне ракі Угры (не толькі насупраць маскоўскай тэрыторыі). Толькі ў некалькіх месцах (у раёне Лучынагарадка, Ніжняй Волсты, Апакава) гэтыя ўладанні пераходзілі на левы бок Угры. Наогул, новая вотчына князёў Варатынскіх была значна большай, чым іх старое родавае ўладанне вакол горада Варатынска.
       Доўгая паласа ўладанняў князёў Варатынскіх уздоўж правага берага ракі Угры была першай лініяй абароны ВКЛ супраць Вялікага Княства Маскоўскага. У гэтым рэгіёне ўрад ВКЛ зрабіў стаўку менавіта на князёў Варатынскіх, хаця яшчэ раней за іх тэрыторыі, якія прымыкалі да ракі Угры, аддаваліся ў валоданне вялікага князя
    
    ²⁹ Кром М.М. Меж Русью н Лнтвой. С. 93—94.
    
    ³⁰ Масальскія князі па статусе знаходзіліся ніжэй за ўдзельных князёў і з’яўляліся звычайнымі вотчыннікамі на становішчы служылага правінцыйнага баярства (Бычкова М.Е. Состав класса феодалов Росснн в XVI ст. М., 1996. С. 47, 50; Кром М.М. Меж Русью н Лмтвой. С. 21, 61—64, 78, 99).
    
    ³¹ У грамаце 1494 г. гаворыцца пра тое, што за Вялікім Княствам Літоўскім застаўся «Апаков по Угру» (ДДГ. № 83. С. 330). Значыць, можна зрабіць выснову пра тое, што ў горада была тэрыторыя і за Угрой, якая цяпер адыходзіла да Масквы.
    
    ³² ДДГ. №. 83. С. 330.
    
    ³³ СНРНО. Т. 35. №24. С. 115.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    25
    
    Міхаіла Яўнуццевіча Жаслаўскага (Апакаў, Бышкавічы і інш.)³⁴. Толькі на невялікі адрэзак ніжняга цячэння ракі Угры распаўсюджвалася літоўскамаск