На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
оўская мяжа, аднак усё цячэнне ракі Угры ператваралася ў абарончы рубеж ВКЛ. Такім чынам, нават пасля страты часткі ўладанняў (напрыклад, Вяземскага княства) рака Угра магла працягваць выконваць функцыю абарончай лініі на подступах да цэнтральных зямель ВКЛ.
Падзеі вайны 1486—1494 гг. паказалі, што разлік на ўмацаванне мяжы ў раёне ракі Угры быў правільным. Паходы з маскоўскага боку на Мезецк, Недаходаў, Меск, Бышкавічы, Лычына (1487 г.) ішлі, відавочна, праз раку Угру. Варатынск у 1489 г. вытрымаў аблогу адзінаццаці маскоўскіх ваявод³⁵, якія перасяклі, хутчэй за ўсё, раку Угру, а не двойчы Аку. Самі варатынскія князі здзяйснялі напады зза Угры на суседнія мядынскія воласці³⁶. На другім этапе вайны (1492—1494 гг.), калі ў баявых дзеяннях разам з войскамі мясцовых князёў былі выкарыстаны вялікакняжацкія сілы, барацьба ішла за асноўныя цэнтры, якія ўзмацнялі літоўскую мяжу ў раёне Угры (Сярпейск, Мезецк, Апакаў, Масальск). У выніку тэрыторыя правабярэжжа Угры на ўчастку маскоўскалітоўскай мяжы кантралявалася войскамі Івана III, але згодна з умовамі дамовы 1494 г. усе населеныя пункты ў гэтым рэгіёне вярталіся ВКЛ³⁷. Маскоўскі бок не мог быць упэўнены ў трываласці сваіх пазіцый у правабярэжжы Угры, тым больш, што многія мясцовыя князі засталіся вернымі вялікаму князю літоўскаму³⁸. Такім чынам, літоўскамаскоўская мяжа па рацэ Угры амаль па ўсёй сваёй даўжыні (акрамя невялічкага раёна, які належаў Варатынску) захоўвалася. Больш за тое, яна падаўжалася за кошт вяземскіх зямель і левабярэжнай часткі воласці Апакаў, што адышлі да Масквы. Працягласць літоўскамаскоўскай мяжы па рацэ Угры пасля 1494 г. вырасла ўдвая.
Стварэнне заслоны з уладанняў варатынскіх князёў было ў адным шэрагу з іншымі мерапрыемствамі па ўмацаванні ўсходняй мяжы ВКЛ. Заснаванне шэрагу намесніцтваў у цэнтры ўладанняў вярхоўскіх князёў (Мцэнск, Любуцк і інш.) у якасці своеасаблівых фарпостаў літоўскай улады мела на мэце цэментаванне тэрыторый не заўсёды надзейных васалаў. Паводле М.К. Любаўскага, «Літоўскі ўрад трымаў свае гарнізоны ў гэтых гарадах часткова для больш паспяховай абароны меж, часткова для ўтрымання ў падпарадкаванні падручных “вярхоўскіх” князёў»³⁹. Захаванне ў некаторай ступені самастойных, па сутнасці буферных тэрытарыяльных утварэнняў, дазваляла без умяшальніцтва цэнтральных улад, мясцовымі сіламі вырашаць памежныя канфлікты. Нарэшце, усе памежныя княствы і землі былі падначаленыя ў ваеннаадміністрацыйных адносінах Смаленску і ўтваралі асобную вайсковую акруіу на чале са смаленскім намеснікам⁴⁰. Усе мясцовыя князі са сваімі людзьмі складалі смаленскае апанчэнне. I, што характэрна, нават гарады, што раней не адносіліся да Смаленскага княства (ліквідаванага ў 1404 г.), сталі называцца смаленскімі «прыгарадамі». Сярод такіх гарадоў сталі фігураваць і гарады, размешчаныя ўздоўж ракі Угры (Бышкавічы, Залідаў, Апакаў, Гарадзечна, Лучын)⁴¹.
³⁴ Руснна О.В. Сіверська земля у складі Велнкого князівства Лнтовського. Кнів, 1998. С. 107.
³⁵ СНРНО. Т. 35. № 8. С. 35.
³⁶ Тамсама. С. 39.
³⁷ ДДГ. №. 83. С. 330.
³⁸ Кром М.М. Меж Русью н Лнтвой. С. 93—94 і інш.
³⁹ Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. С. 51—52.
⁴⁰ Тамсама. С. 286—287.
⁴¹ СНРНО. Т. 35. С. 118; Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко времеш нздання первого лнтовского статута. С. 280.
26______________________________________________________Віктар Цемушаў
Але ўвогуле адносіны цэнтральнай улады ВКЛ з пэрыферыяй былі пабудаваны на даволі нетрывалым грунце. Шэраг прывілеяў, як ранейшых, так і новых, якія атрымлівалі памежныя князі, пакідаў ім магчымасць адмовіцца ад службы вялікаму князю літоўскаму (даслаць вялікаму князю літоўскаму «отказ» або «целованне королю с себя сложнть») і перайсці на службу да суседняга гасудара. Князі Адоеўскія, Варатынскія, Мезецкія і інш. бесперашкодна перайшлі на маскоўскі бок разам з усімі сваімі ўладаннямі. Больш таго, гэтыя князі аказвалі ціск на сваякоў і, здаралася, займалі іх і чужыя ўладанні. Так, у снежні 1489 г. князь Дзмітрый Фёдаравіч Варатынскі «бнл челом» у службу вялікаму князю маскоўскаму са сваёй і свайго брата Сямёна вотчынамі (гарады Серанск, Бышкавічы, воласці Лычына і Недаходаў)⁴². У 1492 г. князь Сямён Фёдаравіч Варатынскі па шляху ў Маскву захапіў гарады Сярпейск і Мезецк, заняў воласці Вялікае поле (належала Яну Гаштольду і цягнула да Дарагабужа, а не да Вязьмы, як пісаў М.К. Любаўскі⁴³), Верхнюю Волсту (вотчыну князя Васілія Дзярлічына), Слабодку і Машчынавічы (князёў Афанасевічаў, але вядома, што «селцо Мошенское» належала князю Сеньку Глінскаму⁴⁴), Серадзее (вотчына князёў Жолтых)⁴⁵. Вяземскія воласці — Верхняя Волста, Слабодка, Машчынавічы і, верагодна, Серадзее — знаходзіліся непадалёку адна ад адной у сярэднім цячэнні ракі Угры і складалі, верагодна, адзіны масіў. Велізарныя прасторы з абодвух бакоў ракі Угры такім чынам былі аддадзены пад уладу вялікага князя маскоўскага.
Аднак, нягледзячы на тое, што землі ўздоўж ракі Угры былі падараваны варатынскім князям у вотчыну, яны, як і захопленыя тэрыторыі з левага боку Угры (акрамя тых, што ўваходзілі ў склад Вяземскага княства), не былі замацаваны за Масквой паводле мірнай дамовы Івана III з Аляксандрам Казіміравічам ад 5 лютага 1494 г. Князі Адоеўскія, Варатьшскія, Перамышльскія, Бялёўскія абвяшчаліся на баку Івана III і ягоных дзяцей «н з свонмн отчнзнамн, к вашему велнкому княжству»⁴⁶, але «...нн в Лучнн, нн в Масалескь, нн в Дмнтровь, нн в Жулнн, нн в Лычнно, так жо і в Залндов, і в Бышковнчн, і во Іваков по Вгрунн» Іван III абавязаўся <<не вступатнся ннчнм, і блюстн, н не обндетн, нн под(,ь)нскнватн подо мною всее моен отчйны, велнкнх княжствь»⁴'. Такім чынам, князі Варатынскія пазбаўляліся ўсіх сваіх уладанняў і захопаў уздоўж ракі Угры. Літоўскамаскоўская мяжа ўздоўж гэтай ракі заставалася непарушнай. Але абараняць яе практычна не было каму. Літоўскі ўрад не рызыкнуў раздаваць землі ўздоўж ракі Угры, страчаныя Варатынскімі, ізноў у вотчыну. Уздоўж новай літоўскамаскоўскай мяжы з’явіліся намеснікі: Івашка Сапежыч (з 1495 г. трымаў Дзмітраў «до жнвота»), Васіль Сапежыч (у 1494 г. валодаў Апакавым, у 1496 г. атрымаў два пустыя сялы ў Мошчыне). «До волн» вялікага князя літоўскага трымаў воласць Гарадзечну князь Фёдар Фёдаравіч Мезецкі⁴⁸. У той жа час былыя гаспадары валасцей за р. Угрой, верагодна, імкнуліся вярнуць свае былыя ўладанні. Так, князь Сямён Варатынскі «засел» Бышкавічы, Лычына, Вежычну, «взял» да Варатынску чатыры залідаўскія сялы⁴⁹.
⁴² СЙРЙО. Т. 35. № 12. С. 4748.
⁴³ Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. С. 283.
⁴⁴ LM. Кп. 3. Р 47.
⁴⁵ ПСРЛ. Т. XXVIII. М.; Л., 1963. С. 157; СЙРЙО. Т. 35. № 24. С. 137.
⁴⁶ ДДГ. №. 83. С. 330.
⁴⁷ Тамсама.
⁴⁸ Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. С. 278.
⁴⁹ СЙРЙО. Т. 35. № 28. С. 152.
На ўсходняіі мяжы Вялікага Княства Літоўскага
27
Такім чынам, межы, вызначаныя дамовай 1494 г., не набылі стабільнага характару, яны толькі замацавалі прамежкавыя вынікі прасоўвання маскоўскай улады, якая амаль бесперашкодна распаўсюджвалася на землі ВКЛ. На думку Н.Б. Шаламанавай, якая грунтуецца на меркаванні Я. НатансанаЛескага і К.В. Базілевіча: «“Вечны мір” 1494 г. не толькі не вырашыў тэрытарыяльная спрэчкі Расіі і Літвы, але ... яшчэ больш іх абвастрыў, бо да імкненняў Расіі аб’яднаць землі Старажытнай Русі дадалося яшчэ абвастрэнне спрэчак вярхоўскіх князёў за свае вотчыны, падзеленыя паміж Расіяй і Літвой. Іван III скарыстаўся і далей гэтымі спрэчкамі ў сваёй аб’яднальнай палітыцы»⁵⁰.
I вось у 1500 г. літоўскамаскоўская мяжа на ўсім сваім працягу папросту знікла. На службу ў Маскву са сваімі вотчынамі (хаця гэта і было забаронена дамовай 1494 г.) пацягнуліся бельскі князь Сямён Іванавіч, вярхоўскія князі (Масальскія, Мезецкія), северскія князі (Сямён Іванавіч Мажайскі і Васілій Іванавіч Шамячыч і інш.)⁵¹. Магчыма, не ўсе рабілі гэта добраахвотна. Але ва ўмовах вайны 1500— 1503 гг. маскоўскі бок, безумоўна, дамінаваў.
Маштаб баявых дзеянняў у маскоўскалітоўскай вайне 1500—1503 гг. быў настолькі вялікі, што закрануў увесь працяг мяжы паміж дзвюма дзяржавамі. У выніку вайны ўся ўсходняя мяжа ВКЛ адчула змены. Вялікі князь літоўскі Аляксандр вымушаны быў саступіць значныя тэрыторыі, якія больш чым паўтара стагоддзі ўваходзілі ў склад ВКЛ. Літоўскамаскоўская мяжа паводле дамовы аб шасцігадовым перамір’і 1503 г. набыла на ўсім працягу новыя рысы, прычым не заўсёды цвёрда ўсталяваныя. Ужо падчас перамоў перад заключэннем перамір’я, у працэсе дэлімітацыі граніцы, адбылася перадача маскоўскім бокам шэраіу валасцей на карысць ВКЛ; мяжа выраўноўвалася і набывала больш устойлівы характар. Праз пэўны час, у 1508 г., ізноў адбылося ўдакладненне мяжы, у выніку чаго быў не толькі ліквідаваны выступ углыб Смаленскай зямлі з боку новых маскоўскіх уладанняў, але і былі перададзены літоўскаму боку стратэгічна вельмі важныя для яго тэрыторыі (па абодвух баках Дняпра ў раёне Любеча).
Пытанне пра памеры тэрыторыі, страчанай ВКЛ у выніку вайны 1500—1503 гг., трэба лічыць дыскусійным. Гэтая тэрыторыя складалася з наступных частак: 1) непадзеленых паміж Масквой і Вільняй уладанняў мезецкіх князёў; 2) тэрыторый, якія толькі намінальна належалі ВКЛ, а фактычна былі ўладаннямі Вялікай Арды і Крымскага ханства і перыядычна выкарыстоўваліся ў якасці качэўяў (Поле); 3) зямель, якія былі захоплены Масквой яшчэ да пачатку вайны (Пуповічы і інш.); 4) уладанняў северскіх і іншых князёў, якія добраахвотна або пад ціскам перайшлі на бок Масквы і 5) гаспадарскіх намесніцтваў.
Такім чынам, не варта перабольшваць маштаб тэрыторый, якія былі страчаны ВКЛ, бо як мінімум трэць іх да пачатку 1500 г. яму фактычна не належала. Акрамя таго, нягледзячы на значнасць плошчы, страчаныя тэрыторыі былі рэгіёнам з нізкай шчыльнасцю насельніцтва, больш адсталым паводле эканамічнага развіцця за цэнтральныя вобласці ВКЛ і, да таго ж, часткова ва ўладанні ўдзельных князёў. Аднак варта прызнаць, што ў стратэгічным сэнсе страты ВКЛ былі вельмі адчувальныя. Для Вялікага Княства Маскоўскага адкрываліся шырокія магчымасці ваенных дзеянняў непасрэдна на асноўнай тэрыторыі ВКЛ, навісла пагроза над асноўным стратэгічным, вайсковым і эканамічным цэнтрам рэгіёна — Смаленскам. Акрамя таго, на кароткі час Масква захапіла ключавыя пункты на рэках Сож і Дняпро (адпаведна, Гомей і Любеч), што дазволіла кантраляваць жыццядзейнасць ВКЛ на
⁵⁰ Шеламанова Н.Б. Образованне западной частн террнторнн Росснн. С. 4—10.
⁵¹ ПСРЛ. Т. XII. М„ 2000. С. 252.
28
Віктар Цемушаў
значнай прасторы, а таксама адкрыла перспекты